Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
цё; яна для Бэйтмэна была ўвасабленнем самага прыгожага, што характэрна яго суайчыннікам. Ён лічыў, што гэтая ідэальная маладая амерыканка магла нарадзіцца толькі тут, у Чыкага. Тым болей цяжка было ўявіць, які ўдар зараз ён павінен нанесці яе гордасці. Сэрца закіпала ад гневу, калі думкі вярталіся да Эдварда Барнарда.
Але вось урэшце і Чыкага. Бэйтмэн пазнаў доўгія шэрыя дамы; хутчэй хацелася дабрацца на Уобашавеню, убачыць людскі натоўп, мноства аўтамашын, пачуць знаёмыя гукі і шумы. Ён дома. Якое шчасце, што ён нарадзіўся ў гэтым цудоўным горадзе Злучаных Штатаў. Сан-Францыска — гэта правінцыя, эра Ныо-Йорка прайшла, будучыня Амерыкі — у развіцці яе эканамічных магчымасцей, а Чыкага стаіць у зручным месцы, і жыхары горада энергічныя, дзелавыя людзі; безумоўна, менавіта Чыкага — будучая сталіца краіны.
«Бадай што, я дажыву да тых дзён, калі Чыкага будзе адным з найвялікшых гарадоў свету»,— падумаў Хантэр, выходзячы з вагона.
Яго сустракаў бацька. Яны моцна паціснулі рукі і пайшлі разам па платформе, вельмі падобныя адзін да аднаго, высокія, хударлявыя, з прыгожымі рысамі і тонкімі губамі. Аўтамабіль містэра Хантэра чакаў іх каля вакзала. Сын горда і шчасліва азірнуўся вакол.
— Шчаслівы, што вярнуўся? — запытаўся бацька. — Вядома! — адказаў Бэйтмэн.
Ён наглядзецца не мог на шумны мітуслівы горад.
— Тут, думаю, рух крыху большы, чым на тваім востраве,— засмяяўся містэр Хантэр.— Спадабалася там?
— Чыкага мне ўсё ж болын падабаецца, бацька,— сказаў Бэйтмэн.
— Эдвард Барнард не прыехаў разам з табой?
— He.
— Як ён там?
Бэйтмэн крыху памарудзіў з адказам, прыгожы, тонкі твар яго спахмурнеў.
— Я б не хацеў цяпер пра яго гаварыць,— урэшце сказаў ён.
— Добра, не будзем. У тваёй маці сёння шчаслівы дзень.
Яны абмінулі самыя шматлюдныя вуліцы і цяпер ехалі паўз возера да вялікага будынка, правільнай копіі аднаго старажытнага замка на Луары, які містэр Хантэр пабудаваў некалькі гадоў таму назад. Як толькі Бэйтмэн апынуўся ў сваім пакоі, ён набраў тэлефонны нумар. Сэрца яго радасна забілася, калі пачуў знаёмы голас.
— Дзень добры, Ізабэла,— весела сказаў ён.
— Добры дзень, Бэйтмэн.
— Вы пазналі мой голас?
— He гэтак даўно я яго чула апошні раз. I потым, я чакаю вас.
— Вас можна ўбачыць?
— Калі на сёння ў вас няма цікавейшых планаў, прыходзьце да нас абедаць.
— Вы добра ведаеце, што ніякіх планаў, акрамя вас, у мяне няма.
— Вы, мабыць, шмат чаго можаце расказаць.
Ён пачуў у яе голасе нейкую насцярожанасць.
— Mary,— адказаў ён.
— Цудоўна. Вечарам усё і раскажаце. Да пабачэння.
Яна паклала трубку. Гэта ўсё так падобна на яе — чакаць доўгія гадзіны, хоць можна было б зараз жа даведацца пра тое, што яе так цікавіць. У яе стрыманасці Бэйтмэн бачыў незвычайную душэўную моц.
Абедалі ўчацвярых: Ізабэла, яе бацькі і Бэйтмэн. Ён увесь час адчуваў, як яна непрыкметна скіроўвае гавррку, каб ён не выйшаў за межы лёгкай свецкай
балбатні, і яго раптам працяла думка, што менавіта гэтак якая-небудзь маркіза, над якой ужо навіс цень гільяціны, менціць языком, быццам і не думае пра няўмольнае заўтра. Тонкія арыстакратычныя рысы твару і пышныя бялявыя валасы сапраўды рабілі яе падобнай да маркізы, і, калі б не было гэта агульнавядома, вы беспамылкова здагадаліся б, што ў яе жылах цячэ кроў самых лепшых сем’яў Чыкага. Сталовая, дзе яны сядзелі, цудоўна дапаўняла яе незвычайна тонкую прыгажосць, бо па жаданні Ізабэлы гэты дом — цюцелька ў цюцельку падобны на адзін з палацаў на Вялікім канале ў Венецыі,— быў мэбляваны знаўцам англічанінам у стылі Людовіка XV. Ізабэла была жанчына адукаваная, і гаворка яе, хоць і па-свецку лёгкая, ніколі не была пустая. Цяпер яна расказвала пра канцэрт, на якім была разам з маці, пра лекцыі, якія чытаў у Аўдыторыуме нейкі заезджы англійскі паэт, пра палітычныя навіны, пра карціну старога майстра, якую бацька нядаўна купіў у Нью-Йорку за пяцьдзесят тысяч долараў. Бэйтмэн слухаў яе і адпачываў душой. Ён зноў у цывілізаваным свеце, у цэнтры культуры, сярод абраных, і галасы, што супраць яго волі турбавалі яго, урэшце змоўклі.
