Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
Бачу, ён разгубіўся.
— Вы ж кажаце, што вы добры плывец,— еказаў я.
— Але я цяпер крыху не ў форме,— адказаў ён.
Я нічога не сказаў і паціснуў плячыма. Ён глядзеў на мяне з хвіліну, потым кіўнуў.
— Згодзен,— сказаў ён.— Калі мне плыць?
Я зірнуў на гадзіннік. Быў пачатак адзінаццатай.
— Гэта зойме ў вас не больш гадзіпы з чвэрткай. Я буду ля ручая а палове першай і сустрэну вас. Потым завязу вас у клуб, каб вы пераадзеліся, і разам паснедаем.
— Дамовіліся,— сказаў ён.
Мы паціснулі адзін аднаму руку. Я пажадаў яму поспеху, і ён пайшоў. Гэтай раніцай у мяне было шмат работы, і я ледзь паспеў да вусця Тарумі а палове першай. Але я дарэмна спяшаўся: яго там не было.
— Збаяўся, відаць? — спытаўся я.
— He, не збаяўся. Ён паплыў. Але, вядома, загубіўшы сваё здароўе праз п’янства і жанчын, ён не змог адолець плынь за маяком. Толькі на трэці дзень знайшлі цела.
Мінуту ці дзве я маўчаў, крыху ашаломлены. Потым я задаў Бертану толькі адно пытанне:
— Калі вы прапанавалі яму плыць, вы ведалі, што ён патоне?
Бертан ціхенька хіхікнуў і паглядзеў на мяне лагоднымі і наіўнымі блакітнымі вачыма. Пацёр далонню падбародак і сказаў:
— Справа ў тым, што ў мяне ў канторы ўсё роўна не было свабоднага месца.
У ЧУЖОЙ КРАІНЕ
Па натуры я заўзяты вандроўнік, але падарожнічаю не дзеля помнікаў архітэктуры, якія дзе-нідзе ды наганяюць нуду, не дзеля прыгожага краявіду, які мне хутка надакучвае; я вандрую, каб сустракацца з людзьмі. Абмінаю, аднак, вялікіх. Ніколі не прагнуў сустрэчы з прэзідэнтам ці каралём. Мне даволі ведаць пісьменніка па яго кнігах, а мастака — па яго карцінах; але я прайшоў пешкі каля ста лье, каб убачыць місіянера, пра якога расказвалі незвычайныя гісторыі, і згадзіўся пражыць два тыдні ў найгоршым атэлі, каб толькі бліжэй пазнаёміцца з маркёрам. Думаю, мяне ўжо не здзівіш ніякай новай сустрэчай, але ёсць адзін чалавечы тып, які заўсёды можа ўразіць сваёй нетыповасцю. Гэта — англічанка, ужо ў гадах, звычайна адзінокая, добра забяспечаная, на якую можна натрапіць у самых нечаканых мясцінах па ўсім свеце. Нічога дзіўнага, калі вы пачуеце, што жыве яна ў сваёй віле на пагорку ў наваколлі невялікага італьянскага гарадка, адзіная англічанка ва ўсёй акрузе, і вы, калі бачыце асабняк дзе-небудзь у Андалузіі, ужо амаль што падрыхтаваны пачуць, што тут многа гадоў жыла англійская лэдзі. Яшчэ болей здзівіць, што адзіны белы жыхар у вялікім кітайскім горадзе — англійская жанчына, не місіянер, якая жыве тут невядома чаму; другая прыжылася на востраве недзе ў паўднёвых морах, трэцяя збудавала бунгала ў адной з вёсак у цэнтры Явы. Яны жывуць адны, гэтыя жанчыны, без сяброў, і нават не залішне ветліва сустракаюць вандроўніка. Хоць і вельмі рэдка бачаць яны земляка, звы-
чайна пройдуць міма, напаткаўшы вас па дарозе, быццам не заўважылі. Калі вы, карыстаючыся сваім англійскім паходжаннем, зробіце візіт, яны вас не прымуць; а калі ўсё ж такі запросяць, нальюць вам традыцыйны кубачак чаю з сярэбранага чайніка, а на талерцы з даўнейшага форсестэрскага шкла пададуць цудоўныя шатландскія праснакі. Размаўляць яны будуць далікатна, быццам вас забаўляюць у кентышскім доме свяшчэнніка, але калі вы будзеце адыходзіць, яны не выкажуць ніякага жадання бачыць вас зноў. Цяжка зразумець, што прымушае іх не падтрымліваць аніякіх адносін з сябрамі і сваякамі і не цікавіцца тым, што адбываецца на радзіме. Ці гэта менавіта тая рамантыка, якую яны шукалі, ці свабода?
