Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
Неверагодна, каб такая жанчына магла забіць.
На развітанне містэр Джойс як мог супакоіў Роберта Кросбі, а калі той пайшоў, узяў з паліцы справу яго жонкі. Ён гартаў старонкі машынальна,— і так усё выдатна помніў. Гэта была сенсацыя, гаварылі пра здарэнне ва ўсіх клубах, на ўсіх званых абедах, на ўсім паўвостраве ад Сінгапура да Пенанга. 3 слоў місіс Кросбі, усё адбылося вельмі проста. Муж яе паехаў па справах у Сінгапур, і ёй давялося застацца дома адной. Даволі позна, а дзевятай гадзіне вечара, яна павячэрала і села ў гасцёўні плесці карункі. Вокны гасцёўні выходзілі на веранду. У бунгала нікога не
было — слугі пайшлі да сябе. Раптам яна пачула крокі па жвіровай сцежцы ў садзе, крокі чалавека ў абутку,— гэта значыць еўрапеец, а не тутэйшы, аднак дзіўна, што яна не пачула, як пад’ехала машына, і не магла розумам дайсці, хто гэта так позна. Чалавек падняўся па прыступках, што вялі ў бунгала, прайшоў праз веранду і ўрэшце з’явіўся ў дзвярах. У першую хвіліну яна яго не пазнала. У пакоі гарэла толькі настольная лямпа з абажурам. На дварэ ўжо сцямнела.
— Можна ўвайсці?
Яна не пазнала нават яго голасу.
— Хто гэта? — спыталася яна.
Яна працавала ў акулярах, цяпер зняла іх.
— Джэф Хэманд.
— Заходзьце, рада вас бачыць.
Яна паднялася і паціснула яму руку. Дзіўна, што ён зайшоў. Хоць яны і былі суседзі, наведвалі адно аднаго вельмі рэдка, а апошнім часам і зусім не бачыліся. Ён працаваў упраўляючым на каўчукавай плантацыі, міль з восем ад дому, і яна не магла зразумець, што прымусіла яго наведацца ў такі позні час.
— Роберта няма дома,— сказала яна.— Ён у Сінгапуры, будзе заўтра.
Ён, відаць, зразумеў, што трэба неяк растлумачыць свой візіт, таму сказаў:
— Шкада. Мне штосьці маркотна стала, вось і надумаў паглядзець, як вы тут.
— На чым вы прыехалі? Я не чула машыны.
— Я пакінуў яе на дарозе. Думаў, мо вы ўжо спіце.
Яно і зразумела. Плантатары паднімаюцца на досвітку, таму і рана кладуцца спаць. Раніцай машыну Хэманда сапраўды знайшлі недалёка ад бунгала.
Паколькі Роберта дома не было, віскі і содавую занеслі на кухню. Леслі падумала, што бой ужо, відаць, спіць, сама схадзіла па пітво. Джэф наліў сабе келіх і напхаў люльку.
У Джэфа Хэманда ў калоніі было шмат сяброўПрыехаў ён сюды юнаком, цяпер жа амаль сорак. Калі пачалася вайна, ён адным з першых пайшоў на фронт і там хутка праславіўся. Гады праз два з-за ранення ў калена яго звольнілі з войска, і ён вярнуўся ў Малаю з ваенным крыжам і з ордэнам «За храбрасць». Яго ведалі ў калоніі як аднаго з найлепшых більярдных гульцоў. Да вайны ён выдатна танцаваў і гуляў у тэніс, цяпер жа з-за калецтва ён кінуў танцы, дый у тэніс гуляў горш, але ён вельмі ўсім падабаўся, усе яго любілі. Гэта быў прыгожы мужчына, высокі, з дзівоенымі вачыма і чорнай кучаравай шавялюрай. У яго быў адзін толькі недахоп — ён вельмі любіў жанчын,— пра што пасля здарэння ўсе толькі і гаварылі.
Ён пачаў пераказваць Леслі мясцовыя навіны: пра скачкі ў Сінгапуры, пра цэны на каўчук, пра сваё паляванне — нядаўна ў акрузе паявіўся тыгр. Яна хацела хутчэй скончыць карункі — трэба было паспець выслаць іх маці ў Англію да дня нараджэння,— таму зноў надзела акуляры і ўзялася за работу.
— Навошта вам такія вялізныя акуляры? — раптам спытаўся ён.— Прывабная кабета, а стараецца немаведама чаму сапсаваць сваю прыгажосць!
Яна шчыра здзівілася. Раней ён ніколі не дазваляў сабе такіх вольнасцяў. Яна вырашыла звесці ўсё на жарт.
