Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
- Зямля, як планета, забруджваецца, пачаў Спяпан, і не толькі ад фабрык і заводаў, але нават і ад нашых грэшных думак.
- Штосьці не даходзяць да мяне твае словы, сказаў Валянцін.
— Тут усё проста: пажадаў ты каму непрыемнасці, а праз які час твая ж думка-пажаданне абавязкова вернецца да цябе, але ў іншай форме захварэць можаш або валун трапіцца ў шурфе з добрую печ. Чалавек павінен кожны дзень пачынаць і заканчваць з малітвы, пра гэта я вам кажу не першы год, вось тады ўсё пойдзе на лад.
Сцяпан падняўся з лавы, адзеў на галаву шапку і ўжо ля самага парога азірнуўся і дадаў:
Нагадваю пра правілы бяспекі, а галоўнае працуйце без фокусаў, шпіёнаў нам больш не трэба, усяклі?!
I пад рогат бадзяг-шурфоўшчыкаў ён выйшаў з балка. Тыя адразу ж сцямілі, што ён меў на ўвазе. Летась, калі вясною займаліся прамыўкай рэчышчавых шурфоў, яны злавілі “дыверсантаразведчыка”, які, на іх думку, быў высаджаны з амерыканскай падводнай лодкі. А здарылася анекдатычная гісторыя, як у тым кіно.
Сцяпан у той дзень вырашыў махнуць цераз перавал у суседнюю даліну, каб прыкінуць колькасць рэчышчавых шурфоў, якія патрэбна будзе прамыць у першую чаргу, бо праз дзень чакалі трактар для пераезду. А сваім рабочым загадаў збірацца ў дарогу.
I толькі тыя пачалі рыхтаваць прамывалку, як адкуль ні вазьміся падышоў да іх незнаёмец у новенькай з іголачкі форме — зялёнага колеру штаны і такая ж куртка з прыгожымі нашыўкамі і незразумелымі надпісамі на замежнай мове. Асабліва насцярожыла шурфоўшчыкаў тое, што размаўляў незнаёмец з акцэнтам.
Гэта і вырашыла ягоны далейшы лёс, бо першым сцяміў, што і да чаго, Валянцін. Выбраўшы зручны момант, ён шапнуў хлопцам: “Амерыканскі шпіён з падводнай лодкі”.
I, нядоўга раздумваючы, наваліліся ўсім кагалам, звязалі таму рукі ды зацягнулі чамусьці ў Сцяпанаў балок. А самі абмяркоўвалі, што за ўзнагароду атрымаюць ад супрацоўнікаў КДБ.
Калі Сцяпан вярнуўся, то адразу ж развязаў палоннага, бо той сказаў, што ён новы галоўны 42
маркшэйдэр з ГоКа, а ехаў на ўсюдыходзе з геолагамі, але той на перавале зламаўся, дык ён вырашыў дабрацца да іх пешшу, бо балкі былі ўжо відаць.
Так яно і аказалася. А гутарыў з акцэнтам таму, што сам быў з Латвіі, хаця і вучыўся ў Маскве.
На наступны дзень, як толькі крыху развіднела, Сцяпан выпісаў накладную і выдаў падрыўніку дзённую норму аманіту і капсуляў-дэтанатараў. А праз якую гадзіну даліну ўскалыхнулі першыя выбухі. Згаладаўшыся па сапраўднай працы і адпачыўшы за лета, шурфоўшчыкі працавалі з ахвотай і натхненнем. Праўда, у кароткае чукотскае лета яны таксама не былі без працы: хто заставаўся ў тундры на рамонце балкоў, хто быў пераведзены на кар’ер, дзе працавалі на спецыяльных прыборах, якія прамьівалі пяскі і здабывалі мінерал касітэрыт, з якога пасля на абагачальных фабрыках атрымлівалі волава, без якога нават кансервавую бляшанку не зробіш. Але ж хіба такую працу можна было параўнаць з шурфоўкай?
He кожны вытрымае па дванаццаць гадзін дзяўбаць ломікам векавую мерзлату ды пасля ўзрыву падымаць на паверхню ў вялізных боднях пароду, якую яшчэ трэба выкласці ў кучы-праходкі — іх пасля прамывае спецыяльная брыгада.
Амаль кожны сезон, у першы месяц працы, праходка па метражы была самай высокай. I тут Сцяпану даводзілася частку метражу пакідаць на наступны месяц, каб увесь сезон працаваць з запасам. Але свае карэктывы ўносіла пурга: па чатыры, a то і ўсе дзесяць дзён выпісвала выхадныя.
