Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
— Запіска ў яе? — спытаўся містэр Джойс.
— У яе, сэр.
Кросбі моўчкі выцягнуў з кішэні пачак пяцісотдоларавых банкнотаў. Ён адлічыў дваццаць паперак і даў іх Ван Цысэну.
— Пералічыце.
Клерк пералічыў і аддаў грошы тоўстаму кітайцу. — Усё правільна, сэр.
Кітаец яшчэ раз пералічыў грошы і паклаў іх у кішэню. Ён зноў нешта сказаў жанчыне, і тая выцягнула з-за пазухі запіску. Ван Цысэн прачытаў яе.
— Гэта сапраўдны дакумент, сэр,— сказаў ён і памкнуўся быў перадаць паперку містэру Джойсу, аде Кросбі апярэдзіў.
— Дазвольце зірнуць,— сказаў ён.
Містэр Джойс назіраў за Кросбі, пакуль той не скончыў чытаць, і працягнуў руку да запіскі.
— Давайце.
Але Кросбі акуратна склаў аркуш і схаваў у кішэню.
— He, хай запіска лепш будзе ў мяне. He танна яна мне абышлася.
Містэр Джойс згадзіўся. Трое кітайцаў чулі гэтую кароткую размову, але што яны падумалі, ці падумалі што-небудзь наогул — сказаць было цяжка,— вельмі ўжо з абыякавымі тварамі яны сядзелі.
— На сёння я свабодны, сэр? — спытаўся Ван Цысэн.
— Свабодны.— Містэр Джойс ведаў, што клерку трэба застацца, каб атрымаць сваю долю, і звярнуўся да Кросбі:
— Вы гатовы?
Кросбі моўчкі падняўся. Кітаец адчыніў дзверы. Цысэн узяў агарак свечкі, каб пасвяціць на лесвіцы, абодва кітайцы праводзілі іх на вуліцу. Жанчына тым часам спакойна сядзела на ложку і курыла. На вуліцы кітайцы развіталіся і вярнуліся ў дом.
— Што вы думаеце рабіць з запіскай? — спытаўся містэр Джойс.
— Захоўваць.
Яны падышлі да машыны, што чакала іх, але Кросбі адмоўна пакруціў галавой.
— Я пайду пеша.— Ён нерашуча пераступіў з нагі на нагу. — Ведаеце, у той вечар я паехаў у Сінгапур, таму што акрамя іншых спраў я яшчэ хаціў купіць сабе стрэльбу; адзін знаёмы прадаваў. Да пабачэння.
I хутка ён знік у цемры.
У дзень суда ўсё адбылося менавіта так, як і меркаваў містэр Джойс. Усе прысяжныя збіраліся апраўдаць місіс Кросбі. Яна сама давала паказанні. Гаварыла вельмі проста і шчыра. Памочнік пракурора паставіўся да яе добразычліва і яўна не быў у захапленні ад сваёй ролі. Ён вінаватым тонам задаваў неабходныя пытанні. Яго абвінаваўчая прамова больш была падоб-
ная на абарончую, а прысяжным спатрэбілася меней за пяць мінут, каб вынесці рашэнне, якое было сустрэта громам апладысментаў. Суддзя павіншаваў місіс Кросбі, і яна стала свабодная.
Бадай, ніхто так шчыра не абураўся паводзінамі Хэманда, як місіс Джойс. Яна аддана любіла сваіх сяброў і настойліва прасіла мужа і жонку Кросбі пасля суда адразу ехаць да іх пагасцяваць, пакуль усё будзе падрыхтавана да ад’езду. Яна і думаць не хацела, каб мілая адважная Леслі, небарака, зноў вярнулася да сябе ў бунгала, дзе адбылася тая жахлівая трагедыя. Суд скончыўся а палове першай. У Джойсаў іх чакаў грандыёзны абед. Прыгатавалі кактэйлі — кактэйлі місіс Джойс былі вядомыя на ўсю Малайю,— і гаспадыня падняла келіх за здароўе Леслі. Місіс Джойс, жвавая, балбатлівая жанчына,— сёння была ў настроі, і вельмі дарэчы, таму што астатнія маўчалі. Яе гэта не дзівіла, муж быў заўсёды маўчун, а мужа і жонку Кросбі следства і потым суд залішне змучылі. У час абеду яна жвава і весела нешта расказвала. Потым прынеслі каву.
— Ну, а зараз, даражэнькая,— замітусілася яна,— ідзіце адпачываць, а пасля я павязу вас на мора.
Сам містэр Джойс, які абедаў дома толькі ў выключных выпадках, вымушаны быў, вядома, вярнуцца ў сваю кантору.
— На жаль, я не магу, місіс Джойс,— сказаў Кросбі.— Мне трэба ехаць на сваю плантацыю.
