Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
3 вялікай неахвотаю працавалі шурфоўшчыкі. Сцяпан гэта бачыў, бо сам дапамагаў падрыўніку нацягваць званковы провад ад міннай станцыі і да шурфоў, які быў увесь пераблытаны і занесены снегам.
I чаго ім было радавацца, калі ў кожным шурфе іх чакала па валуне. Тэмпы праходкі і так упалі, а тут яшчэ пурга пяць дзён запазычыла. Сцяпан прадчуваў, што валуны будуць яшчэ трапляцца не адзін раз, і вельмі чакаў прыезду начальніка, каб выказаць яму свае думкі і меркаванні. Але чым той зможа суцешыць? Мо, магчыма, хаця б наконт выбухоўкі штосьці прыдумае. Чвэрць скрынкі, бывала, ішло на разбіўку толькі аднаго валуна.
Урэшце дзесьці так праз два дні прабіліся да іх з базы два трактары з санямі. Адны былі загружаны вугалем, а на іншых прадукты і бочкі з саляркай. Пакуль шурфоўшчыкі забурваліся ў шурфах, Сцяпан з Віцем перанеслі дзве скрынкі гарэлкі ў ягоны балок.
Андрэй Іванавіч хуценька перакусіў, выпіу чайку і кінууся ў роспыты.
Ну, як тут у цябе? Баішся валуноў?
— Хто ж іх не баіцца! У мяне такое прадчуванне, што іх тут як таго гароху ў полі — не злічыць, адказаў Сцяпан.
Чаму?
Быў я ў самым вярхоўі даліны, то такога ніколі не бачыў — адпачываюць яны там розных фасонаў і памераў проста на паверхні, нават не спрабуючы схавацца ад людскога вока. А калі пачынаеш спускацца ў нізоўе, то бачна, як яны пачынаюць паступова знікаць у зямельцы. I калі на сто пятай лініі сустрэліся два валуны, то на сто першай ужо чатыры размалацілі, а да карэнных парод яшчэ далёка.
— Але ж трэба праходзіць, — начальнік уздыхнуў. Гэтая даліна павінна быць вельмі багатай на касітэрыт.
Яно так, адказаў Сцяпан, але ж дзе тут выканаеш месячны план, дый выбухоўка так расходуецца, што ў аніякія нормы не ўкладваецца. A што рабочыя заробяць з такім метражом?
Ты ім скажы, што заробкам не пакрыўдзім: прыпішам расчыстку ад снегу, ды яшчэ сёе-тое. Гэта ў нашых сілах, а цяпер, начальнік падняў-
ся з табурэткі, трэба збірацца ў дарогу. Думаю яшчэ да Каваленкі заскочыць, бо ў іх з саляркай тугавата.
Зайшоў Сцяпан з начальнікам і ў балок да шурфоўшчыкаў. Тыя адразу ж засыпалі яго пытаннямі.
Андрэй Іванавіч! першым адразу ж выкрыкнуў Валянцін. — Ці прывезлі вы шнапсу для сагрэву душы? Бо без яго нам такія валуны не адолець!
Прывёз! Вечарам Сцёпа выдасць па бутэльцы на hoc, а рэшту, як толькі запуржыць, усяклі?!
Згодны! пачуліся галасы ў адказ.
— А наконт валуноў будзем штосьці думаць, працягваў Андрэй Іванавіч. Але ж і вы не падкачайце, бо гэтую лінію трэба абавязкова прайсці.
— А што гэта за штольні побач з намі ў сопцы? спытаў Кузьма.
Сакрэтныя штольні. Але вам раскажу, каб не дай Бог не залезлі калі ў іх. Праходзілі іх зняволеныя адразу ж пасля вайны. А здабывалі тут не касітэрыт, а уранавую руду.
— Ого! — усклікнуў Валянцін. Я адразу ж прыкмеціў, што колер сопкі адрозніваецца ад іншых. Дык мы тут можам, чаго добрага, і канькі адкінуць! Нахапаемся той радыяцыі, як бедныя японцы ў Херасіме, бо прамянёвая хвароба пакуль невылечная.
— Гэта вам не пагражае, — супакоіў усіх начальнік. Тут таго урану мізэрная колькасць, вось чаму і закансервавалі ў свой час гэтыя штольні, бо геолагі знайшлі намнога лепшыя радовішчы. Вазьміце ва Украіне, у Жоўтых Водах, там і сёння здабываюць уранавую руду ў шахце. I нічога жывуць людзі, працуюць...
А цяпер, Андрэй Іванавіч спехам зірнуў на гадзіннік, бывайце здаровы і не напівайцеся.