Месячны заробак у шурфоўшчыкаў быў да тысячы рублёў. I пры ўдачным сезоне можна было зарабіць на дзве легкавушкі. Але ж затое і здароўе зношвалася быццам на той цёрцы. Недахоп кіслароду вельмі хутка даваў аб сабе знаць. Сцяпан аднойчы нават вычытаў, што хто пражыве на Чукотцы бязвыезна пяць гадоў, то ў таго пачынаюцца незваротныя змены ў арганізме: змяншаюцца ў аб’ёме лёгкія і вельмі хутка зношваецца сэрца.
Першы працоўны дзень скончыўся даволі ўдала амаль па паўтара метра прайшлі шурфоўшчыкі. Цяпер Сцяпана непакоілі толькі будучыя тундравыя госці. Звычайна, асабліва перад іх прыездам, Сцяпану паведамлялі з базы па рацыі, каб рыхтаваўся да сустрэчы. Але не адзін раз былі такія выпадкі, што наляталі яны на сваіх усюдыходах, а то і верталётах зусім нечакана, як снег на галаву.
Тут трэба было, як той казаў, “зёву” не даваць. I калі на аманітцы ў Сцяпана быў поўны ажур, бо горны інспектар прывучыў: даволі часта налятаў знянацку і адразу ж ішоў правяраць колькасць выбухоўкі па накладных, а калі што, то мог і забараніць правядзенне падрыўных работ. To па гэтай частцы Сцяпан быў вучоны.
Але ж заставаліся яшчэ шурфы. Тут былі свае няпісаныя законы, пра якія, дарэчы, добра ведалі ўсе правяраючыя. Праўда, заўсёды рабілі выгляд, што ўпершыню ў сваёй практыцы сустракаюцца з тым, што кожны паважаючы сябе шурфоўшчык абавязкова самастойна праводзіць зарадку шпуроў на ноч. Бо раніцай, пры ўзрыве, атрымліваецца за адну адпалку даволі значная ўходка па метражы марозік за ноч надзейна прыхоплівае забойку ў шпурах.
Але ж па правілах бяспекі такога рабіць нельга. Больш за тое праводзіць зарадку шпуроў павінен падрыўнік, а не шурфоўшчык. А гэта вельмі небяспечна, калі той сам забурваецца, а пасля адразу ж праводзіць зарадку двух, а то і трох шпуроў.
Тут і да трагічнага выпадку рукой падаць. Мала таго, знаходзіліся сярод іх і такія “рацыяналізатары”: каб хутчэй забурыцца, устаўлялі ў невялікую бурку капсуль-дэтанатар і пры дапамозе звычайнай пляскатай батарэйкі падрывалі яго, прычым самі не вылазілі з шурфа, а толькі адварочваліся тварам у процілеглы бок.
Летась у Сцяпана ад такога вынаходства ледзь не загінуў самы дасведчаны ягоны шурфоўшчык Кароціч Валянцін. Выпадкова застаўся ў жывых. A здарылася так, што ў старой бурцы ад папярэдняга ўзрыву засталося крыху аманіту, такое бывае.
I калі ён падарваў дэтанатар, то адбыўся хаця і слабы, але выбух. Здарылася гэта на глыбіні дзесяць метраў. Добра яшчэ, што Кузьма, пачуўшы выбух, адразу ж падняўся на паверхню і зазірнуў да Валянціна. Той ляжаў без прытомнасці, нават не варушыўся. Спяпан тады сам спусціўся ў шурф, аперазаў Валянціна тросікам пад пахі, і яны паднялі небараку на паверхню. Каб крыху спазніліся, то загінуў бы той ад газаў, якія ўтвараюцца пры выбуху.
А так асколкамі ад пароды пасекла таму мяккае месца, спіну, дый твару добра-такі дасталося. I толькі ачуняў той, селі абедаць, а тут, як на тое ліха, на табе — усюдыход вуркоча ля балка. Горнага інспектара прыгнаў нячысцік. I каб жа ў Сцяпанаў балок завітаў, як гэта звычайна рабіў, не — да шурфоўшчыкаў папёрся. Нюх, як у той расамахі. Толькі зірнуў на пакалечаны Валянцінаў твар, як адразу ж кінуўся ў роспыты: што, ды як...
Сцяпан таксама паспеў зайсці да іх у балок і стаяў за інспектарам, ля самага парога. Ён не на жарт спалохаўся, бо штосьці ж трэба было адказваць. Але Валянцін не разгубіўся, а, усміхнуўшыся, спакойным голасам прамовіў: “Учора дзербалызнулі крыху, выносіў попел з вуголлем ды з тамбура паляцеў потырч носам проста на тазік, вось і прысмаліла крыху...”
