Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Павел Савоська
АПОШНІ
СЕЗОН
ПАВЕЛ САВОСЬКА
АПОШНІ СЕЗОН
Аповесці, апавяданні
Мінск “Галіяфы” 2009
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бем)
С12
Савоська, П. П.
С12 Апошні сезон : аповесці, апавяданні / Павел Савоська Мінск : Галіяфы, 2009. 398 с.
ISBN 978-985-6906-25-4.
Павел Савоська стварае цікавыя і запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадае каларыт сваёй эпохі. Аўтар знаёміць нас з падзеямі і асобамі, прымушае кожнага задумацца і суперажываць за іх лёс. Героі кнігі звычайныя людзі, якія трапляюць у складаныя ўмовы жыцця, паўстаюць перад праблемай выбару і вымушаны на аснове свайго досведу рабіць аналіз сітуацыі і прымаць рашэнні; гэта людзі неспакойныя, яны не ўмеюць прыстасоўвацца, шчыра вераць у чалавечую дабрыню і ў перамогу светлага. У кнігу ўвайшлі новыя аповесці "Апошні сезон”, “Фіктыўны шлюб", “Грэшнік” і шэраг апавяданняў.
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-6906-25-4 © Савоська П. П„ 2009
©Афармленне. ПВУП Таліяфы", 2009
Маці сваёй, Марыі Міхайлаўне, прысвячаю
АПОВЕСЦІ
Апошні сезон
Шурфоўшчыкам Калымы і Чукоткі
“Вся Чукотйя есть не что йное, как громада голых камней, клймат же здесь самый несносный".
Каплтан Носмф Бллллнгс, 1792 год.
Частка першая
Дзесьці так у канцы верасня ўдарыў урэшце сапраўдны мароз. Праўда, падмарожваць пачало значна раней, але толькі цяпер ён з размахам і імпэтам узяўся за сваю справу. Даўно пабялелі вяршыні навакольных сопак. Снегам на Чукотцы здзівіць цяжка, бо ён можа завітаць у госці нават у сярэдзіне кароткага і халоднага лета.
У горнага майстра разведучастка Сцяпана Артамонава з самай раніцы быў прыўзняты настрой. Праз які тыдзень можна будзе выязджаць на праходку шурфоў. А гэта значыць, што ў ягоным жыцці хутка пачнуцца змены. Апошні шурфовачны сезон. Як ён яго чакаў! Праз якіх восем месяцаў скончыцца ў яго тэрмін адпрацоўкі пасля інстытута, а там... Нават уявіць сабе цяжка: яго чакаў шасцімесячны водпуск з наступным звальненнем.
Вось так! А як вы думалі! Налюбаваўся і прыгажунямі-сопкамі, і палярным ззяннем. Няхай і другія крыху хапянуць паўночнай рамантыкі.
Калі шчыра прызнацца, то на Чукотку Сцяпан трапіў не з уласнага жадання. У яго і ў дум-
ках не было размяркоўвацца ў гэткую далячынь. Але ўсё так склалася, што выбару ў яго амаль не было. Пачалося ўсё яшчэ на трэцім курсе інстытута. Выкладала тады ў іх палітэканомію Таццяна Іванаўна Бугаёва. Удзельніца вайны, жанчына сур’ёзная, са сваімі думкамі і поглядамі на жыццё.
I трэба ж было яму аднойчы выступіць на семінары ў абарону Мікалая Бухарына. Ён многа пра яго ведаў. А тут, на ўсю аўдыторыю, бэсцілі ні за што ні пра што такога чалавека. Слова за слова... Карацей кажучы усчалася спрэчка. Ён ніколі не думаў, што Таццяна Іванаўна можа так разнервавацца. Стаяў ля акна, а яна паволі падыходзіла ад дошкі да яго... Твар збялелы, а ў вочы страх было зірнуць. Ён не на жарт спалохаўся, бо яму падалося, што яна зараз ударыць яго. Чамусьці гэтая думка адразу ж засела ў галаве і найбольш палохала яго. Ударыць гэта яшчэ што, а куды пасля падзецца ад сораму? Каб жа толькі адна іхняя група была на семінары, a то ж яшчэ прысутнічалі дзяўчаты з эканамічнага факультэта.
Таццяна Іванаўна падышла так блізка, што Сцяпан адчуў яе дыханне. 3 які міг затрымала на ім свой раз’юшаны позірк, а пасля, так нічога і не сказаўшы, порстка павярнулася і хуценька выйшла з аўдыторыі.