— Я не рвуся ў прыгажуні, і, шчыра кажучы, мяне не хвалюе, лічыце вы мяне непрыгожай ці не.
— Ну якая ж вы непрыгожая. Вы, па-мойму, проста цуд.
— Дзякую вам,— засмяялася яна,— але ў такім разе, па-мойму, вы з глузду з’ехалі.
Ен усміхнуўся. Потым падняўся і перасеў у крэсла побач з ёю.
— Спадзяюся, вы не станеце пярэчьіць, што няма на ўсім свеце рук прыгажэйшых за вашы,— сказаў ён.
Ён пацягнуўся да яе. Яна злёгку ўдарыла яго па РУЦЭ.
— Кіньце, прашу вас. Сядайце на сваё месца і супакойцеся, а то я адпраўлю вас дадому.
Ён не варухнуўся.
— Вы ж ведаеце, я без памяці кахаю вас,— сказаў ён.
Яна заставалася спакойнай.
— He, не ведаю і не веру вам. Але калі б нават так і было, не варта пра гэта гаварыць.
Яго словы тым больш здзівілі яе, што за сем год іх знаёмства ён ніяк не выказваў сваіх пачуццяў. Калі ён вярнуўся з вайны, яны даволі часта бачыліся, потым неяк ён захварэў, і Роберт прывёз яго на машыне. Ён пражыў тады ў іх амаль два тыдні. Але былі яны людзі розныя, і іх знаёмства так і не стала сяброўствам. Апошнія два-тры гады яны бачыліся зусім рэдка. Бывала, ён прыязджаў да іх пагуляць у тэніс, бывала, разам збіраліся ў каго-небудзь з суседзяў-плантатараў, а было і так, што не бачыліся месяцамі.
Ён яшчэ наліў сабе віна. Леслі падумала, ці не выпіў ён яшчэ да прыходу сюды. Быў ён нейкі дзіўнаваты, і ёй стала не па сабе. Яна дакорліва паглядзела на яго.
— Думаю, вам не трэба больш піць,— сказала яна
Але ён залпам выпіў і паставіў пустую шклянку на стол.
— Вы што ж, думаеце, я гаварыў усё гэта, таму што п’яны? — рэзка спытаўся ён.
— Думаю, што так, хіба не?
— Глупства. Я пакахаў вас з першай нашай сустрэчы. Я доўга маўчаў, хопіць. Я кахаю вас, моцна кахаю!
Яна ўстала.
— Добрай ночы,— сказала яна.
— Я не пайду.
Цярплівасці ў яе не хапіла.
— He вярзіце лухту. I ведайце ж, я ніколі нікога не кахала, акрамя Роберта, але нават калі б я і не кахала яго, вы мне не пара.
— Мне ўсё роўна. Роберта дома няма.
— Ідзіце, зараз жа ідзіце адгэтуль. Я паклічу слугу, і вас выкінуць вон!
— Ён далёка, не пачуе.
Цяпер яна раззлавалася. Зрабіла крок да веранды — адтуль яе напэўна пачулі б, але ён схапіў яе за руку.
— Пусціце мяне! — гнеўна крыкнула яна.
— He, цяпер ты мая.
Яна паклікала: «Бой, бой!»—але ён тут жа заціснуў ёй рот даланёй. He паспела яна апамятацца, як ён сціснуў яе ў абдымках і пачаў палка цалаваць. Яна вырывалася, адварочвалася ад яго гарачых вуснаў.
— He, не, не! — крычала яна.— Пусціце мяне! Я не хачу!
Што было далей — яна ледзь магла прыгадаць. Яна добра помніла ўсё, што здарылася да той хвіліны, але потым голас яго чуўся праз заслону агіды і жаху. Здаецца, ён спрабаваў выказаць глыбіню сваіх пачуццяў, патрабаваў узаемнасці. I ўвесь час сціскаў яе ў абдымках. Вырвацца яна не магла, ён быў вельмі дужы, рукі яе ён моцна прыціснуў; яна адчувала, што слабее; баялася страціць прытомнасць ад яго агіднага гарачага дыхання. Ён цалаваў яе губы, вочы, шчокі, валасы. Ён моцна трымаў яе, потым падняў. Яна хацела адпіхнуць яго нагой, але ён яшчэ мацней прыціснуў яе да сябе. I панёс. Цяпер ён маўчаў, твар яго быў бледны, вочы, як у дзікуна, гарэлі ад жадання. Ён пацягнуў яе ў спальню. Па дарозе наляцеў на стол. 3-за пакалечанага калена не ўтрымаўся на нагах і ўпаў разам з ёю на падлогу. Імгненне — і яна выслізнула з яго рук. Яна Ki-
нулася за канапу. Ён тут жа ўскочыў, каб схапіць яе. На пісьмовым стале ляжаў рэвальвер. Яна не з палахлівых, але ўсё ж такі Роберт паехаў на ўсю ноч, і яна збіралася ўзяць рэвальвер з сабой у спальню. Вось чаму ён апынуўся на стале. Ад жаху і агіды ў галаве яе памутнела. Яна ўжо не цяміла, што робіць. Пачуўся стрэл. Хэманд пахіснуўся. Ускрыкнуў. Нешта сказаў — што, не памятае. Хістаючыся, пайшоў да веранды. Яна зусім звар’яцела ад жаху, пайшла за ім на веранду, так, менавіта так яно і было,— пайшла за ім, хаця цяпер успомніць не можа, неўсвядомлена страляла і страляла, пакуль не скончыліся патроны. На верандзе Хэманд упаў, здрыгануўся і заціх, заліты крывёю.
