Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
— Ён не падабаецца табе? Гэта, бадай, натуральна. Спярша ён і мне не падабаўся. Мною валодалі тыя ж забабоны, што і табою. Джэксан — незвычайны чалавек. Ты сам бачыў, ён не ўтойвае, іпто быў у турме. He думаю, што ён шкадуе пра тыя злачынствы, што прывялі яго туды. Толькі адзін раз ён паскардзіўся мне, што ў турме сапсаваў сваё здароўе. Мабыць, ён проста не ведае, што такое згрызоты сумлення. Маральныя прынцьіпы для яго не існуюць. Ён задаволены ўсім на свеце, у тым ліку і сабой. Ён велікадушны і добры.
— I заўсёды быў такі,— перапыніў Бэйтмэн,— за чужы кошт.
— А я знайшоў у ім добрага сябра. Няўжо гэта не натуральна, што я прымаю чалавека такім, якім яго ведаю?
— I ў рэшце рэшт траціш уяўленне пра тое, што добра, а што кепска.
— He, дабро і зло я цяпер выдатна распазнаю. Але я не магу з былой выразнасцю зразумець розніцу паміж добрым чалавекам і кепскім. Хто такі Арнольд Джэксан — дрэнны чалавек, які робіць дабро, ці добры чалавек, што робіць зло? Цяжка адказаць. Мабыць, і праўда, няма паміж людзьмі вялікай розніцы. Мабыць, нават лепшыя з нас — грэшнікі, а горшыя з нас — святыя. Хто ведае?
— Ты ніколі не пераканаеш мяне, што белае ёсць чорнае, а чорнае ёсць белае.
— Ну, вядома, не, Бэйтмэн.
Бэйтмэн так і не зразумеў, чаму на Эдвардавых вуснах мільганула ўсмешка,— ён жа з ім не пагадзіўся.
— Калі я ўбачыў цябе сёння раніцай,— пасля нядоўгага маўчання зноў загаварыў Эдвард,— мне здалося, што я ўбачыў сябе самога, якім я быў два гады таму. Той жа белы каўнерык, тыя ж чаравікі, той сіні гарнітур, той імпэт. Тая ж распушчанасць. О божа, які я быў спрытны! У мяне рукі свярбелі, калі я глядзеў на гэтае соннае царства. Куды ні пойдзеш, усюды шырокае поле дзейнасці для энергічнага чалавека. Тут можна было сабраць добрае багацце. Якое глупства, разважаў я, завозіць копру ў Амерыку і толькі там выціскаць з яе алей. Куды выгадней рабіць усё на месцы, дзе ёсць танная рабочая сіла і не трэба плаціць грошы за перавозку; я ўжо бачыў на востраве шматлікія фабрыкі. Потым я звярнуў увагу менавіта на спосаб выціскання алею і прыдумаў машыну, якая за адну толькі гадзіну апрацоўвала каля двухсот сарака какосавых арэхаў. Гавань была невялікая. I я падумаў, як пашырыць яе, потым стварыць сіндыкат і прыдбаць зямлю, пабудаваць дзве-тры вялікія гасцініцы і некалькі бунгала для людзей, якія затрымаюцца тут надоўга. Я прыдумаў, як палепшыць параходную сувязь, каб прывабіць сюды больш турыстаў з Каліфорніі. Я ўжо бачыў, як праз якіх год дваццаць на месцы гэтага паўфранцузскага лянівага гарадка Папээтэ ўзнікае вялікі амерыканскі горад з дзесяціпавярховымі дамамі і трамваямі, тэатрамі, біржай і мэрам.
— Дык у чым жа справа, Эдвард, зрабі гэта! — Бэйтмэн усхвалявана падскочыў з крэсла.— У цябе ёсць не толькі ідэі, але і здольнасці. Ты будзеш самы багаты чалавек на ўсім Ціхім акіяне!
Эдвард рассмяяўся.
— А мне гэта ўсё не патрэбна.
— Ты хочаш сказаць, што табе не патрэбны грошы, вялікія грошы, мільёны? А ты ведаеш, што можна зрабіць з такімі грашамі? Ведаеш, якую сілу яны маюць? I калі цябе самога гэта не хвалюе, падумай, ты ж можаш адкрыць новыя вобласці для выкарыстання чалавечай энергіі, можаш даць работу тысячам людзей, Твае словы малююць такія карціны, што ў мяне галава кружыцца.
— Ты лепш сядай, дарагі мой Бэйтмэн,— усміхнуўся Эдвард.— Мая машына для апрацоўкі какосаў так і засталася на паперы, і калі гэта будзе залежаць ад мяне, грукат трамваяў ніколі не патурбуе сонных вуліц Патээтэ.
Бэйтмэн сеў у крэсла.