— Як цудоўна зноў апынуцца ў Чыкага,— сказаў ён.
Калі абед скончыўся, Ізабэла сказала маці:
— Я забяру Бэйтмэна да сябе. Нам трэба пагаварыць.
— Добра, дарагая,— сказала місіс Лонгстаф.— А потым прыходзьце ў «пакой мадам Дзюбары». Мы з бацькам будзем там.
Ізабэла запрасіла Бэйтмэна ў гасцёўню, якую той выдатна ведаў. Тут ён правёў найлепшыя хвіліны свайго жыцця. Пакой гэты зноў прывёў Бэйтмэна ў захапленне. Ізабэла з лагоднай усмешкай агледзелася.
— Па-мойму, добра,— сказала яна.— Галоўнае,
усё на сваім месцы. Нават попельніцы і тыя не парушаюць стылю.
— У гэтым увесь цуд. Тут усё якраз так, як мае быць. Адчуваецца ваша дакладнасць.
Яны селі насупраць каміна, і Ізабэла паглядзела на яго сваімі спакойнымі шэрымі вачыма.
— I што вы хацелі мне расказаць? — спыталася яна.
— Нават і не ведаю, з чаго пачаць.
— Эдвард Барнард збіраецца вярнуцца?
— He.
Абое на нейкі час змоўклі і паглыбіліся ў свае думкі. Цяжкая задача стаяла перад Бэйтмэнам: шмат з таго, пра што ён збіраўся зараз распавядаць, магло безумоўна абразіць гэту цудоўную, спагадлівую натуру, але якраз з павагі да яе, дый да самаго сябе, ён павінен расказаць усю праўду.
Усё пачалося вельмі даўно, калі яны з Эдвардам Барнардам, яшчэ студэнтамі, сустрэліся на адным званым абедзе з Ізабэлай Лонгстаф — гэта быў яе першы выезд у свет. Яны ведалі яе, калі тая была яшчэ дзяўчынкай, а яны цыбатымі падлеткамі, потым на два гады яна паехала ў Еўропу, каб скончыць сваю адукацыю, і вярнулася прыгожай дзяўчынай, з якой яны былі б рады аднавіць знаёмства. Абодва закахаліся ў яе без памяці, але Бэйтмэн неўзабаве зразумеў, што заўважае яна толькі Эдварда, і, як сапраўдны сябра, адступіў. Ён перажыў нямала горкіх хвілін, але не мог не пагадзіцца, што Эдвард варты вялікага шчасця. Каб нічога не пашкодзіла іх сяброўству, якое Бэйтмэн вельмі шанаваў, ён заўсёды хаваў свае пачуцці.
Праз паўгода Ізабэла і Эдвард заручыліся. Але яны былі надта маладыя, і Ізабэлін бацька вырашыў, што ім трэба пачакаць з вяселлем, ва ўсякім разе, пакуль Эдвард не скончыць універсітэта. Чакаць трэба было год. Бэйтмэн добра памятаў тую зіму, у канцы якой
Эдвард і Ізабэла меліся павянчацца, зіму з танцамі, тэатрам, бясконцымі забавамі, і ўсюды нязменна ён быў з імі. Яна неўзабаве павінна была стаць жонкаю яго сябра, але ён, Бэйтмэн, кахаў яе не меней. Яе ўсмешка, даверлівы позірк і шчырасць радавалі яго. Ён быў задаволены тым, што, як яму здавалася, зусім не зайздросціў іх шчасцю. А потым здарылася бяда. Адзін з буйных банкаў пацярпеў крах, на біржы пачалі панікаваць, а бацька Эдварда Барнарда страціў усё, што меў. У той вечар ён вярнуўся дадому, сказаў жонцы, што разарыўся, а пасля абеду пайшоў у свой кабінет і застрэліўся.
Праз тыдзень Эдвард Барнард, змучаны і схуднелы, прыйшоў да Ізабэлы і папрасіў вярнуць дадзенае ёй раней слова. Замест адказу яна даверліва прытулілася да яго і заплакала.
— Мне вельмі цяжка, каханая,— сказаў ён.
— Няўжо ты думаеш, я магу жыць без цябе? Я кахаю цябе.
— Цяпер ты не зможаш стаць маёю жонкаю. Твой бацька ніколі не дазволіць. У маёй кішэні ні граша.
— А я ўсё роўна кахаю цябе.
