• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

    Апавяданні

    Уільям Сомерсет Моэм

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 223с.
    Мінск 1990
    49.65 МБ
    — Я таксама звярнуў увагу, што даты няма. Калі запіска трапіць у рукі суда, вашых слуг дапытаюць і хутка высветліцца, ці вазілі Хэманду запіску ў дзень яго смерці.
    Місіс Кросбі ў адчаі сціснула рукі і пахіснулася ў крэсле. Містэру Джойсу нават здалося, што яна восьвось страціць прытомнасць.
    — Клянуся, я не пісала гэтай запіскі.
    Містэр Джойс памаўчаў. Ён перавёў позірк з твару жанчыны на падлогу. Ён думаў.
    — У такім разе, я лічу, мы можам больш не вяртацца да гэтай тэмы,— урэшце павольна сказаў ён.— Калі чалавек, што мае запіску, вырашыць нерадаць яе ў рукі правасуддзя, гэта не будзе вам нечаканасцю.
    Містэр Джойс кончыў гаварыць, але не скрануўся з месца. Ён чакаў. Яму здалося, што чакаў ён занадта доўга. Ен не глядзеў на Леслі, тая ж сядзела нерухома, сцяўшы вусны. I тады зноў загаварыў ён.
    — Калі вам няма болын чаго сказаць, я, бадай, пайду. Мяне чакаюць у канторы.
    Яна спыталася:
    — Што можна падумаць, калі прачытаеш гэту запіску?
    — Можна падумаць, што вы свядома схлусілі,— рэзка адказаў містэр Джойс.
    — Як гэта?
    — Вы сцвярджалі, што не бачыліся з Хэмандам апошнія тры месяцы.
    — Я перажыла цяжкае нервовае ўзрушэнне. Жахлівая ноч, кашмар. Натуральна, што нейкія падрабязнасці маглі лёгка выпасці з маёй памяці.
    — На няшчасце, вы здолелі ўзнавіць да дробязей размову з Хэмандам, а пра тую важную акалічнасць, што ён у дзень смерці прыйшоў да вас на ваша ўласнае настойлівае запрашэнне, вы забыліся.
    — He, не забылася. Але я баялся пра гэта расказваць. Калі б я прызналася, што сама запраеіла, хто б мне паверыў! Зразумела, гэта глупства, але я спалохалася. I калі ўжо сказала, што не бачылася з Хэмандам, я не магла адступіць.
    Да Леслі зноў вярнулася яе выдатнае самавалоданне, і яна вытрымала дапытлівы позірк містэра Джойса. Яе жаноцкасць абяззбройвала.
    — Вам прыйдзецца растлумачыць, чаму вы запрасілі Хэманда менавіта ў той вечер, калі Роберта не было дома.
    Яна зірнула на адваката шырока расплюшчанымі вачыма. Дарэмна той дагэтуль лічыў, што ў яе звычайныя вочы,— вочы яе цудоўныя, і цяпер у іх, здаецца, бліснулі слёзы. Голас крыху задрыжаў.
    — Гэта я рыхтавала Роберту сюрпрыз. Хутка ў яго дзень нараджэння. Ён марыў пра новую стрэльбу, а я нічога ў гэтым не разумею. Я і вырашыла параіцца з Джэфам. Хацела папрасіць, каб ён заказаў стрэльбу на сваё імя.
    — Відаць, вы не зусім добра помніце змест запіскі. Можа, прачытаеце яе яшчэ раз?
    — He, навошта,— хутка адказала яна.
    — Няўжо вы думаеце, што такую запіску можа напісаць жанчына чалавеку не вельмі блізкаму, каб усяго толькі параіцца наконт стрэльбы?
    — I праўда, запіска сумбурная, тон даволі ўсхваляваны. У мяне, ведаеце, такі стыль. Смешна, безумоўна.— Яна ўсміхнулася.— Акрамя таго, калі Джэф хварэў, я, як маці, яго даглядала. Роберт жа не хацеў, каб ён да нас прыязджаў. Вось і запрасіла яго, калі Роберта не было дома.
