Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
На развітанне Ізабэла і Эдвард прысягнулі адно аднаму. Ізабэла залівалася слязьмі, і толькі вялікае Эдвардава каханне суцяшала яе. Дзіўнае ў яе было
тады адчуванне. Нягледзячы на боль разлукі, сэрца білася ад шчасця, што ён яе так моцна кахае.
3 таго часу прайшло больш за два гады.
Ён пасылаў лісты Ізабэле з кожнай поштай. За ўвесь час яна атрымала дваццаць чатыры лісты, бо пошту адпраўлялі раз на месяц. Лісты яго былі менавіта TaKia, што і пішуць закаханыя. Сардэчныя і шчырыя, іншы раз з гумарам — асабліва ў апошні час — і пяшчотныя. Спачатку адчувалася, што ён сумуе па доме, марыць вярнуцца ў Чыкага, да Ізабэлы, і, трохі ўстрывожаная, яна прасіла яго быць стойкім. Яна баялася, што ён прапусціць зручны момант разбагацець і вернецца дамоў. Вельмі хацелася, каб у каханага хапіла вытрымкі, і яна напісала яму словамі паэта:
Я не кахаў бы так цябе, Каб гонар мне не быў так дарагі.
Але неўзабаве ён, як ёй падалося, супакоіўся. Ізабэла бачыла, як шчыра, з амерыканскай дзелавітасцю імкнуўся ён разварушыць гэты богам забыты куток. Але яна вельмі добра ведала Эдварда, і, калі першы год — яго мінімальны тэрмін на Таіці — скончыўся, яна зрабіла ўсё магчымае, каб утрымаць яго яшчэ на год. Хай ён як след вывучае справу. Маглі ж яны чакаць год, чаму не пачакаць яшчэ адзін. Яна параілася з Бэйтмэнам Хантэрам, найлепшым яго сябрам (што б яна рабіла без яго першыя дні пасля ад’езду Эдварда!), і яны вырашылі, што будучыня Эдварда вышэй за ўсё. Час бег, і яна пераканалася, што ён зусім і не спяшаецца дамоў.
— Ен проста цуд, праўда? — неяк сказала яна.
— Ен малайчына,— пагадзіўся Бэйтмэн.
— Яму там так цяжка, я чытаю пра гэта між радкоў, а ён трымаецца, бо...
Шчокі яе паружавелі, і Бэйтмэн з сур’ёзнай усмешкай, якая так яго ўпрыгожвала, дадаў:
— Бо ён кахае вас.
— Я не вартая яго,— пакорліва сказала яна.
— Вы дзівосная жанчына, Ізабэла, проста цуд,
Прайшоў яшчэ год, ад Эдварда як і раней штомесяц прыходзілі лісты, і ўрэшце Ізабэла звярнула ўвагу, што ён ані слова не пісаў пра сваё вяртанне дамоў. Здавалася, ён заўсёды збіраецца жыць на Таіці, нават болып — гэтым ён цалкам задаволены. Гэта яе вельмі здзівіла. Яна разоў колькі перачытвала яго лісты і цяпер, чытаючы між радкоў, адчула ў ім перамену, якой раней не заўважала. Апошнія пісьмы былі такія ж пяшчотныя, як і першыя, але тон быў іншы. I раней яна з непрыхаванай падазронасцю ставілася да Эдвардавага гумару і чыста па-жаночы не давярала яму, цяпер жа яна адчула ў ім легкадумнасць, што вельмі збянтэжыла яе. Здавалася, гэта піша новы Эдвард, не той, якога яна ведала раней.
Аднойчы, на другі дзень пасля таго, як яна атрымала пошту з Таіці, Ізабэла ехала ў аўтамабілі з Бэйтмэнам, і ён спытаўся:
— Эдвард пісаў вам, калі вяртаецца?
— He. Я думала, вы што-небудзь ведаеце.
— Мне ён не пісаў.
— Вы ж ведаеце Эдварда,— засмяялася Ізабэла.— У яго няма адчування часу. Калі будзеце пісаць, спытайцеся, калі ўсё ж такі ён збіраецца дамоў.
Яна гаварыла так бестурботна, што толькі дзякуючы прыроднай абвостранай уважлівасці Бэйтмэн зразумеў, што ёй сапраўды вельмі важна, калі Эдвард вернецца.
— Абавязкова спытаюся. I што ён толькі сабе думае! — сказаў ён з усмешкай.
Праз некалькі дзён Ізабэла зноў сустрэлася з Бэйтмэнам і заўважыла, што той чымсьці ўсхваляваны. 3 таго часу, як Эдвард з’ехаў на Таіці, яны часта бывалі разам — абое любілі яго, таму размовы пра Эд-
варда былі бясконцыя. Нічога дзіўнага, што Ізабэла чытала па Бэйтмэнавым твары, як па кнізе. Нешта падказвала ёй, што яго хваляванне звязана з Эдвардам, таму яна не супакоілася, пакуль не прымусіла яго ўсё расказаць.
