Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Як жа вы блага пра нас думаеце! жанчына прыкурыла, з прагнасцю зацягнулася. — Ды, магчыма, яна Яго на каленях прасіла, каб не ехаў здымацца?! Мы ж з вамі не ведаем. А ўрачы? Яны ўсё для яго зрабілі, я ўпэўнена. Калі ўжо хочаце ведаць, яна паднялася, прайшлася туды-сюды па кабінеце, то былі людзі, якія сапраўды адымалі ў яго здароўе.
Хто ж гэта?
— Многія, яна стрэсла попел з цыгарэты. таленавітым людзям заўсёды цяжка жывецца.
Чаму?
— Зайздроснікаў у нас хапае... Вось і яго першыя апавяданні друкавалі з аглядкай. А “тоўстыя” часопісы зусім не хацелі прызнаваць. Гэта ўжо потым схамянуліся. Я таксама Яго люблю не менш, чым вы.
Жанчына ўсміхнулася, глянула на Сцяпана, села за стол.
Дык іх жа можна знайсці?
Каго?
Ну, гэтых, каторыя душу яму вярэдзілі. Адной кампаніяй і засудзіць.
Няможна!
Чаму?
Дзе матыў злачынства? Вось так, мой шаноўны! Усе яны, магчыма, і вінаватыя, але не забілі, не атруцілі і так далей. Дапусцім, жонка была дрэннай, няўважлівай і яшчэ Бог ведае якой. Ну і што? Дрэнных жонак тысячы! Ды і наогул... які суд? Навошта?
А каб іншыя на вус маталі! Колькі яшчэ жыве таленавітых людзей, якіх берагчы трэба. Ды не толькі іх усіх! А мы іншы раз з-за якой-небудзь драбязы гатовыя адзін аднаму такога нарабіць! Чаму?! Я вось у вёсцы жыву, дык у нас хоць няма такой бегатні ды мітусні. А ў гарадах? Мне адзін казаў: “Вясну празяваў! He прыкмеціў!” Вось так.
Сцяпан падняўся.
У такі час жывем, нічога не зробіш. Рада б вам дапамагчы, але.. Самі разумееце.
Я разумею, ды вось тут баліць, ён дакрануўся рукой да грудзей. Вы прабачце, калі што не так сказаў. Мне гаварылі тут плаціць трэба. Колькі?
— Нічога. Мы не з усіх бярэм, ды і гледзячы якое пытанне.
To тады вялікі вам дзякуй!
Няма за што.
Сцяпан падышоў да дзвярэй, забраў свой клунак.
А ўсё-ткі шкада Яго і ўсё! Я вось не прыпомню, аб кім Ён сказаў: “Жыццё пражыў, як песню спеў”. А сам не дапеў сваю песню, не паспеў...
Сцяпану чамусьці не хацелася выходзіць. Ён прыадчыніў дзверы, азірнуўся на жанчыну:
А можа, усё ж... Хоць не, разумею. Да пабачэння!
Усяго вам добрага!
Ён выйшаў на вуліцу, паволі паплёўся да аўтобуснага прыпынку. I хоць у яго трохі пасвятлела на душы, непрыемны асадак застаўся. I Сцяпан ведаў, што ніколі ад яго не пазбавіцца.
Дадому вярнуўся позна вечарам, калі вёска ўкладвалася спаць. У хатах свяціліся вокны. Сярод іх Сцяпан хутка знайшоў сваё.
Шабашнікі
У брыгаду шабашнікаў Алесь трапіў выпадкова. Дагэтуль працаваў на Чукотцы, у старацельскай арцелі. Але вялікія надзеі на першы ў яго жыцці сезон рухнулі, быццам картачны домік. “А ўсё праз Сцёпку згары ён ясным агнём! Паслухаў гэтага баламута, развесіў вушы! Так табе і трэба!” дакараў ён сябе.
Сцёпку ведаў з дзяцінства. Раслі ў адной вёсцы. Матаўся той па белым свеце, як перакаці-поле. I на рыбных промыслах паспеў пабываць, і на БАМе. Куды толькі яго не насіла! Апошнія гады аціраўся на Чукотцы. Летась заманіў туды і Алеся. I ён бы ні за што не паехаў, але начальнік аўтакалоны, дзе Алесь працаваў на старэнькім “Зіле”, кожны год абяцаў новую машыну. У апошні раз, калі прыгналі пяць новенькіх “Камазаў”, і яму, як і заўсёды, не дасталося, не вытрымаў, звольніўся.
У той жа вечар сустрэў Сцёпку ў закусачнай.
— I правільна зрабіў, — дастаючы цыгарэту, гундосіў захмялелы Сцёпка. Даўно трэба было кінуць гэтую лайбу! Паедзем, Алесь, за сезон тысяч сем хапнеш, а то і больш. Новенькія “Жыгулі” за якіх восем месяцаў!