— He разумею цябе,— сказаў ён.
— Гэта з’явілася не раптам. Мала-памалу я палюбіў тутэйшае жыццё, яго прастату, яго вольны час, палюбіў туземцаў, іх дабрадушнасць, іх бестурботныя ўсмешкі. Я пачаў думаць. Раней у мяне на гэта не хапала часу. Я пачаў чытаць.
— Ты заўсёды чытаў.
— Я чытаў, каб здаць экзамен. Чытаў, каб умець падтрымаць размову. Чытаў, каб адшукаць патрэбныя мне звесткі. Тут жа я навучыўся чытаць дзеля забавы. Я навучыўся размаўляць. Ведаеш ты, што добрая гутарка — найлепшае, што ёсць у жыцці? Але для гэтага трэба мець вольны час. Раней у мяне было залішне клопатаў. Але паступова ўсё, што лічылася вельмі важным, значным, пачало здавацца дробязным і нікчэмным. Які сэнс у пітодзённай мітусні, заўсёдным напружанні? Вось я ўспамінаю Чыкага і бачу змрочны, шэры горад,— быццам турма,— і бесперапынную мітусню. А дзеля чаго гэта? Ці так трэба жыць? Ці на гэта мы нарадзіліся на свет, каб спяшацца на работу, працаваць гадзіна за гадзінай увесь дзень напралёт, потым бегчы дадому, абедаць, ехаць у тэатр? Ці так павінен я Map-
наваць свае маладыя гады? Маладосць нядоўгая, Бэйтмэн. А калі станеш стары, чаго тады чакаць? Раніцай бегчы на работу і працаваць гадзіна за гадзінай дзень напралёт, а потым зноў спяшацца дамоў абедаць, ехаць у тэатр? Калі ёсць мэта — разбагацець, дзеля гэтага можна і неабходна так жыць, усё залежыць ад характару. Ну, а калі не імкнешся да грошай, тады дзеля чаго? Я іншага хачу ад жыцця, Бэйтмэн.
— А што ты лічыш вартым у жыцці?
— Баюся, ты будзеш смяяцца. Прыгажосць, праўду і дабрыню.
— Няўжо, ты думаеш, усё гэта не знойдзецца ў Чыкага?
— Хто-небудзь і знойдзе, а я — не,— рашуча сказаў Эдвард.— Кажу табе, калі я ўспамінаю, як жыў paHeft, жудасна робіцца. Мяне дрыжыкі бяруць, калі думаю, якой небяспекі я пазбегнуў. Я і не ведаў, што маю душу, пакуль не апынуўся вось тут. Калі б я стаў багатым чалавекам, я б згубіў яе назаўсёды.
— Як толькі ты можаш гаварыць такія рэчы? — абурыўся Бэйтмэн.— Мы часта спрачаліся менавіта з-за гэтага.
— Помню. 3 тым жа поспехам глуханямыя могуць спрачацца аб музыцы. Я ніколі не вярнуся ў Чыкага, Бэйтмэн.
— А як жа Ізабэла?
Эдвард падышоў да краю веранды і, успёршыся на парэнчы, зірнуў у чароўную ноч. Калі ён павярнуўся, на яго вуснах гуляла ўсмешка.
— Ізабэла не для мяне. Ніводнай жанчынай я так не захапляўся, як ёю. Яна — найразумнейіпае стварэнне, найдабрэйшае і найпрыгажэйшае. Я паважаю яе энергію і яе славалюбства. Яна нарадзілася дзеля вялікіх спраў. Я зусім не варты яе.
— Яна думае іначай.
— Але ты павінен ёй усё растлумачыць, Бэйтмэн.
— Я?! — здзівіўся Бэйтмэн.— Хто хочаш, толькі не я.
Эдвард стаяў спіной да яркага месячнага святла, і твар яго немагчыма было разгледзець. Няўжо ён зноў усміхаецца?
— Нават і не думай, Бэйтмэн, што-небудзь утаіць ад яе. Яна вельмі разумная, яна тут жа пра ўсё даведаецца. Лепш адразу раскажы ёй без хітрыкаў.
— He разумею, пра што ты гаворыш. Вядома, я раскажу, што бачыўся з табою.— Голас яго загучаў усхвалявана.— А папраўдзе, нават і не ведаю, што ёй сказаць.
— Скажы, што я нічога не дасягнуў. Скажы, што ў мяне няма грошай, але я гэтым задаволены, што мяне звольнілі за гультайства і неруплівасць. Скажы пра тое, што ты бачыў сёння ўвечары, і пра ўсё, што я табе расказаў.
Нечаканая думка раптам працяла Бэйтмэна, ён ускочыў і збянтэжана ўтаропіўся ў Эдварда.
