Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
У вольныя хвіліны, якія зрэдку нам выпадалі, Ванюша чытаў адну і тую ж кніжку. Праз які час я пачаў прыкмячаць, што чытае яе неяк дзіўна заўсёды пачынае з сярэдзіны ды аніяк не можа
дачытаць да канца. Гэтая акалічнасць мяне зацікавіла. Аднойчы, выбраўшы зручны момант, я зазірнуў цераз яго плячо і ўбачыў, што ў той кніжцы ляжала яшчэ адна зусім маленькая па сваіх памерах. Вокладка яе была ўмела і надзейна прымацавана да “Кароткага курса гісторыі КПСС”.
“Вось табе і Ванюша”, — падумаў я. Як піць даць забароненую літаратуру чытае. У той жа вечар я спытаў у яго пра тую кніжку. Ён адразу ж збянтэжыўся, нават пачырванеў, азірнуўся навокал, а пасля ціха спытаў:
-	А ты нікому не раскажаш?
Ты ж мяне ведаеш ні слова, адказаў я.
Тады Ваня шапнуў мне на вуха:
-	Гэта малітоўнік.
Я здзівіўся і адразу ж пачаў распавядаць яму, як пасля заканчэння дзесяцігодкі не паступіў у марское вучылішча, прыехаў дадому, ды не ведаў, куды падацца. Жыў толькі з маці, тая білася з апошніх сіл, працавала ў калгасе, а заробкі тады былі мізэрныя. Мне хацелася хутчэй рвануць у самастойнае жыццё, а тут такая асечка! Пайсці куды працаваць — пашпарта не было, бо ў той час вяскоўцам не выдавалі. Думаў я думаў, ды вырашыў падацца ў духоўную семінарыю. Тут якраз адзін хлопец з нашай вёскі вучыўся ў Жыровічах. Паехаў я туды, але і там не прынялі, бо гадамі не выйшаў залічвалі толькі з васемнаццаці, а мне было шаснаццаць з паловай.
Ванюшу мой аповед зацікавіў да немагчымага. He было таго дня, каб ён не распытваў пра жыццё семінарыстаў. А я ж і сам пра іх мала ведаў. I тут ён мне прызнаўся, што пасля службы вырашыў паступіць у семінарыю. А пасля, калі будзе магчымасць, то і духоўную акадэмію скончыць.
I вось цяпер, каб не марнаваць дарэмна часу, ён рыхтаваўся да будучых экзаменаў: завучваў на памяць малітвы, вывучаў лацінскую мову.
Адно было дрэнна: Ванюша амаль кожны дзень выходзіў паўгалодны з нашай вайсковай сталоўкі. Крыўдна было тое, што яму не хапала сантыме-
тра росту, каб атрымліваць двайную порцыю. Яе выдавалі тым, у каго рост быў сто дзевяноста пяць сантыметраў. I ён, бедачок, часцяком падыходзіў “да амбразуры”, дзе повар амаль заўсёды, калі не было побач начальства, кідаў Ваню чарпак-другі кашы.
Мне і самому ў войску вельмі хацелася есці. Калі былі грошы, то я забягаў у нашу вайсковую краму, купляў вялізны батон, бутэльку напітку і тут жа імгненна з’ядаў. Але аднойчы нам з Ванюшам пашчасціла да таго наеліся, што ледзь у жывых засталіся.
Здарылася гэта пасля майскіх святаў. Амаль кожную нядзелю для нас была палёгка: з раніцы прабяжым крос, або яшчэ якія спаборніцтвы пройдуць, а пасля вольныя казакі. А тут у чарговы выхадны паступіў загад: усёй роце вывучыць новую песню. Спяваць на галодны жывот нам з Ванюшам не вельмі хацелася. I тут нас, калі так можна сказаць, выратаваў даволі шустры малады капітанартылерыст.
Наш ротны аддаў загад: хто не хоча спяваць выйсці са строю. Набралася нас восем чалавек. Капітан нам растлумачыў, што затрымае на гадзіну, не больш. Пасля прыехалі на таварную станцыю і пачалі разгружаць з платформаў славутыя гарматысаракапяткі. Управіліся хутка, але ж пасля давялося чысціць ствалы вялізным баннікам. Вось тут мы і папацелі. Прайшла гадзіна, другая, а мы і паловы не вычысцілі.
Стомленыя, злыя і галодныя як ваўкі, заявіліся мы ў свой полк толькі а палове пятай вечара. KaniTan пагутарыў з дзяжурным па кухні, нам падалі тры бачкі з мясам і чатыры з кашай. I пачалі мы ўсё гэта ўплятаць, Што тут усчалося толькі лыжкі мільгацелі.