— Справа ў тым,— урэшце сказаў ён,— што да мяне дайшлі чуткі, быццам Эдвард ужо не працуе ў той фірме, а ўчора я спытаўся пра гэта ў містэра Браўншміта.
— I што?
— Ужо амаль год, як Эдвард там больш не працуе.
— Дзіўна, ён мне пра гэта нічога не пісаў!
Бэйтмэн завагаўся, ён і так ужо сказаў залішне. Яму было вельмі няёмка.
— Яго звольнілі.
— О божухна, за што?!
— Яны, здаецца, папярэджвалі яго, і не адзін раз, і ўрэшце прапанавалі звольніцца. Кажуць, ён быў нядбайны работнік, дрэнна ведаў справу.
— Эдвард?!
Абое замаўчалі, і раптам Бэйтмэн заўважыў, што Ізабэла плача. Ён міжвольна схапіў яе за руку.
— Дарагая, не трэба, не трэба,— папрасіў ён.— Я не магу бачыць вашых слёз.
Яна канчаткова страціла самавалоданне, не выслабаніла рукі. А ён стараўся яе суцешыць:
— Неверагодна, праўда? Гэта так не падобна на Эдварда. He, тут, я думаю, нейкае непаразуменне.
Нейкі час яна маўчала, а калі загаварыла, голас яе гучаў няўпэўнена.
— Вам не здалося, што ў яго апошніх лістах ёсць нешта дзіўнае? — спыталася яна, вочы яе зноў напоўніліся слязьмі.
Бэйтмэн адказаў не адразу.
— Я заўважыў у іх змену,— прызнаўся ён нарэшце.— Мне здаецца, Эдвард страціў развагу і сур’ёз-
насць, рысы, якія мяне вабілі. Можна падумаць, што самыя важныя рэчы..., што яны для яго ўжо не маюць значэння.
Ізабэла маўчала. Смутак і трывога апанавалі яе.
— Мабыць, ён напіша вам, калі ўсё ж надумае вярнуцца. Нам толькі застаецца чакаць яго адказу.
Зноў абое атрымалі па лісту ад Эдварда, але, як і раней, ён не пісаў ні слова пра свае планы. Праўда, калі ён пісаў гэты ліст, ён не мог яшчэ атрымаць апошняе пісьмо ад Бэйтмэна. Адказу можна чакаць толькі з наступнай поштай. Атрымаўшы другое пісьмо, Бэйтмэн, разгублены і засмучаны, пайшоў да Ізабэлы. Ізабэла ўважліва прачытала ліст з пачатку да канца, губы яе задрыжэлі, яна перачытала зноў.
— Вельмі дзіўнае пісьмо,— сказала яна.— Нічога не разумею.
— Можна падумаць, што ён смяецца з мяне,— загарэўся чырванню Бэйтмэн.
— I сапраўды, але, я думаю, гэта не наўмысна. Гэта так не падобна на Эдварда.
— I зноў ні слова, вернецца ён ці не.
— Калі б я не была ўпэўнена, што ён кахае мяне, я б падумала... Нават не ведаю, што б я падумала.
Вось тады Бэйтмэн і расказаў ёй пра свой план. Фірма яго бацькі, кампаньёнам якой ён цяпер з’яўляўся, гандлявала аўтамабілямі ўсіх марак і якраз збіралася адкрыць аддзяленне ў Ганалулу, Сіднеі і Велінгтоне. Замест таго каб паслаць туды ўпраўляючага, Бэйтмэн збіраўся паехаць сам. Па дарозе з Велінгтона ён спыніцца на Таіці, вострава так ці іначай не абмінеш, і там пабачыцца з Эдвардам.
— Тут, на маю думку, нейкая загадка, і я яе абавязкова разгадаю. Гэта адзінае выйсце.
— Які вы велікадушны, Бэйтмэн! — усклікнула Ізабэла.
— Вы ж ведаеце, Ізабэла, больіп за ўсё на свеце я хачу, каб вы абое былі шчаслівыя.
Яна даверліва зірнула на яго і падала абедзве рукі.
— Вы дзіўны, Бэйтмэн. Другога такога на свеце няма. Як мне вам аддзякаваць?
— Нічога не трэба. Толькі дазвольце вам дапамагчы.
Яна апусціла вочы і пачырванела. Яна даўно так прывыкла да яго, што забылася, які ён прыгожы: высокі, як Эдвард, атлетычнага складу, толькі валасы ў яго цёмныя, а твар не румяны, як у Эдварда, а матавабледны. Яна, бясспрэчна, ведала, што ён кахае яе. Яна адчувала павагу да яго і вялікую пяшчоту.
