Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Здавалася, што ўсё гэта было зусім нядаўна, а прайшло, імгненна праляцела дваццаць пяць гадкоў. Так, зямны час бяжыць імкліва, не паспееш азірнуцца, а ўжо трэба рыхтавацца ў царства нябеснае...
Маладыя пра гэта не думаюць, а шкада. Сцяпану вось толькі трыццаць стукнула, а ўжо выразна пачаў адчуваць бязлітасны бег зямнога часу. А што ж далей будзе?
3 гэтай нагоды прыпомнілася яму адна сустрэча. Хадзіў ён тады, здаецца, у трэці клас. I вось прыйшоў аднойчы да іх марозным адвячоркам стары дзед Скурка. Было яму пад сотню гадоў, але моцны яшчэ быў, нават браў у рукі касу і дапамагаў сынам на пакосе. Разгаварыліся яны з бабуляй, a пасля тая і пытае: “Напэўна ж, нажыўся ўжо Ігнат, га? I паміраць будзе не так страшна?”
А ён усміхнуўся ў свае доўгія рыжыя вусы ды кажа: “Я ж да гэтага часу, шаноўная мая Наташка, лічыў цябе самай разумнай бабай на Амеліне. Але цяперака бачу, што памыліўся. Праз год, калі дасць Бог дажыць, споўніцца мне сто гадоў. А як падумаю, то здаецца, яшчэ толькі ўчора без штаноў гусей ля рэчкі пасвіў. А ты кажаш... Гадочкі праляцелі, як адзін дзень!”
У той час Сцяпан не вельмі разумеў сэнс ягоных слоў. Вядома ж, быў малеча, толькі шкада было дзеда Ігната, што ягоныя гадочкі так хутка праляцелі.
А пра свае ён тады і не думаў, толькі адно было ў галаве, што ягонае жыццё будзе бясконцым...
А як ён крыху падрос, то бабуля казак яму ўжо не расказвала, а час ад часу апавядала пра здарэнні са свайго жыцця. А тых дзівосных здарэнняў у яе было багата, хоць адбаўляй. Яна ўжо тады пачынала рыхтаваць яго ў вялікую жыццёвую дарогу.
Аднойчы, у далёкай маладосці, была яна ўжо замужам і мела на той час трох маленькіх дзетак, зайшла да яе ў старэнькую хаціну адна жабрачка. Яны ў той год вельмі ж галадавалі, да таго збяднелі, што скарынкі хлеба ў хаце не было.
Збянтэжаная бабуля вынесла той жабрачцы толькі дзве вараныя бульбіны. Але тая ўважліва зірнула на яе і прамовіла: “Вялікі табе дзякуй! Але мне нічога не трэба. Я толькі памалюся за тваіх дзетак”.
Такі адказ жабрачкі здзівіў бабулю. I калі тая, памаліўшыся, выйшла ў сенцы, бабуля хуценька падышла да акна, каб зірнуць на яе яшчэ раз...
Але жабрачка не прайшла праз падворышча на вуліцу, а бясследна знікла. Тады бабуля выбегла на вуліцу, зірнула на сцяжынку, што вяла да іхняга гумна, але дарэмна там нікога не было...
У самы абед, як толькі прачнуліся яе дзеткі, кінулася яна ў роспыты да суседзяў: ці бачылі яны сёння жабрачку ў вялікай старэнькай хусцінцы. Але тыя адказалі, што такой яны з самага ранку не бачылі.
I вось тады бабуля здагадалася, што гэта была не хто іншая, як сама Божая Маці... Як пасля не адзін раз бабуля расказвала, яе вельмі ўразілі вочы той жабрачкі. Столькі ў іх было спакою, пяшчоты, дабрыні і святасці, што яна нават не магла зварухнуцца з месца.
Але ж на гэтым усё не скончылася. Сапраўдны цуд чакаў яе ў наступны дзень. Дзесьці так пад вечар спынілася ля іхняй хаціны фурманка. Бабуля была якраз на падворышчы і ўбачыла, што ля веснічак стаіць незнаёмы дзядок. Сам невялічкі, з сівай бародкай, у даволі зношанай світцы і зрэбных штанах.
Павітаўся, пасля і пытае: “Ці тут пражывае Рамановіч Наташа?” I калі дазнаўся, што гэта яна і ёсць, то пайшоў да фурманкі і прынёс ёй у сенцы два мяшкі мукі. У адным была жытняя, а ў другім пшанічная...
А даслаў муку з Гануты яе родны дзядзька Пятрык, які толькі што вярнуўся з самой Аргенціны, дзе быў на заробках. Удалося яму там падзарабіць, вось і вырашыў зрабіць пляменніцы такі своечасовы падарунак.
