Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
Непасрэднае ўражанне ад апавяданняў Моэма — пісьменнік ведае, пра што піша. Нават самыя «экзатычныя» творы Моэма напісаны так, што адразу ясна: пісьменнік асабіста бачыў тыя мясціны, знаёміўся з тымі чалавечымі
1 W. S. Maugham. The Summing Up, 1968.
2 Тамсама.
тыпамі, пра якія ідзе гаворка. Сапраўды, аўтар шмат вандраваў, аб’ездзіў Еўропу, наведаў Расію і Амерыку, быў у Афрыцы і Азіі. Дзе б ні быў пісьменнік, усюды ён шукаў і знаходзіў матэрыял для творчасці.
У імкненні пісьменніка да пазнання навакольнага свету — дваістага, неакрэсленага і адназначнага — вялікую ролю адыграў Усход. Моэм шукае воддаль ад цывілізацыі радасць жыцця пад бязвоблачным небам, гарачым сонцам, але свае пошукі ён вядзе на астравах англійскай каланіяльнай цывілізацыі, і пад пяром пісьменніка, саркастычным і дакладным, выяўляецца сутнасць тых, хто ахоўвае інтарэсы Врытаніі 'ў далёкіх чужых краінах.
Моэм ад апавядання да апавядання пашырае геаграфічную перспектыву сваіх твораў. Дзеянне ў апавяданнях пераносіцца з месца на месца, з краіны ў краіну, з аднаго ўсходняга вострава на другі. Але гэта пагоня не за прасторай, а за часам. Моэм выкарыстоўвае доўгі сюжэтны час, каб сказаць вядомую яму канчатковую праўду пра сваіх герояў. Нават пра самую яскравую вырашальную падзею ў жыцці чалавека Моэм лічыць неабходным расказаць праз пэўны час, калі падзеі перагарэлі ў душы апавядальніка. Часта пісьменнік гаворыць адно, а логіка створаных ім вобразаў, мастацкая структура твора сведчаць пра другое. Моэм адмаўляецца судзіць сам, але чытач, што ўзяў у рукі яго кнігу, судзіць, бо характары кнігі не пакідаюць яго абыякавым, бо тое, што Моэм стварыў, мае канкрэтнае дачыненне да дабра і зла. Іншая справа, што судзіць герояў моэмаўскіх апавяданняў не заўсёды лёгка, тут не дастаткова звычайнай формулы «станоўчы — адмоўны». Аднак гэта хутчэй заслуга мастака, чым пралік: у жыцці таксама наўрад ці сустракаецца дабро ці зло ў чыстым выглядзе.
Спакойна, стрымана, проста, са знішчальнай іроніяй, не шкадуючы самога сябе, Уільям Сомерсет Моэм гаварыў сучаснікам праўду і прымушаў іх бачыць сябе такімі, якія яны ёсць на самай справе.
Віктар Валынскі
ЗАПІСКА
На набярэжнай бязлітасна паліла сонца. Па вуліцы безупынным патокам імчалі аўтамабілі — грузавікі і аўтобусы, прыватныя лімузіны і таксі,— усе яны бесперапынна гудзелі, у вулічнай мітусні снрытна прабіраліся праз натоўп рыкшы і, цяжка дыхаючы, з апошніх сіл пакрыквалі адзін на аднаго; дробненька перабіраючы нагамі, звычна цягнулі вялікія цюкі на сваіх плячах кулі, крычалі прахожым, каб саступілі з дарогі; зычна расхвальвалі свае тавары вулічныя гандляры. У Сінгапуры можна напаткаць людзей з самых розных частак свету, пачуць самыя розныя мовы; чорныя тамілы, жоўтыя кітайцы, карычневыя малайцы, армяне, яўрэі, бенгальцы — людзі ўсіх колераў пераклікаліся тут ахрыплымі галасамі.
А ў канторы «Рыплі, Джойс і Нэйлар» веяла прыемным халадком, пасля залітай сонцам пыльнай вуліцы тут, здавалася, было цёмна, пасля вулічнай гаманы — неяк незвычайна ціха. Пад нягучны шоргат электрычнага вентылятара працаваў у сваім кабінеце містэр Джойс. Раптам ён стомлена адкінуўся ў крэсле, склаў на грудзях рукі і ўтаропіўся ў пашарпаныя тамы судовых спраў, што займалі паліцу насупраць. На шафе стаялі лакіраваныя чорныя скрынкі, на якіх фарбай былі напісаны прозвішчы кліентаў.
У дзверы пастукаліся.
— Заходзьце.
З’явіўся клерк-кітаец, падцягнуты, у акуратна адпрасаваным белым палатняным гарнітуры.
— Да вас містэр Кросбі, сэр.
Ен выдатна гаварыў па-англійску, старанна вымаўляў кожнае слова і часта дзівіў містэра Джойса багаццем свайго слоўніка. Родам з Кантона, Ван Цысэн атрымаў юрыдычную адукацыю ў Лондане. Ён збіраўся адкрыць прыватную кантору, але пакуль вырашыў год-другі дзеля практыкі папрацаваць у «Рыплі, Джойс і Нэйлар», дзе вьідатна сябе зарэкамендаваў як чалавек працавіты і паслухмяны.