Ён працягваў стаяць ля акна, а ўсе моўчкі пазіралі на яго. I тут выратавальна празвінеў званок. Аўдыторыя імгненна апусцела, а да яго падышла Таня Калмыкава. У мінулым годзе працавала разам з ім у студэнцкім атрадзе на будоўлі газаправода “Бухара-Цэнтр”.
Ну, Сцёпа, заварыў кашу! А як цяпер экзамен ёй будзеш здаваць? ціха спытала яна.
He ведаю, разгублена адказаў ён. А пасля зірнуў на яе і дадаў: Якая ж ты прыгожая...
Дагаварыўся! Таня ўсміхнулася, і яны выйшлі з аўдыторыі.
Да экзамена заставалася яшчэ два месяцы, можна было падрыхтавацца, але праз які тыдзень яго нечакана забралі проста з лекцыі два супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якія былі ў цывільным.
Тут ён не на жарт спалохаўся. Хлопцы былі накачаныя, з коратка падстрыжанымі валасамі. Адзін з іх моўчкі паказаў Сцяпану пасведчанне супрацоўніка КДБ і сказаў, што іхні палкоўнік хоча з ім пагутарыць. Выйшлі на вуліцу, селі ў чорную “Волгу” і паехалі.
Калі зайшлі ў кабінет, адзін з іх коратка адрапартаваў: “Таварыш палкоўнік! Ваша заданне выканалі!” I яны тут жа выйшлі.
Сцяпан здзівіўся, бо за сталом сядзеў у шэрым касцюме і гальштуку чарнявы хлопец. На выгляд было яму не больш за трыццаць гадоў. Праўда, скроні крыху пасівелыя, валасы кароткія, “пад вожыка”.
Ён падняўся з-за стала, падышоў да Сцяпана і працягнуў руку. Яны парукаліся.
— Артамонаў Сцяпан Аляксеевіч, прамовіў палкоўнік, пільна ўглядаючыся ў Сцяпанаў твар. Прысаджвайся. Прыемна пагутарыць з земляком на роднай мове.
Ён усеўся за свой стол і пачаў даставаць з папкі паперы. Сцяпан таксама прысеў непадалёку ад стала.
— Тут вось якая справа, — працягнуў палкоўнік, — на цябе рэгулярна паступаюць скаргі з інстытута.
Скаргі? чамусьці шэптам перапытаў Сцяпан.
Так-так, яны самыя...
Дык я ж нічога такога...
— У адной з іх, — перабіў яго палкоўнік, — напісана, што студэнт трэцяга курса Артамонаў Сцяпан распаўсюджвае сярод студэнтаў нездаровыя чуткі наконт палітычнага ўкладу нашага жыцця. Ён перастаў чытаць і запытальна зірнуў на Сцяпана.
Якія чуткі? Што вы?! Проста выказваў свае думкі на семінарах.
А вось яшчэ. Палкоўнік на хвіліну змоўк, a пасля зноў пачаў чытаць. Наведвае канспіратыўны гурток. На семінарах пастаянна ўсхваляе сістэму арганізацыі працы на заводах капіталістычных краін. Ну і так далей...
— Адна хлусня! Хто б такое мог напісаць?! — з абурэннем усклікнуў Сцяпан. Наведвае гурток! Смехата ды і толькі! Я тры разы на тыдзень хаджу на трэніроўкі па валейболе, а пасля яшчэ і ў шахматны клуб заглядваю, летась нават выканаў нарматыў першага разраду па шахматах.
А як праходзяць у вас семінарскія заняткі? спытаў палкоўнік.
— Рыхтуемся, а пасля выказваем свае думкі ў форме дыскусіі.
А з выкладчыкамі якія адносіны?
Добрыя. Вось толькі нядаўна крыху паспрачаўся з Таццянай Іванаўнай. Яна ў нас палітэканомію выкладае.
А што здарылася?
Я за Мікалая Бухарына заступіўся, а яна так разнервавалася, што...
Так... Палкоўнік адкрыў яшчэ адну папку. Толькі не думай, што хачу цябе напалохаць, але вось спіс студэнтаў, усяго дваццаць сем прозвішчаў, выключаных з інстытутаў Ленінграда без права паступлення ў вышэйшыя ўстановы нашай краіны.
— За што? шэптам спытаў Сцяпан.
— Летась раскрылі гурток ва універсітэце. Мелі сваю праграму, друкавалі лістоўкі, нават зброю збіралі...
Нічога сабе... Але ж я да іх дачынення не маю. Сцяпан смела зірнуў у вочы палкоўніку.
— А такія прозвішчы табе нічога не гавораць: Вагін, Платонаў, Іваноў?
Упершыню чую.
