• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

    Апавяданні

    Уільям Сомерсет Моэм

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 223с.
    Мінск 1990
    49.65 МБ
    Лоў уважліва прасачыў за воблачкам дыму ад цыгары, што павольна рассеялася ў паветры.
    — Артур, мы чакаем,— сказала місіс Лоў.
    — Дык вось, гэта здарылася амаль перад самай нашай паездкай у Англію. У той час я быў начальнікам акругі ў Селангоры. Аднойчы мне паведамілі, што недалёка ад Селангоры ў невялікім гарадку, што ўверх па рацэ, памёр белы. Раней я і не чуў, каб там жыў хто-небудзь з еўрапейцаў. Паеду, вырашыў я, пагляджу сам. Прыехаўшы ў гарадок на катэры, пачаў высвятляць справу, пытацца ў людзей. У паліцыі ведалі толькі, што гэты чалавек жыў тут амаль два гады ў кітаянкі, у доме, што на Кірмашовай вуліцы. Кірмаш гэты быў даволі маляўнічым месцам. Высокія будынкі ў два рады, між імі драўляны насціл, які каля берага ляжаў на палях, уздоўж вуліцы над крамамі — паветкі ад сонца. Два паліцэйскія прывялі мяне да дома нябожчыка. На першым паверсе была медная крама, пакоі другога паверха здавалі. Гаспадар крамы правёў мяне па цём-
    най хісткай лесвіцы, дзе смярдзела вострымі кітайскімі стравамі. Наверсе ён некага паклікаў. Дзверы адчыніла немаладая кітаянка. Я заўважыў, што твар яе распух ад слёз. Яна не вымавіла ні гуку і прапусціла нас у пакой. Гэта была маленькая каморка пад самай страхой, з маленькім акенцам на вуліцу. У пакоі панаваў прыцемак. Мэблі амаль не было, толькі просты непафарбаваны стол ды крэсла са зламанай спінкай. На цыноўцы ля сцяны ляжаў мярцвяк. У пакоі было вельмі цяжкае паветра, у мяне аж у галаве закружылася, таму я расчыніў вокны. Мацней за ўсё адчуваўся пах опіуму. На стале, побач з невялікай газавай лямпай, я прыкмеціў доўгую іголку — навошта яна, я ведаў. Люлькі не было, яе, мабыць, схавалі. Мярцвяк ляжаў на спіне, апрануты ў брудную куртку і ў саронг Ч У яго былі доўгія каштанавыя валасы з сівізной і маленькая бародка. Так, гэта быў белы чалавек. Каб вызначыць, ці памёр ён натуральнай смерцю, я ўважліва агледзеў яго. Скура ды косці, ніякіх слядоў гвалту. Здаецца, памёр ад голаду, падумаў я. Трохі пагаварыў з гаспадаром і кітаянкай. Паліцэйскія пацвердзілі іх словы. Аказваецца, ён моцна кашляў, часам з крывёю, дый выгляд яго падказваў, што ён хварэў на сухоты. Больш таго, гаспадар крамы давёў, што ён шмат курыў. Вось так! Мне ўсё стала зразумела. Такое здараецца не часта, на шчасце, але ўсё ж такі бывае: еўрапеец збіўся з ладу, дайшоў да апошняй галечы. Кітаянка, відаць, кахала гэтага чалавека. Два апошнія гады яна паіла і карміла яго на свае мізэрныя грошы. Я растлумачыў, што рабіць далей, а сам пачаў думаць, кім жа мог быць гэты чалавек. Мабыць, ён служыў у якой-небудзь
    1 Прасторная, падобная на спадніцу адзежа з кавалка мануфактуры, што абгортваецца вакол клубоў і ног; носяць мужчыны і жанчыны з Малайскага архіпелага і часткі астравоў Ціхага акіяна (заўв. перакл.).
    англійскай фірме, а можа, працаваў у адным з англійскіх магазінаў у Сінгапуры ці ў Куала-Лумпур. Я спытаўся ў кітаянкі, ці не засталося пасля нябожчыка якіх рэчаў. Тут, у гэтым пустым пакоі, пытанне маё прагучала недарэчна, аднак кітаянка падышла да маленькага чамаданчыка, што стаяў тут у кутку, адчыніла яго і выцягнула чатырохвугольны пакунак таўшчынёй з дзве кнігі, загорнуты ў старую газету. Я зазірнуў у чамадан. Нічога каштоўнага там не было. Я ўзяў пакет.
    Цыгара ў містэра Лоў патухла, ён пацягнуўся праз стол і прыпаліў яе ад свечкі.