— Запрасіце,— сказаў містэр Джойс.
Ён падняўся, паціснуў Кросбі руку і прапанаваў сесці. Кросбі сеў тварам да акна. Містэр Джойс застаўся ў цені. Містэр Джойс быў па натуры чалавек негаваркі і нейкі час моўчкі глядзеў на Роберта Кросбі. Перад ім сядзеў шыракаплечы, мускулісты мужчына высокага росту — фунтаў шасці, а мо і вышэйшы. Плантатар, чалавек, загартаваны штодзённай працай на свежым паветры,— удзень ён абыходзіў плантацыі, а калі вяртаўся дамоў, гуляў яшчэ ў тэніс. Скура яго моцна пацямнела ад сонца. У яго былі дужыя валасатыя рукі, на вялізных нагах грубыя чаравікі; немаведама чаму містэр Джойс падумаў, што вось такім кулаком можна з аднаго ўдару забіць шчуплага таміла. Але яго блакітныя вочы не былі жорсткія, наадварот — добрыя і даверлівыя, твар адкрыты, просты і сумленны, з грубымі рысамі, нічым не вызначаўся. Цяпер жа на ім ляжаў адбітак глыбокага гора. Ён схуднеў, асунуўся.
— У вас дрэнны выгляд. Мабыць, кепска спіце апошнім часам? — спытаўся містэр Джойс.
— Але.
Містэр Джойс уважліва паглядзеў на стары фетравы капялюш, які Кросбі паклаў на стол; потым кінуў позірк на яго шорты колеру хакі, што адкрывалі вышэй каленяў загарэлыя валасатыя ногі, на расшпілены каўнер кашулі без гальштука і брудную з падка-
санымі рукавамі шэра-зялёную куртку. Быццам ён толькі вярнуўся з каўчукавай дзялянкі.
Містэр Джойс нахмурыўся.
— Так нельга. Вазьміце сябе ў рукі.
— Нічога, я трымаюся.
— Вы сёння бачыліся з жонкай?
— Яшчэ не, убачу толькі ўдзень. Ганьба якая, што яна ў турме!
— Лічу, што гэта неабходна,— адказаў містэр Джойс мяккім, спакойным голасам.
— Маглі б ужо як-небудзь адпусціць яе на парукі.
— Але абвінавачанне вельмі сур’ёзнае.
— К чорту абвінавачанне! На яе месцы кожны прыстойны чалавек зрабіў бы тое самае. Толькі ў дзевяці з дзесяці пораху б не хапіла. Леслі самая лепшая на свеце. Яна і мухі не пакрыўдзіць. Дый пра што гаварыць, мы ж жанатыя дванаццаць год,— што я, не ведаю яе, ці што? Эх, трапіў бы ён тады мне ў рукі, забіў бы на месцы, не думаючы. I вы б зрабілі тое самае.
— He хвалюйцеся. Усе на вашым баку. Ніхто і не збіраецца абараняць Хэманда. Мы вызвалім Леслі. Я ўпэўнены, што і прысяжныя і сам суддзя яшчэ перад судовым пасяджэннем згодзяцца яе апраўдаць.
— Гэта здзекі, вось што,— абурыўся Кросбі.— Зусім не трэба было саджаць яе за краты, а цяпер япічэ і судзіць няшчасную дзяўчынку,— і гэта пасля ўсяго, іпто яна перажыла! У Сінгапуры ўсе, каго ні спаткаю, кажуць, што Леслі зрабіла правільна. Трымаць яе ў турме столькі часу — гэта бесчалавечна!
— Закон ёсць закон. He забывайцеся, яна ж прызналася ў забойстве. Непрыемная гісторыя, я спачуваю і ёй і вам.
— Чорт ведае што.
— Нельга не лічыцца з фактам — учынена забой-
ства, а ў цывілізаваным грамадстве гэта непазбежна вядзе да суда.
— Думаеце, знішчыць ядавітую пачвару — гэта забойства? Яна застрэліла яго, як шалёнага сабаку.
Містэр Джойс зноў адкінуўся ў крэсле і склаў рукі, крыху памаўчаў.
— Як ваш адвакат лічу сваім абавязкам звярнуць вашу ўвагу на яшчэ адну дэталь, якая выклікае ў мяне сумненне,— урэшце ціха сказаў ён і паглядзеў на свайго кліента спакойнымі цёмнымі вачыма.— Калі б ваша жонка стрэліла адзін раз, ніякіх перашкод у справе не было б. Але, на жаль, яна страляла шэсць разоў.
— Яна ж усё растлумачыла. Кожны б зрабіў тое самае, калі б давялося.