— О божа, дык ты не хочаш з ёю жаніцца?!
Эдвард сур’ёзна зірнуў на сябра.
— Я не магу прасіць яе вярнуць мне слова, што я даваў некалі. Калі яна пажадае, каб я стрымаў яго, я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, і буду ёй добрым, уважлівым мужам.
— I ты хочапі, каб я ёй пра гэта сказаў, Эдвард? He, я не магу. Гэта жахліва. Ніколі б яна не падумала, што ты не збіраешся з ёю жаніцца. Яна кахае цябе. He, не, не прасі, я не магу.
Зноў Эдвард усміхнуўся.
— А чаму б табе самому не ажаніцца з ёю, Бэйтмэн? Ты, я ведаю, даўно кахаеш яе. Вы цудоўная пара. 3 табою яна будзе шчаслівая.
— He кажы так, мне цяжка слухаць.
— Я адмаўляюся дзеля цябе, Бэйтмэн. Ты лепшы за мяне.
У Эдвардавым тоне было нешта такое, што прымусіла Бэйтмэна хутка зірнуць на яго, але той глядзеў сур’ёзна, без усмешкі. Бэйтмэн не ведаў, што сказаць. Ён разгубіўся. Ці не здагадваецца Эдвард, што ён прыехаў на Таіці па яе даручэнні? I як бы цяжка ні было ў гэтым прызнацца, сэрца яго радасна забілася.
— Што ты зробіш, калі Ізабэла напіша табе і скасуе вашы заручыны? — ціха спытаўся Бэйтмэн.
— Як-небудзь перажыву.
Бэйтмэн так расхваляваўся, што не пачуў адказу.
— Хоць бы ты апрануўся як чалавек,— сказаў ён.— Вырашаецца твой лёс. 3-за твайго недарэчнага гарнітура ты выглядаеш вельмі несур’ёзна.
— He хвалюйся, у парэа і ў вянку з ружаў я магу быць нават болын сур’ёзны, чым у цыліндры і ў смокінгу.
I тут новая думка працяла Бэйтмэна.
— Эдвард, ты робіш гэта дзеля мяне? Я не ведаю, але, мабыць, з-за гэтага ўсё маё жыццё зменіцца. Ты не ахвяруеш сабой дзеля мяне? Калі так, я не згодзен.
— He, Бэйтмэн. Тут я адвучыўся ад глупства і сантыментаў. Я вельмі хачу шчасця і табе і Ізабэле, але і сам не хачу быць пры гэтым няшчасным.
Гэтыя словы крыху збянтэжылі Бэйтмэна. Адказ быў цынічны. Але Бэйтмэну хацелася сыграць ролю высакароднага героя.
— Няўжо ты збіраешся марнець тут усё жыццё? Дык гэта ж самазабойства. Калі я ўспамінаю твае смелыя мары пасля заканчэння каледжа, мне цяжка паверыць, што ты можаш задаволіцца месцам гандляра ў гэтай нікчэмнай крамцы.
— Ну, гэта ўсё часова. Я набіраюся вопыту. У мяне іншыя планы. Арнольд Джэксан прыдбаў некалі астравок у архіпелазе Паўмоту, каля тысячы міль адсюль. Ён там пасадзіў какосавыя пальмы. Джэксан паабяцаў аддаць востраў мне.
— Чаму табе? — здзівіўся Вэйтмэн.
— Таму што, калі Ізабэла скасуе нашы заручыны, я ажанюся з яго дачкой.
— Ты?! — гэтыя словы ўразілі Бэйтмэна да глыбіні душы.— Ажаніцца з паўкроўкай?! Немагчыма. Няўжо ты такое можаш?
— Яна выдатная дзяўчына, добрая і ласкавая. Думаю, што буду шчаслівы з ёю.
— Ты кахаеш яе?
— He ведаю,— задумліва адказаў Эдвард.— Зразумела, я не кахаю яе так, як кахаў Ізабэлу. Ізабэлу я абажаў. Мне здавалася, што лепшай за яе няма на свеце. Я не варты яе, я ведаю. Ева — зусім іншая. Яна цудоўная экзатычная кветка, якую трэба ратаваць ад злога ветру. Я хачу абараніць яе. Ніхто не скажа, што Ізабэлу трэба ад нечага ці ад некага абараняць. Думаю, Ева кахае мяне такога, які я ёсць, а не такога, якім я магу стаць. Што б ні здарылася са мною, яна заўсёды будзе побач. Якраз такая жонка мне і патрэбна.
Бэйтмэн маўчаў.
— Заўтра нам рана ўставаць,— урэшце сказаў Эдвард.— Пара класціся спаць.
Тады загаварыў Бэйтмэн, і ў голасе яго чулася шчырая пакута.