Ён развітаўся і выйшаў з балка. А праз якую хвіліну падалі свой голас рухавікі трактароў. Сцяпан зірнуў у акенца. Трактары шпарка імчалі да акіяна.
Ну што, Сцёпа! з весялосцю ў голасе прамовіў Валянцін. Выдай нам двайную норму, a то ў нас, сам бачыш, сала скварчыць на патэльні.
Ці не замнога будзе? усміхнуўся Сцяпан.
У самы раз. Сёння крыху дзербалызнем, ды яшчэ раніцай на пахмелле будзе. I на працу выйдзем слова даю!
Тут нічога не паробіш давялося Сцяпану прынесці ажно дзесяць бутэлек гарэлкі. I хаця ведаў дабром такое можа не скончыцца, але сам разумеў іншага выйсця няма.
Дый настрой быў ва ўсіх прыгнечаны, бо заканчваўся месяц, а метражу не было...
Сцяпан у тую месячную ночку доўга сядзеў ля сваёй грубкі, пазіраў на гарачае вуголле і думаў пра тое, што трэба штосьці тэрмінова вырашаць з валунамі, бо змагацца з імі толькі ломікам марная справа.
Ён нават зайздросціў у думках свайму начальніку, бо таму было ўсё да фені. “Як будзе, так і будзе!” любіў ён паўтараць. Ды яшчэ заўсёды заканчваў: “Прырода! Што з яе возьмеш!”
Яму што сеў ды паехаў, а тут паспрабуй разбярыся, што і да чаго...
Назаўтра ніхто з шурфоўшчыкаў на работу не выйшаў. Сцяпан зайшоў да іх у балок, а там халадэча, бо грубка амаль згасла. Усе былі ў адкідоне быццам тыя мерцвякі. Ён спехам пашураваў качарэжкай у грубцы, падкінуў туды дроў, а калі ў ёй загуло, то сыпануў зверху вугалю. Цяга была добрая, вугаль пачаў разгарацца. Ажыла грубка, павесялела, пачала даваць цяпло...
Першым падняў ускудлачанную галаву Міхаіл Пятровіч. Кінуў вінаваты позірк на Сцяпана і ціха прамовіў:
Перабралі ўчора з галадухі, прабач грэшнікам...
Ён з цяжкасцю падняўся з ложка, узяў дрыготкаю рукою кубак са стала,падышоўшы да вялізнай жалезнай бочкі, зачарпнуў халоднай вадзіцы, у якой плаваў лёд, і з асалодаю выпіў.
Няўжо ўсе бутэлькі асушылі? са здзіўленнем спытаў Сцяпан.
— Ды не. Павінны яшчэ застацца на пахмелку, адказаў Міхаіл Пятровіч і пачаў прыбіраць са стала.
Між тым цяпло рабіла сваю справу. Праз якія паўгадзіны папрачыналіся ўсе, толькі Валянцін не вылазіў з-пад свайго кажушка, якім ён надзейна ўкрыўся, ратуючыся ад халадэчы.
Урэшце і ён падняўся, абвёў памутнелым позіркам прысутных і з весялосцю ў голасе прамовіў:
— Сцёпа! Усё будзе на найвышэйшым узроўні! Зараз па грамульцы цяпнем, а к абеду мы як тыя гуркі на градцы будзем ля шурфоў, усёк?
Якія з вас сёння работнічкі? адказаў Спяпан, адзяваючы шапку. Адпачывайце, але заўтра каб з самага ранку былі на працы.
Залатыя словы, Сцёпа! працягваў Валянцін. — Такога горнага майстра ў нас не было і, мабыць, ужо ніколі не будзе. За вярсту відаць, што чалавек веруючы і як ніхто разумее нас, грэшнікаў. А шурфы мы скончым. Праўда, да святаў не гарантую, але...
Тут ён махнуў рукой і засмяяўся. Віця ўжо ваўсю завіхаўся ля грубкі, бо быў маладзейшы за ўсіх, дый учора, напэўна ж, не перабраў. Хаця, калі быў у настроі, то і ён мог перакуліць не адну чарку.
Кузьма тым часам дастаў са скрынкі тры пляшкі гарэлкі, ды яшчэ сіратліва стаяла на стале адна распачатая.
На пахмелку ў вас ёсць, сказаў ля парога Сцяпан, а на большае і не разлічвайце, а чакайце спадарыні пургі. Толькі яна вас можа выручыць.
Сцяпан адправіўся ў свой балок, бо трэба было рыхтаваць рацыю для размовы з Каваленкам і базай. Часу яшчэ было, і ён не спяшаючыся згатаваў амлет з яечнага парашку, з асалодаю паснедаў. Пасля ўключыў рацыю і пачаў чакаць. Праз якую хвіліну ў трубцы пачуўся голас Каваленкі:
“Бяроза!” “Бяроза!” Я “Топаль”, прыём.
