Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Тады людзей у Эрмітажы было значна менш. Колькі тут было карцін знакамітых мастакоў на біблейскія сюжэты не злічыць. Гадзінамі глядзеў на іх і не мог адарвацца ад ліку святых і самога нашага Збавіцеля Ісуса Хрыста.
Сказаць, што ў той час я быў глыбока веруючым было б няпраўдай. Але я ведаў некалькі малітваў, умеў хрысціцца дый пра царкоўныя святы мне шмат бабуля расказвала. Калі быў зусім маленькі, то добра памятаю, як яна перад сном доўга малілася шаптала незразумелыя мне словы. Я заціхаў у такія хвіліны пад цёплай коўдрай і вельмі чагосьці баяўся.
I вось аднойчы, дзесьці так пад вечар, калі я стаяў у амаль пустым зале Эрмітажа перад карцінаю “З’яўленне Хрыста народу”, хтосьці асцярожна дакрануўся да маёй рукі, і я пачуў усхваляваны голас:
Няўжо Ён калісьці сапраўды існаваў?
Я азірнуўся і ўбачыў перад сабою маладую дзяўчыну. Яе вялікія шэрыя вочы запытальна пазіралі на мяне, а чорныя валасы падалі на блакітную сукенку такога пакрою, што мне на імгненне падалося, ці не сышла яна толькі што з палатна вядомага мастака.
Крыху ачомаўшыся, я адказаў:
Чаму існаваўу? Ён ёсць і цяпер, магчыма, нават знаходзіцца тут, побач з намі...
Вось як?! сцішаным голасам усклікнула яна і хуценька азірнулася.
Але побач нікога не было. Толькі ў самым кутку сядзела, ледзь стрымліваючыся, каб не задрамаць, старэнькая бабуля-назіральніца.
Калі мы выйшлі з Эрмітажа, яна ўзяла мяне за руку і амаль сілком пацягнула да чорнай “Волгі”. Пасля хуценька адкрыла заднія дзверцы і першая сіганула на мяккае сядзенне. Я хацеў закрыць дзверцы ды зрабіць таемнай незнаёмцы ручкай, але яна закрычала:
Ты што?! Сядай побач, прамокнеш!
Толькі я ўсеўся, як маўклівы шафёр імгненна рвануў “Волгу” з месца. На мой здзіўлены позірк дзяўчына прашаптала:
Машына майго таты, не бойся.
Так я пазнаёміўся з Вікай, якая жыла на Васільеўскім востраве, зусім непадалёку ад нашага інтэрната. Яна ў той час вучылася ва універсітэце.
3 таго часу і пачаліся ў нас шчаслівыя спатканні. Хаця, хачу адразу ж сказаць, што мне чамусьці заўсёды было боязна не толькі яе абняць, але і дакрануцца да яе цёплых далоняў... Незразумелая, нябачная сіла ўтрымлівала мяне. Я нават іншы раз лавіў сябе на думцы, што і сапраўды баюся Вікі. Праўда, да сябе ў дом яна ніколі не запрашала, дый я і не набіваўся.
Але аднойчы, дзесьці так а дзесятай гадзіне вечара, калі я галодны, як той воўк у Піліпаўку, плёўся ў свой інтэрнат, мяне пераняў нечаканы дожджык. Імгненна наляцеў, ды такі спорны, што я не pas-
думваючы сігануў у тэлефонную будку, насупраць якой якраз і месціўся вялізны гмах-будынак, дзе жыла Віка.
Я вазьмі ды і пазвані ёй. Думаў, што яна ўладкоўваецца ў ложак, падрыхтаваўся пажадаць прыемных сноў, а яна спакойна мяне выслухала і запрасіла на каву...
Такога я не чакаў. Прызнаюся шчыра збянтэжыўся, разгубіўся і зноўку чамусьці апанаваў страх. Але адступаць не было куды, і я рашуча накіраваўся да знаёмага пад’езда.
Віка сустрэла мяне ў шыкоўным японскім халаціку, які проста асляпляў, бо зіхацеў на ёй усімі колерамі вясёлкі...
3 даволі прасторнай прыхожай мы прайшлі праз вялікую залу і апынуліся ў пакоі Вікі. Нічога лішняга тут не было: ложак, пісьмовы стол ля самага акна са шматлікімі шуфлядамі, люстэрка, а на сценах знаёмыя па Эрмітажы карціны знакамітых мастакоў. У самым куце стаяў тэлевізар, а на століку месціліся два тэлефоны — белага і чырвонага колеру. Дыхалася вольна, а ўсё з-за таго, што дом быў дарэвалюцыйнай пабудовы, да столі было метры чатыры, а то і больш.