— Як, сёння? — здзівілася тая.
— Зараз жа. Я ўжо даўно не быў там, а справы не чакаюць. Буду вельмі рады, калі дазволіце Леслі пакуль што пажыць у вас. Пасля мы вырашым, куды паехаць.
Місіс Джойс хацела запярэчыць, але муж спыніў яе: — Калі трэба ехаць — хай едзе, няма чаго думаць. Нешта незвычайнае ў голасе мужа прымусіла яе
насцярожана зірнуць на яго. Яна змоўкла. I зноў загаварыў Кросбі.
— Выбачайце, калі ласка, але ехаць трэба зараз жа, каб завідна паспець.— Ён падняўся з-за стала.— Правядзеш мяне, Леслі?
— Вядома.
Яны разам выйшлі з пакоя.
— Здаецца, ён не надта ўважлівы да яе,— сказала місіс Джойс.— Няўжо ён не разумее, што якраз цяпер Леслі трэба пабыць з ім.
— Я ўпэўнены, што толькі неадкладныя справы прымусілі яго тэрмінова паехаць.
— Ну, я пайду пагляджу, ці падрыхтавалі Леслі пакой. Ёй цяпер трэба добра адпачыць.
Місіс Джойс выйшла, адвакат зноў сеў. Неўзабаве ён пачуў, як Кросбі завёў матацыкл і з грукатам паехаў па садовай дарожцы. Містэр Джойс падняўся і пайшоў у гасцёўню. Місіс Кросбі разгублена стаяла сярод пакоя, трымаючы ў руцэ запіску. Тую самую. Вочы іх сустрэліся,— яна была страшэнна бледная.
— Ён ведае,— прашаптала яна.
Містэр Джойс узяў запіску, чыркнуў запалкай і паднёс да аркуша паперы. Леслі зачаравана глядзела, як полымя знішчала запіску. Калі трымаць паперку ў руцэ было больш немагчыма, містэр Джойс кінуў яе на падлогу, і яна зморшчылася і пачарнела. Ён наступіў на яе нагой і расцёр.
— Што ён ведае?
Яна ўважліва паглядзела на яго, і вочы яе неяк дзіўна заблішчэлі. Што гэта, пагарда ці роспач? Адказаць містэр Джойс не мог.
— Ён ведае, што Джэф быў маім палюбоўнікам.
Містэр Джойс не варухнуўся і не вымавіў ані гуку.
— Ён даўно стаў маім палюбоўнікам, амаль адразу, як вярнуўся з вайны. Мы разумелі, што трэба быць асцярожнымі. Калі гэта пачалося, я зрабіла выгляд,
што ён мне надакучыў, і ён, калі Роберт быў дома, наведваўся рэдка. Звычайна я сама ездзіла на машыне ў адно нам вядомае месца, і там мы сустракаліся, звычайна два-тры разы на тыдзень, а калі Роберт быў у Сінгапуры, ён прыязджаў да мяне позна ўвечары, калі слугі ўжо спалі. Увесь гэты час мы сустракаліся, усе гэтыя гады, і ні адна душа не здагадвалася. Але ў апошні час, прыкладна з год, ён зрабіўся іншы. Я не магла зразумець, што здарылася. He верыла, што разлюбіў. Я розум страціла, рабіла яму сцэны. Часам здавалася, што ён мяне зненавідзеў. Каб вы толькі ведалі, як я пакутавала. Пакуты пекла. Я ўжо бачыла, што больш яму не патрэбная, але не магла яго адпусціць. Як я пакутавала! Я кахала яго. Я аддала яму ўсё! Усё маё жыццё было звязана з ім. I раптам да мяне дайшлі чуткі, што ён жыве з нейкай кітаянкай. Цяжка было паверыць. Я не хацела верыць. Але пазней я ўбачыла яе, убачыла на свае вочы, яна ішла па вуліцы са сваімі залатымі бранзалеткамі і каралямі, старая сытая кітаянка. Старэйшая за мяне. Проста жахліва. Усе ў гарадку ведалі, што яна яго палюбоўніца. Калі я спаткала яе, яна з непрыхаванай цікаўнасцю зірнула на мяне, і я зразумела — яна ведае, што і я яго палюбоўніца. Я паслала яму запіску, хацела яго тэрмінова ўбачыць. Вы ж чыталі запіску. Вар’яцтва — напісаць такую запіску. Я не разумела, што раблю. Мне было ўсё роўна. Я не бачыла яго ўжо дзесяць дзён. Цэлы век.
Апошні раз ён сціснуў мяне ў абдымках, пацалаваў, параіў узяць сябе ў рукі, супакоіцца. I з маіх абдымкаў пайшоў да яе.