Машыну Алесь не збіраўся купляць, нават каб і былі грошы. Але ж і пра жаніцьбу трэба было думаць. Як-ніяк, а дваццаць сем гадкоў стукнула самая пара, а то і ў старых халасцяках можна апынуцца.
I ён згадзіўся. Колькі яны зямліцы перавярнулі бульдозерамі страшна падумаць. А золата няма хоць ты плач. I пачалі разбягацца хлопцы, як тыя зайцы. Сцёпка паехаў шукаць шчасця ў іншую арцель, а Алесь рашыў вяртацца дадому. Прыляцеў у Хабараўск з адной дзесяткай у кішэні. Адразу ж падаўся на чыгуначны вакзал. Спачатку хацеў папрацаваць на разгрузцы вагонаў, каб цягніком дабрацца да Мінска, але як на тое зло ніводнага вагона.
Ну і чорт з вамі! вылаяўся ён і, падышоўшы да касы, падаў дзесятку.
Дайце білет на маскоўскі. Дакуль хопіць?
Зараз паглядзім, жанчына разгарнула тоўсты даведнік. Да станцыі Чаны.
А дзе яны?
За Новасібірскам.
Чаны дык Чаны давайце.
Жанчына падала яму білет і рэшту.
Яшчэ і на чай засталося! з усмешкай прамовіў ён.
Яму хацелася як мага хутчэй пакінуць гэты край. Успомніў сваю вёсачку, раку, а за ёй сасновы бор. I нечакана стала радасна на душы. Радасна ад таго, што зноў убачыць усё гэта: скупанецца ў халаднаватым Нёмане, а вечарамі будзе ўдыхаць смаляністы дух, змешаны з пахам скошанай травы, аеру...
Як толькі крануўся цягнік, Алесь пайшоў у канец вагона, дзе былі вывешаныя назвы ўсіх прыпынкаў. Знайшоў і “свае” Чаны. Цягнік прыбываў туды ў дзве гадзіны ночы. Гэта ўзрадавала яго. Рашыў не казаць правадніцы, мо пашанцуе праехаць да раніцы “зайцам”. А там будзе відаць, можа, яшчэ і дня прыхопіць! Шэсць сутак ідзе цягнік да Масквы. А былі б грошы накупіў бы піва, і глядзі праз акно на Сібір-матухну! Але праўду кажуць: “Чалавек думае, а Бог смяецца”. Яшчэ за гадзіну да Чанаў правадніца разбудзіла яго і падала білет. Ён паспрабаваў яшчэ заснуць, але дзе там!
Уставайце! — трэсла яна Алеся за плячо. — Праспіце свае Чаны. Мо там сустракаць будуць, хвалююцца, чакаюць!
Як жа чакаюць! пазяхаючы, бурчэў ён, двое з насілкамі, а адзін з даўбежкаю. Патрэбны мне гэтыя Чаны як зайцу стоп-сігнал.
Але прыйшлося падняцца. Выскачыў з цёплага вагона, а там калатун, цемра.... Hi адна жывая душа не выйшла з цягніка. Яно і зразумела хто тут што забыўся? А вось у цягнік садзіліся. I ён зайздросціў гэтым незнаёмым людзям, якія ехалі ў Маскву, а то і далей, да цёплага мора.
Людзей на вакзале было мала. Амаль усе спалі, улёгшыся на лаўках. Толькі ў самым кутку сядзелі ля сваіх клункаў дзве бабулі і ціхенька размаўлялі. Ён знайшоў сабе месца ля самага акна. Падлажыў пад галаву рукзак і адразу ж заснуў.
Прачнуўся а дзесятай гадзіне раніцы. Сядзеў на лаўцы і думаў, што рабіць далей. Нядрэнна было б і пагаліцца, бо шчэць на шчоках непрыемна казытала, але брытву ён згубіў яшчэ ў арцелі.
I тут да яго падышоў невялічкі мужчына з цёплай і добрай усмешкай на твары. Цяжка было сказаць, колькі яму гадоў: мо пяцьдзесят, а то і ўсе шэсцьдзесят.
Падзарабіць не хочаш? спытаў ён і прысеў побач.
Алесь навастрыў вушы.
А што рабіць?
Дамы будуем у калгасе, ды вось аднаго чалавека не хапае.
Дык вы ад якой арганізацыі, ці як?
Ты што! мужчына махнуў рукой. Шабашнікі мы.
А-а... працягнуў Алесь. Я не супраць, але ж вы тут надоўга, а мне б толькі на білет якую сотню і ўсё.
Далёка табе ехаць?
Да Мінска, а там яшчэ аўтобусам.