Калі прыбеглі слугі, якія пачулі стрэлы, яна ўсё яшчэ стаяла над Хэмандам з рэвальверам у руцэ. Хэманд ужо не дыхаў. Яна моўчкі глядзела на яго, рэвальвер упаў на падлогу. Яна павярнулася і пайшла ў гасцёўню. Потым слугі бачылі, што яна зачынілася ў спальні. Яны баяліся дакрануцца да забітага, толькі ўсхвалявана перашэптваліся і глядзелі на труп поўнымі жаху вачыма. Старшы бой, кітаец, чалавек разумны, які пражыў тут шмат гадоў, такі ўзяў сябе ў рукі. Роберт паехаў у Сінгапур на матацыкле, а машына засталася ў гаражы. Ён загадаў слугам яе вывесці, трэба было зараз жа ехаць да памочніка начальніка акругі і расказаць пра здарэнне. Ён падняў з падлогі рэвальвер і засунуў яго ў кішэню. Памочнік начальніка акругі, па прозвішчы Уізерс, жыў міль за трыццаць пяць адсюль, каля гарадка. Праз паўтары гадзіны былі ў яго. Увесь дом спаў, давялося пабудзіць слуг. Выйшаў хутка і сам Уізерс, яны яму пра ўсё расказалі. Старшы бой паказаў яшчэ і рэвальвер. Памочнік начальніка акругі пайшоў апранацца, паслаў па сваю машыну, і праз нейкі час яны імчаліся па пустэльнай дарозе. Пад’ехалі да дома Кросбі на досвітку. Памочнік пад-
няўся на веранду і, уражаны, спыніўся перад забітым. Дакрануўся да твара — халодны.
— Дзе гаспадыня? — спытаўся ён.
Кітаец паказаў на спальню. Уізерс падышоў да дзвярэй і пастукаў. Цішыня. Ён пастукаў зноў.
— Місіс Кросбі,— паклікаў ён.
— Хто гэта?
— Уізерс.
Зноў цішыня. Потым замок шчоўкнуў, і дзверы павольна расчыніліся. Перад ім стаяла Леслі. Яна не клалася спаць, на ёй была тая самая сукенка, у якой яна ўчора абедала. Яна стаяла і моўчкі глядзела на Уізерса.
— Ваш слуга прыехаў па мяне,— сказаў ён.— Што ж вы нарабілі?
— Ён хацеў згвалціць мяне, я яго застрэліла.
— Божа мой! Паслухайце, вы б выйшлі, га? Вам неабходна мне ўсё падрабязна расказаць.
— Толькі не цяпер. Я не магу. Пачакайце. Пашліце па мужа.
Уізерс быў малады і разгубіўся, не ведаў, што яму рабіць у такіх незвычайных абставінах. Леслі катэгарычна адмовілася што-небудзь гаварыць, пакуль не прыехаў Роберт. А ўжо тады яна ім, і Уізерсу, і Роберту, расказала, як усё здарылася, і хаця потым ёй шмат давялося ўсё паўтараць, яе паказанні ніколі не мяняліся.
Думкі містэра Джойса ўвесь час вярталіся да стрэлаў. Яго як юрыста турбавала, што Леслі страляла не адзін раз, а шэсць, а агляд цела забітага паказаў, што чатыры стрэлы былі зроблены ва ўпор. Значыцца, яна страляла, калі той ужо ўпаў. Яна прызналася, што памяць, якая так выдатна аднавіла ўсё, што здарылася да гэтай хвіліны, тут ёй здрадзіла. Правал памяці. Такім чынам, яна была страшэнна раз’юшаная, а ці магла спакойная, сціплая жанчына паддацца Ta-