• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

    Апавяданні

    Уільям Сомерсет Моэм

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 223с.
    Мінск 1990
    49.65 МБ
    — Хочаш, дапамагу табе бульбу скрэбці, га?
    Яна не адказала. Ганс нагнуўся, падняў нож, узяў з міскі бульбіну і пачаў скрэбці. Твар у дзяўчыны заставаўся жорсткі, вочы глядзелі варожа. Яна стаяла каля сцяны і моўчкі сачыла за ім. У Ганса на твары з’явілася лагодная ўсмешка.
    — Ну чаго ты так злосна на мяне глядзіш? Няўжо не разумееш, што я тады быў вельмі раз’юшаны. Усе мы тады былі такія. У той час яшчэ хадзілі чуткі
    1 Свіння (франц.).
    пра непёрамоЖнасць французскай арміі, пра лінію Мажына...— Ен усміхнуўся.— Ну і віно, ведама, стукнула ў галаву. Табе яшчэ пашанцавала. Жанчыны казалі мне, што я не такі ўжо непрыгожы.
    Дзяўчына зірнула на яго з агідай.
    — Вымятайся адгэтуль.
    — Я пайду, калі мне захочацца.
    — Калі ты не знікнеш, бацька пойдзе ў Суасон і паскардзіцца на цябе генералу.
    — Толькі гэтага яшчэ генералу не хапала. У нас ёсць загад наладжваць добрыя адносіны з насельніцтвам. Як цябе завуць?
    — He твая справа.
    Шчокі ў яе палалі, вочы гнеўна гарэлі. Яна здалася яму цяпер прыгажэйшай, чым ён яе запомніў. He гэтак ужо ўсё было кепска. Яна не якая-небудзь сялянская дзяўчына. Маці ж казала, што дачка настаўніца. I менавіта таму, што гэта была не звычайная сялянка, а настаўніца, вучоная, Гансу было асабліва прыемна памучыць яе. Ён адчуў сябе моцным, непераможным. Ён скалмаціў свае прыгожыя бялявыя валасы і ўсміхнуўся. За лета ён так добра загарэў, што яго блакітныя вочы здаваліся ўжо надзвычай блакітнымі.
    — Маці з бацькам дзе?
    — У полі працуюць.
    — Слухай, я прагаладаўся дужа. Дай мне кавалак хлеба з сырам і шклянку віна. Я заплачу.
    Яна жорстка зарагатала.
    — Мы ўжо тры месяцы не ведаем, што такое сыр. Дый хлеба не хапае. Летась свае французы забралі ў нас коней, а цяпер вось бошы пакралі ўсё, што засталося: кароў, свіней, курэй — усё.
    — Ну і што з таго, мы ж не дарма ўзялі, мы заплацілі.
    — А ты думаеш, мы будзем есці гэтыя паперкі, што вы нам далі ўзамен?
    Раптам яна заплакала.
    — Ты што, галодная?
    — Ды не,— адказала яна горка.— Мы ж харчуемся па-каралеўску: бульба, хлеб, салата і бручка. Заўтра бацька паедзе ў Суасон — мо разжывецца на каніну.
    — Паслухай, праўда, я неблагі хлопец. Я прывязу вам сыру, а можа, і трохі шынкі.
    — He трэба мне тваіх падачак. Хутчэй памру з голаду, чым дакрануся да ежы, што вы, свінні, у нас укралі.
    — Ну добра, паглядзім,— адказаў ён спакойна.
    Ён надзеў каску, устаў і, сказаўшы <