Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
— Відаць, фірма Браўншміта і Эдвард Барнард не знайшлі агульнай мовы,— дыпламатычна сказаў упраўляючы.
Бэйтмэну не вельмі спадабаўся гэты тон, ён з пачуццём уласнай годнасці падняўся, папрасіў прабачэння і пайшоў. Ён адчуваў, што чалавек, з якім ён толькі што гутарыў, мог шмат чаго расказаць яму, але не захацеў.
Неўзабаве Бэйтмэн апынуўся каля Кэмерана. Гэта была самая звычайная крама, па дарозе сюды ён мінуў ужо не адну такую. Самы першы чалавек, якога ён там убачыў, быў Эдвард: у кашулі з падкасанымі рукавамі ён гандляваў таннай мануфактурай. Бэйтмэн нават здрыгануўся ад нечаканасці, калі ўбачыў занятак свайго сябра. Але толькі ён пераступіў парог, Эдвард заўважыў яго і радасна сказаў:
— Бэйтмэн! Якім чынам?!
Ён моцна паціснуў Бэйтмэну руку. Здавалася, ён зусім не збянтэжыўся, сумеўся якраз толькі Бэйтмэн.
— Я зараз, толькі аддам пакунак.
Ён упэўнена і жвава адрэзаў патрэбны кавалак матэрыі, склаў, запакаваў і аддаў пакупніку.
— Заплаціце, калі ласка, у касу.
I з вясёлай усмешкай на твары павярнуўся да Бэйтмэна.
— Адкуль ты? Як я рады цябе бачыць. Сядай, будзь як дома.
— He можам жа мы гутарыць тут. Пойдзем да мяне ў гасцініцу. Спадзяюся, ты можаш пайсці? — нерашуча дадаў Бэйтмэн.
— Ну, вядома, магу. He такія ўжо мы тут на Таіці дзелавыя людзі. А-лінь,— сказаў ён кітайцу, што стаяў за прылаўкам насупраць,— калі вернецца гаспадар, скажы яму, да мяне з Амерыкі прыехаў сябра і я пайшоў з ім выпіць чарку.
— Скажу,— шырока ўсміхаючыся, адказаў кітаец.
Эдвард надзеў пінжак і капялюш, і разам з Бэйтмэнам яны рушылі з крамы. Бэйтмэн пажартаваў:
— Вось ужо не чакаў убачыць, як ты адмерваеш тры з паловай ярды таннага паркалю брыдкаму негру.
— Ведаеш, Браўншміт выгнаў мяне, і я падумаў, што з такім жа поспехам магу гандляваць паркалем.
Бэйтмэн не чакаў такога шчырага прызнання, таму палічыў недалікатным працягваць далей гаворку ў такім тоне.
— Упэўнены, у такой краме ты наўрад ці разбагацееш,— сказаў ён суха.
— Згодны. Але на хлеб мне хапае. А што яшчэ чалавеку трэба?
— Два гады таму назад ты б гэтым не задаволіўся.
— 3 цягам часу разумнееш,— весела запярэчыў Эдвард.
Бэйтмэн уважліва паглядзеў на яго. На Эдвардзе быў зношаны, не першай свежасці белы палатняны гарнітур і шыракаполы саламяны капялюш тутэйшай работы. Схуднелы, дачарна загарэлы і, здавалася, прыгажэйшы. Але ў яго паводзінах адчувалася трывога. З’явіліся расхлябанасць у хадзе, бестурботнасць, беспрычынная вясёласць. У гэтым не было, бадай, нічога заганнага, але тым не менш гэта вельмі здзівіла Бэйтмэна. «Ліха яго ведае, чаму ён радуецца»,— думаў Бэйтмэн.
Яны дайшлі да гасцініцы і селі на тэрасе. Слугакітаец прынёс ім кактэйлі. Эдвард вельмі хацеў пачуць усе чыкагскія навіны, таму ён проста засыпаў сябра пытаннямі. Гэта была шчырая і непадробленая цікавасць. Але дзіўна, што яму аднолькава цікава было пачуць пра самыя розныя рэчы: пра здароўе бацькі Бэйтмэна ён распытваў гэтак жа нецярпліва, як і пра жыццё Ізабэлы. Ён гаварыў пра яе так, быццам яна была яму сястра, а не нарачоная. I не паспеў Бэйтмэн як след расказаць пра яе, як гутарка ўжо пайшла пра яго занятак, пра новыя заводскія карпусы, што нядаўна пабудаваў яго бацька. Бэйтмэн зноў хацеў пагаварыць пра Ізабэлу і чакаў толькі зручнага моманту. Эдвард раптам ветліва замахаў некаму рукой. Нейкі чалавек ішоў да іх па тэрасе, але Бэйтмэн не бачыў яго, бо сядзеў спіной.
— Сядайце з намі,— весела запрасіў Эдвард.
Незнаёмы падышоў бліжэй. Высокі, худы, у белым палатняным гарнітуры. Твар таксама худы, доўгі, з арліным носам, прыгожы выразны рот і белыя як снег кучаравыя валасы.
