Апавяданні  Уільям Сомерсет Моэм

Апавяданні

Уільям Сомерсет Моэм
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 223с.
Мінск 1990
49.65 МБ
Я слухаў місіс Лоў з усмешкай, але вельмі ўважліва. Сама жанчына, яна інстынктыўна адчувала, як у такіх абставінах паводзіць сябе кожная кабета. Яна з гневам і абурэннем гаварыла пра лэдзі Кастэлан, аднак на яе месцы — і яна гэта выразна адчувала — паводзіла б сябе гэтак жа. Бясспрэчна, яе разважанні — толькі здагадкі, заснаваныя на лістах Дж., але, думаю, тут ёсць доля праўды.
На гэтым перапіска скончылася.
Я шчыра здзівіўся. Я ведаў лэдзі Кастэлан даўно, праўда, не вельмі блізка. Мужа яе — яшчэ менш. Ён займаўся палітыкай і да таго, як адбыўся той самы прыём у лэдзі Кастэлан, куды запрасілі мяне і Лоў, быў ужо таварышам міністра ўнутраных спраў. Мы сустракаліся толькі ў яго дома. Лэдзі Кастэлан усе лічылі прыгажуняй. Выдатная постаць, цудоўная скура, шырока расстаўленыя вялікія блакітныя вочы, раскошныя бялявыя валасы. Яна выдатна валодала сабой, ніколі не забывалася на пачуццё ўласнай годнасці. Здавалася проста неверагодным, што такая жанчына можа паддацца моцнаму пачуццю, пра якое сведчаць гэтыя лісты. Яна была славалюбная і, безумоўна, спрыяла
таму, каб муж прасоўваўся па службе. Я лічыў, яна наўрад ці можа зрабіць што-небудзь неразважліва. Я, праўда, усё ж такі ўспомніў, што гадоў колькі таму хадзілі чуткі, што ў Кастэланаў нешта не ладзіцца, аднак падрабязнасцей я не помню. Больш таго, кожны раз, калі я сустракаў гэтую пару, здавалася, што ў іх усё цудоўна. Кастэлан быў высокі мужчына з чырвоным тварам, чорнымі, заўсёды акуратна прычасанымі валасамі, гучнагалосы, вясёлы і ветлівы, але з маленькімі хітрымі вочкамі, якія за ўсім сачылі і ўсё прыкмячалі. Ён быў працавіты, выдатны прамоўца, але гаварыў ён залішне напышліва. Ён занадта многа flyMay пра сябе. I ніколі не дазваляў вам забыцца, што ён чалавек вядомы і багаты. Людзям, што стаялі ніжэй за яго, ён звычайна патураў.
Мяне не здзівіла, што сувязь яго жонкі са сціплым клеркам з міністэрства замежных спраў страшэнна раззлавала яго. Бацька лэдзі Кастэлан шмат гадоў быў нязменным таварышам міністра замежных спраў. Якая ганьба — разводзіцца з жонкаю з-за падначаленага яе бацькі! Кастэлан, мабыць, кахаў сваю жонку і таму, натуральна, мог раўнаваць яе. Але ён быў горды і не меў пачуцця гумару. Ён баяўся, што з яго будуць кпіць. А ў ролі ашуканага мужа цяжка захоўваць уласную годнасць. He думаю, што ён пагадзіўся б учыніць скандал, які б мог сапсаваць яго кар’еру. Мабыць, сябры лэдзі Кастэлан паведамілі яму, што яна ўзяла на суд абаронцу. I перспектыва перамываць брудную бялізну на людзях палохала яго. Відаць, яго пераканалі, піто лепш за ўсё дараваць жонцы, дазволіць ёй вярнуцца, калі, безумоўна, яе палюбоўнік назаўсёды знікне. I лэдзі Кастэлан пагадзілася з гэтым,
Яна, бясспрэчна, набралася страху. Я не ганю яе так строга, як місіс Лоў. Яна была тады вельмі маладая, ёй і цяпер яшчэ не больш за трыццаць пяць. Хто цяпер можа давесці, як так здарылася, што яна стала
палюбоўніцай Дж.? Я лічу, каханне заспела яе неспадзеўкі і яна заблыталася, не паспела нават зразумець, што здарылася. Яна і ў той час, думаю, была такой жа стрыманай і ўмела валодаць сабой. Але менавіта з такіх людзей прырода часам кпіць. Бясспрэчна, у яе галава пайшла кругам. Але як Кастэлан пра ўсё даведаўся — загадка. Адно відавочна, што яна забылася на ўсялякую асцярожнасць, калі не знішчыла пісьмы каханага. Артур Лоў дзівіўся, чаму ў пакунку былі не яе, а яго лісты. Я думаю, гэта не цяжка растлумачыць. Калі ўсё высветлілася, яна паслала яму тыя лісты, што былі ў яе, і запатрабавала свае. А ён, зразумела, бярог іх, часам перачытваў, яны зноў і зноў нагадвалі яму тыя дні кахання, якія ён ніколі не забудзе.
