Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Няўжо?! здзівіўся Ігар.Але ж у турме не сядзеў.
Бо хітры, як той ліс. Калі нашы прыйшлі ў сорак чацвёртым, дык ён хуценька ў армію і на фронт. А тут сказаў, што немцы сілком прымусілі ўступіць у паліцыю. А на фронце думаеш, дзе быў? Кашу гатаваў. Бо паранілі ў першым баі, дык ён пасля пры кухні туляўся. Цяпер яшчэ чырвоную зорку на доме прымацаваў.
Чаму ён не ажаніўся?
Каму ён патрэбен! Адзін жыве, як мядзведзь. Нават хату пабудаваў воддаль ад людзей. Цяжка будзе адабраць у яго білет! Ох, як цяжка! Надзеі ў нас мала, але будзем думаць. А дзе тыя білеты?
— У мяне, — Ігар Іванавіч хуценька дастаў білеты, газету з табліцай і заяву ад Лены.
Мікалай Пятровіч узяў іх, пачаў шукаць нумары ў газеце.
Усё ясна: білет падмянілі, бо ў Лены ўсе тры ішлі адзін за адным. I вось жа валацуга! Сірату не пашкадаваў! Калі Лена тэхнікум заканчвае?
У гэтым годзе.
А колькі “Волга” цяпер каштуе?
Пятнаццаць тысяч.
Во! Хапіла б Лене і на вяселле, і на ўсё іншае. Заўтра ж раніцай пойдзем да яго. Ці ты сёння вяртаешся ў тэхнікум?
He. Заўтра паеду.
Тады дамовіліся. Чакаю цябе ў дзевяць гадзін. Бывай!
Раніцай былі ў Юстына. Калі зайшлі ў хату, ён таптаўся ля пліты, гатаваў сняданне.
Добрай раніцы! павітаўся Мікалай Пятровіч. Юстын моўчкі кіўнуў галавой.
— Праходзьце, сказаў ён, насцярожана зыркнуўшы вачамі з-пад сівых броваў.
Мікалай Пятровіч і Ігар селі на лаўку, а Юстын працягваў стаяць ля пліты.
— Прысядзь на хвілінку, — сказаў участковы, звяртаючыся да Юстына, пагаварыць трэба.
Той неахвотна сеў на табурэтку ля акна.
— Справа такая: ты падмяніў Камінскай Лене латарэйны білет, што выйграў “Волгу”. Патрэбна яго вярнуць.
Які білет?! здзівіўся Юстын.
Вось такі! участковы дастаў з кішэні тры білеты і палажыў іх на стол. Прыходзіла да цябе Лена правяраць білеты?
Прыходзіла, з цяжкасцю прамовіў Юстын.
Ігару Іванавічу нават здалося, што стары крыху змяніўся ў твары.
— Ну вось! працягваў Мікалай Пятровіч павесялеўшым голасам, — яна зайшла, а ты свае білеты правяраў, так?
Так...
А тут твая цялушка ў агарод залезла. Пакуль Лена яе выганяла, ты паспеў яе білеты праверыць. Убачыў, што на адзін “Волга” выпадае, тут жа замяніў яго сваім.
Ну і справу ты мне падшываеш! Я за акулярамі ледзь загалоўкі ў газеце чытаю. Мне ж семдзесят пяць гадоў! У магазіне рэшты няма, дык мне тых білетаў напхалі, а цяперака во — білет падмяніў! Ды Ленка і мае білеты правярала!
А дзе яны? спытаў Мікалай Пятровіч.
Зараз гляну, можа, засталіся.
Юстын падняўся, адчыніў шуфляду ў стале. Доўга там корпаўся.
Няма. Мусіць, выкінуў.
He шукай. Ты іх не выкінуў, а спаліў у той жа дзень! Мікалай Пятровіч усміхнуўся. А ведаеш чаму?
Юстын моўчкі глядзеў на ўчастковага.
Бо ў нас ёсць адзін твой білет, каб ты паказаў тыя, што засталіся, то выкрыў бы сам сябе.
Адкуль вы ўзялі, што Ленка павінна “Волгу” выйграць? спытаў Юстын.
А-а... Цікавіць, як нам пашанцавала за нітачку ўхапіцца, якая да цябе прывяла!
Ды чаму да мяне?! Вы што звар’яцелі?! Юстын са злосцю сплюнуў. — Навошта мне грошы?
— Ну дык слухай, чаму менавіта да цябе, — з націскам на апошняе слова прамовіў Мікалай Пятровіч. Ігар Іванавіч усё раскапаў.
I ён расказаў, што адбылося ў тэхнікуме.
Дык можа Ленцы так хто білет падмяніў? ажывіўся Юстын. А вы адразу мяне за бараду хапаеце!
