Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Пытанні будуць? Пытанняў няма, павесялелым голасам сам адказаў ён. Тады ўсе адразу ж на загрузку вугалю. А ты, Сцёпа, застанься.
Калі шурфоўшчыкі выйшлі, начальнік з якую хвіліну моўчкі пазіраў на Сцяпана, а пасля сказаў:
Ну што, Сцёпа? Апошні ў нас з табой сезон?!
Выходзіць, што так, адказаў Сцяпан.
Я пачну пенсіённае жыццё, а ў цябе якія планы? Можа, застанешся на годзік-другі?
— Што вы?! Мяне маці чакае не дачакаецца. Дый пра жаніцьбу трэба думаць. Трыццаць гадоў у снежні стукне даўно пара!
Паспееш яшчэ ажаніцца... А цяпер пра справы. Трэба ўсё праверыць, вось... Каб не забыў чаго. А праз які тыдзень будзем закідваць у тундру брыгаду Валодзі Каваленкі.
А дзе ён цяпер?
Павінен з водпуску прыляцець, ды штосьці затрымліваецца. Можа, у апошнім сезоне апярэдзіш яго па сацспаборніцтве? Як думаеш?
Хто яго ведае. Хлопцы ў яго маладыя, учэпістыя, заробкі любяць. Куды нам цягацца!
Яно так. Метраж даюць рэкордны па ўсёй Чукотцы! А ў цябе, Сцёпа, на гэты раз самае адказнае заданне. Тваю даліну на будучы год будзем старацелям здаваць. Тут трэба і шурфоўку правесці на ўзроўні, дый з прамыўкай нам не падкачаць. Бо калі што то скандалу не мінеш! Ведаю я старацеляў звяглівы народ. Калі што не атрьімаецца на нас бочку пакоцяць.
Выехалі толькі на наступны дзень. А ўсё з-за таго, што не быў адрамантаваны да канца адзін з трактараў. Генка Глазкоў, адзін з найлепшых усюдыходчыкаў камбіната, да позняга вечара корпаўся ў рухавіку. Начальнік і не падганяў, бо калі здарыцца паломка ў тундры, то тут справы кепскія, усё можа быць...
Першы трактар цягнуў за сабою вялізныя сані, да самага верху нагружаныя вугалем. Другія былі з прадуктамі і інструментам, а на трэціх выбухоўка.
I хаця ўжо наступіла палярная ноч, дзесьці так а палове дванаццатай дня крыху развідняла, але ненадоўга каля дзвюх гадзін, а пасля зноў насоўвалася цемра. Але выратоўваў, калі не было пургі, месяц. У зацішныя марозныя ночы ён так асвятляў даліну і сопкі, што бачнасць была цудоўная. Нават на паляванне можна было хадзіць, асабліва на зайцоў, якіх усё менш і менш заставалася на Чукотцы.
У мінулым годзе, калі яны выязджалі ў тундру, у іх здарылася бяда. Першы трактар, які вёз сані з прадуктамі, праваліўся спачатку па гусеніцы, як бы завіс, не жадаючы трапіць на дно акіяна. А ўсё з-за таго, што Генка не захацеў аб’язджаць вялізную гурбу снегу, якую намяло з высокага берага. А пад той гурбай лёд быў значна танчэйшы, чым у другіх месцах.
Толькі выскачылі яны з кабіны, як трактар пайшоў на дно. Але праўду ў народзе кажуць, што адна бяда не прыходзіць. Застаўся ў іх апошні трактар з вугалем. Паехалі далей. Але дзесьці кіламетраў праз трыццаць зноў непрыемнасць заглох рухавік у трактара. Гадзіны тры прамучыліся, так і не запусцілі.
Вырашылі далей дабірацца пешшу да доміка паляўнічага Мікалая Іванавіча. Яны заўсёды рабілі ў яго прыпынак. Той быў карэнны жыхар чукча, паляваў на пясцоў, здабываў і нерпу. Ледзь тады дабраліся. Гэта раней Сцяпан думаў, што замерзлы акіян роўны, быццам тое поле. А на самай справе ён увесь у таросах. Вялізныя ледзяныя глыбы, да трох метраў вышынёй, ды кожная выглядае пасвойму. Тут не толькі на трактары, але і пешшу не вельмі разгонішся.
Можаш такія выпадкі бывалі не раз запраста сутыкнуцца і з белым мядзведзем. Праўда, той першы ніколі не нападае на чалавека. Хіба калі будзе паранены, або мядзведзіцы не спадабаецца, што вы занадта блізка разглядваеце яе малых.