Але сярод гэтых англійскіх жанчын, з якімі мне давялося сустракацца ці чуць пра іх (як я ўжо казаў, да іх цяжка знайсці падыход), адна пажылая лэдзі, што жыла ў Малой Азіі, найбольш мне запомнілася. Пасля доўгага і цяжкага падарожжа прыбыў я ў невялікі гарадок, дзе збіраўся падняцца на славутую вяршыню, і ўладкаваўся ў старым атэлі каля падножжа гары. Я прыехаў позна ўначы, запісаў сваё прозвішча ў кнізе і падняўся ў пакой. Было даволі холадна, і я, распранаючыся, пацепваўся, але ў гэты момант нехта пастукаў у дзверы і ўвайшоў драгаман
— Паклон ад сіньёры Нікаліні,— сказаў ён.
На маё дзіва, ён падаў грэлку. Я з удзячнасцю ўзяў яе.
— Хто гэта сіньёра Нікаліні? — спытаўся я.
— Гаспадыня гэтага атэля,— растлумачыў ён.
Я перадаў ёй маю падзяку, і ён пайшоў. Ніяк я не чакаў, што ў Малой Азіі ў гэтай богам забытай гасцініцы мне пададуць грэлку з цёплай вадой. Мне гэта было самае прыемнае на свеце (калі б вам не надаку-
1	Перакладчык (на Усходзе).
чыла да смерці вайна, я расказаў бы, як шэсць чалавек, рызыкуючы жыццём, пайшлі па грэлку ў замак у Фландрыі, які ў гэты час абстрэльвалі з артылерыі); і раніцай, каб падзякаваць ёй асабіста, я спытаўся, ці можна пабачыць сіньёру Нікаліні. Чакаючы яе, я ламаў галаву, адкуль у Італіі магла апынуцца грэлка. Праз хвіліну гаспадыня прыйшла. Гэта была мажная жанчына, у чорным фартуху, упрыгожаным карункамі, і ў маленькім чорным каптурыку таксама ў карунках. Яна стала, склаўшы накрыж рукі. Мяне ўразіў яе выгляд — яна была надта падобная на ахмістрыню з багатага англійскага дома.
— Вы жадалі мяне бачыць, сэр?
Яна была англічанка, і па гэтых некалькіх словах я беспамылкова распазнаў у яе лёгкі акцэнт кокні
— Я хачу падзякаваць вам за грэлку з цёплай вадой,— адказаў я, чамусьці бянтэжачыся.
— Я ўбачыла ў кнізе прыезджых, што вы англічанін, сэр, а я заўсёды прыношу грэлку з цёплай вадой англійскім панам.
— Шчырае вам дзякуй, яна была вельмі дарэчы.
— Я многа гадоў слугавала нябожчыку лорду Ормскірку, сэр. Ён заўсёды падарожнічаў з грэлкай. Вам яшчэ што-небудзь трэба, сэр?
— Пакуль што не, дзякуй.
Яна далікатна пакланілася і выйшла. А я доўга потым думаў, як магло здарыцца, што гэтая цікавая пажылая англічанка апынулася гаспадыняй атэля ў Малой Азіі. Было нялёгка завесці з ёю знаёмства, яна добра ведала сваё месца, якое сама сабе вызначыла, і трымалася ад мяне на адлегласці. Служба ў прыстойнай англійскай сям’і не прайшла бясследна і наклала на сіньёру Нікаліні пэўньі адбітак. Але дзякуючы маёй
1 Лонданскае прастамоўе, ужываецца ва ўсходняй частцы горада.
настойлівасці я ўрэшце быў запрошаны на кубачак чаю ў яе невялічкую гасціную. Я дазнаўся, што яна працавала пакаёўкай у нейкай лэдзі Ормскірк, а сіньёр Нікаліні (толькі так дазваляла яна сабе называць нябожчыка мужа) служыў у маёнтку кухарам. Сіньёр Нікаліні быў вельмі прывабны мужчына, і ўжо некалькі гадоў да замужжа яна з ім сустракалася. Яны назбіралі патрэбную суму і пажаніліся. Пакінулі служыць і вырашылі купіць атэль. Прыдбалі гэтую гасцініцу па аб’яве, таму што сіньёр Нікаліні хацеў пабачыць свету. Гэта было амаль трыццаць гадоў назад, a ўжо пятнаццаць, як няма сіньёра Нікаліні. За ўвесь час удава ні разу не пабывала ў Англіі. Я пацікавіўся, ці не сумавала яна па радзіме.
— He скажу, што не хацела пабыць дома, хоць і ведала, што там многае змянілася. Бацькі былі супраць майго шлюбу з чужаземцам, і з таго часу я не падтрымліваю з імі адносін. Вядома, тут шмат чаго не так, як у мяне на радзіме. Дзіва, але надта хутка прызвычайваешся. Многа пабачыла я ў жыцці. He ведаю, ці змагла б я жыць так сумна і нецікава, як жывуць, напрыклад, у Лондане.