    — Я разгарнуў пакет, там быў яшчэ адзін пакунак, на якім прыгожым почыркам адукаванага чалавека было напісана: «Начальніку акругі», гэта значыць, мне, далей ішлі словы: «Перадаць асабіста лэдзі Кастэлан, Лондан, Ю-3, Карлтан-Хаўс-Тэрас, 53». Гэта мяне здзівіла, і я вырашыў паглядзець, што там у пакунку. Разрэзаў шнурок, разгарнуў паперу: у руках маіх быў пластыкавы з золатам партабак. He цяжка ўявіць маё здзіўленне. Я высветліў, што гэта пара, кітаянка і нябожчык, жыла надгаладзь, а тут такое багацце. Акрамя партабака ў пакунку былі яшчэ лісты без канвертаў, напісаныя той жа адукаванай рукой. У канцы кожнага ліста замест подпісу стаяла «Дж.». Усяго было сорак ці пяцьдзесят лістоў. Я не мог, зразумела, прачытаць там усе, але і з періпага погляду было зразумела, што гэта любоўныя пісьмы мужчыны. Я спытаўся ў кітаянкі прозвішча нябожчыка. Мабыць, яна не ведала, а можа, не захацела мне сказаць. Я распарадзіўся наконт пахавання і вярнуўся на катэр. Дома пра ўсё расказаў Бі.
    Звычайная мяккая ўсмешка кранула яго вусны.
    — Я вымушана была паказаць характар,— сказала місіс Лоў.— Спачатку ён не даваў мне лістоў, але я дамаглася.
    — Але ж гэта чужыя лісты.
    — Трэба было дазнацца яго прозвішча.
    — Добра, але табе што з таго?
    — Як што?! Калі б яне прачытала гэтых лістоў, я б проста звар’яцела.
    — Ну і як яго прозвішча? — спытаўся я.
    — Я не дазналася.
    — I там не было ніякага адраса?
    — Быў, але вельмі дзіўны. Лісты пісаліся на паперы міністэрства замежных спраў.
    — Цікава!
    — Я не ведаў, што і рабіць. Напісаць лэдзі Кастэлан і ўсё ёй растлумачыць? Бадай, паставіш яе ў няёмкае становішча. Тым больш што воля нябожчыка — перадаць пісьмы асабіста. Я загарнуў іх, як былі, і схаваў у сейф. Вясной мы збіраліся ў адпачынак, і я вырашыў адкласці справу да таго часу. Лісты гэтыя, бачыце, у нейкай ступені кампраметавалі лэдзі Кастэлан.
    — Мякка кажучы,— усміхнулася Бі.— Яны цалкам выкрывалі яе.
    — Я думаю, гэта нас не датычыцца,— сказаў Лоў.
    Тут яны пачалі спрачацца. Хоць ён толькі рабіў выгляд, што супраць. Ён выдатна разумеў, што наўрад ці захавае належную сціпласць службовай асобы, калі яго жонка пачне расказваць мне пра ўсё. Яна мела зуб супраць лэдзі Кастэлан, таму не клапацілася аб яе рэпутацыі. Яна была на баку мужчыны. Лоў, як толькі мог, стараўся змякчыць яе меркаванні. Ён спыняў яе, калі яна пераболыпвала. Ён казаў, што яна пачынае фантазіраваць і вычытала ў лістах болып, чым там напісана. Місіс Лоў трымалася сваёй думкі. Лісты, безумоўна, яе вельмі ўзрушылі. Такім чынам, яе апавяданне і папраўкі містэра Лоў далі мне нейкае ўяўленне, што ўсё ж такі ў тых пісьмах напісана. Адно бясспрэчна — змест быў вельмі чуллівы.
    — Шчыра скажу, глядзець было брыдка на Бі, калі яна ўпівалася лістамі.
    — Выдатныя пісьмы! Ты мне такіх ніколі не пісаў.
    — Ты першая назвала б мяне ідыётам, калі б я Ta66 так напісаў,— усміхнуўся ён.
    — Мабыць, і так. Але я без памяці кахала цябе. Бог ведае чаму.
    Паступова ўсё пачало высвятляцца. Аўтар лістоў, таямнічы Дж., відаць, дробны служачы з міністэрства замежных спраў, безумоўна, пакахаў лэдзі Кастэлан, і яна адказала яму тым жа. Першыя пісьмы палюбоўнікаў былі ласкавыя і пяшчотныя. Яны цешыліся пічасцем, верылі, што каханне іх працягнецца вечна. He паспявалі яны расстацца, як ён тут жа браўся за пяро. Ён пісаў ёй, што вельмі кахае яе, што яна ў яго адзіная на свеце. Кожную хвіліну ён думаў аб ёй. Яе пачуцці, здавалася, былі такія ж моцныя: у адным з лістоў ён апраўдваўся, што не змог прыйсці туды, дзе яны меліся сустрэцца. Ён ужо збіраўся быў ехаць, але нечакана даручылі тэрміновую работу, ён так пакутаваў.