Аднойчы пашчасціла Сцяпану ўбачыць мядзведзіцу з двумя малымі. I што б вы думалі
яны рабілі? Каталіся на азадку з горкі, быццам тыя дзеці. Справа ў тым, што пурга да таго трамбуе снег на Чукотцы, што толькі сякерай або вострай рыдлёўкай можна з ім управіцца. Вось бьіло пацешна глядзець на такое відовішча!
Мядзведзіца спакойна ляжала і назірала за сваімі гарэзамі. А тыя з’едуць уніз і адразу ж караскаюцца да маці, каб зноўку імгненна апынуцца ўнізе.
А пад вясну з’яўляюцца і бурыя мядзведзі. Крыху меншыя па памерах ад белых, але да таго злыя спасу ад іх няма, бо вельмі галодныя. Baftpa цяжка ім злавіць, то палююць яны на еўражак, якія вельмі падобныя на звычайных суслікаў. Узімку спяць у сваіх норках, а прыгрэе сонейка, яшчэ снег ляжыць, а яны ўжо вылазяць з норак, каб пагрэцца.
Бывалі выпадкі, што накідваўся такі галодны мядзведзь і на адзінокага чалавека ў тундры, нават калі ў таго і стрэльба была за плячыма. Летась такое здарылася з Мікалаем Іванавічам. Пайшоў ён на азярцо качак упаляваць. А тут адкуль ні вазьміся мядзведзь. Ён яшчэ здалёк яго ўбачыў, хацеў схавацца, але куды там мядзведзь шпарыў проста на яго. Каб быў карабін, то запраста ўправіўся б, а са звычайнай стрэльбай цяжка адбіцца.
Але Мікалай Іванавіч не разгубіўся. Падпусціў звера метры на тры і выпаліў з абодвух ствалоў. Толькі такая вытрымка ўратавала яго. А праз які час, трэба ж такому здарыцца, пачаставаў той медзвяжацінай шурфоўшчыкаў са Сцяпанавай брыгады. Яны якраз выязджалі з тундры на базу. Наеліся мяса, а пасля схапіліся за жываты, бо мядзведзь быў хворы. Сам Сцяпан яшчэ раней выехаў на базу. I калі даведаўся пра ўсё, то адразу ж сцяміў, у чым тут справа. Вызвалі па рацыі верталёт, ды ўсіх у раённую бальніцу. Толькі там іх уратавалі, бо своечасова прамылі страўнікі.
Тундра, тундра... Натужна завывае рухавік на пад’ёмах, пільна сочыць за дарогай Генка. Хаця, папраўдзе кажучы, ніякай дарогі пакуль і няма.
Летась дзесьці тут праходзіла, і вось цяпер ён арыентуецца па аднаму яму вядомых прыкметах. А за ім рухаюцца яшчэ два трактары.
Сцяпан не любіў размаўляць у дарозе, Генка гэта разумеў і таксама маўчаў. Было яму трыццаць гадоў. У тэхніцы ён разбіраўся на ўсе сто, адно было дрэнна любіў выпіць. I што цікава ніколі не напіваўся. Але амаль заўсёды быў пад “мухай”.
Вось і цяпер, перад рэйсам, таксама прыняў сваю норму. Што тут паробіш? У тундры свае законы. Але галоўнае выпрабаванне чакала іх наперадзе перавал Рагаты. He такі ён высокі, але ж вельмі стромкі, заўсёды цяжка было на яго ўзбірацца. Асабліва цяпер, калі яшчэ не было пракладзена ніводнага саннага следу.
Як думаеш, парушыў маўчанне Сцяпан, возьмем Рагаты з першага заходу?
А куды ён дзенецца! усміхаючыся, адказаў Генка і дадаў: Праскочым на адным дыханні! A там, — ён махнуў рукой, будзем крыць морам ажно да самай нашай даліны.
I сапраўды, на перавал падняліся даволі лёгка, бо дапамагло тое, што на ім яшчэ было мала снегу. Але ж і спускацца трэба ўмела, бо можна так загрукацець, што і касцей не збярэш. Асабліва баяўся Сцяпан за сані з выбухоўкай. Але ўсё абышлося. Цяпер да мора было кіламетраў трыццаць. Можна нават і крыху падрамаць. Але чамусьці сумна было Сцяпану на душы. I з чаго б гэта? Часта з ім здаралася такое — навальвалася самота і не адпускала. А ўпершыню завітала да яго ў госці адразу ж пасля заканчэння інстытута, бо літаральна праз дзень пасля абароны дыпломнага праекта ён адчуў, што як бы спыніўся ў сваім развіцці. He трэба было рыхтавацца да залікаў, пазнаваць штосьці новае і цікавае.
