Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
рабца. Доўга не думаючы, я ўхапіўся рукамі за драбіны і з апошніх сіл падцягнуўся, прымасціўся ззаду, чакаючы вокрыку. Але канваіры нічога не заўважылі, навакол узнімаліся ў паветра клубы пылу.
Калі крыху ад’ехалі, то салдат, які трымаў лейцы, азірнуўся і, убачыўшы мяне, сцебануў два разы пугай. Хацеў яшчэ, але другі махнуў рукой і штосьці сказаў. Абодва зарагаталі.
Абагнаўшы калону, хвілін праз дваццаць, прыехалі ў вёску. I тут з-пад плота выскачыў вялізны певень і з лямантам пабег да ракі. Немцы хуценька прывязалі жарабца і кінуліся за ім, а я злез з падводы і папоўз да найбліжэйшай хаты.
Ля самых веснічак сівы дзед падхапіў мяне пад пахі, а з хаты выскачыла бялявая дзяўчынка гадоў чатырнаццаці і ціха ўскрыкнула: “Ой, хто гэта, дзеду?”
“Свой-свой, дапамажы мне”, адказаў дзед, і яны пацягнулі мяне ў склеп.
Міхаіл Пятровіч змоўк, дастаў з пачкі цыгарэту, шчоўкнуў запальніцай.
А што ж далей было? ціха спытаў Сцяпан.
— Паправіўся, год партызаніў, а потым зноў франтавыя дарогі. Дайшоў да Берліна. А пасля вайны закружыла жыццё...
А ці былі пасля ў той вёсцы?
— Сорамна прызнацца, але так і не давялося. I збіраўся ж не адзін раз. Тая дзяўчынка, а звалі яе Галя, даглядала мяне... Бінтавала, прыкладвала травы што толькі ні рабіла. I падняла на ногі. Па сённяшні дзень памятаю яе дрыготкія рукі... Праўда, ужо з Берліна, прыслаў ёй з дзедам дзве пасылкі. А іхнюю вёсачку да гэтай пары помню Канстанцінаўка.
Але думаецца мне, Сцяпан падняўся з табурэткі, што і цяпер яшчэ не позна наведаць сваіх выратавальнікаў.
Яно так, Міхаіл Пятровіч уздыхнуў. Пасля шурфоўкі падамся дамоў, а там і ў Канстанцінаўку пад’еду.
Ну што ж адпачывайце, набірайцеся сіл, хутка ў тундру. А хлопцам скажыце, каб заўтра a дзевятай былі ў начальніка.
Ён развітаўся і выйшаў з пакоя. На ганку інтэрната спыніўся, зірнуў на неба: там у неабсяжнай далечы ярка зіхацелі зоркі. Добры марозік будзе, падумаў ён і накіраваўся да аднапавярховага будынка, у адным канцы якога былі службовыя кабінеты кар’ера, а ў другім два пакоі для прыезджага начальства так званая мясцовая гасцёўня. Сцяпан пасяліўся ў пакойчыку, дзе стаялі ўсяго два ложкі.
Выпіў чайку, пасля распрануўся, улёгся ў ложку і пачаў чытаць. Але чамусьці не чыталася. Ён адклаў кніжку і выключыў святло. I адразу ж успомнілася маці. Як яна там цяпер пажывае? Напэўна, яшчэ не ўправілася з бульбай. Хутка і ён пакіне гэты халодны край і паедзе ў сваю Белую Русь. Засталося якіх паўгода гэта не тэрмін. Вось толькі б з маці нічога не здарылася. Хваляваўся за яе здароўе. Як пацягае, бывала, кошыкаў з бульбаю або так чаго, то адразу ж сэрца балела. А ў яго акрамя яе нікога няма.
I скупануцца хацелася ў сваёй рэчцы. Многа дзе даводзілася яму пабываць, але прыгажэйшай рэчкі за сваю Вяллю ён не сустракаў. Шырыня яе месцамі даходзіла да ста метраў болып і не трэба. А якая вадзіца! Залезеш вылазіць не хочацца. У дзяцінстве цэлымі днямі прападаў на рэчцы. Лавіў на вудачку рыбу, а калі хацелася падсілкавацца, то на палянках уздоўж рэчкі было многа калачоў. Яны падобныя на садовыя клубніцы, толькі меншыя па памерах. Але ж затое і салодкія. Ён знаходзіў такую палянку, лажыўся на жывот і... пачынаўся цудоўны абед.