Пасля ледзь дабраліся ў казарму. Вось дык сачканулі! Астатнія хлопцы з якую гадзіну паспявалі, ды былі вольныя, а мы, як тыя дурні, увесь выхадны ўкалвалі.
Але на гэтым нашы беды не скончыліся. Першым адчуў сябе дрэнна Сцёпа Казакевіч. Спачатку стагнаў на ложку, а пасля пачаў крычаць. Хуцень-
ка адправілі ў санчасць, бо ў яго пачаўся заварот кішок. Урачы ўратавалі, але давялося зрабіць аперацыю. А нас маёр медык вывеў на пляц і загадаў павольна хадзіць туды-сюды. Многім наш занятак здаўся дзіўным, яны не маглі ўцяміць для чаго мы тут шпацыруем. Каля двух гадзін пратупалі пад няспынны рогат сваіх саслужыўцаў.
Але наш Ванюша ўсё-ткі атрымаў двайную порцыю. А здарылася вось што. Праз які месяц завітаў у наш полк з праверкай генерал медыцынскай службы. Танклявы, хударлявы дзядок, але з вельмі жвавымі і прывабнымі вачыма. Ён уважліва агледзеў санчасць, пабываў у казармах. Вядома ж, не прамінуў і нашу сталоўку. Там, як заўсёды, навялі ідэальны марафет. Мы толькі пачалі абедаць. А ў нашым узводзе быў такі Валера Сайгушаў — жартаўнік, якіх пашукаць. Анекдотаў ведаў — не злічыць!
Вось ён вазьмі і шапні за сталом:
— Ванюша! Такі момант упускаць грэх. Кінься ў ногі генералу адразу выпіша двайную порцыю!
Мы ўсе прынялі ягоныя словы за чарговы жарт і моўчкі працягвалі абедаць пад пільным вокам нашага старшыні роты. Генерал, у суправаджэнні сваёй шматлікай світы, збіраўся якраз пакінуць сталоўку, як здарылася непрадбачнае. Нечакана для ўсіх наш Ванюша падняўся з-за стала і рашуча накіраваўся да генерала, які на хвіліну затрымаўся, акідваючы позіркам вялізную залу.
Мы думалі, што ён звернецца да генерала па ўсёй форме, а наш Ванюша і сапраўды ўпаў на калені і ледзь чутна прамовіў нізка апусціўшы галаву:
Прашу двайную порцыю.
Наш камандзір палка збялеў, старшыня роты ледзь стрымліваў сябе, каб не накінуцца на Ванюшу з кулакамі. Збянтэжыўся і сам генерал.
— Подннмнте его! усклікнуў ён.
А калі яму растлумачылі сэнс Ванюшынай просьбы, то ён ускіпеў:
Как же так?! Меньше сантнметра не хватает это же ужас! Немедленно выпнсать двойную порцню!
Ванюша тым часам падняўся на ногі. Генерал са світай выйшаў са сталоўкі. He паспеў Ванюша сесці за стол, як тут жа ля яго апынуўся старшыня роты.
Я цябе накармлю! Здубееш у мяне на кухні!
Ванюшу пасля таго здарэння прапясочвала начальства не адзін дзень, але двайную порцыю ён атрымаў.
Сам я да канца сваіх дзён буду ўдзячны Ванюшу за тое, што ўратаваў мяне ад смерці.
Здарылася гэта на танкадроме. Суседняя рота здавала экзамены па ваджэнні танка, а мяне з Ванюшам адправілі абслугоўваць варонку. Гэта такая вялізная яміна-перашкода. Наша задача была ў тым, каб крьіху падпраўляць яе. Але танкі імчалі адзін за адным. Тады мы вырашылі крыху пачакаць. Непадалёку, у маладым сасоннічку, разаслалі бушлаты ды прылеглі адпачыць.
Заканчваўся ліпень, дзянёк быў цёплы і сонечны, я нават зняў гімнасцёрку, каб крыху падзагарэць. Навокал стаяў гул ад танкавых матораў.
Праз які час я раптам убачыў перад сабою ствол танкавай пушкі. He паспеў нават як след спалохацца, як Ванюша імгненна схапіў мяне за дзягу і перакінуў цераз сябе. I ў той жа момант за метр ад нас праімчаў танк, праехаўшы правай гусеніцай па маім бушлаце.
