Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
Вілі сядзеў за сталом, трымаў у руцэ рэвальвер. Перад ім стаяла недапітая шклянка віна. Ганс падышоў да стала, наліў і сабе, залпам выпіў.
— А добра яна табе твар спярэсціла,— усміхнуўся Вілі.
I праўда, на Гансавай фізіяноміі запяклася кроў і цягнуліся глыбокія драпіны ад пяці пальцаў з вострымі пазногцямі. Ён асцярожна дакрануўся да шчакі.
— Траха вочы не павыдзірала, гадзіна. Трэба ёдам памазаць. Нічога, цяпер яна супакоілася. Ідзі.
— Ды я не ведаю... Пайсці? Мо ўжо позна.
— Кінь ты. Мужчына ты ці не? Што з таго, што позна. Мы заблудзіліся, так і растлумачым.
Яшчэ не сцямнела, і сонца, хілячыся да захаду, свяціла ў вокны фермеравай кухні. Вілі марудзіў. Гэта быў шчуплы, цёмнавалосы, вузкатвары чалавек, да вайны ён працаваў краўцом-мадэльерам. Яму вельмі не хацелася, каб Ганс думаў, што ён размазня. Вілі ўстаў і накіраваўся да дзвярэй, праз якія толькі іпто ўвайшоў Ганс. Жанчына адразу зразумела, чаго ён туды ідзе, крыкнула і кінулася да яго.
— Non, non! 1 — закрычала яна.
1 He, не! (франц.)
Ганс адным скачком апынуўся каля яе. Схапіў за плечы і адштурхнуў ад дзвярэй. Жанчына моцна стукнулася аб сцяну, пахіснулася і ўпала. Ганс узяў у Вілі рэвальвер.
— Змоўкніце, вы абое! — рыкнуў ён па-французску, але з гартанным нямецкім вымаўленнем. Потым кіўнуў Вілі на дзверы:
— Ідзі, я тут іх папільную.
Вілі адразу пайшоў, але праз хвіліну якую вярнуўся назад.
— Яна без памяці.
— Што з таго?
— Я не магу. He трэба.
— Дурань, вось ты хто. Ein Weibchen. Баба.
Вілі пачырванеў.
— Пойдзем. Бадай што, так будзе лепш.
Ганс пагардліва паціснуў плячыма.
— Вось дап’ю пляшку, тады і пойдзем.
Яму не хацелася спяшацца, прыемна было яшчэ крыху пасядзець, адпачыць. Сёння ён з самай раніцы не злазіў з матацыкла, рукі і ногі гудуць. Добра, што ехаць недалёка, толькі да Суасона, усяго кіламетраў дзесяць-пятнаццаць. Можа, паіпанцуе выспацца на добрай пасцелі.
Бясспрэчна, нічога гэтага не здарылася б, калі б яна была не дурніца. Яны з сябрам збіліся з дарогі. Паспрабавалі распытаць у нейкага селяніна, што працаваў на полі, а ён ім знарок набрахаў, вось яны і заблыталіся ў гэтых пасёлках. На ферму зайшлі, толькі каб спытацца дарогу. Вельмі далікатна зайшлі — быў загад: з насельніцтвам абыходзіцца добра, калі, безумоўна, французы самі не будуць адпальваць штукі. Дзяўчына гэтая і адчыніла дзверы. Яна адказала, што не ведае, як праехаць да Суасона, і яны ўвайшлі ў кухню; старая (яе маці, відаць, вырашыў Ганс) растлумачыла, як туды ехаць. Усе яны — фермер, яго
жонка і дачка — толькі што павячэралі, на етале стаяла яшчэ пляшка з віном. Тут Ганс адчуў, што проста памірае ад смагі. Спякота была страшэнная, a піць апошні раз давялося толькі апоўдні. Ён папрасіў у іх бутэльку віна, а Вілі дадаў яшчэ, што яны заплацяць. Вілі — хлопец слаўны, але цялыіук. Урэшце немцы перамаглі. Дзе цяпер французская армія? Дае драла. Дый англічане ўсё пакідалі і, як трусікі, пабеглі хавацца на свой востраў. Пераможцы ўзялі па праву ўсё, што пажадалі. Вілі працаваў два гады ў парыжскім атэлье. Добра гаворыць па-французску, таму, відаць, яго сюды і накіравалі. Але жыццё сярод французаў крыху сапсавала яго нардычны характар. Нікчэмныя людзі гэтыя французы. He варта немцу жыць сярод іх.