Вось з гэтага падарожжа цяпер і вярнуўся Бэйтмэн Хантэр.
Справы затрымалі яго крыху даўжэй, чым ён разлічваў, і ў яго было багата часу, каб паразважаць пра сваіх сяброў. Ён прыйшоў да думкі, што Эдвард не меў ніякай сур’ёзнай прычыны, якая перашкаджала яму вярнуцца дадому. Толькі Эдвардава гордасць магла не дазволіць яму прыехаць да каханай, пакуль ён не разбагацеў. Але, калі гэтак, трэба яго пераканаць. Ізабэла сумуе. Эдварду неабходна зараз жа вярнуцца ў Чыкага і ажаніцца з ёю. А на заводзе аўтамабільнай кампаніі Хантэра яму знойдзецца прыдатнае месца. Сэрца Бэйтмэна аблівалася крывёю, але ён быў задаволены, што цаною ўласнага шчасця наладзіць шчасце сваіх самых дарагіх людзей. Ён сам ніколі не ажэніцца. Стане хросным бацькам іх дзецям, і праз многа год, калі Ізабэлы і Эдварда ўжо не будзе, ён раскажа іх дачцэ, што даўным-даўно кахаў яе маці. Бэйтмэн маляваў сабе гэтую сцэну, і вочы яго напоўніліся слязьмі.
Ён хацеў прыехаць знянацку, таму не тэлеграфаваў Эдварду, і з парахода паехаў адразу ў «Гатэль дэ
ля флэр», які яму дапамог знайсці нейкі юнак, быццам бы сын гаспадара гатэля.
— Дарэчы,— спытаўся Бэйтмэн па дарозе туды,— вы не падкажаце мне, дзе шукаць містэра Эдварда Барнарда?
— Барнарда? — перапытаў юнак.— Я нібыта чуў гэтае імя.
— Амерыканец. Высокі, светла-каштанавыя валасы, блакітныя вочы. Ён тут ужо трэці год.
— Так, так. Цяпер я ведаю, пра каго вы пытаецеся. Гэта пляменнік містэра Джэксана.
— Чый пляменнік?
— Містэра Арнольда Джэксана.
— He, мы, відаць, гаворым пра розных людзей,— холадна сказаў Бэйтмэн.
Ён нічога не разумеў. Дзіўна, што ўсе тут ведаюць Арнольда Джэксана, які нават не змяніў сваё зняслаўленае імя. Але пра якога пляменніка ідзе гаворка? Місіс Лонгстаф — яго адзіная сястра, братоў у яго ніколі не было. Юнак шмат пра што распавядаў Бэйтмэну, але гаварыў ён з акцэнтам, і Бэйтмэн, уважліва паглядзеўшы на яго, прыкмеціў, што ў жылах хлопца нямала тутэйшай крыві. Міжволі Бэйтмэн пачаў гаварыць з пагардай. Неўзабаве прыйшлі ў гасцініцу. Бэйтмэн паставіў рэчы ў нумар і папрасіў растлумачыць яму, дзе знаходзіцца кантора Браўншміта. Аказваецца, на беразе, каля лагуны. Бэйтмэн павольна накіраваўся туды па залітай паўднёвым сонцам дарозе. Хутка ён знайшоў патрэбны яму будынак, адаслаў упраўляючаму сваю візітную картку, і неўзабаве яго павялі праз пакой з высокай столлю,— ці то краму, ці склад,— у кантору да ўпраўляючага, дзе сядзеў поўны лысы чалавек у акулярах.
— Вы не падкажаце, дзе я магу знайсці Эдварда Барнарда? Я ведаю, што ён тут некалі працаваў.
— Працаваў. Але дзе ён цяпер, сказаць, на жаль, не магу.
— Ен жа быццам прыехаў сюды па рэкамендацыі містэра Браўншміта. Я добра ведаю містэра Браўншміта.
Таўстун уважліва і з недаверам зірнуў на Бэйтмэна.
— Слухай, Генры,— паклікаў ён некага з работнікаў,— ты не ведаеш, дзе цяпер Барнард?
— Ён быццам працуе ў Кэмерана,— адказаў той.
Таўстун растлумачыў:
— Ад нашай канторы налева, і мінуты праз тры будзеце ў Кэмерана.
Бэйтмэн вагаўся.
— Справа ў тым... Эдвард Барнард — мой лепшы сябра, я вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што ён пайшоў з фірмы Браўншміта.
Таўстун прыжмурыўся і калючымі вачыма паглядзеў на Бэйтмэна. Пад гэтым пранізлівым позіркам Бэйтмэну зрабілася не па сабе, ён нават пачырванеў.