— Гэта мой даўні сябра, Бэйтмэн Хантэр. Я вам пра яго расказваў,— сказаў Эдвард і зноў весела заўсміхаўся.
— Рады з вамі пазнаёміцца, містэр Хантэр. Я ведаў вашага бацьку.
Незнаёмы моцна, па-сяброўску паціснуў Бэйтмэну руку. I толькі тады Эдвард назваў яго:
— Містэр Арнольд Джэксан.
Бэйтмэн збялеў і адчуў, як у яго пахаладзелі пальцы. Гэта быў той самы ашуканец, катаржнік, гэта быў дзядзька Ізабэлы. Бэйтмэн не знаходзіў слоў. Ён хацеў неяк схаваць сваю збянтэжанасць.
Вочы Арнольда Джэксана весела засвяціліся.
— Бачу, маё імя вам вядома.
Бэйтмэн не мог ні пацвердзіць, ні адмовіць. Сітуацыя была надзвычай няёмкая. Тым больш што Бэйтмэнава разгубленасць, відавочна, забаўляла і Джэксана, і Эдварда. Яны не толькі навязалі яму гэта знаёмства, ад якога ён з задавальненнем ухіліўся б, але яшчэ з яго і здзекуюцца. Але ён з вывадам паспяпіаўся, бо Джэксан зараз жа дадаў:
— Мне вядома, што вы сябруеце з Лонгстафамі. Мэры Лонгстаф — мая сястра.
«Няўжо ён лічыць, што я нічога не ведаю пра самы вялікі скандал у гісторыі Чыкага?» — падумаў Бэйтмэн. Але тут Джэксан паклаў руку на Эдвардава плячо.
— Я спяшаюся, Тэдзі,— сказаў ён.— Справы. А вы прыходзьце да мяне сёння абедаць.
— Вось і цудоўна,— пагадзіўся Эдвард.
— Дзякую, містэр Джэксан,— холадна сказаў Бэйтмэн,— але, бачыце, час мой тут абмежаваны, заўтра я адплываю. He крыўдуйце, калі я не прыйду.
— Ніякіх адгаворак. Я пачастую вас сапраўдным таіцянскім абедам. Мая жонка выдатная гаспадыня. Тэдзі вас прывязе. Прыязджайце раней, пабачыце наш захад сонца. Калі пажадаеце, можаце ў мяне і заначаваць.
— Абавязкова будзем,— сказаў Эдвард.— У гас-
цініцы заўсёды шумна, а ў вас мы зможам спаконна пагутарыць.
— Я не магу вас вось так адпусціць: вы павінны мне расказаць пра Чыкага і пра Мэры,— гаварыў Джэксан.
Ён развітаўся і пайшоў, перш чым Бэйтмэн паспеў вымавіць хоць слова.
— У нас на Таіці нельга адмаўляцца,— засмяяўся Эдвард.— Дый ніхто тут цябе так смачна не пачастуе.
— Чаму ён сказаў, што яго жонка выдатна гатуе. Я чуў, яна ў Жэневе.
— Даволі далёка для жонкі, га? — заўважыў Эдвард.— Даўно яны не бачыліся. Я думаю, ён меў на ўвазе новую жонку.
Бэйтмэн адказаў не адразу. Твар яго зрабіўся сур’ёзны. Але калі зазірнуў у Эдвардавы вочы і ўбачыў, што той весела ўсміхаецца, не вытрымаў:
— Арнольд Джэксан — ашуканец і нягоднік!
— Думаю, ты маеш рацыю,— з усмешкай адказаў Эдвард.
— He разумею, што можа быць агульнага з ім у прыстойнага чалавека.
— Мабыць, я непрыстойны чалавек.
— Вьі часта бачыцеся?
— Вельмі. Ён называе мяне сваім пляменнікам.
Бэйтмэн уважліва паглядзеў на Эдварда.
— Ён табе падабаецца?
— Вельмі.
— Няўжо ты не ведаеш, што ён ашуканец, што яго судзілі? Няўжо тут пра гэта невядома? Яго трэба прагнаць з цывілізаванап кампаніі.
Колца дыму ад Эдвардавай цыгары паплыло ў нерухомым пахучым паветры, ён прасачыў за ім.
— Я лічу, піто Джэксан — самы першарадны махляр,— сказаў ён урэпіце.— He думаю, што яго можна апраўдаць, нават калі б ён пакаяўся ў сваіх
3 Зак. 2704
65
грахах. Ён быў ашуканцам і крывадушнікам. Гэтага не выкрасліш. Але я ніколі не сустракаў цікавейшага субяседніка. Ён шмат чаму навучыў мяне.
— Чаму гэта ён цябе навучыў? — здзівіўся Бэйтмэн.
— Як жыць.
Бэйтмэн іранічна ўсміхнуўся.
— Выдатны настаўнік, нічога не скажаш. Вось чаму ты прапусціў зручны момант разбагацець і цяпер зарабляеш на кавалак хлеба за прылаўкам нікчэмнай крамкі?
— Ён цудоўны чалавек,— сказаў Эдвард, добразычліва ўсміхаючыся.— Можа, якраз вечарам ты і сам зразумееш, што я маю на ўвазе.