Відаць, лэдзі Кастэлан пад уладай сваіх пачуццяў не думала пра тое, што можа здарыцца, таму не дзіўна, што, калі ўсё адкрылася, яна перапалохалася да смерці. Як і большасць жанчын яе кола, яна надта не клапацілася пра сваіх дзяцей, але страціць іх не хацела. Цяжка сказаць, ці кахала яна свайго мужа, але, ведаючы яе характар, можна меркаваць, што была далёка неабыякавая да багацця і думкі свецкага кола. У новым жа жыцці нічога лепшага не прадбачылася. Яна траціла ўсё: шыкоўны дом на Карлтан-Хаўс-Тэрас, свецкае кола, сваё імя. Бацька не мог яе забяспечыць, а палюбоўнік і сам не меў заробку. I яна скарылася перад патрабаваннямі сям’і. Яе можна зразумець.
Пакуль я разважаў так, Лоў расказваў далей:
— Я даўмецца не мог, як звязацца з лэдзі Кастэлан. А тут яшчэ і імя гэтага чалавека мне не вядомае. Але як бы там ні было, я, калі вярнуўся ў Англію, напісаў ёй. Растлумачыў, хто я такі, і паведаміў, што прывёз ёй лісты і партабак ад чалавека, які нядаўна памёр у маёй акрузе. Лісты, дадаў я, неабходна ўручыць асабіста. Я баяўся, што яна мне зусім не адкажа ці падашле свайго паверанага. Але яна адказала. I за-
прасіла да сябе ў дванаццаць гадзін. Ведаю, што смешна, але скажу шчыра, я хваляваўся, як хлапчук, калі пераступіў парог яе дома і мая рука дакранулася да званка. Дзверы адчыніў дварэцкі. Я сказаў, што лэдзі Кастэлан чакае мяне. Швейцар узяў. мой капялюш і паліто і правёў мяне ў вялікую гасцёўню.
— Зараз паведамлю, што вы тут,— сказаў дварэцкі.
Ен пайшоў, а я сеў на краёк крэсла і агледзеў пакой. Па сценах віселі карціны — усё болын партрэты,— чые, не ведаю, мабыць, Рэйнальда ці Рамнея, усходні фарфор, пазалочаныя кансолі, люстры. Сярод усяго гэтага я адчуваў сябе такім бездапаможным, такім нікчэмным. Пах камфары ад майго гарнітура напаўняў пакой, дрэнна адпрасаваныя штаны на каленях тапырыліся, гальштук быў залішне яркі. Неўзабаве з’явіўся дварэцкі і запрасіў мяне ў другі пакой. Ён адчыніў дзверы насупраць тых, праз якія мы ўвайшлі, і я апынуўся ў пакоі, меншым за першы, але такім жа шыкоўным. У канцы пакоя ля каміна стаяла жанчына. Яна зірнула на мяне, калі я ўвайшоў, і кіўнула. Я пайшоў да яе праз пакой, пры гэтым адчуваў сябе страшэнна нязграбным, баяўся, каб не наляцець на мэблю. Адна ўцеха — мабыць, я не выглядаў такім дурным, якім сябе адчуваў. Сесці мне не прапанавалі.
— Вы нешта прывезлі мне. Міла з вашага боку.
Яна не ўсміхнулася. Была стрыманая, ацэньвала мяне. Шчыра кажучы, я раззлаваўся. Каму прыемна, калі цябе разглядаюць, быццам ты ў шафёры прыйшоў наймацца.
— Ці варта пра гэта гаварыць. Гэта мой абавязак,— суха сказаў я.
— Вы прынеслі з сабой тое, што павінны мне перадаць?
Я моўчкі расчыніў партфель і выцягнуў лісты. Яна таксама моўчкі ўзяла іх, Твар яе пад касметыкай збя*
леў, але выраз не змяніўся. Я зірнуў на яе рукі, яны ледзь прыкметна задрыжэлі. Але тут жа яна прымусіла сябе супакоіцца.
— Выбачайце,— раптам спахапілася яна,— я забылася прапанаваць вам крэсла. Сядайце, калі ласка.