Як ёй хто мог падмяніць, калі білеты ўвесь час у кнізе за вокладкай ляжалі! усклікнуў Мікалай Пятровіч.Лена вось тут усё ў заяве напісала. Сёння ж павязу яе ў раён, а там не выкруцішся! Лепш сам аддай!
Няма ў мяне білета! Можаце шукаць!
Ну што ж, хадзем Ігар, участковы падняўся, падышоў да дзвярэй, азірнуўся і дадаў: Хапіла сумлення сірату абабраць, хоць бы абразоў пасаромеўся! Увесь куток імі абчапляў!
Назад вярталіся моўчкі.
— He бачыць ён! Паганец! — не стрымаўся Мікалай Пятровіч. Гэтым летам сам бачыў, як ён гусей пасвіў і газету без акуляраў чытаў. Але нічога прыціснем! Як думаеш, Ігар?
— He ведаю. Тут бы прыдумаць такое, каб перагарадзіць Юстыну ўсе выхады, адказаў Ігар Іванавіч.
Абложым, як ваўка, нікуды не дзенецца! Прыязджай у гэтую суботу разам з Ленай, сказаў на развітанне Мікалай Пятровіч.
Абавязкова, адказаў Ігар.
Справа з білетам вельмі зацікавіла Ігара Іванавіча. Яму было вельмі шкада Лену. Цяжка ёй жылося з бабкай Дар’яй на яе невялічкую пенсію. Але неяк выкручваліся. А тут так пашанцавала! Ды на табе чорт дарогу перабег. Ледзь дачакаўся наступнай суботы. Усё здавалася, што, можа, за тыдзень Мікалай Пятровіч што-небудзь там прыдумаў. Мо Юстын ужо аддаў білет?
Дадому ехаў разам з Ленай. Яна была засмучаная, не размаўляла.
He перажывай, падбадзёрваў яе Ігар Іванавіч, аддасць ён білет, нікуды не дзенецца!
Сама ва ўсім вінавата, ціха адказала яна. Такая дурніца! Няхай бы я з білетамі ў руцэ пабегла цялушку выганяць!
— Каб ведаў, дзе ўпадзеш, дык саломкі падсцяліў бы!
Калі на станцыі выйшлі з вагона, Ігар Іванавіч сказаў:
Я зараз наведаюся да нашага ўчастковага, a заўтра зайду да вас, раскажу пра навіны.
Мікалая Пятровіча ён сустрэў на вуліцы. Сышліся, парукаліся.
Што новага? хуценька пацікавіўся Ігар.
Быў я ў раёне, адвёз заяву. Прыязджаў сюды капітан Сакалоў, ён будзе займацца білетам. Хадзілі з ім да Юстына.
Ну і што?
Як і тады адмаўляецца!
Ну, а капітан што?
Заўтра прыедзе да мяне а дзесятай гадзіне. Прасіў, каб ты з Ленай падышоў.
Добра. Мы будзем.
Ноччу Ігар Іванавіч доўга не мог заснуць. Усё думаў, варочаўся... I як зямля носіць такіх людзей? Ну і Юстын! Сярод белага дня адабраў у сіраты “Волгу”, і нічога зрабіць нельга! Быў бы ён не такі стары, то даў бы па рэбрах адразу прызнаўся б. А мо прыпужаць як-небудзь? А што? Залезці ноччу з маскай на твары. Але пад каго падрабіцца? Пад чорта. Во! Рогі, хвост ды яшчэ каб якія-небудзь лямпачкі мільгацелі. Схапіць за горла ды прахрыпець вар’яцкім голасам: “Куды білет падзяваў?!” Можа, і аддаў бы са страху. Толькі не даваць яму спакою, заўтра так і скажу капітану.
Невялічкая хатка бабкі Дар’і стаяла амаль у канцы вуліцы, прытуліўшыся да двух высозных клёнаў. А між імі нявесціліся маладыя вішні. Зірнуў на маленькія акенцы, і сэрца сціснулася ад жалю і болю...
Добрай раніцы ў хату!
Дзень добры, Ігарок! Праходзь, сядай, бабка Дар’я выцерла ручніком табурэтку.
3 другога пакоя выйшла Лена. Павіталася.
— Тут да мяне чалавек з міліцыі прыходзіў, усё пра білет расказаў. Пра гэтага ірада, Юстына, пытаўся. I чаму ж мы такія няшчасныя?
Бабка Дар’я заплакала.
Бабулька! Лена падышла да яе і абняла за плечы. He плач, усё добра будзе.
Як сіраце, дык і шчасця няма... яна выцерла фартухом слёзы.
Аддасць ён білет, сказаў Ігар, вось пабачыце.
Бог пасаг паслаў маёй сіраціначцы, ды мы ўзяць не здолелі.