Фермерыха паставіла на стол дзве пляшкі віна. Вілі выцягнуў з кішэні дваццаць франкаў, каб разлічыцца. Яна нават і дзякуй не сказала. Ганс гаварыў пафранцузску не гэтак лёгка, як Вілі, але ўсё ж такі крышку навучыўся. Паміж сабой яны заўсёды гаварылі на французскай мове, а Вілі папраўляў яго. Таму Ганс і пасябраваў з ім, Вілі быў тут знаходкай, да Taro ж Ганс ведаў, што ён вельмі падабаецца Вілі. Падабаецца, таму што ён, Ганс, высокі, зграбны, плячысты, таму што яго кучаравыя валасы вельмі бялявыя, а вочы — блакітныя-блакітныя. Ганс заўсёды выкарыстоўваў зручны момант, каб папрактыкавацца ў мове, ён і тут пачаў гаварыць з гаспадарамі на французскай, але яны — усе ўтраіх — быццам вады ў рот набралі. Ен расказваў ім, што ў яго самога бацька фермер і, калі вайна скончыцца, ён, Ганс, зноў вернецца на бацькаву ферму. У Мюнхене ён вучыўся ў школе, маці ж вельмі хацела, каб ён стаў камерсантам, але ў яго самога былі зусім іншыя намеры, таму пасля выпускных экзаменаў у школе ён паступіў у сельскагаспадарчае вучылішча.
— Вы прыйшлі сюды, каб спытацца дарогі, і вам растлумачылі,— сказала дзяўчына.— To дапівайце віно і ідзіце адгэтуль.
Ён толькі тут разгледзеў яе як след. Нельга сказаць, што яна — прыгажуня. Вялікія цёмныя вочы, прамы нос, занадта бледны твар рабілі дзяўчыну непадобнай на звычайную сялянку, не было ў ёй той сялянскай грубасці, нязграбнасці. Ад самага пачатку вайны Ганс чуў розныя гісторыі, што расказвалі салдаты пра францужанак. Ёсць у іх нешта такое, чаго няма ў нямецкіх дзяўчат. Шык, вось што, растлумачыў тады Гансу Вілі, але калі Ганс спытаўся, што ўсё ж такі той мае на ўвазе, Вілі адказаў, што гэта трэба самому паспытаць, тады, можа, і зразумееш. Гансу, бясспрэчна, даводзілася чуць пра французскіх дзяўчат і іншае, што ім пальца ў рот не кладзі. Нічога, праз тыдзень ён сам будзе ў Парыжы, убачьіць усё на свае вочы. Кажуць, вярхоўнае камандаванне ўжо патурбавалася пра вясёлыя дамы для нямецкіх салдатаў.
— Дапівай віно, і пайшлі,— сказаў Вілі.
Але Гансу тут спадабалася, і ён не хацеў, каб яго падганялі.
— А ты непадобная на фермераву дачку,— сказаў ён дзяўчыне.
— I што з таго?
— Яна ў нас настаўніца,— растлумачыла маці.
— Ага, вучоная, значыцца.
Дзяўчына перасмыкнула плячыма, але Ганс не звярнуў на гэта ўвагі і гаварыў далей на сваёй дрэннай французскай.
— Такім чынам, ты павінна разумець, што капітуляцыя французам — дабрадзейства. He мы пачалі вайну, гэта вы яе развязалі. А цяпер мы зробім з Францыі прыстойную краіну. Навядзём тут у вас парадак. Навучым, як трэба працаваць. Спазнаеце, што такое паслупіэнства і дысцыпліна.
Дзяўчына сціснула кулакі. Чорныя вочы яе гарэлі нянавісцю. Але яна змоўчала.
— Ты п’яны, Ганс,— сказаў Вілі.
— Цверазейшы за цвярозага. Я кажу шчырую праўду, і хай яны гэтую праўду ведаюць.
— He, ты п’яны,— крыкнула дзяўчына. Яна не магла болып стрымацца.— Ідзіце, ідзіце адсюль!
— А, дык ты ведаеш нямецкую мову? Добра, я пайду. Толькі на развітанне ты мяне пацалуепі.
Яна адхінулася, але ён схапіў яе за руку.
— Тата! — закрычала дзяўчына.— Татка!
Фермер кінуўся на немца. Ганс адпусціў на момант дзяўчыну і моцна ўдарыў старога па твары. Той, войкнуўшы, упаў на падлогу. Дзяўчына не паспела ўцячы, і Ганс схапіў яе і прыціснуў да сябе. Яна з усяе сілы пляснула яго па шчацэ. Ганс злосна засмяяўся.
— Гэтак ты робіш, калі цябе хоча пацалаваць нямецкі салдат? Ну, я цябе правучу.
Ён скруціў ёй рукі і пацягнуў да дзвярэй, але маці кінулася да Ганса, учапілася за яго рукаў, спрабуючы вызваліць дачку. Мацней абхапіўшы дзяўчыну адной рукой, ён другой груба адпіхнуў старую, і тая, стукнуўшыся аб сцяну, ледзьве ўтрымалася на нагах.