Ён расказаў ёй пра свае планы. Ён мусіў тэрмінова знайсці які-небудзь заробак, і Джордж Браўншміт, даўні сябра іх сям’і, прапанаваў яму месца ў сваёй гандлёвай фірме. Ён гандлюе на паўднёвых морах, на астравах Палінезіі ў яго ёсць канторы. Ён параіў Эдварду на год-другі паехаць на Таіці, дзе пад кіраўніцтвам аднаго з лепшых упраўляючых ён пазнае ўсе тонкасці гэтай найскладанейшай справы, а потым вернецца ў Чыкага, дзе яму будзе забяспечана выдатная будучыня. Што можа быць лепш? Калі Эдвард пра ўсё расказаў Ізабэле, твар яе заззяў.
— Дурненькі, навошта ж ты мяне дарэмна засмуціў?
Вочы яго засвяціліся ад шчасця.
— Ізабэла, няўжо ты будзеш чакаць мяне?
— Думаеш, ты гэтага не варты? — усміхнулася яна.
— He, не, не смейся з мяне. Прашу цябе, будзь сур’ёзная. Гэта можа працягнуцца цэлыя два гады.
— Нічога. Я кахаю цябе, Эдвард. Калі ты вернешся, мы пажэнімся.
Джордж Браўншміт не любіў адкладаць справы да святога нігды, ён сказаў Эдварду, што, калі той згодньі заняць прапанаванае месца, яму неабходна адплысці з Сан-Францыска не пазней чым праз тыдзень. Апошні вечар Эдвард правёў з Ізабэлай. Пасля абеду містэр Лонгстаф сказаў, што яму трэба пагутарыць з Эдвардам, і запрасіў таго ў курыльны пакой. Калі Ізабэла растлумачыла бацьку сваё рашэнне, ён паставіўся добразычліва, і цяпер Эдвард даўмецца не мог, пра што будзе гаворка. Гаспадар быў чымсьці, відавочна, прыгнечаны, і гэта азадачыла Эдварда. Містэр Лонгстаф запінаўся, гаварыў аб нейкіх дробязях. I ўрэпіце сказаў:
— Вы, спадзяюся, чулі пра Арнольда Джэксана?
Эдвард вагаўся. Прыроджаная шчырасць вымушала яго прызнацца ў тым, пра іпто ён лепш змоўчаў бы.
— Чуў, але вельмі даўно. Па шчырасці, асаблівай увагі я не звярнуў.
— Наўрад ці хто ў Чыкага не чуў пра Арнольда Джэксана,— з горыччу сказаў містэр Лонгстаф.— А калі такі і знойдзецца, яму адразу ж раскажуць гэтую гісторыю. Вы ведаеце, што ён брат місіс Лонгстаф?
— Ведаю.
— Мы ўжо, зразумела, доўгі час не падтрымліваем з ім аніякіх адносін. Ён паехаў з Амерыкі вельмі хутка, і, я думаю, Амерыка нічога не страціла. Мы чулі, ён жыве на Таіці. Раю вам трымацца далей ад таго месца, але калі што-небудзь даведаецеся пра яго, на-
пішыце — мы з місіс Лонгстаф будзем вельмі вам ўдзячныя.
— Абавязкова напішу.
— Вось і ўсё, што я хацеў вам сказаць. А зараз вы, напэўна, хочаце пайсці да нашых жанчын.
Бадай у кожнай сям’і ёсць чалавек, імя якога ўсе б з задавальненнем забыліся, калі б толькі сваякі дазволілі, і добра, калі ад гэтага чалавека іх аддзяляе адно ці два пакаленні, і з цягам часу імя набыло рамантычнае адценне. Але калі блудны сын жывы і не проста захапляецца чаркай і жанчынамі, а ўчынкі яго не растлумачыш выратавальнай фразай, што «ён робіць шкоду толькі самому сабе», тады застаецца адно — маўчаць. Так і маўчалі Лонгстафы ў вьіпадку з Арнольдам Джэксанам. Яны ніколі не гаварылі пра яго. Яны нават не хадзілі па вуліцы, на якой той некалі жыў. Як людзі велікадушныя, яны не маглі дазволіць, каб жонка і дзеці Арнольда Джэксана пакутавалі праз яго, таму доўгія гады падтрымлівалі іх з умоваю, што тыя будуць жыць у Еўропе. Яны рабілі ўсё, каб людзі забыліся Арнольда Джэксана, хоць і ведалі, што гэтая гісторыя перад вачыма ў кожнага, як і той дзень, калі ўсё адбылося. Арнольд Джэксан быў менавіта той паганай авечкай. Багаты банкір, паважаны прыхаджанін, філантроп, чалавек, якога шанавалі не толькі за яго паходжанне (у яго жылах цякла кроў самых лепшых сем’яў з Чыкага), але і за яго бездакорнўю сумленнасць, менавіта ён быў аднаго дня арыштаваны за жульніцтва. На судзе стала вядома, што гэта была не раптоўная спакуса, а наўмыснае махлярства, якое цягнулася не адзін год. Яго прысудзілі да сямі год турмы, і, як лічылі, усё яшчэ лёгка абышлося.