Я сеў. Імгненне яна не ведала, іпто рабіць. Пісьмы яна яшчэ трымала ў руках. Ведаючы, што ў іх, я спрабаваў уявіць сабе яе душэўны стан. Яна нічым сябе не выдала. Каля каміна стаяў пісьмовы стол. Яна выцягнула шуфлядку і паклала туды лісты. Потым села насупраць мяне і прапанавала закурыць. Тады я працягнуў ёй партабак, які дагэтуль ляжаў у мяне ў кішэні.
— Я павінен перадаць вам яшчэ і гэта.
Яна ўзяла партабак і пачала моўчкі яго разглядаць. Я чакаў і не ведаў, што цяпер рабіць: пайсці ці застацца.
— Вы сябравалі з Джэкам? — раптам спыталася яна.
— He,— адказаў я.— Я ўбачыў яго ўпершыню, калі ён быў мёртвы.
— Я не ведала да вашай запіскі, што ён памёр. Мы не падтрымлівалі аніякіх адносін. Сябравалі, але шмат гадоў таму.
Я не ведаў, што і думаць. Ці то яна лічыла, іпто я лістоў не чытаў, ці то забылася, што ў іх. У тое імгненне, калі яна ўбачыла пісьмы, у душы яе нешта зварухнулася, але яна імгненна саўладала з сабой і цяпер размаўляла амаль абыякава.
— Чаму ён памёр?
— Голад, сухоты, опіум,— адказаў я.
— Які жах! — сказала яна менавіта тое, што звычайна гавораць у такіх выпадках. Можа, на сэрцы ў яе што і было, але яна не збіралася адкрывацца перада мною. Яна засталася халоднай як лёд. Я бачыў, а можа, мне толькі здалося, што яна сочыць за мною, узбро-
еная сваёй праніклівасцю. Яна хацела даведацца, вядома мне што-небудзь ці не. Думаю, яна многа б аддала, каб ведаць пэўна.
— Як трапілі да вас пісьмы? — спыталася яна.
— Усё, што засталося ў яго пасля смерці, аддалі мне,— растлумачыў я.— Лісты і партабак былі ў адным пакунку, на якім бьіло напісана: перадаць лэдзі Кастэлан, асабіста.
— Ці была якая-небудзь неабходнасць распячатваць пакет?
Вы б толькі чулі, з якой пагардай яна вымавіла гэтыя словы. Я адчуў, што пачынаю бляднець, схаваць бледнасць я не мог: на маім твары не было касметыкі, як у яе. Я растлумачыў, што лічыў сваім абавязкам высветліць імя нябожчыка і паведаміць родным пра яго смерць.
— Зразумела,— холадна сказала яна, паказваючы гэтым, што наша гаворка скончана. Яна чакала, што я пайду. Але я сядзеў. Хацелася хоць як-небудзь адыграцца. I я пачаў распавядаць, як атрымаў паведамленне з суседняга горада, як паехаў туды і што там убачыў. Расказаў пра ўсё і, крыху памаўчаўшы, дадаў, што ў апошнія хвіліны яго жыцця побач з ім была ўбогая кітаянка.
Раптам дзверы расчыніліся. Лэдзі Кастэлан і я азірнуліся. У пакой увайшоў мужчына сярэдніх гадоў, убачыў мяне і спыніўся.
— Выбачай,— сказаў ён,— я не ведаў, што ў цябе госць.
— Пачакай,— сказала яна і прадставіла нас адзін аднаму: — Містэр Лоў — мой муж.
Лорд Кастэлан кіўнуў мне.
— Я толькі хацеў спытацца... — пачаў быў ён, але раптам позірк яго спыніўся на партабаку, які ўсё яшчэ трымала на сваёй далоні лэдзі Кастэлан. He ведаю, заўважыла яна ў яго вачах пытанне ці не, Але яна ўсміх-
нулася яму легкай, бестурботнай усмешкай. Так, жанчына гэтая выдатна валодала сабой.
— Містэр Лоў прыехаў з Малаі. Джэк Алманд памёр — і вось пакінуў мне партабак.
— Праўда? — спытаўся лорд Кастэлан.— Калі ж ён памёр?
— Паўгода таму назад,— адказаў я.
Лэдзі Кастэлан паднялася.
— He буду вас больш затрымліваць. У вас, відаць, шмат спраў. Вы выканалі апошняе пажаданне Джэка — я вам вельмі за гэта ўдзячная.
— Становішча ў Малаі цяпер цяжкаватае, я чуў,— заўважыў лорд Кастэлан.
Мы паціснулі адзін аднаму рукі, і лэдзі Кастэлан пазваніла.
— Вы яшчэ будзеце ў Лондане? — звярнулася яна да мяне, калі я ўжо быў на парозе.— У нас на тым тыдні невялікі вечар. Прыязджайце да нас.