Наядаўся, як казаў калісьці стары дзед Мажуль, “ад пуза”. Праўда, вечарам даставалася ад маці, але выратоўваў бацька. Ён разглядваў у кацялку акунькоў ды плотак і прыгаворваў маці: “Ты зірні! На тры патэльні хопіць!”
А на Чукотцы хіба скупанешся? Нават улетку тут прыганяе да берага ільдзіны. Так што можна распрануцца, гэта дзесьці ў пачатку чэрвеня, а пасля налятаюць камары.
Вось ужо брыдота! Нашы камары ў параўнанні з чукоцкімі проста анёлы нябесныя. Іх не так і шмат у нашай Беларусі. А на Чукотцы лётаюць улетку цэлымі аблокамі. I да таго нахабныя, што могуць вывесці з раўнавагі любога падарожніка. Але Сцяпана выратоўвала барада, тут без яе не абысціся. Узімку сагравае, а летам ратуе ад камароў.
Маразы на Чукотцы не вельмі і вялікія — трыццаць-сорак, але ж з ветрыкам. Праўда, не заўсёды. Бывае, што ўсталюецца такая ціша у вушах ломіць, а то і звініць без прычыны.
Выратоўваў ад камароў ліпурдзін. Гэта такая вадкасць. Памажаш ім рукі, твар і з якую гадзіну адчуваеш палёгку. Трымаюцца камары месяцы два. Асабліва даймаюць, калі няма ветрыка, тут ім раздолле. I прападаюць дзесьці ў сярэдзіне жніўня. Чукотка вялікая. Бліжэй да акіяна, то камары знікаюць яшчэ раней.
Сон не браў. Сцяпан варочаўся з боку на бок, думаў... Ды і як тут было заснуць, калі заўтра яго чакаў ад’езд у тундру. Яшчэ раз абдумваў, каб чаго не забыцца. Бо пасля, ужо ў тундры, з-за якойнебудзь дробязі можаш трапіць у такую нагоду, што і дзесятаму закажаш. Здаецца ж, усё было падрыхтавана, але чамусьці неспакойна на душы. У першы раз ён і то смялей выязджаў у тундру, чым цяпер. Тады было ўсё невядомае, цікавае, амаль і не хваляваўся.
I начальнік чагосьці выклікае з самай раніцы. Здаецца ж, заўчора аб усім паразмаўлялі. На начальніка Сцяпану таксама пашчасціла. Андрэй Іванавіч быў спакойны, а галоўнае разумны кіраўнік. Праўда, была ў яго адна вада: крыху пабойваўся вышэйшага кіраўніцтва прадстаўнікоў з ГоКа. I чаго тут здзіўляцца — у кожнага свае недахопы. Але ж і яго можна
зразумець — праз год выходзіў на пенсію. A паважалі яго за тое, што ён ніколі і ні на каго нават не прыкрыкнуў. Хаця, а здаралася гэта не раз, было за што. Шурфоўшчыкі народ біты, палец у рот не кладзі. Другі раз такое могуць адмачыць, што дзесятак псіхолагаў не разбяруцца. Іх трэба разумець, папрацаваць з імі не адзін год, вось тады можна сёе-тое пра іх і даведацца.
Сцяпан не раз здзіўляўся спакою Андрэя Іванавіча. У самых складаных сітуацыях, калі трэба было прыкрыкнуць, ён размаўляў спакойным голасам. I гэтым як бы абяззбройваў свайго суразмоўцу. Нават самі шурфоўшчыкі не раз казалі: “Прыкрыкнулі б вы, Андрэй Іванавіч, a то сорам працінае да мозгу касцей!”
Але ён толькі ўсміхаўся ды пагладжваў сваю густую сівенькую бародку. Сцяпан так і не мог зразумець аднаго: ці такім ён быў ад нараджэння, ці здолеў перавыхаваць сябе сам.
Яму і самому хацелася быць падобным на Андрэя Іванавіча, але як ні стараўся — нічога не атрымлівалася. Былі моманты ў ягоным жыцці, што прыходзілася не толькі крычаць, але і брацца загрудкі са сваімі рабочымі.
У першы свой шурфовачны сезон здарылася такое. Аднойчы вёз да іх у тундру трактарыст прадукты. I калі пад’язджаў, то паламаў вадзіла, пры дапамозе якога сані счапляюцца з трактарам.
Адчапіў той сані і прыехаў да іх, каб забраць такое ж вадзіла ў аднаго з балкоў, у якіх яны жылі. Балкі гэта такія вагончыкі на палазах. Унутры стаіць грубка, якая паліцца днём і ноччу. Але вадзіла было толькі адно — пры балку Аляксея Гарбунова.