    I раптам — удар. Лорд Кастэлан пра ўсё дазнаўся. Як, якім чынам — можна было толькі меркаваць. Ён не проста падазраваў сваю жонку ў здрадзе, у яго былі доказы. Яны сур’ёзна пасварыліся, і яна вярнулася ў дом сваіх бацькоў. Лорд Кастэлан паведаміў, што збіраецца пачаць справу аб скасаванні шлюбу. Змест і тон лістоў адразу змяніліся. Дж. хацеў неадкладна сустрэцца, яна ж прасіла больш не прыходзіць. Бацька супраць іх сустрэч. Дж. месца сабе не знаходзіў, што яна, няшчасная, пакутуе з-за яго, ён вельмі шкадаваў яе, ведаў, што дома ёй нясоладка, бацькі ж вельмі раззлаваліся. Але ў той жа час адчувалася, што ён задаволены тым, што здарылася. Нічога на свеце яго не турбавала, акрамя яго кахання. Ён пісаў, што ставіцца з пагардай да Кастэлана. Хай сабе пачынае працэс. Чым раней яна будзе свабодная, тым хутчэй яньі пажэняцца.
    У пакунку былі толькі яго лісты, ад яе — ніводнага.
    Пра тое, іііто пісала Яна, можна давеДацца толькі йа Ягб адказах. Відаць, яна страшэнна перапалохалася, і ён ніяк не мог яе супакоіць. Яму, мабыць, давядзецца пайсці з міністэрства замежных спраў. Ён запэўніваў, што гэта для яго дробязь. Можна знайсці работу ў калоніях, там больш заробіш. Ён быў упэўнены, што яна будзе з ім шчаслівая. Вядома, без скандалу не абысціся, але неўзабаве ўсё забудзецца. А далёка ад Англіі пра іх ніхто і не даведаецца. Трэба толькі трымаць сябе ў руках. У яе лістах, мабыць, з’явіліся ноткі незадавальнення. Яе вельмі непакоіла думка аб скасаванні шлюбу. Кастэлан адмовіўся ўзяць віну на сябе і быць на судзе адказчыкам. А яна наўрад ці пагадзіцца пакінуць Лондан, тут — усё яе жыццё. Яна не збіралася пахаваць сябе ў нейкім глухім закутку на краі свету. Па яго адказах адчувалася, што ён вельмі пакутаваў. Ён абяцаў усё, што яна пажадае. Заклікаў яе кахаць, як і раней. Траціў розум, што яна з-за няшчасця становіцца халоднай. Лэдзі Кастэлан дакарала яго, а ён і не абараняўся. Сапраўды, ён вінаваты ва ўсім. I раптам бы мільгануў прамень надзеі. Нехта невядомы пагаварыў з Кастэланам, і той пагадзіўся пайсці на міравую. Яна паведаміла Дж., той быў у адчаі. Адказ яго гучаў няскладна. Ён вельмі прасіў яе не траціць мужнасці, хацеў зноў сустрэцца. Паўтараў, што яна для яго — усё на свеце. Ён баяўся, што бацькі і сябры будуць уплываць на яе, таму прапанаваў уцячы разам з ім у Парыж. Ён амаль звар’яцеў. Дзён колькі яна не адказвала яму. Ён месца сабе не знаходзіў. Думаў, што лісты яго яна проста не атрымлівала. Ён кідаўся, як загнаны звер. I раптам грымнуў гром. Яна напісала, што, калі ён звольніцца з пасады і пакіне Англію, муж згадзіцца дараваць ёй і зноў пусціць яе ў дом. Сэрца яго разбілася.
    — Ён так і не раскусіў яе,— сказала місіс Лоў. — А ці было што раскусваць? — спытаўся я.
    *— Вы не ведаоце, што пісала яму яна, не? А я ведаю.
    — Лухта ўсё гэта, Бі. Ну як ты можаш ведаць?
    — Ніякая не лухта. Ведаю лепш чым хто! Лэдзі Кастэлан усё пакідала вырашаць яму, заклікаючы да яго велікадушнасці. А сама ў той жа час пісала яму пра бацьку з маці, пра дзяцей, пра якіх, я ўпэўнена, яна ўспомніла першы раз з таго дня, як яны нарадзіліся. Яна ведала, ён кахае яе так моцна, што дзеля яе шчасця згодны на ўсё, нават на разлуку з ёю, здольны ахвяраваць усім: каханнем, жыццём, кар’ерай. I ён пайшоў на ўсё — яна прымусіла. Яна зрабіла так, што ён не толькі ўсё сам прапанаваў, але яшчэ і ўгаворваў яе.