“Топаль!” Чутно цябе выдатна. Расказвай пра навіны.
— Хлопцы працуюць. Месячны план перавыканалі на сто пяцьдзесят працэнтаў. Праз сем дзён патрэбен вугаль, дый балкі будзем перацягваць у вярхоўе даліны.
“Топаль”! Цябе зразумеў. Усё перадам на базу. Канец сувязі.
Сцяпан выключыў рацыю і прылёг на ложак. “Вось табе і на!” у роспачы падумаў ён. I няхай бы яму трапілася ў апошні сезон безвалуністая даліна. Дык не!
Але што тут наракаць. Ён кінуў вінаваты позірк на абразок Ісуса Хрыста і адчуў, як раптоўна паспакайнела на душы.
Ён толькі баяўся, што ягоныя шурфоўшчыкі на трох пляшках не спыняцца... Але страхі былі дарэмнымі да яго так ніхто і не зайшоў. А ў наступны дзень з самага ранку ўсе былі на шурфах.
Частка пятая
Хаця і з цяжкасцю, але сто першую лінію скончылі толькі ў сярэдзіне лістапада. А што паробіш, калі глыбіня шурфоў раптоўна павялічылася да пятнаццаці метраў.
Вельмі ўзрадвала Сцяпана тое, што валуны амаль зніклі. А тут і горны інспектар нечакана наскочыў, але ў Сцяпана на аманітцы быў поўны парадак, а да новай лініі яны толькі рыхтаваліся, то інспектар, спехам выпіўшы чайку, падаўся ў брыгаду Каваленкі. Сцяпан таго якраз паспеў папярэдзіць па рацыі.
На новай лініі ўсе працавалі з натхненнем. Сцяпан не мог нарадавацца, бо дзесьці за дваццаць дзён перакрылі месячную норму. Але як той казаў: “He доўга музыка іграла...”
Якраз пад Новы год напароліся на такія валуны, што змагацца з імі было немагчыма. Сцяпан
перадаў на базу, што шурфоўшчыкі адмовіліся выходзіць на працу і патрабуюць прыезду самага высокага начальства.
У адным толькі недабітым шурфе Валянціна было чатыры валуны. Ён іх разбіў, але не прайшоў і паўметра, як напароўся на пяты. Той быў сапраўдны велікан займаў увесь шурф.
Сцяпан сам спусціўся на васьміметровую глыбіню і пераканаўся, што накладнымі зарадамі яго не адолець. Начальнік спакойным голасам абяцаў прыехаць з галоўным геолагам камбіната. Але праходзілі дні, а суцяшальных звестак з базьі не было.
Так і сустрэлі яны ў забастовачным стане новы 1973 год. Добра яшчэ, што з базы падкінулі на ўсюдыходзе крыху навагодніх прысмакаў: шампанскае, апельсіны і яблыкі. Але настрою не было, a тут непрыемнасці не прымусілі сябе чакаць.
На трэці дзень Новага года Каваленка яму перадаў, што ў яго загінуў у шурфе рабочы Дардэнка Ігар. Сцяпан ведаў гэтага хлопца. Яшчэ ў мінулым годзе падарыў ён Сцяпану маленькага сабачку. Спяпан даволі хутка пасябраваў з Рэксікам, але праз тры месяцы яго пашкамутала ашалелая ліса. Лісу ён застрэліў са стрэльбы, а вось сабачку выратаваць не ўдалося.
I вось цяпер загінуў і сам Ігар, якому ішоў усяго дваццаць чацвёрты год. Адразу ж атрымалі па рацыі загад ад раённай інспекцыі аб спыненні на ўсіх участках падрыўных работ.
Сцяпан кожны вечар пасля сувязі з базай заходзіў да шурфоўшчыкаў, каб расказаць пра навіны ды пагаварыць пра іх невясёлае жыццё.
Вось і на гэты раз, толькі ён завітаў да іх на агеньчык, як Валянцін не даў яму нават і павітацца.
-	Вось цяпер, Сцёпа, і да нас загляне начальства самага высокага рангу.
-	Яно так, адказаў ён, здымаючы шапку і прысаджваючыся на шырокую лаву ля акна. Але ж вельмі Ігара шкада, вясёлы быў хлопец.
А ўсё з-за таго, што летась змянілі схему падрыву шурфоў, сказаў Кузьма. Дзе ж гэта бачна, каб за адзін мах узрываць чатыры шурфы. A калі збой? To ў кожны трэба не адзін раз спусціцца. Раней толькі паасобку ўзрывалі, і я не прыгадаю, каб хтосьці загінуў.