    Містэр Джойс стаміўся сядзець нерухома. Ён падняўся і прайшоў па пакоі, абдумваючы словы, з якімі збіраўся да яе звярнуцца. Спыніўся каля свайго крэсла, абапёрся на спінку. Загаварыў ён не спяшаючыся і вельмі значна:
    — Місіс Кросбі, я б хацеў пагаварыць з вамі вельмі і вельмі сур’ёзна. Да сённяшняга дня справа ваша была адносна простая. На маю думку, неабходнага тлумачэння патрабавала толькі адна акалічнасць: вы не менш чым чатыры разы стралялі ў Хэманда ўжо пасля таго, як ён упаў. У вас мяккі характар і тонкая душа, вы выдатна валодаеце сабой, таму амаль немаг-
    чыма ўявіць, што такім чалавекам, як вы, нават вельмі напалоханым, мог авалодаць неўтаймаваны гнеў. Але і такое можа здарыцца. Хаця Джэфі Хэманд падабаўся многім і шмат хто лічыў яго чалавекам неблагім, я магу ўсё ж давесці, што ён здольны на злачынства, у якім вы яго абвінавацілі. Пры гэтым мы б маглі спасылацца на пэўны факт, які высветліўся пасля яго смерці,— сувязь з кітаянкай. Гэтая навіна настроіла грамадства супраць яго. Мы палічылі магчымым выкарыстаць непрыхільнасць, якую гэтая сувязь выклікала ў прыстойных людзей. Сёння раніцай я сказаў вашаму мужу, што ўпэўнены ў апраўдальным прысудзе,— і гэта я гаварыў не каб яго падбадзёрыць. Я не сумняваюся, што засядацелі не пакінулі б нават залы суда.
    Позіркі іх сустрэліся. Місіс Кросбі сядзела неяк ненатуральна ціха. Яна была падобная на птушку, зачараваную змяёй. He спяшаючыся, містэр Джойс працягваў:
    — Але гэтая запіска цалкам мяняе справу. Я ваш адвакат, я павінен прадстаўляць вашы інтарэсы на еудзе. Вы расказалі, што з вамі здарылася, і я буду абараняць вас, абапіраючыся на гэтыя звесткі. Можа, я веру вам, можа, я не ўпэўнены ў вашых словах. Абавязак адваката — пераканаць прысяжных, што доказы, якія ім прадставілі, не даюць падставы, каб прызнаць падсуднага вінаватым; а прыватная думка абаронцы, ці вінаваты яго кліент на самай справе, не ўлічваецца.
    Са здзіўленнем ён заўважыў у вачах Леслі ўсмешку. Гэта яго раззлавала, і ён гаварыў ужо болей суха:
    — Вы не будзеце адмаўляцца, што Хэманд прыехаў да вас на ваша настойлівае і, я б нават сказаў, істэрычнае запрашэнне?
    На нейкі момант місіс Кросбі завагалася:
    — Праўда, я пасылала запіску Хэманду праз ад-
    наго з нашых слуг. Ён ездзіў на веласіпедзе. Пра гэтэ лёгка даведацца.
    — Дарэмна вы лічыце сябе разумнейшай за іншых. Запіска дае падставы на падазрэнні, да якіх раней ніхто б і не дадумаўся. Я не буду гаварыць пра сваё ўражанне ад запіскі. Я не хачу ведаць нічога звыш таго, што можа вызваліць вас ад пятлі.
    Місіс Кросбі прарэзліва крыкнула. Збялела ад жаху, ускочыла.
    — Няўжо, вы думаеце, мяне могуць павесіць?!
    — Калі будзе даведзена, што вы забілі Хэманда не абараняючыся, прысяжныя прызнаюць вас вінаватай. Вас абвінавацяць у забойстве. Суддзя будзе вымушаны вынесці смяротны прысуд.
    — У іх няма доказаў,— ледзь вымавіла яна.
    — Гэтага я не ведаю. Вы ведаеце. Я не хачу ведаць. Але ўявіце, у суда ўзніклі падазрэнні, пачынаецца дазнанне, допыт туземцаў — што тады?
    Яна раптам неяк абмякла. Калі б містэр Джойс не паспеў падхапіць, яна звалілася б на падлогу. Місіс Кросбі страціла прытомнасць. У пакоі вады не было, а ён вельмі не хацеў, каб іх размове перашкодзілі. Ён асцярожна паклаў яе на падлогу, стаў побач на калені і чакаў, пакуль яна апрытомнее. Калі яна расплюшчыла вочы, у іх ён заўважыў адбітак смяротнага страху.
    — He варушыцеся,— сказаў ён,— зараз вам будзе лепей.
    — He дайце ім мяне павесіць,— прашаптала яна.
    Яна істэрычна зарыдала, ён упаўголаса супакойваў яе.
    — Ну, ну, вазьміце сябе ў рукі...— гаварыў ён.
    — Пачакайце яшчэ хвіліну.
    Надзвычайная мужнасць. Ён бачыў, як цяжка ёй было зноў супакоіцца.
    — Цяпер я ўстану,
    Ён падаў ёй руку і дапамог устаць. Падтрымліваючы за локаць, падвёў да крэсла. Яна стомлена села.
    — Памаўчыце крыху,— папрасіла яна.
    — Добра.
    Урэшце яна загаварыла, але сказала зусім не тое, што ён чакаў. Яна ўздыхнула.
    — Баюся, цяпер мне не выкруціцца.
