Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Спякота спала толькі ў канцы жніўня. Атрад канчаў заліўку фундамента. Звыш плана ўзяліся за ўзвядзенне сцен двух падсобных памяшканняў. Сяргей заканчваў апошні катлаван. Падышоў прараб, махнуў рукой.
Фінішуеш?
Гадзіны праз дзве скончу.
Памог вам гэты стары,ён кіўнуў на экскаватар.
Ёсць крыху, Мікалаевіч. Мы ж студэнты...
Разумею. Тут такая справа: патрэбна адвезці яго на станцыю. Я бачыў, як ты цягаў яго на тралеры.
Паспрабую.
— Я вашаму камандзіру гаварыў, ён згодзен. Трэба і нам крыху памагчы. Толькі замацуй яго добра.
Вечарам Сяргей загнаў экскаватар на тралер, аблажыў з двух бакоў тоўстымі бярвёнамі і замацаваў скобамі. Заправіў трактар і пад’ехаў да самай кухні.
— Куды сабраўся? — на ганку стаяла Анэта з чайнікам у руцэ.
Раніцай на станцыю павязу.
А мы да закрыцця рыхтуемся.
Галава крыху разбалелася.
Знаю я тваю хваробу, яна ўсміхнулася.
Экскаватар давёз без асаблівых прыгод. Купіў у буфеце кулёчак цукерак ды пяць бутэлек напітку. Прыехаў раніцай наступнага дня. Адразу ж зайшоў у сталовую. Навокал усё прыбрана, памыта. Усе дзяўчаты працавалі на кухні.
— Анэта! Твой работнічак з’явіўся не запыліўся.
Яна выйшла з ручніком у руках.
“А наогул, яна самая-самая...” Сяргей глядзеў на яе і ўсміхаўся.
Змарыўся?
Спаць хочацца. Усю ноч ехаў.
Забылася табе сказаць, каб напітку купіў.
Сяргей моўчкі пайшоў да трактара, прынёс цукеркі і напітак.
Прывёз! Здагадаўся! Малайчына! Дзяўчаты, сюды!
Яны разлівалі напітак у шклянкі, гаварылі тосты...
Праз тыдзень была развітальная вячэра. “Сухі закон” быў у сіле, таму пілі толькі моцны чай. Да поўначы сядзелі ля вогнішча, спявалі. Сяргей з Анэтай пайшлі гуляць і ледзь не заблудзіліся. Ночы наступілі цёмныя, асеннія.
Раніцай прыехалі на станцыю. Падышоў спецыяльны цягнік. Па дарозе прычаплялі да яго ўсё новыя вагоны з іншымі атрадамі. I да Ленінграда каціў ужо цэлы студэнцкі састаў. На Маскоўскім вакзале натоўп. Кветкі, смех...
Таня першая выскачыла з вагона.
Сярожа, глядзі, вунь той фізік.
Сяргей убачыў маладога, з пасівелымі валасамі, хлопца. Ен няўмела, галоўкамі ўніз, трымаў тры чырвоныя ружы. Таню было не пазнаць. Куды падзелася яе весялосць?! Яна так глядзела на яго, так глядзела, што ў Сяргея нават зашчыпала ў вачах.
Пасля кароткага мітынгу аднекуль з’явіліся бутэлькі з шампанскім. “Сухі закон” быў урачыста скасаваны. Саша паехаў дадому. Сяргей з Анэтай выйшлі на Неўскі, купілі газеты.
Анэта, у Горкаўскім тэатры новая пастаноўка: “Шчаслівыя дні нешчаслівага чалавека”. Пойдзем?
Яна моўчкі глядзела на рознакаляровыя агні праспекта, потым уздыхнула і ціха сказала:
Добра, Сярожа, мы абавязкова сходзім.
Здарэнне ў Бярозаўцы
Сход у тэхнікуме заканчваўся. Многія студэнты паўставалі са сваіх месцаў, але ў апошнюю хвіліну ўсіх затрымаў выкладчык фізкультуры Ігар Іванавіч.
Вельмі цікавая кароткая аб’ява!
На цягнік спазняемся! пачуліся галасы.
Была субота, і хто жыў у навакольных вёсках, выязджалі дамоў.
— Значыць, так, — працягваў Ігар Іванавіч, — хтосьці ў нашым тэхнікуме выйграў “Волгу” па білеце грашова-рэчавай латарэі. Але прайшоў амаль месяц, як была надрукавана табліца ў газетах, а пра “Волгу” ніякіх чутак. Я чаму пра гэта кажу, бо калі прынеслі на наш тэхнікум тры пачкі тых білетаў, я запісаў нумар і серыю першага білета кожнай пачкі. Некалькі дзён назад зірнуў у табліцу у адной з пачак павінна быць “Волга”. 3 выкладчыкаў ніхто не выйграў, выходзіць, шчасліўчык сярод вас. Усе правяралі білеты?
— Правяралі! Нічога няма! У мяне на пяць нумароў не сыіплося! А ў мяне на два! выкрыкнулі з апошніх радоў.
Вось бачыце! 3 якой вы групы? спытаў Ігар Іванавіч.
3 дзесятай! Планавікі!
У зале загаманілі. Аб’ява зацікавіла ўсіх, нават пра цягнік забыліся.