— Можа быць,— сказаў містэр Джойс,— і, з майго пункту гледжання, тое, пра што гаварыла Леслі, цалкам праўдападобна. Аднак нельга заплюшчваць вочы на факты. Заўсёды можна ўявіць сябе на месцы іншага, і не буду ўтойваць, быў бы я пракурорам, я б звярнуў асаблівую ўвагу менавіта на гэта.
— Пра што гаварыць, гэта ж глупства.
Містэр Джойс зірнуў на Роберта Кросбі. Лёгкая ўсмешка кранула яго вусны. Добры хлопец гэты Кросбі, але галава ў яго не варыць.
— Мабыць, вы і маеце рацыю, але ўсё гэта не важна,— адказаў адвакат,— я толькі хацеў вам напомніць. Цяпер ужо чакаць нядоўга, і я вам раю пасля суда паехаць куды-небудзь з жонкай, вам трэба развеяцца. Перажыць такое цяжка, нават калі цалкам упэўнены ў станоўчым рашэнні. Добры адпачынак вам не пашкодзіць.
За сёння першы раз Кросбі ўсміхнуўся, і ўсмешка зусім яго змяніла. Грубаватасць ужо не кідалася ў вочы. Было відаць, што гэта чалавек вельмі добры.
— Мне давядзецца больш адпачываць, чым Леслі. Яна цудоўна ўсё зносіць. Вось стойкі характар.
— Але, валодае сабой выдатна,— пагадзіўся адвакат.— Ніколі б не падумаў, што яна такая рашучая.
3 таго дня, як місіс Кросбі арыштавалі, адвакату Джойсу час ад часу даводзілася з ёю гутарыць. Хоць і ўсяляк стараліся палепшыць яе ўмовы, яна знаходзілася ўсё ж у турме, наперадзе быў суд, таму нічога дзіўнага, калі б яе здароўе пагоршылася. Але яна мужна пераносіла выпрабаванні. Шмат чытала, гуляла, колькі дазвалялі, і з ласкі турэмнага начальства нават пляла карункі, гэта была яе любімая работа, за якой яна магла сядзець гадзінамі. Яна заўсёды выходзіла да містэра Джойса акуратна адзетая, у простых летніх сукенках, старанна прычасаная, з манікюрам. Была яна вельмі стрыманая, нават жартавала з дробных турэмных невыгод. Расказвала пра здарэнне быццам крыху абыякава, і містэр Джойс думаў, што толькі такія выдатна выхаваныя людзі, як місіс Кросбі, могуць знаходзіць смешныя моманты ў абставінах вельмі сур’ёзных. Гэта было дзіўна, таму што ніколі раней ён не лічыў яе чалавекам з гумарам.
Пазнаёміліся яны даўно. Калі місіс Кросбі прыязджала ў Сінгапур, яна звычайна абедала ў Джойсаў і адзін ці два разы ў суботу і нядзелю адпачывала ў Джойсавым бунгала на ўзмор’і. Жонка містэра Джойса тыдні са два гасцявала ў Кросбі на плантацыі, менавіта там яна сустракала разоў колькі Джэфры Хэманда. Хоць абедзве пары і не былі сардэчнымі сябрамі, але адносіны паміж імі склаліся шчырыя. Таму, зразумела, калі ўсё здарылася, Роберт Кросбі адразу кінуўся ў Сінгапур да містэра Джойса, каб той узяўся абараніць яго жонку на судзе.
Тое, што расказала місіс Кросбі першы раз, потым ужо ніколі не мянялася нават у дробязях. Тады, праз гадзін колькі пасля трагедыі, яна гаварыла спакойна,
як і цяпер. Расказвала паслядоўна, мерным, бясстрасным голасам, і адзіная адзнака збянтэжанасці — лёгкая чырвань на шчоках — з’яўлялася, калі яна апісвала некаторыя эпізоды. Цяжка паверыць, што менавіта з ёю магла здарыцца гэтая гісторыя. Леслі была кволая жанчына, крыху больш за трыццаць, невысокая, але і не маленькая, і хутчэй мілавідная, чым прыгожая. У яе былі зграбныя рукі і ногі, надзвычай худыя, праз белую скуру на руках свіціліся блакітныя вены. Твар вельмі бледны з прыкметнай жаўцізной, губы няяркія, вочы няпэўнага колеру. Валасы крыху кучаравыя, светла-каштанавыя. Варта іх крыху падвіць, і яны будуць прыгажосці чароўнай, але і ўявіць цяжка, што місіс Кросбі здольная на такія хітрыкі. Спакойная, прывабная, сціплая жанчына з прыемнымі манерамі, яна не стала душой кампаніі толькі з-за сваёй прыроднай сарамлівасці. Але гэта зразумела — плантатары жывуць звычайна адасоблена; затое ў сябе дома, сярод знаёмых і сяброў, яна ўмела зачароўваць. Місіс Джойс неяк гасцявала на плантацыі ў Кросбі два тыдні і потым расказвала мужу, якая выдатная гаспадыня Леслі. Калі пазнаёмішся з ёю бліжэй, бачыш, якая яна адукаваная і як цікава з ёю пагаварыць.