- Прысаджвайся, Віка не зводзіла з мяне сваіх насмешлівых вачэй.
Я адразу ж усеўся ў прыземістае мяккае крэсла, якое стаяла побач са столікам, і з прыемнасцю адкінуўся на яго паслужлівую спінку. Віка ўселася насупраць.
- Можа, апрача кавы яшчэ чаго жадаеш, бо, пэўна ж, прагаладаўся.
Яна пазірала на мяне і ўсміхалася. I тут у мяне адразу ж прапаў страх, бо я адчуў нейкі падвох: запрасіла на каву, а сама нават з месца не зварухнецца, ды яшчэ здзекліва пасмейваецца, быццам не ведае пра студэнцкае жыццё.
“Але зараз, галуба, я табе пакажу!” у думках узлаваўся я, а сам, зрабіўшы паблажлівую міну на твары, са спачуваннем зірнуў у яе нахабныя вочы і прамовіў:
- Перад кавай нядрэнна было б паласавацца ўсмажанай куркай з мясным салатам, дый бутэлька шампанскага не была б лішняю.
Віка спакойна мяне выслухала, а пасля зняла трубку з чырвонага тэлефона і камусьці паўтарыла мой заказ.
I літаральна хвілін праз дзесяць у пакой увайшла сапраўдная горнічная, якіх я бачыў толькі ў кінафільмах. Жанчыне было гадоў трыццаць: у карычневай сукенцы, беласнежным фартушку і такім жа чэпчыку на галаве, які ахопліваў толькі з бакоў яе каштанавыя валасы, прыгожа ўкладзеныя каронай. У руках яна трымала бліскучы, мне нават на імгненне падалося, ці не з чыстага срэбра, паднос, на якім загадкава паблісквала сваім коркам бутэлька шампанскага, была вялізная курыца, як потым аказалася то быў певень, і мясны салат.
Усё гэта жанчына моўчкі паставіла на столік, a пасля ціха прамовіла:
- Смачна есці.
- Каву я сама згатую, сказала ёй Віка, можаш адпачываць.
Жанчына выйшла.
— Гэта наша хатняя работніца, — прамовіла Віка.
I толькі пасля, калі мы асушылі бутэльку, a ад пеўня засталіся адны костачкі, я, пацягваючы духмяную каву, урэшце зразумеў, што трапіў у вельмі заможную сям’ю. Аказалася, што бацька Вікі кіраўнік вышэйшага рангу усё будаўніцтва ў Ленінградзе ідзе пад яго апекай. А маці таксама шышка доктар навук, выкладае ва універсітэце. Я ніколі не думаў, што існуюць шасціпакаёвыя кватэры.
“Вось табе і Віка”, думаў я, няспешна чохаючы ў свой інтэрнат пасля такой шыкоўнай вячэры. Прызнаюся шчыра наеўся, як казаў калісьці мой дзед, “ад пуза”.
Але, на вялікі жаль, тая вячэра аказалася апошняй, бо ў далейшым здарылася вось што. Аднойчы
я выпадкова даведаўся, што ў нашай інстытуцкай бібліятэцы, акрамя тэхнічнай літаратуры, ёсць яшчэ і мастацкая.
Калі я зайшоў у спецыяльную залу, то вочы разбегліся ад паліц з кнігамі. Я падышоў да адной з іх і ўзяў у рукі вялізную па фармаце і даволі тоўстую кнігу ў карычневай вокладцы. Там былі вершы Аляксандра Блока. Я прывык да танюткіх кніжак знакамітага паэта, а тут трымаў у руках важкі том 1912 года выдання.
Адгарнуў наўгад і прачытаў:
“Твоё ложе мой Храм н мой дом,
Грудь твоя две лампады в нём,
He нужна мне нная награда,
Только стать бы мне звонарём
Н лампадіцнком в Храме твоём!”
Я аслупянеў. Ніколі не думаў, што ў Блока ёсць такія радкі... Пагартаў далей, а там:
“В тёмной комнате ты обесчеіцена,
Светлой улнце ты предана...
Ты ндёшь краснвая женіцнна,
Ты пьяна”.
I калі бібліятэкарка, даволі прывабная жанчына ў гадах, з пышнымі сівымі валасамі, зрабіўшы запіс у маю картку, перадавала мне ў рукі тую кнігу, то ціха прамовіла:
- Беражыце яе. Адзіны экземпляр. Я заўсёды хвалююся, калі яна пакідае бібліятэку.