Дый размеркаванне, калі шчыра прызнацца, не вельмі ўзрадавала. Але цяпер усе страхі прайшлі, застаўся апошні сезон, а там... як калісьці ў арміі, на апошнім годзе службы, так і цяпер, яго быццам магнітам цягнула ў сваю родную вёсачку...Так дык
яно і нядрэнна ў маладыя гады паблукаць па незнаёмых мясцінах, але заставацца тут працаваць такога Сцяпан і ў думках не дапускаў. Чукотка старыць чалавека імгненна. А ўсё з-за таго, што тут не расце лес. А раз так, то і кіслароду малавата. Урачы кажуць, што да дваццаці пяці працэнтаў яго не хапае, а мо і больш. У першы свой прыезд у тундру Сцяпан на сабе адчуў, што штосьці тут не так. Бо калі ўзбіраўся на лыжах нават на невялічкі пагорак, задыхаўся. А ён жа ніколі не курыў, дый у чарку амаль не заглядваў.
А пры недахопе кіслароду ўзрастае нагрузка на сэрца. Нават чукчы, якія жывуць тут не адну тысячу гадоў, так і не змаглі прыстасавацца да такога жыцця. Хварэюць на сэрца, а ў апошнія дзесяцігоддзі і з лёгкімі ў іх вялікія нелады пачаліся. Спачатку Сцяпан думаў, што ўсе гэтыя хваробы звязаныя з кліматам, бо ўсё зіма, а лета кароткае і халоднае. Дый ежа, калі на тое пайшло, усё мяса і мяса. Праўда, і рыба трапляе на стол, але толькі зрэдку. А з ягад адна марошка. Чукчам-пастухам або паляўнічым і збіраць яе няма калі.
He адзін раз даводзілася чуць Сцяпану, што раней чукчы жылі больш, чым у наш час. Спачатку яго здзівіла такая акалічнасць, але пасля ён зразумеў, што не ўсё тут так проста і ясна...
Урэшцэ выехалі на ўзбярэжжа УсходнеСібірскага мора. Хаця якое там мора Ледавіты акіян. Спыніліся. Сцяпан выскачыў з кабіны і азірнуўся.
Якая моц, якая веліч! Закуты ў малады лёд, увесь у таросах, акіян, здавалася, задрамаў да будучай вясны. Але гэта толькі на першы погляд. Колькі разоў Сцяпан бачыў яго, і пры кожнай сустрэчы хацелася зняць перад ім шапку. Дзесьці там, далёка-далёка, дзе сыходзяцца ільды і неба, Паўночны полюс. Перамахнуўшы цераз яго, можна трапіць у такую далёкую Канаду, або Амерыку.
Каб размяць ногі, а заадно хапянуць і свежага паветра, павыскаквалі з кабін усе шурфоўшчыкі. 28
Сцяпан з Генкам спусціліся на лёд. Прайшліся крыху, бо прагноз прагнозам, а тут усялякае можа здарыцца.
Лядок яшчэ не вельмі і моцны, сказаў Сцяпан. Так што трымайцеся бліжэй да берага. I ў першую чаргу абмінайце снежныя гурбы.
He хвалюйся, Сцёпа! Адзін раз далі прамашку, то з кім не бывае!
Пасля кароткай размовы з трактарыстамі зноў рушылі ў дарогу. На ўсялякі выпадак Сцяпан прыадчыніў дзверцы ў трактары. Хаця былі выпадкі, што і пры адчыненых дзверцах трактарыст не паспяваў выбрацца з-за рычагоў, бо машына імгненна ішла на дно.
Гэта ў першы год Сцяпану пашчасціла, але ж раз на раз не прыходзіцца. Галоўнае было дабрацца да доміка Мікалая Іванавіча, а там ўжо можна, калі што якое, то і па ўзбярэжжы прабівацца да сваёй даліны.
I з надвор’ем пакуль ім шчасціла. Навокал стаяла цішыня, браўся марозік, зрэдку скрозь аблокі паблісквалі зоркі на небе.
Урэшце, праз якую гадзіну, нечакана ў святле фар паказаўся домік. Пад’ехалі бліжэй, спыніліся і прыглушылі рухавікі. Замка на дзвярах не было, тут ён без патрэбы.
Сцяпан дастаў з кішэні ліхтарык. Зайшлі у невялічкія сенцы, а пасля і ў сам домік. На сцяне, ля самай лямпы, на цвіку вісела запіска: “Паехаў на Шэлагскі. Буду дзён праз дзесяць!”