Усё гэта місіс Кросбі расказвала ціхім, пранікнёным голасам,— на імгненне спынілася, сціснула рукі.
— Праклятая запіска. Мы заўсёды былі такія асцярожныя. Ён знішчаў усе мае лісты пасля таго, як прачытае. Чаму ён пакінуў гэтую запіску?
Ён прыехаў, і я сказала, што ведаю пра кітаянку. Ён не прызнаваўся. Казаў, гэта ўсё плёткі. Я раззлавалася. He помню ўжо, што яму нагаварыла. Як я яго тады ненавідзела. Гатова была разарваць на кавалкі. Старалася абразіць, балюча ўпікнуць. Амаль плявала ў твар. I ён не вытрымаў. Сказаў, што я яму абрыдла і ён не жадае мяне болып бачыць, абрыдла да смерці. I прызнаўся, што ўсё пра кітаянку — праўда. Сказаў, што пазнаёміўся з ёю даўно, яшчэ да вайны, і толькі яна адна для яго нешта значыць, астатнія ж толькі для забавы. Сказаў, што задаволены: цяпер я ўсё ведаю і не буду больш да яго чапляцца. He помню, што было потым,— я проста ашалела. Схапіла рэвальвер і стрэліла. Ён ускрыкнуў — значыцца, пацэліла. Ён пахіснуўся і пабег на веранду. Я — за ім і зноў страляла, страляла, пакуль не запстрыкаў пусты барабан, і я зразумела, што скончыліся патроны.
Урэшце яна змоўкла, цяжка дыхаючы. Выгляд у яе быў незвычайны, злосць і боль скрывілі твар. Хто б паверыў, што гэта спакойная, далікатная жанчына здольная на такое моцнае пачуццё. Апанаваны жахам ад яе выгляду, містэр Джойс адхіснуўся. Гэта быў не чалавечы твар, а нейкая агідная маска. 3 суседняга пакоя пачуўся голас — гучны, прыязны, вясёлы. Голас місіс Джойс.
— Леслі, даражэнькая, ідзіце, ваш пакой падрыхтаваны. Вы, відаць, валіцеся ад стомы.
Паступова твар місіс Кросбі, скажоны цяжкімі ўспамінамі, набыў былы выраз, разгладзіўся, нібыта па скамечаным аркушы паперы правялі рукой. Праз хвіліну якую яна выглядала спакойнай і бестурботнай. Твар быў, праўда, крыху бледнаваты, але на вуснах ужо з’явілася ветлівая ўсмешка. Перад ім зноў была добра выхаваная свецкая жанчына.
— Іду, дарагая Дораці. Мне так няёмка, ілто нарабіла вам столькі клопату.
ПАДЗЕННЕЭДВАРДА БАРНАРДА
Бэйтмэн Хантэр зноў не мог заснуць. За два тыдні, пакуль плыў ад Таіці да Сан-Францыска, ён перадумаў, што трэба расказаць, а потым тры дні ўжо ў цягніку шукаў для свайго будучага аповяду словы. Да Чыкага засталіся якія гадзіны тры, а яго не пакідалі згрызоты сумлення. He адчуваў ён цвёрдай упэўненасці, што зрабіў усё магчымае; а гонар патрабаваў зрабіць нават немагчымае. Яму не давала спакою, мучыла думка, што закранулі менавіта яго інтарэсы, а ён дазволіў узяць верх над сваімі рыцарскімі пачуццямі. Ён ужо збіраўся тады ахвяраваць сабою, цяпер жа адчуваў вялікае расчараванне. Як філантроп, які бескарысліва пабудаваў выдатнае жыллё беднякам, а потым высвятляе, што ён выгадна змясціў свой капітал. I міжвольна радуецца, атрымліваючы дзесяць працэнтаў, але яму і трохі няёмка, бо ўжо не адчувае поўнага задавальнення ад свайго ўчынку. Бэйтмэн Хантэр ведаў, што душа яго чыстая, але ці здолее ён пра ўсё расказаць Ізабэле Лонгстаф, вытрымаць дапытлівы позірк яе спакойных шэрых вачэй. Вачэй праніклівых і разумных. Яна глядзіць на ўсіх з вышыні ўласнай бязгрэшнасці, няма нічога жахлівейшага за ледзяное маўчанне, якім яна сустракае кожны ўчынак, што не адпавядае патрабаванням яе суровай маралі. Немагчыма пераканаць яе ў іншым. I Бэйтмэн любіў яе не толькі за тое, што яна прыгожая — гнуткая, складная, з ганаровай паставай,— але яшчэ болей за прыгажосць яе душы. Праўдалюбівая і сумленная, адкрыта і без боязі глядзела яна на жыц-