Яна ставілася да кнігі як да жывой істоты. Запомніўся погляд яе сумных і ў той жа час пяшчотна-ўпрошваючых вачэй. Нават цяпер, калі прайшло столькі гадоў, бачу перад сабой яе дрыготкія рукі, усю яе постаць...
Кнігу я нікому не паказваў. Чытаў крадком, вечарамі, калі ўсе ў пакоі засыналі, бо ў мяне была настольная лямпа, дый ложак стаяў воддаль ад другіх, ля самага акна.
I ўсё-ткі спакусіў мяне д’ябал. Як ні трымаўся, але аднойчы паказаў тую кнігу Віцы. У яе дома 390
была цудоўная бібліятэка, якая займала асобны пакой. Там было столькі кніжак, што я быў упэўнены мая яе не зацікавіць.
I якое ж было маё здзіўленне, калі яна ўважліва прагледзела кнігу, а пасля сказала:
— Вельмі шыкоўная кніжка! 3 такім фарматам у мяне ўжо ёсць кнігі Пушкіна, Лермантава, Талстога. I Блок якраз завяршыў бы гэтую геніяльную серыю. Як думаеш? спытала яна і, падышоўшы да паліцы, асцярожна паставіла маю кнігу побач.
Але гэта немагчыма! я хуценька ўзяў кнігу ў рукі. Яна з інстытуцкай бібліятэкі!
Ну і што? Скажаш скраў нехта ў інтэрнаце, а я заплачу ў дзесяцікратным памеры, а то і больш. Грошы ў мяне ёсць. Думаю, што трыста рублёў тваю бібліятэкарку задаволяць, як думаеіп?
Я моўчкі пазіраў на яе, бо ледзь стрымліваў сябе, каб не сказаць ёй усё, што пра яе думаю. Але Віка ўспрыняла маё маўчанне па-свойму, бо праз некаторы час дадала:
I ты ў накладзе не застанешся — атрымаеш тысячу рублёў. Купіш сабе матацыкл з люлькай. Прыедзеш на ім дадому, парадуеш дзеда з бабуляй.
Матацыкл быў маёй марай, і Віка пра гэта ведала.
Я падумаю, чамусьці шэптам прамовіў я, але пакуль пакінуць кнігу ў цябе не магу. Дый спяшаюся, позна ўжо...
Мне хацелася як мага хутчэй пакінуць гэтую кватэру, бо зноўку апанаваў страх... Мне падалося, што вось-вось у пакой уварвуцца незнаёмцы ў масках, адбяруць кнігу, а самога звяжуць вяроўкамі ды засунуць у вялізны мяшок.
Я развітаўся з Вікай і хуценька падаўся ў прыхожую. Паспрабаваў сам адчыніць дзверы, але там былі ажно тры замкі. Урэшце падышла Віка і выпусціла мяне на волю.
Божухна мой! Да чаго я быў рады, калі ледзь не подбегам шыбаваў у свой інтэрнат, моцна трымаючы пад пахаю кнігу знакамітага паэта.
Але дзесьці так пад вечар наступнага дня загаварыў у маёй душы маленькі “чорны” чалавечак, які жыве ў кожным з нас...
“Згаджайся, — лісліва-танклявым голасам нашэптваў ён мне, падумаеш кніга. Ну і што?! Многія губляюць, тут няма нічога дрэннага!”
I да таго надакучваў мне, што я ажно раззлаваўся, сам не ведаючы на каго...
А ноччу мне прысніўся сон. Быццам знаходжуся ў незнаёмым пакоі, у якім няма ні вокнаў, ні дзвярэй. Сяджу на канапе, як раптоўна з’явілася Віка ў сваім раскошным японскім халаціку з пагарджальна-з’едлівай усмешкай на твары. Яна паволі набліжалася да мяне...
I тут які жах, за два крокі ад канапы, на маіх вачах, яна паступова пачала губляць сваё аблічча і ператварылася ў сапраўднага д’ябла. Добра бачу маленькія вочкі, у якіх блукаў злосны агеньчык, твар у рабацінні, усё цела ў поўсці, вялізныя зубы з ікламі, а на галаве невялічкія рожкі. 3 адзення толькі чорныя штаны да каленяў, а з азадка звісаў сапраўдны хвост.
Д’ябал, усміхаючыся, набліжаўся да мяне выцягнуўшы наперад валасатыя рукі з вострымі і даўжэзнымі пазногцямі...
Што, урэшце прамовіў ён, прадаў мне сваю душу за тысячу рублёў, га?! і, дзіка прарагатаўшы, хуценька дадаў: Аніякай Вікі на свеце няма! Гэта я быў у яе абліччы я!