I толькі тут я зразумеў усё закалаціліся і рукі, і ногі. Мы падышлі да варонкі і ўсё зразумелі. Туды заехаў адзін танк, яго крыху развярнула, і ён не мог адтуль выбрацца. Убачыўшы такое, іншыя вадзіцелі сталі абмінаць варонку, вось і паімчалі па сасонніку, дзе мы адпачывалі.
Пасля таго здарэння Ванюша стаў для мяне быццам родны брат. Я пастаянна ў думках прасіў Усявышняга, каб як-небудзь дапамог яму ў жыцці. Усё-ткі цяжка жыць, калі ў цябе няма родзічаў.
Мы ўжо рыхтаваліся да выпускных экзаменаў, як Ванюшу нечакана на тыдзень адправілі ў Маскву. Калі ён прыехаў, то расказаў, што яго адпраўляюць да канца тэрміна службы ў Егіпет на будаўніцтва Асуанскай плаціны.
Шкада было з ім развітвацца, але нічога не паробіш. А перад самым ад’ездам ён і падарыў мне свой малітоўнік, бо баяўся браць яго з сабою. Пасля дасылаў мне зрэдку кароткія лісты. Пісаў, што працуе на экскаватары, тыднямі стаіць страшэнная спякота, але пачаў патроху прывыкаць. Я ўжо заканчваў другі год службы, як Ванюша напісаў, што прыдбаў талон на аўтамабіль “Волга”, які атрымае пасля вяртання на радзіму.
Гэтаму я вельмі ўзрадаваўся. Што б там ні казалі, а Божанька ёсць на небе і ўсё бачыць.
Вось і Ванюшу ён не пакінуў без увагі. Пасля так здарылася, што перапіска наша раптоўна спынілася, бо лісты ягоныя правяралі, многія словы былі выкрасленыя чырвоным чарнілам.
I па сённяшні дзень я не ведаю пра далейшы лёс Ванюшы. Але думаецца мне, што ён усё-ткі ажыццявіў сваю мару стаў святаром.
I вось цяпер, калі часцяком навальваецца самота, я дастаю з паліцы малітоўнік, паволі перачытваю малітвы, успамінаю сваю маладосць, і адразу ж ціхая і светлая радасць распускаецца ў маёй душы.
Незнаёмка з Эрмітажа
Вось тут мне амаль штодня выгаворваюць за маё халасцяцтва. Я і без гэтых дакучлівых размоў разумею свой промах, бо прагойсаў свае гадочкі з рукзаком за плячыма, прагуляў... А калі спахапіўся, то якая там жаніцьба — сёмы дзесятак размяняў. I цяпер, калі доўгімі зімовымі вечарамі жудасна скуголіць вятрыска ў коміне дзедавай хаты, я ўспамінаю пражытыя гады, падзеі і вось тут хачу расказаць пра адзін выпадак.
Думаецца мне, што ў той час сам Хрыстос паслаў мне тое выпрабаванне, каб пераканацца ў маёй веры. Даўно тое было. Жыў я тады з дзедам і бабуляй, бо бацьку з маці не памятаю, яны адышлі ў іншы свет, калі мне і года не было. Школу скончыў
у шаснаццаць гадоў. I дзед мой, царства яму нябеснае, які ў свой час служыў на крэйсеры “Алмаз”, мне і кажа:
Ну, Паша, падвязвай лапці, вось табе сто рублёў, торба зрэбная, і адпраўляйся на ўсіх парусах у Пецярбург. Такі горад век мяне будзеш успамінаць!
Лапці мне, праўда, падвязваць не давялося, гэта дзед ў маладосці ў іх разгульваў, а знайшліся падношаныя чаравікі. Мы іх падрамантавалі, змазалі гуталінам, і падаўся я ў Паўночную Пальміру.
Горад і сапраўды ўразіў мяне да немагчымага. Шырачэзныя вуліцы, а якія дамы, якія дварцы сапраўдныя замкі! Уразіла і Нява-матухна: шырокая, вольная. Экзамены здаў — лепш не трэба. A праз дзень-другі ўбачыў сваё прозвішча ў спісах студэнтаў горнага інстытута.
I пачалося шчаслівае студэнцкае жыццё. Кожны дзень горад адкрываў мне свае таямніцы, здзіўляў і ўражваў сваёй прыгажосцю. Асабліва любіў я бываць у Эрмітажы. I не тады, калі там многа людзей, не... Спецыяльна выбіраў буднія дні, ды яшчэ калі за акном няспешна шапацеў надакучлівы дожджык.