Дык вось, яны стварылі ва універсітэце арганізацыю пад назваю УХСВН Усерасійскі хрысціянскі саюз вызвалення народаў. Гэта былі
сур’ёзныя людзі. У іх была нават свая служба бяспекі. Калі мы іх арыштавалі, то знайшлі спісы з адрасамі і тэлефонамі ваенных і партыйных кіраўнікоў Ленінграда. Для чаго б гэта?
He ведаю, адказаў Сцяпан.
3 цягам часу і Сцяпан Артамонаў трапіў бы ў іх поле зроку.
Чаму?
Бо ты веруючы, адказаў палкоўнік. I не адпірайся, бо мне ўсё вядома. Дарэчы, у адным з даносаў напісана, што ты агітаваў за веру ля Смаленскай царквы, так? I было гэта якраз на Вялікдзень.
Я не агітаваў, Сцяпан усміхнуўся. Проста расказваў студэнтам з універсітэта, што зараз восьвось адбудзецца вынас Плашчаніцы... Бо яны нічога не ведалі пра царкоўную службу.
Верыць у нас нікому не забаронена, перабіў яго палкоўнік. Гэта патаемная і асабістая справа кожнага. Нават Ісус Хрыстос вучыў, што маліцца трэба не выстаўляючы сябе на паказ. А што не маеш дачынення да бунтаўшчыкоў, то гэта добра, усміхнуўся палкоўнік. Як там наша Гродзенская вобласць мацуецца? Я, праўда, з-пад Мастоў родам, а ты са Смаргоншчыны, так?
Жывуць землякі. Я вось хачу пасля экзаменаў на касьбу паспець.
— Студэнцкія гады самыя шчаслівыя, — палкоўнік на хвіліну задумаўся, а пасля дадаў сцішаным голасам: А недахопаў у нас хапае. Думаеш, нават я палкоўнік КДБ, з усім згодзен? Вось так... Але ж не крычу пра гэта на кожным рагу.
Тут Сцяпан крыху асмялеў і спытаў:
Няўжо вы палкоўнік? Вам жа дзесьці не больш за трыццаць гадоў.
Трыццаць пяць, ён усміхнуўся. Але здзіўляцца няма чаму, бо ў мае гады ёсць і генералы.
На развітанне ён моцна паціснуў Сцяпану руку і пажадаў паспяхова скончыць інстытут.
Пасля такога папярэджання Сцяпан пачаў адмоўчвацца на семінарскіх занятках. I не праз тое, што спалохаўся, а проста крыўдна стала, быццам плюнулі ў твар у людным месцы.
А тут неўзабаве і летняя сесія падаспела. Яму адразу ж пашчасціла — палітэканомія стаяла ў раскладзе апошняй. Падрыхтаваўся даволі добра, але крьіху палохала будучая сустрэча з Таццянай Іванаўнай.
Прымаць экзамены ёй дапамагала даволі маладая і прывабная аспірантка. Яна зусім нядаўна з’явілася на кафедры. Многія хлопцы стараліся трапіць да яе, бо яна нярэдка завышала адзнаку. Праўда, у такім выпадку Таццяна Іванаўна давала пытанне на засыпку, але гэта хлопцаў не палохала.
У Сцяпана і ў думках не было трапіць да аспіранткі. Але тут здарылася нечаканае. Калі пасля падрыхтоўкі ён падышоў да Таццяны Іванаўны, яна мельгам зірнула на яго і коратка кінула:
— Фаіначка, прымі экзамен у гэтага студэнта, бо я за сябе адказваць не магу.
Фаіна са здзіўленнем зірнула на Сцяпана і ўсміхнулася. Ён пачаў адказваць. Аспірантка слухала, як зачараваная. А пасля, калі ён скончыў, быццам чагосьці спалохаўшыся, зрабіла сур’ёзную міну на твары і пачала ганяць яго па ўсім курсе. Адказаў на ўсе пытанні.
— Выдатна, прамовіла аспірантка, звяртаючыся да Таццяны Іванаўны.
Тая адшукала Сцяпанаву залікоўку і сказала:
Але калі мы паставім Артамонаву чацвёрку, ён на нас не пакрыўдзіцца, так?
Згодзен і на чацвёрку, ціха адказаў ён.
Вось і цудоўна! Таццяна Іванаўна распісалася ў залікоўцы, а пасля дадала: Веды ў яго ёсць, але гэта яшчэ не самае галоўнае.
Папраўдзе кажучы, не думаў ён, што так удала ўсё для яго скончыцца. Веды ведамі, а заваліць на экзамене можна любога студэнта.