Апавяданні
Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
— Як вашя імя? — спытаўся ён.
Шкіпер прыжмурыў вочы і хітра ўсміхнуўся. На твары яго мільганула ценем злараднасць.
— Ліха яго бяры. Маё імя ніхто так даўно не называў, што я яго амаль забыўся. Але вось ужо трыццаць гадоў як тут, на астравах, мяне ўсе клічуць Рыжы.
Сытае цела яго затрэслася ад ціхага, амаль нягучнага смеху. Глядзець было брыдка.
Нэйлсан перасмыкнуў плячыма. А Рыжага, відаць, гісторыя гэтая вельмі пацешыла, ад смеху ў яго слёзы пабеглі па шчоках.
Нэйлсан здрыгануўся, таму што ў гэты момант у пакой увайшла жанчына. Гэта была паважная туземка, не надта поўная, вельмі смуглая — скура туземцаў з узростам робіцца цёмнай — і зусім сівая. На ёй была свабодная сукенка з тонкай чорнай тканіны, праз якую свіціліся яе вялікія грудзі. Настаў крытычны момант.
Жанчына нешта сказала Нэйлсану. Той адказаў ёй голасам ненатуральным, хоць яна, відавочна, на гэта не звярнула ўвагі. Жанчына абыякава зірнула на чалавека, што сядзеў каля акна, і рушыла з пакоя. Крытычны момант надышоў і мінуў.
Нэйлсан не мог вымавіць ні гуку. Ён быў ашаломлены. Потым ён усё ж такі прымусіў сябе сказаць:
— Можа, застаняцеся, каб паесці са мной.
— На жаль, не магу,— сказаў Рыжы.— Мне неабходна знайсці гэтага Грэя. Аддам тавары і — назад. Заўтра мне трэба быць у Апіі.
— Я дам вам хлопчыка, каб правёў да Грэя.
— Вось і цудоўна.
Рыжы цяжка падняўся з крэсла, а швед паклікаў аднаго з хлопчыкаў, што працавалі на плантацыі. Ён растлумачыў яму, куды трэба завесці шкіпера, і хлопчык пайшоў праз масток. Рыжы быў пашыбаваў за ім.
— He зваліцеся! — сказаў Нэйлсан.
— Нізашто!
Нэйлсан сачыў за ім і, калі той знік за какосавымі пальмамі, застаўся стаяць каля акна. Потым цяжка сеў у крэсла. Няўжо гэта і быў той чалавек, якога Салі кахала ўсе гэтыя гады і якога так чакала. Якая страшная насмешка! Ён ашалеў раптам ад злосці. Хацелася ўсё ламаць вакол. Яго падманулі! Яны сустрэліся ўрэшце і не пазналі адно аднаго. Ён засмяяўся, смех яго рабіўся ўсё мацнейшы, нагадваў істэрыку. Богі жорстка пакпілі з яго. А цяпер ён ужо стары...
Урэшце прыйшла Салі і сказала, што пара абедаць. Ен сядзеў насупраць яе і спрабаваў есці. Што б яна сказала, калі б даведалася, што гэты таўстун, які вось тут толькі што сядзеў у крэсле, той самы каханы, якога яна ўсё яшчэ помніла. Шмат гадоў таму назад, калі ён ненавідзеў яе за тое, што яна так мучыла яго, яму было б вельмі прыемна гэта сказаць. Тады ён хацеў зрабіць ёй балюча, як рабіла яму яна, таму што яго нянавісць было тое ж каханне.
Але цяпер яму было ўсё адно. Ён абыякава паціснуў плячыма.
— Што хацеў гэты чалавек? — спыталася Салі.
Ён памарудзіў з адказам. Яна таксама была старая. Тоўстая старая туземка. Цяпер ён розумам дайсці не мог, за што так моцна кахаў яе раней. Ён склаў да яе ног усе скарбы душы, але яны ёй былі без патрэбы.
Дарэмна! Усё дарэмна!
Цяпер, калі глядзеў на яе, адчуваў толькі пагарду. Хопіць цярпець!
Ён адказаў:
— Гэта быў капітан са шхуны. Прыехаў з Апіі.
— Ага...
— Ён прывёз мне навіну з дому. Мой старэйшы брат захварэў, і мне трэба тэрмінова вярнуцца.
— Вы надоўга паедзеце?
Ён паціснуў плячыма.