Узрадвалася яна тады, як ніколі ў жыцці! Напякла духмянага хлеба, булак... Праўда, большую частку параздавала, бо суседзі таксама без хлеба сядзелі. Але ж дацягнулі да жніва.
Пра гэты выпадак бабуля расказвала Сцёпу не адзін раз, бо была ўпэўнена, што сама Божая Маці ўратавала тады яе з дзеткамі ад голаду. I Сцяпан ёй не пярэчыў. Бабулі ён давяраў, бо тая ніколі яго не падманвала, а ўсё жыцце пражыла з малітвай.
I што яшчэ цікава: за ўсе гады яна ніколі не хварэла. А былі ж такія часіны, што халера касіла людзей, быццам тую траву.
Толькі на сто трэцім годзе жыцця пачала яна слабець. А калі адчула, што ў хуткім часе пакіне гэты свет, то вельмі прасіла ў малітвах Бога, каб памерці не ў халодную зімку, а восенню. Бо вельмі шкадавала людзей, якім давялося б у маразы дзяўбаць ломікамі зямлю.
Так і здарылася. У сярэдзіне лістапада яе не стала. 3 тае пары яе светлы і пакутніцкі вобраз не раз паўставаў перад вачыма Спяпана.
Яму не раз падавалася, што яе душа бывала з ім у гэтай халоднай і заснежанай тундры...
Частка шостая
Толькі на трэці дзень завуркатаў ля Спяпанавага балка гокаўскі ўсюдыход. Сцяпан спехам апрануўся і выскачыў на двор, каб сустрэць вялікае начальства. Спачатку падумаў, што будзе іх з добры дзесятак, але на ягонае шчасце з усюдыхода з цяжкасцю выбраліся трое: у калматай пыжыкавай шапцы быў сам галоўны інжынер Сызганаў Віктар Пятровіч, другім галоўны геолаг Жукаў Аляксей Іванавіч і іхні начальнік.
Прывітанне галоўнаму падбухторшчыку забастоўшчыкаў! — з весялосцю ў голасе прамовіў галоўны інжынер і, падышоўшы да Сцяпана, моцна паціснуў яму руку.
Паказвай свае каменныя шурфы! працягваў ён.
Дык можа чайку з дарогі? прапанаваў Сцяпан.
Пасля пап’ем! А цяпер вядзі адразу ж на шурфовачную лінію,скамандаваў ён.
— Яна там! Сцяпан паказаў рукою ў вярхоўе даліны і першым рушыў па ледзь прыкметнай сцяжынцы.
На шурфах быў поўньі парадак: усе былі акуратна закрытыя брызентавымі пакрываламі. Сцяпан першым паказаў ім шурф Кароціча Валянціна, бо там у бакавых сценках выразна былі бачныя асколкі ажно чатырох валуноў, а пяты, з выразнымі і пукатымі абрысамі, адпачываў на самым дне.
Ён хуценька адкінуў брызент і спусціў у шурф моцна замацаваную на двух ломіках вяровачную лесвіцу. Першым па ёй з асцярогаю пачаў спускацца галоўны геолаг. Быў ён каржакаваты, у чорных вялікіх акулярах, то бачыць павінен усё.
Але быў ён з тых двудушных людзей, якія бачылі адно, а гаварылі заўсёды зусім іншае.
I на гэты раз чагосьці доўга корпаўся на дне шурфа, высвечваючы ліхтарыкам ва ўсе бакі. Урэшце падняўся на паверхню, працёр насоўкаю акуляры, бо спацеў з непрывычкі, небарака, і прамовіў:
— Валуны ёсць, але ж можна было і апошні разбіць.
А вы бачылі, якіх памераў пяты валун на самым дне шурфа?! — не стрымаўшыся, ускрыкнуў Сцяпан. Мы ж чатыры разбілі, а глыбіня шурфа толькі сем метраў! Колькі ж аманіту трэба толькі на праходку аднаго такога шурфа?
Трэба ўмець і валуністыя шурфы праходзіць, не зважаючы на ўсё, адказаў галоўны геолаг.
I ў кожным шурфе такое становішча! Сцяпан з надзеяй зірнуў на галоўнага інжынера.
Той сам узяў у рукі ліхтарык і хуценька спусціўся ў шурф. Моўчкі ўважліва ўсё агледзеў і, падняўшыся на паверхню, прамовіў як адрэзаў:
Сапраўдная жалезабетонная сцяна, шаноўны Аляксей Іванавіч. Я дзіву даюся, як яны такія
камяні разбілі. А на самым дне накладнымі зарадамі і не ўзяць, тут і да бабкі хадзіць не трэба! Быццам той адкормлены парсюк разлёгся.