— Нічога, бабуля, такую прыгажуню і без пасагу возьмуць. Лена, падойдзем зараз да Мікалая Пятровіча. Да яго з раёна следчы прыедзе, хоча з табой пагаварыць.
У кабінеце ўчастковага сядзеў незнаёмы Ігару малады капітан. Павіталіся.
А вось і наша пацярпелая! сказаў Мікалай Пятровіч. Сядайце.
Капітан адкрыў папку, дастаў заяву Лены.
У мяне будзе некалькі пытанняў. Як распаўсюджвалі ў вашай групе латарэйныя білеты? Кожны выцягваў з пачкі якія хацеў, ці бралі па парадку?
Па парадку. Я ж добра памятаю. Хто два браў, хто тры.
А які гэта быў дзень?
— Субота. Бо я тады вельмі спяшалася, каб на цягнік не спазніцца.
Куды адразу паклала білеты?
У запісную кніжку, якую потым схавала ў сумачку. Прыехала дадому, павячэрала з бабуляй, і пераклала іх за вокладку ў томік вершаў Ахматавай.
А можа калі брала томік у інтэрнат?
He, што вы! Такую кнігу толькі прывязі потым са свечкай не знойдзеш!
I білеты ўвесь час там ляжалі?
Так. А як убачыла ў Юстына газету з табліцай, вось тады і дастала.
— Цяпер хацеў бы зірнуць на вашу запісную кніжку, сказаў капітан, звяртаючыся да Ігара Іванавіча.
Так... Нумар, серыя. Нумар, серыя. Усіх трох пачак. А навошта вы запісвалі?
Цікава было прасачыць ці выйграе хто штонебудзь. Усё-ткі трыста білетаў! У мяне і ў самога чатыры былі.
Што ж, Камінская Лена, можаш ісці,капітан падняўся. He хвалюйся, знойдзем твой білет. Так і бабулі перадай. А мы тут яшчэ пагаворым. Усяго табе добрага!
Лена выйшла.
Як бы ў дадзеным выпадку паступіў Шэрлак Холмс? весела спытаў капітан.
Імітаваў бы пажар у доме Юстына, адказаў Ігар.
Але ж гэта быў першы выпадак у жыцці вялікага сышчыка, калі жанчына абвяла яго вакол пальца! сказаў Мікалай Пятровіч.
— Гэта так. Памыліўся там Холмс, а нам памыляцца нельга. Капітан сеў за стол. — Многа чым даводзілася займацца, а з такім выпадкам сустрэўся ўпершыню. Але бліжэй да справы. Я наводзіў даведкі. Усе латарэйныя білеты, асабліва тыя, што выйгралі аўтамабілі, адпраўляюцца на праверку ў Маскву. Мы выслалі туды нумар нашага білета, серыю і разрад. I калі хто прад’явіць гэты білет, каб атрымаць “Волгу” або грошы, мы будзем ведаць гэтага чалавека. Але каб вы, Мікалай Пятровіч, не пайшлі адразу да Юстына, а прыехалі б да нас, то білет праз нейкі час быў бы ў нашых руках. Можа, Юстын сам бы яго здаў, каб грошы атрымаць. А калі не, то мы б таксама не спалі ў шапку. Падаслалі б да яго свайго чалавека. У мяне сябра ў Магілёве працуе, капітан Давід Кіквісквіры. Спачатку паслалі б яго на кірмаш апельсіны прадаваць, а заадно пусцілі б чутку, што гэты грузін вельмі хоча “Волгу” купіць. Юстын сам бы на яго выйшаў. А цяпер яго спужалі. Што ён зробіць з білетам? Цяпер прадаваць не адважыцца. А калі спаліць?
Вось і я аб гэтым думаў! усклікнуў Ігар Іванавіч.Ён жа можа спаліць, зараза! Каб нікому “Волга” не дасталася!
Даў я тут прамашку, Мікалай Пятровіч пачухаў патыліцу. Але ж я думаў, раз так удачна яго раскрылі, то сам аддасць білет, куды яму дзявацца?
А можа, у доме Юстына вобыск зрабіць? прапанаваў Ігар.
Вобыск нічога не дасць, адказаў капітан. Білет можна так захаваць, што год шукаць будзеш і не знойдзеш.
Тады ў раён яго выклікаць, патрымаць там на хлебе і вадзіцы ў якім-небудзь пастарунку! Пабольш тармасіць старога падніме лапы ўгору!
Ну, Ігар! Табе б у міліцыі працаваць, а не ў тэхнікуме, сказаў Мікалай Пятровіч.
Дык жа злосць бярэ! Выхапіў амаль што з рук у дзяўчыны “Волгу”, а мы нічога зрабіць не можам! Ды яшчэ каб ён спакойна жыў! He, дудкі! Я сам у суботы да яго хадзіць буду і за бараду трэсці!