ДРОБЯЗНАЕ ЗДАРЭННЕ
Распавядаю я гэтую гісторыю ад першай асобы, хоць я не прымаў у ёй ніякага ўдзелу і не маю намеру прыкідвацца перад чытачом, нібыта ведаю больш, чым тут кажу. Як усё адбывалася — расказваецца дакладна, а чаму — пра гэта можна толькі здагадвацца, і, мабыць, маіх меркаванняў чытач і не прыме. Тут цяжка што-небудзь пэўна давесці. Але для тых, хто цікавіцца чалавечай душой, няма больш займальнай справы, чым адшукваць прычыны будучых учынкаў. Падрабязнасці гэтай гісторыі я пачуў выпадкова. Неяк мне давялося дні два-тры пажыць на адным з астравоў на поўнач ад Барнэо, і начальнік акругі ветліва запрасіў пагасцяваць у яго. Перад гэтым нейкі час я вымушаны быў вандраваць у вельмі складаных умовах, таму я шчыра ўзрадаваўся будучаму адпачынку. Некалі востраў карыстаўся папулярнасцю, быў тут нават свой губернатар. Аднак мінулі гады, і panep ужо нішто не нагадвала пра тыя лепшыя дні, акрамя вялікага мураванага дома, дзе раней жыў губернатар, а цяпер пасяліўся начальнік акругі, якому, між іншьім, велічыня будынка не спадабалася. Тым не менш гэта быў добры дом — з вялікай гасцёўняй, сталовай чалавек на сорак, раскошнымі спальнямі з высокай столлю. Дом патроху руйнаваўся — сінгапурскія ўлады не спяшаліся раскашэліцца на рамонт; але мне дом падабаўся: масіўная мэбля надавала пакоям строгую ўрачыстасць,— і гэта забаўляла мяне. Сад каля дома быў такі вялікі, што гаспадар не мог дагледзець яго, і з цягам часу ён ператварыўся ў непраходны тра-
пічны зараснік. Начальнік акругі Артур Лоў быў чалавек невысокага росту, гадоў пад сорак, спакойны і марудлівы, меў ён жонку і дваіх дзяцей. Лоў так і не здолеў абжыць гэтыя пустэльныя палацы, яны жылі па-паходнаму, нібыта ўцекачы з мясцін, ахопленых эпідэміяй, якія толькі і чакалі, што вось-вось перабяруцца ў другое больш звыклае ім месца.
Сям’я Лоў мне адразу спадабалася. Начальнік акругі быў чалавек ветлівы і далікатны, з пачуццём гумару. Упэўнены, што свае шматлікія службовыя абавязкі ён выконваў на выдатна, і пры гэтым з усяе сілы імкнуўся пазбегнуць афіцыйнага тону. У яго быў востры, але не злосны язык, ужываў ён багата жаргонных слоў. Люба было глядзець, калі ён гуляў са сваімі дзецьмі. Сямейнае жыццё, безумоўна, яму падабалася. Місіс Лоў была прыгожая маленькая жанчынка, пухленькая, цемнавокая, з цудоўнымі брывамі, не прыгажуня, але, безумоўна, даволі прывабная кабета. У яе быў здаровы выгляд і вясёлы нораў. Муж і жонка ўвесь час знаходзілі нешта смешнае і весела смяяліся адно з аднаго. Хоць іх жарты наўрад можна было назваць вострымі ці новымі, але яны так рагаталі, што і вы міжволі пачыналі смяяцца разам з імі.
Мне здалося, што яны былі радыя майму прыезду, асабліва місіс Лоў, таму што, акрамя догляду дзяцей, ёй больш не было чым займацца. На востраве жылі колькі еўрапейцаў, і ўсялякая цікавасць у іх адзін да аднаго даўно прапала; таму не паспеў я прыехаць на востраў, як адразу атрымаў запрашэнне ад місіс Лоў пагасцяваць у іх тыдзень, месяц альбо нават год. У дзень майго прыезду Лоў наладзіў абед, на які запрасіў усіх мясцовых начальнікаў: урадавага інспектара, доктара, настаўніка, начальніка паліцыі. Госці прыйшлі са слугамі, каб было каму прыслугоўваць за абедам. На другі дзень мы абедалі ўтраіх, і за сталом прыслугоўвалі толькі слуга містэра Лоў і мой, з якім
я вандраваў. ПрЫнеслі каву, і мы васталіся ўтраіх. Лоў і я закурылі цыгары.
— А мы раней сустракаліся,— сказала місіс Лоў.
— Дзе?
— У Лондане. На адным прыёме. Я пачула ваша прозвішча, калі вас нехта паклікаў. Гэта было ў лэдзі Кастэлан, у доме на Карлтан-Хаўс-Тэрас.
— Вось як! Калі ж гэта было?
— У час нашай апошняй паездкі дамоў у Англію. Тады на вечарынцы выступаў рускі балет.