Зямляк, значыць! мужчына паляпаў яго па плячы. А мы ўсе трое мінчане. Цябе як зваць?
Алесь.
А я Кузьма. Куды табе спяшацца? Папрацуй з намі месяцы тры, то не толькі сотню, а тысячы чатыры будзеш мець!
Мне адзін сем абяцаў. З’ехаў з ім на Чукотку, а там нават на білет не зарабіў. Мо і ў вас такія заробкі?
He ведаю, як зарабляюць на Чукотцы, а я тут не першы год. Менш чым тры тысячы за лета ніколі не было. Паедзем не прагадаеш!
Эх, была не была! Згодзен! Толькі давай спачатку перакусім, а то я суткі не еў кішкі марш іграюць.
Яны падняліся і накіраваліся да буфета. Падсілкаваўшыся, зноў прыселі на лаўку.
Праз гадзіну будзе аўтобус, сказаў Кузьма.
Далёка ехаць?
Каля сотні кіламетраў.
Ого! Далекавата забраліся.
А бліжэй работы няма. Развялося нашага брата. Тут брыгады па калгасах шастаюць і днём і ноччу. Жанаты?
He. А што?
Сібірачку табе знойдзем! Я і сам на старасці гадоў прыляпіўся тут да адной. Агонь, а не жанчына! He тое, што мая...
Нервовая ці сварлівая?
— Ды як табе сказаць... Дваццаць сем гадкоў пражыў, а радасці не бачыў. Што ні зраблю усё не так. Двое дачок нарадзіла, а як была чужой, так і засталася.
А дзе яна цяпер?
У Мінску, жыве ў трохпакаёўцы. Я ж пасля вайны ўвесь час на будоўлі працаваў.
Дык ты і ваяваў?! здзівіўя Алесь.
А як жа! У сорак чацвёртым прызвалі, а так партызаніў. Вось дзе ўжо нацярпеўся!
Хадзіў у разведку?
— Дзе там! Было ў мяне заданне паскладаней. Камандзір адпраўляў на кірмаш, я там выменьваў на яйкі і сала махорку. I хаця чатырнаццаць гадоў меў, але баяўся. Заловяць паліцаі адразу ж сцямяць, куды махорка. Гэта добра яшчэ, што расточкам не выйшаў. Потым два разы ў танку гарэў, a так страшна не было, як тады.
Даўно шабашнічаеш?
Трэці год. Думаеш, мне гэтыя грошы патрэбныя? Праз два гады на пенсію. Кватэра ёсць, адзеты, абуты.
Можа, “Запарожца” на рыбалку не хапае?
— He. Дзеля дачок стараюся, старэйшая ўжо паспела разысціся. А вось каб было тады ў мяне з тысяча рублёў, то, далібог, жылі б яны і цяпер.
А так... Пачалі сварыцца, потым ён запіў, прапала сям’я. Цяпер малодшая інстытут заканчвае, замуж збіраецца. Вось ёй тры тысячы маю.
Дык не ў грашах справа! запярэчыў Алесь. Ты можаш ім і тэлевізар купіць, і машыну, а не сойдуцца характарамі і ўсё!
Яно так. Цяпер такая моладзь пайшла, што і сама не ведае, чаго хоча. Але на першых парах дапамога патрэбна. Чаму ж цяпер страхуюць дзяцей? Каб к таму часу, як будзе жаніцца, назбіралася крыху грошай. А ты гаворыш... Сам чаго на Чукотку падаўся?
Угаварыў адзін. Паабяцаў залатыя горы.
Таксама ж на нешта хацеў зарабіць? дапытваўся Кузьма.
Так, на ўсякі выпадак. Жаніцьба там, ці што...
Вось-вось, сам і прагаварыўся.
Ён зірнуў на гадзіннік.
Аднак хадзем. Каб нам аўтобус не празяваць.
Ехалі гадзіны тры. Алесь нават паспеў задрамаць.
Выходзім, Кузьма злёгку штурхануў яго ў плячо.
Алесь расплюшчыў вочы. Ехалі па шырокай вуліцы. Каля магазіна аўтобус спыніўся.
Вось гэта наша Арлоўка, сказаў Кузьма, як толькі яны выйшлі з аўтобуса. Потым зірнуў на гадзіннік. Якраз на абед паспеем. Тут нам адна бабуля гатуе.
Калі зайшлі ў хату, двое хлопцаў ужо абедалі.
Знаёмцеся. Гэта Алесь, наш зямляк з-пад Мінска, сказаў Кузьма.
Валера, назваў сябе высокі малады хлопец і падаў руку Алесю. Другога звалі Лявонам. Было яму гадоў трыццаць пяць, а то і больш.
Пасля абеду адправіліся да старшыні калгаса.