    Ён не адказаў, і зноў запанавала маўчанне.
    — А ці нельга як-небудзь атрымаць гэтую запіску? — спыталася яна ўрэшце.
    — Я думаю, што мне ніхто б пра запіску не гаварыў, калі б не збіраліся яе прадаць.
    — Хто?
    — Кітаянка, што жыла ў доме Хэманда.
    На жаночым твары загарэліся і згаслі чырвоныя плямы.
    — Яна запрасіла вялікую суму?
    — Думаю, яна выдатна ведае, колькі каштуе гэтая запіска. Наўрад ці сума будзе малая.
    — Дык вы збіраецеся аддаць мяне ў рукі катаў?!
    — Няўжо вы думаеце, так лёгка перахапіць непажаданы доказ? Дык гэта ж тое самае, што подкуп сведкаў. Вы не маеце права такое мне прапаноўваць.
    — Што ж тады рабіць?
    — Правасуддзе павінна адбыцца.
    Яна збялела, задрыжала ўсім целам.
    — Я даручаю свой лёс вам. Я разумею, што не маю права прасіць вас аб нечым незаконным.
    Містэра Джойса крануў гэты ціхі надламаны голас. У вачах быў адбітак такой пакорлівай просьбы, што здавалася, калі б ён адмовіў, позірк гэты не даваў бы яму спакою да смерці. Усё роўна Хэманда ўжо не BepHein. Аднак цікава, як усё ж такі з’явілася запіска. Вывесці, што забойства наўмыснае — несправядліва. Дваццаць год пражыў містэр Джойс на Усходзе, і за гэты час пачуццё прафесійнага гонару ў яго крыху
    прытупілася. Ён утаропіўся ў падлогу. Урэшце ён надумаўся, хоць і адчуваў, што няма яму апраўдання. Думка гэтая не давала яму спакою, ён злаваўся на Леслі.
    Трохі памарудзіўшы, містэр Джойс нерашуча сказаў:
    — Я не ведаю фінансавых магчымасцей вашага мужа.
    Яна хутка зірнула на яго, твар зачырванеўся.
    — У яго ёсць даволі многа акцый алавяных кампаній, ёсць невялікая доля ў дзвюх ці трох каўчукавых плантацыях. Думаю, ён знайшоў бы грошы.
    — Але прыйдзецца яму расказаць.
    Хвіліну яна маўчала, разважала.
    — Ён кахае мяне. Дзеля майго выратавання ён пойдзе на ўсё. А ці трэба яму паказваць запіску?
    Містэр Джойс насупіўся, яна заўважыла гэта, таму хутка сказала:
    — Роберт ваш сябра. He рабіце гэтага дзеля мяне, але ўберажыце простага, добрага чалавека ад лішніх пакутаў,— ён жа заўсёды быў шчыры з вамі.
    Містэр Джойс нічога не адказаў. Ён устаў, і місіс Кросбі грацыёзна падала яму руку. Размова з містэрам Джойсам вельмі ўзрушыла яе, яна змучылася, але старалася ўсё ж вытрымаць ветлівы тон.
    — Я вам вельмі ўдзячная, што вы ўзялі на сябе ўсе гэтыя клопаты. Цяжка вьіказаць, якая я ўдзячная.
    Містэр Джойс вярнуўся ў кантору. Сеў за стол у кабінеце, адсунуў паперы і задумаўся. Самыя неверагодныя малюнкі паплылі перад яго вачыма. Ён нервова перасмыкнуў плячыма. Нарэшце, як ён і чакаў, пачуўся асцярожны стук у дзверы. Увайшоў Ван Цысэн.
    — Я б хацеў паснедаць, сэр,— сказаў ён.
    — Калі ласка.
    — Але спярша я б хацеў даведацца, ці няма ў вас да мяне якога даручэння?
    — Няма. Вы дамовіліся з містэрам Рыдам на іншы час?
    — Так, сэр. Ён прыйдзе ў тры.
    — Добра.
    Ван Цысэн падышоў да дзвярэй і паклаў свае доўгія пальцы на ручку. Потым, нібыта ўспомніўшы Hern­ia, вярнуўся да стала.
    — Вы нічога не хочаце перадаць майму сябру, сэр?
    У Ван Цысэна было выдатнае вымаўленне, але гук «р» яму не даваўся, і атрымалася «сяблу».
    — Якому сябру?
    — У сувязі з запіскай місіс Кросбі, сэр, што яна напісала нябожчыку Хэманду.
    — А, вось вы пра што. Забыўся, прабачце. Я гаварыў з місіс Кросбі, але яна кажа, што нічога не пісала. Відаць, гэта фальшыўка.
    Містэр Джойс выцягнуў з кішэні копію і падаў Ван Цысэну. Той, аднак, быццам і не заўважыў запіскі.