— Абедаць я ў яго не буду, калі ты гэта маеш на ўвазе. Ніколі я не пераступлю парог яго дома.
— Зрабі гэта дзеля мяне, Бэйтмэн. Мы столькі гадоў сябравалі, не адмаўляйся, я вельмі цябе прашу.
У Эдвардавым голасе Бэйтмэн пачуў зусім незнаёмую яму мяккасць, перад якой, аднак, цяжка было ўстаяць.
— Ну, калі так, я прыйду,— сказаў Бэйтмэн.
3 другога боку, падумаў ён, не пашкодзіла б бліжэй пазнаёміцца з Арнольдам Джэксанам. Зразумела, што Эдвард цалкам пад яго ўладай і, калі прыйдзецца з ім змагацца, варта зразумець, у чым гэта ўлада выяўляецца. Чым больш ён гутарыў з Эдвардам, тым выразней бачыў, што той змяніўся. Ён адчуваў, што трэба быць асцярожным, і вырашыў пакуль не паказваць сапраўднай прычыны свайго прыезду. Ён пачаў бестурботна распавядаць пра паездку, пра свае поспехі, пра палітычныя навіны ў Чыкага, пра знаёмых, успомніў той час, калі яны разам вучыліся.
Урэшце Эдвард сказаў, што пара яму вяртацца ў краму. Ён паабяцаў заехаць па Бэйтмэна ў пяць гадзін, каб разам паехаць да Арнольда Джэксана.
— Між іншьім,— заўважыў Бэйтмэн, калі яны разам выходзілі,— я думаў, ты жывеш у гэтай гасцініцы. Думаю, тут гэта адзінае прыстойнае месца.
— Ну не, гэта для мяне задорага,— засмяяўся Эдвард.— Я наймаю пакойчык за горадам. Танна і чыста.
— Я помню, у Чыкага для цябе было важна нешта іншае.
— Чыкага!
— Што ты хочаш сказаць, Эдвард, Чыкага — самы лепшы горад на свеце.
— Самы лепшы,— сказаў Эдвард.
Бэйтмэн зірнуў на сябра, на Эдвардавым твары нічога не адбілася.
— Калі ты думаеш вяртацца дадому?
— He ведаю,— усміхнуўся Эдвард.
Адказ Эдварда, яго тон вельмі здзівілі Бэйтмэна, але ён не паспеў і слова вымавіць, як той спыніў нейкую машыну і сказаў метысу:
— Падвязі мяне, Чарлі.
Ён хуценька развітаўся з Бэйтмэнам, ускочыў у машыну, што спынілася за некалькі крокаў ад увахода ў гасцініцу. Бэйтмэн застаўся са сваімі думкамі.
Эдвард заехаў па яго ў расхлябанай двухколцы, якую ледзьве цягнула старая кабыла, і яны паехалі ўздоўж берага мора. Наўсцяж дарогі Бэйтмэн бачыў бясконцыя плантацыі какосавых пальмаў і ванілі, дзенідзе трапляліся вялікія мангавыя дрэвы, у пышнай зеляніне якіх хаваліся жоўтыя, пунсовыя, пурпурныя плады. Іншы раз прамільгне за дрэвамі сіняя роўнядзь лагуны, а на ёй там і сям — маленькія астраўкі з высокімі пальмамі. Дом Арнольда Джэксана стаяў на пагорку, і да яго вяла вузкая сцежка, таму выпраглі кабылу, прывязалі яе да дрэва, а двухколку пакінулі на абочыне дарогі. Каля дома іх сустрэла высокая,
прыгожая, але ўжо немаладая туземка, якой Эдвард паціснуў руку.
— Гэта мой сябра, містэр Хантэр. Мы будзем у вас абедаць, Лавінія.
— Вельмі рада,— сказала яна, і на яе твары з’явілася лагодная ўсмешка.— Арнольд яшчэ не вярнуўся.
— А мы пакуль што пакупаемся. Дай нам з містэрам Хантэрам парэа.
Жанчьіна кіўнула і знікла ў доме.
— Хто гэта? — спытаўся Бэйтмэн.
— Гэта Лавінія. Арнольдава жонка.
Бэйтмэн сцяў вусны, але нічога не сказаў.
Праз якую хвіліну яна прыйшла з пакункам, які дала Эдварду. Па вузкай сцежцы праз какосавы гай мужчыны выйшлі на бераг. Яны раздзеліся, і Эдвард паказаў Бэйтмэну, як з доўгага чырвонага кавалка тканіны, што называлі парэа, зрабіць купальны касцюм. Неўзабаве яны ўжо плавалі ў цёплай негльібокай вадзе. У Эдварда быў цудоўны настрой. Ён смяяўся, крычаў, спяваў. Зусім як пятнаццацігадовы хлопчык. Ніколі раней Бэйтмэн не бачыў яго такога вясёлага. А потым, калі яны ляжалі на беразе, курылі і пускалі дым у празрыстае паветра, Бэйтмэн шчыра здзівіўся, гледзячы на Эдвардаву бестурботнасць.