Ягоныя словы ўзрадавалі Сцяпана. Ён зразумеў, што падтрымка з боку галоўнага інжынера яму гарантавана. Яны яшчэ агледзелі два шурфы, а пасля накіраваліся да балка шурфоўшчыкаў.
— Трэба зірнуць, як жывуць твае хлопцы, — прамовіў галоўны. — А пасля будзем вырашаць, што тут можна прыдумаць.
Шурфоўшчыкі, напэўна ж, таксама ўбачылі ўсюдыход, бо калі зайшлі да іх у балок, то там быў ідэальны марафет: падмецена падлога, а даўжэзны стол, на якім увесь час стаялі два чайнікі, кубкі і талеркі, на гэты раз пуставаў, яго нават паспелі накрыць газетамі. Павітаўшыся, яны прыселі на лаву, а шурфоўшчыкі моўчкі ўселіся на свае ложкі.
— У вас тут сапраўдны Ташкент, — сказаў галоўны інжынер, здымаючы шыкоўную шапку і расшпільваючы гузікі на кажушку. — Замучылі валуны? спытаў ён, акідваючы позіркам прысутных.
Адзін на адным! адказаў Валянцін. — Такой валуністай даліны я за сваё жыццё яшчэ не сустракаў.
Бываюць яшчэ горшыя, — працягваў галоўны інжынер. Але ж гэтую абавязкова трэба прайсці. Якія вашы прапановы?
Без кампрэсара з адбойным малатком нам тут не ўправіцца, адказаў Сцяпан.
Гэта слушная прапанова. А што яшчэ турбуе?
Расцэнкі на шурфы трэба павысіць, дадаў Валянцін. Усе рукі паадбівалі на гэтых валунах, а метражу — кот наплакаў. За мінулы месяц на харчы не зарабілі.
Згодзен! галоўны інжынер злёгку ўдарыў рукою па стале.Павялічваю вам расцэнкі на шурфы ў тры разы, але толькі для гэтай даліны. Каб у наступны сезон я не чуў аніякіх там размоў!
На якую хвіліну ў балку ўсталявалася цішыня.
А што здарылася ў нашых суседзяў? сцішаным голасам спытаў Міхаіл Пятровіч.
У іх бяда, галоўны інжынер уздыхнуў. Напэўна ж усе чулі, што ў брыгадзе Каваленкі загінуў, як цяпер высветлілася, пры загадкавых абставінах Дардэнка. Следчыя там працуюць. Каваленку з падрыўніком ужо адправілі ў Певек, бо акрамя гэтага мы там знайшлі і недабітыя шурфы... Вось такія ў іх сумныя навіны. А як у вас з харчамі? He крыўдзяць?
— Асаблівых нараканняў няма, адказаў Валянцін. Але калі з’явіцца на базе які дэфіцыт, то ў тундру амаль і не трапляе. А нам таксама хочацца і апельсінаў, і тых жа яблыкаў...
— Як гэта разумець? — галоўны інжынер кінуў позірк на Андрэя Іванавіча.
— Усё, што можна, мы ім прывозім. Але пакуль не памяняе?л загадчыцу нашай крамы на базе — нічога не будзе. Да таго нахабная, хабарніца свет такіх не бачыў! Толькі і забяспечвае далікатэсамі старшынь старацельскіх арцеляў, бо тыя ёй добрыя грошы плацяць. Я ўжо ў сварках з ёю сэрца пасадзіў.
Знойдзем і на яе ўправу! галоўны падняўся з-за стала. 3 заўтрашняга дня аддам загад найперш забяспечваць дзіцячыя садкі і працуючых у тундры, а пасля ўсіх астатніх. Калі больш пытанняў няма, то будзем развітвацца другія суткі без сну матаемся па тундры. Усяго вам добрага!
Калі вышлі з балка, то зноў сказаў:
— Ну што? Вып’ем у Сцёпы чаю ды ў дарогу!
Сцяпан сабраў на стол усё, што было: дастаў дзве бляшанкі мясных кансерваў, балгарскія памідоры, чайнік і пячэнне.
Калі крыху перакусілі, то галоўны зноў сказаў:
А цяпер, Сцёпа, інфармацыя асабіста для цябе: слухай і наматвай на свае вусы. Але спачатку маю пытанне: ці думаў ты калі пра тое, чаму ў Каваленкі другі год запар такі высокі метраж?