На гэтым усё і скончылася. Пад вечар таго ж дня падаўся інспектар на праверку іншых участкаў.
Тое здарэнне нават саміх шурфоўшчыкаў праняло да пятак болып такімі фокусамі не займаліся.
А дзесьці так праз тры дні, якраз пасярод ночы, у дзверы Сцяпанавага балка моцна пастукалі. Ён усхапіўся і зазірнуў у акенца. Непадалёку ў месячным святле ўбачыў усюдыход. Апрануўся і адчыніў дзверы. У балок зайшлі двое. Былі яны ў карычневых кажушках, у якія звычайна апранаецца ўсё чукотскае начальства і чорных касматых шапках.
Сцяпан адразу ж сцяміў, што гэта не геолагі.
Прывітанне разведчыкам! з весялосцю ў голасе сказаў чарнявы незнаёмец, здымаючы шапку. Другі моўчкі стаяў ля парога. Сцяпан адказаў на прывітанне і запаліў лямпу.
Праверка пашпартоў, прамовіў чарнявы.
А вы хто? спытаў Сцяпан.
Капітан Камітэта дзяржаўнай бяспекі Бутар Генадзь Іванавіч. I ён тут жа працягнуў сваё пасвечанне. Сцяпан уважліва прачытаў яго, мельгам зірнуў на маленькую фотакартку і перадаў капітану.
Можа, чайку? прапанаваў Сцяпан.
He, не! Мы спяшаемся.
Сцяпан паказаў свой пашпарт, а пасля адправіліся да балка шурфоўшчыкаў. Тыя спрасонку не маглі ўцяміць, што і да чаго, але пасля, хаця і з цяжкасцю, пашпарты свае адшукалі.
Частка чацвёртая
I пацяклі падобныя адзін на аднаго, як тыя блізняты ў гаротнай матулі, шурфовачныя дзянёчкі. Мінула толькі тры тыдні, а першая шурфовачная лінія была амаль скончана. Засталося дабіць толькі два рэчышчавыя шурфы. Давялося павалэндацца і з валунамі, сустрэліся яны амаль перад самымі карэннымі пародамі, да якіх звычайна праходзяць шурфы.
I калі Валянцін з такім падарункам справіўся даволі хутка, то Кузьме давялося цэлы дзень з ім пабарукацца. Вечарам Сцяпан зайшоў у балок да шурфоўшчыкаў.
Сцёпа, рассудзі нас, грэшнікаў, адразу ж прамовіў Валянцін.
А што такое?
— Паслаў мне сёння Бог валун у шурф, то я і не крыўдую, бо няверуючы, дый ні адной малітвы не ведаю. Але ж за што Ён такога велікана Кузьме падкінуў, га? Ён жа ў нас, лічы, старавер, нават моліцца пасля вячэры.
А тут i здзіўляцца няма чаму, адказаў Сцяпан, прысаджваючыся на лаву і здымаючы шапку з галавы.
Як гэта няма чаму? Ды мы бітыя дзве гадзіны пра гэта спрэчку вядзем! Нават галасы пасадзілі.
— Бог таму паслаў Кузьме такі валун, каб пераканацца ў ягонай веры і, заадно, не тое б што прымусіць, а даць яму імпульс, натхненне і разуменне таго, што жыццё на зямлі кароткае, і мы павінны рыхтаваць сябе ў царства нябеснае.
— Ну, калі так, то гэта іншая справа, — працягнуў Валянцін.Але калі ў другім шурфе Усявышні пашле яму яшчэ некалькі валуноў, то ні паразумення, ні тым больш натхнення ў яго ўжо не будзе.
Як сказаць! Сцёпа паляпаў Кузьму па плячы. Трымайся, а гэтых грэшнікаў не слухай. Калі што заві на дапамогу.
— I пра сопку са штольнямі хачу ў цябе спытаць, працягваў Валянцін.
Чым жа яна табе не дагадзіла?
Колер яе серпантыну не падабаецца. Быццам тая белая варона ў чарадзе. Даведайся у начальства, добра?
Спытаю, але думаецца мне, што няма нам чаго яе баяцца. Толькі самастойна лазіць у штольні не дазваляю. Як той казаў: “Сцеражонага Бог сцеражэ!”
Вось-вось, я ўжо ў такіх справах вучоны, з весялосцю ў голасе адказаў Валянцін. На прыіску “Вогненны” курсы скончыў.