Я ўсміхнуўся, Словы гэтыя аніяк не стасаваліся з яе манерамі. Яна была ўзорам этыкету. Неверагодна, што гэтая жанчына болып за трыццаць гадоў пражыла ў такой дзікай, амаль варварскай краіне і гэта на ёй не адбілася. Хоць турэцкай мовы я не ведаў, а яна размаўляла на ёй лёгка, я быў упэўнены, што гаворыць яна з памылкамі, дый таксама акцэнт кокні вельмі адчуваецца. Яна, прайшоўшы праз усе выпрабаванні і дзякуючы здольнасці ніколі не дзівіцца, засталася той адпаведна выхаванай апглійскай служанкай, іпто добра ведае сваё месца. Успрымала ўсё, як нешта само па сабе зразумелае. Яна бачыла ў кожным неанглічаніне іншаземца, таму — амаль прыдуркаватага чалавека, што заўсёды трэба прымаць у разлік. Яна кіравала сва-
імі падначаленымі дэспатычна — няўжо яна не ведае, як у багатым доме старшая чэлядзь павінна паказваць сваю ўладу над іншымі слугамі, што стаяць ніжэй? — і такім чынам у атэлі заўсёдьі падтрымліваліся парадак і чысціня.
— Раблю ўсё, што магу,— сказала яна, пачціва склаўшы накрыж рукі, як заўсёды рабіла, калі гаварыла са мною.— Зразумела, нельга чакаць ад іншаземцаў такіх жа разумных думак, як ад нас. Мой гаспадар звычайна гаварыў мне: «Паркер, у гэтай штодзённай мітусні, у якой мы жьівём, трэба цвёрда весці сваю лінію».
Сіньёра Нікаліні падрыхтавала найвялікшы сюрпрыз у дзень майго ад’езду.
— Я вельмі рада, што вы не паедзеце, не пазнаёміўшыся з маімі сынамі.
— А я і не ведаў, што ў вас ёсць дзеці.
— Яны ездзілі па справах, але вось-вось павінны вярнуцца. Вы, вядома, здзівіцеся, калі іх убачыце. Я выгадавала іх, як кажуць, сваімі рукамі. Калі я памру, яны абодва стануць гаспадарамі гэтага атэля.
Праз нейкі час у хол увайшлі два высокія, смуглявыя маладыя хлопцы. Вочы ў жанчыны засвяціліся ад радасці. А сыны падышлі да маці, абнялі яе і моцна пацалавалі.
— Яны не гавораць па-англійску, сэр, але крышачку разумеюць. Ну і, вядома, валодаюць турэцкай мовай, як мясцовыя, а таксама — грэчаскай і італьянскай.
Я паціснуў ім рукі, потым сіньёра Нікаліні нешта сказала, і яны пайшлі.
— У вас прыгожыя хлопцы, сіньёра,— сказаў я.— Вы, пэўна, ганарыцеся імі.
— А як жа, сэр. Слаўныя хлопцы, абодва. 3 самага нараджэння не мела я з імі клопату, а галоўнае, яны надта падобныя на сіньёра Нікаліні.
— Ведаеце, ніколі не здагадаешся, што маці ў іх англічанка.
— А я не зусім іх маці, сэр. Я толькі што пасылала іх праведаць яе.
Шчыра кажучы, я быў трохі збіты з толку.
— Гэта дзеці сіньёра Нікаліні і грачанкі, што працавала ў нашым атэлі. У мяне не было сваіх дзяцей, і я іх усынавіла.
Я не ведаў, што сказаць, таму маўчаў.
— Я спадзяюся, што вы не падумалі нічога кепскага пра сіньёра Нікаліні,— сказала яна, бліжэй падсоўваючыся да мяне,— мне хацелася б, каб вы так не думалі, сэр.
I яна зноў скрыжавала на грудзях рукі і з гонарам і задаволена дадала:
— Сіньёр Нікаліні быў вельмі тэмпераментны мужчына.
ЖЫГАЛА I ЖЫГАЛЕТА
У бары было багата людзей. Сэндзі Вэсткат паспеў ужо выпіць пару кактэйляў, а цяпер не супраць быў бы і пад’есці. Зірнуў на гадзіннік. Хутка дзесяць, а запрасілі на абед а палове дзесятай. Ева Барэт заўсёды спазняецца, каб не давялося яшчэ гадзіну сядзець галоднаму. Ён вырашыў узяць яшчэ адзін кактэйль, павярнуўся быў да бармена, і тут да стойкі падышоў чалавек.