Трактарысту вадзіла не даў. I тады давялося ўмяшацца ў гэтаю справу Сцяпану. Ён разумеў, што калі цяпер не настаіць на сваім, грош яму цана які ж пасля гэтага ён горны майстра.
I тут нечакана на яго кінуўся, быццам той паранены вяпрук, сам Гарбуноў з ломікам ў руках.
Сцяпан ухіліўся ад удару, сам схапіў таго за рукі і, адабраўшы ломік, моцна прыціснуў да балка і закрычаў: “Прыб’ю на месцы!”
Шурфоўшчык быў хударлявы, ніжэйшы за Сцяпана, было яму сорак гадоў, але выглядаў на ўсе пяцьдзесят. Той раптоўна збялеў і мяшком асунуўся на зямлю.
Непрыемная гісторыя. Але што было рабіць? Правалэндайся яны гадзіну-другую ад прадуктаў засталіся б адны ўспаміны. Мог белы мядзведзь пагаспадарыць, дый расамаха не адмовілася б ад дармавога пачастунку.
Але калі разабрацца па шчырасці, ва ўсім было вінавата кіраўніцтва кар’ера, бо ўжо не адзін год абяцала, што вадзілы будуць ля кожнага балка. I толькі ў наступны год, калі ў тундры пабывала камісія з Магадана, справа была вырашана. Атрымаў іхні разведучастак не толькі вадзілы, але і новенькія балкі, бо старыя даўно спарахнелі і ў моцную пургу да таго рыпелі, што жудасна было ў іх знаходзіцца.
Урэшце Сцяпан вырашыў, што заўтра яшчэ раз усё праверыць і, супакоіўшы сябе на гэтым, непрыкметна заснуў.
Частка другая
На наступны дзень толькі а дзесятай гадзіне раніцы ўдалося Сцяпану прывесці шурфоўшчыкаў да начальніка. А ўсё з-за таго, што дасталі дзесьці яны пяць пляшак гарэлкі ды ўсю ноч замочвалі ад’езд у тундру. Да таго панапіваліся, што ляжалі покатам, быццам тыя снапы на полі. Дурная традыцыя, тут нічога не паробіш. Начальнік гэта разумеў.
Калі яны зайшлі да яго і павіталіся, ён зняў акуляры, уважліва зірнуў на кожнага, а пасля сказаў:
Сядайце. Апахмяліцца паспелі?
Каб жа было... з цяжкасцю прамовіў Аляксей і ўздыхнуў.
— Яшчэ вугаль патрэбна загрузіць, а вы ўжо гатовенькія з самага ранку.
Загрузім! адказаў Валянцін. Вось гарачага чайку па кубку вып’ем як рукой здыме.
— Сёння вас адпраўляю, прамовіў начальнік, раскрываючы папку чырвонага колеру. Хопіць лынды біць.
Нам бы ў дарогу, так сказаць, да сагрэву душы... падаў голас Кузьма.
Толькі па бутэльцы на нос, адказаў Андрэй Іванавіч, а пасля хуценька дадаў: I то з цяжкасцю выбіў, бо даўно завозу з Певека не было. Але на Кастрычніцкія святы ўсё будзе ў поўным парадку. А цяпер ёсць не вельмі прыемная навіна. Я быў супраць такой пастановы, але ж тут і доля вашай віны.
Павялічылі дзённую выпрацоўку? з абурэннем ў голасе прамовіў Валянцін.
Так. Праўда, на якісьці мізер, усяго дзесяць сантыметраў. Норма цяпер у вас будзе дзевяноста сантыметраў, а каб яшчэ і прэмія выйшла, то трэба даваць метр за змену.
Каб нам якую тэхніку далі, або яшчэ што прыдумалі, прамовіў Аляксей. А то як быў ломік, так і застаўся, а норма расце кожны год.
— А хто вінаваты? Начальнік запытальным позіркам абвёў прысутных. Вось няхай вам Кароціч раскажа, як раней шурфавалі. Сорак пяць сантыметраў за змену і баста! Паспрабуй толькі перавыканаць, брыгадзір адразу ж турне з тундры.
Яно так, сцішаным голасам адказаў Валянцін.
— А вы за мінулы сезон, разам з брыгадай Каваленкі, амаль ў два разы перавыканалі нарматыў выпрацоўкі!
Даліна такая трапілася, заступіўся за шурфоўшчыкаў Сцяпан, самі ж ведаеце вадзяныя лінзы, а валуноў амаль і не было.
Па ўсёй краіне такое робіцца, на любым заводзе. Тут нічога не паробіш, дадаў начальнік. Ен закрыў папку.