— Ганс! Ганс! — крычаў яму Вілі.
— А ідзі ты к чорту!
Ганс заціснуў рот дзяўчыне рукой, каб не чулі яе крыку, і пацягнуў яе ў суседні пакой.
Вось так усё і здарылася. Ну а цяпер глядзіце самі, хто ў гэтым вінаваты, няўжо не яна? Заляпіла аплявуху. Дазволіла б сябе пацалаваць, ён тут жа і пайшоў бы. Ганс зірнуў на фермера, які ўсё яшчэ ляжаў на падлозе, і ледзь не зарагатаў: вельмі ж камічная была ў старога фізіяномія, Гансавы вочы ўсміхаліся, калі ён паглядзеў на старую, што прыціскалася да сцяны. Баіцца, што зараз і яе чарга надыдзе? Дарэмна непакоіцца. Ён прыгадаў французскую прымаўку.
— C’est Ie premier pas qui conte — сказаў ён.— Няма чаго раўці. Гэтага ўсё роўна не абмінеш, раней ці пазней.
Ён запусціў руку ў кішэню і выцягнуў бумажнік.
— Вось наце сотню франкаў. Няхай мадэмуазель купіць сабе новую сукенку. Ад старой засталося не шмат.
Ён паклаў грошы на стол і надзеў каску.
— Хадзем.
Яны выйшлі, стукнуўшы дзвярыма, паселі на матацыклы і паехалі. Старая паплялася ў суседні пакой. Там на канапе ляжала яе дачка. Ляжала так, як і пакінуў яе Ганс, і плакала наўзрыд.
Праз тры месяцы Ганс зноў апынуўся ў Суасоне. Разам з пераможнай германскай арміяй ён пабыў у Парыжы і праехаў на сваім матацыкле праз Трыумфальную арку. Разам з арміяй ён прайшоў спярша да Тура, потым да Бардо. У баях ён не ўдзельнічаў, а французскіх салдатаў бачыў толькі палонных. Увесь паход аказаўся вясёлай забавай, якая яму і не снілася. Пасля заключэння перамір’я ён яшчэ з месяц пажыў у Парыжы. Паслаў каляровыя паштоўкі сваякам у Баварыю, накупляў гасцінцаў. Сябра яго Вілі, які ведаў Парыж як свае пяць пальцаў, там і застаўся, а Ганса і ўсё іх падраздзяленне накіравалі назад у Суасон у пакінутую тут нямецкай уладай часць. Добры гарадок гэты Суасон, дый салдатаў раскватаравалі нядрэнна. Ежы ўдосталь, а шампанскае амаль што дарма, за бутэльку — адна марка на нямецкія грошы. Калі выйшаў загад пра перавод у Суасон, Ганса працяла думка, што някепска было б зайсці да той дзяўчыны з фермы. Ён падрыхтаваў ёй гасцінец — шаўковыя панчохі, каб зразумела, што ён больш на яе не злуецца. Ганс мясцовасць ведаў добра, таму спадзяваўся хутка
1 Цяжка зрабіць толькі першы крок (франц.).
знайсці ферму. Неяк увечары, калі спраў ніякіх не было, ён запхнуў панчохі ў кішэню, сеў на матацыкл і паехаў. Быў пагодны асенні дзень, у небе ні воблачка; мясціна прыгожая, гарыстая. Ужо даўнавата не было дажджу, і, хоць быў верасень, нават ціхае шапаценне таполяў не напамінала, што лета ўжо на сконе.
Выпадкова Ганс павярнуў не ў той бок, гэта яго крышку затрымала, але праз якія паўгадзіны ён дабраўся да фермы. Каля дзвярэй на яго накінуўся дварняк. Ён, не пастукаўшыся, піхнуў дзверы і ўвайшоў. Дзяўчына сядзела за сталом і скрэбла бульбу. Убачыўшы Гансаву нямецкую уніформу, яна ўскочыла.
— Вам чаго?
I тут яна яго пазнала. Яна падалася назад да сцяны, моцна сціскаючы ў руцэ нож.
— Ты? Cochon 1.
— Ну-ну, не гарачыся, не пакрыўджу. Глядзі лепш, што я табе прывёз,— шаўковыя панчохі.
— Забірай іх і вымятайся адгэтуль разам з імі!
— He дуры. I кідай нож. Самой жа горпі, калі будзеш так злавацца. Можаш мяне не баяцца.
— Я цябе не баюся.
Пальцы яе аслабелі, нож упаў на падлогу. Ганс зняў каску, сеў на крэсла. Выцягнуў нагу і наском бота падсунуў нож бліжэй да сябе.