— Помню. Гады два-тры таму. Дзіўна. Значыцца, вы там таксама былі?
— Раней нам ніколі не даводзілася бываць на такіх прыёмах,— сказаў Лоў, сціпла і ветліва ўсміхнуўшыся.
— Вечарынка выклікала сенсацыю,— сказаў я.— Найвыдатнейшы прыём за сезон. Вам, думаю, вельмі спадабалася?
— He кажыце, гэты вечар быў для мяне проста пакутай,— сказала місіс Лоў.
— Але ж не забывай, Бі, што ты сама дамаглася, каб мы туды пайшлі. Уявіце сабе нас сярод гэтай расфранчанай публікі. На мне быў фрак, які я насіў яшчэ ў Кембрыджы, а яго і тады нельга было палічыць элегантным.
— Я ж купіла сабе сукенку ў Пітэра Робінсана менавіта дзеля гэтага вечара. У магазіне яна здавалася вельмі шыкоўнай. Але там, на вечары, я была нібыта апошняя мурза. I навошта я яе толькі купляла, дарэмна грошы выкінула.
— He вялікая бяда. Нас усё роўна ні з кім не пазнаёмілі.
Я выдатна памятаў той вечар. Шыкоўныя пакоі на Карлтан-Хаўс-Тэрас былі ўбраны цяжкімі гірляндамі жоўтых ружаў, у канцы вялікай гасцёўні зрабілі сцэну. Танцорам пашылі гарнітуры часоў рэгенцтва, а нейкі
кампазітар спецыяльна напісаў музыку да двух цудоўных балетаў, у якіх яны танцавалі. Гледзячы на ўсё гэта, цяжка было не думаць, якія грошы гэта каштавала. Лэдзі Кастэлан была прыгожая жанчына і выдатная гаспадыня, але наўрад ці хто б назваў яе добрай. Яна ведала занадта многа людзей і, вядома, не магла турбавацца аб кожным паасобку, таму я даўмецца не мог, навошта яна запрасіла на сваё грандыёзнае свята гэтых двух ціхіх маленькіх людзей з далёкай калоніі.
— Вы даўно ведаеце лэдзі Кастэлан? — спытаўся я.
— He, мы не знаёмыя. Проста атрымалі запрашэнне і паехалі. Мне вельмі хацелася на яе паглядзець,— сказала місіс Лоў.
— Найразумнейшая жанчына,— заўважыў я.
— Мабыць, і так. Калі дварэцкі абвясціў, што мы прыйшлі, яна не мела ніякага ўяўлення, хто мы такія. Але праз якую хвіліну яна раптам успомніла. «А, сябры нябожчыка Джэка. Калі ласка, праходзьце, сядайце, каб зручней было глядзець балет. Ліфар вам спадабаецца. Ён непараўнаны». Тут жа яна пакінула нас, каб прывітаць новых гасцей. Але позірк яе на хвілінку затрымаўся на мне. Яна нібыта спыталася, што мне вядома, і адразу зразумела, што ўсё.
— Што за лухту ты вярзеш, дарагая. Няўжо можна вось так проста ўсё зразумець, толькі раз зірнуўшы на чалавека? He можаш ты ведаць, пра што яна тады думала!
— А я ведаю! Адным-адзінюткім позіркам мы сказалі адна адной усё. Упэўнена, што сапсавала ёй вечар!
Лоў засмяяўся, я таксама ўсміхнуўся — неўтаймоўная злосць чулася ў яе голасе.
— Залішне многа языком менціш, Бі,— сказаў Лоў.
— Вы з ёю сябравалі? — спыталася ў мяне місіс Лоў.
— Як вам сказаць. Гадоў з пятнаццаць мы сустра-
каліся то там, то тут. Я звычайна наведваў яе вечары. Яна заўсёды цудоўна іх наладжвала. I запрашала менавіта тых, каго б вы хацелі бачыць.
-— Што вы думаеце пра яе?
— Лэдзі Кастэлан — прыкметная асоба ў Лондане. 3 ёю прыемна гутарыць, на яе прыемна глядзець. Яна захапляецца музыкай, жывапісам, патурае мастацтвам. А вы самі што пра яе думаеце?
— Падлюга яна,— весела і ў той жа час рашуча і шчыра сказала місіс Лоў.
— Вось гэта прысуд!
— А ты раскажы яму, Артур.
Лоў хвіліну якую вагаўся.
— He ведаю, ці варта мне...
— Тады я ўсё раскажу сама.
— Бі не выносіць гэтую жанчыну,— усміхнуўся Лоў.— Але гісторыя на самай справе непрыемная.