Правяраць білеты трэба ўважліва, працягваў Ігар Іванавіч. У мінулым годзе была ў Мінску такая гісторыя. Прыйшоў у ашчадную касу дзядзька, падае білет і кажа: “Рубель выйграў”. Там паглядзелі — сапраўды рубель. Заплацілі. A no-
тым кантралёры правяралі ўсе латарэйныя білеты, так заўсёды робяць, і ўбачылі, што адзін білет выйграў аўтамабіль “Масквіч”, а заплацілі некаму ўсяго адзін рубель. I той дзядзька, і кантралёрка ў ашчаднай касе не заўважылі, што не толькі серыя ў білеце сышлася, але і нумар таксама.
А ці знайшлі таго дзядзьку?
Знайшлі. Бо той білет яму падпісала на дзень нараджэння яго дачка. Далі аб’яву ў газеце, зверылі ў міліцыі почырк дачкі, і дзядзька атрымаў свой “Масквіч”. Вось як бывае! Таму просьба да вас такая: прынясіце ў панядзелак свае білеты. Хто ўжо праверыў і выкінуў, што ж такой бяды, а ў каго яшчэ захаваліся прынясіце. Асабліва прашу дзесятую групу.
У панядзелак, пасля заняткаў, Ігар Іванавіч зайшоў у дзесятую групу.
Ну, прынеслі білеты?
А што рабіць тым, хто даўно іх выкінуў?
У каго няма можаце ісці ў інтэрнат.
Ігар Іванавіч сеў за стол. Амаль палова групы пакінула аўдыторыю.
У каго на два нумары “Волга” не сышлася? спытаў ён і разлажыў перад сабою газетку з табліцай.
У мяне! да стала падышоў Мурылёў Віктар.
Зараз паглядзім. Сапраўды, нумар білета супадае. Ну, ён ва ўсёй пачцы аднолькавы, а серыя... Так, у цябе апошнія лічбы восемдзесят чатыры, a патрэбна восемдзесят шэсць. Бачыце, як блізка да “Волгі”.
Пачалі правяраць у іншых хлопцаў і дзяўчат, але беспаспяхова.
А ў мяне дык зусім на адзінку не сышоўся! усклікнула Камінская Лена.
— Колькі ў цябе білетаў? спытаў Ігар Іванавіч.
Тры, — Лена падышла да стала.
Так... У адным білеце апошняя лічба восемдзесят пяць, у другім адразу ідзе восемдзесят сем. 314
А трэці зусім не з гэтай пачкі. Як жа так? А дзе ж білет з лічбай восемдзесят шэсць, на які выпала “Волга”?
He ведаю, разгублена адказала Лена.
Можаце разыходзіцца, звярнуўся да ўсіх Ігар Іванавіч, а ты, Лена, застанься.
Усе выйшлі. У аўдыторыі стала ціха. Ігар Іванавіч доўга моўчкі глядзеў на Лену. Ён ведаў яе яшчэ зусім маленькай дзяўчынкай. Яны былі з адной вёскі. Калі ён хадзіў у дзесяты клас, здарылася ў яе сям’і вялікае гора: у адзін дзень у рацэ ўтапіліся яе бацька і маці. Да гэтай пары памятаў, як па вуліцы плылі на людскіх руках дзве труны. А ззаду заплаканая бабка Дар’я вяла за ручку маленькую дзяўчынку. Яна нічога не разумела і нават весела падскоквала. Жудасна было глядзець!
А потым ён паступіў у фізкультурны інстытут, ездзіў на спаборніцтвы, стаў майстрам спорту па барацьбе. Закончыў інстытут, працаваў трэнерам, a потьім пацягнула бліжэй дадому. Уладкаваўся выкладчыкам фізкультуры ў тэхнікуме. А Лена ўвесь гэты час жыла з бабкай Дар’яй. Гады ляцяць! Вось ужо і Лена заканчвае тэхнікум, зусім дарослая дзяўчына.
Ну што, суседка? Ледзь “Волгу” не выйграла. Значыць, ты больш нідзе латарэйныя білеты не купляла?
Нідзе. Вось гэтыя тры далі ў тэхнікуме.
— А можа, абмянялася з якой-небудзь сяброўкай?
He. Навошта? Я адразу ж палажыла іх у кнігу за вокладку, каб не згубіліся. Яны там увесь час і ляжалі. Потым праверыла, нічога няма. Вось і ўсё.
Добра, Ігар Іванавіч дастаў з кішэні запісную кніжку. Вось сама паглядзі: я запісаў нумар і серыю кожнай пачкі білетаў, якія распаўсюджвалі ў тэхнікуме. Твой трэці білет не з гэтых пачак. Зразумела? Калі ты нідзе больш білетаў не купляла, не абменьвалася, то тады гэты білет табе падсунулі, а той, каторы выйграў “Волгу”, забралі. Ты сама правярала білеты?
Сама.
Калі?
— He памятаю. Тыдні два таму назад. — Яна змоўкла, а потым ціха прамовіла:
Ой, прыпомніла! Я ў старога Юстына білеты правярала!
У Юстына? здзівіўся Ігар Іванавіч.Што ля гасцінца жыве? Нічога не разумею.
Аднойчы ён пазычаў у нас бязмен. I доўга не адносіў. Бабуля і паслала мяне па яго. Я прыйшла, а Юстын сядзіць і свае білеты правярае. Я, як тая дурніца, пабегла дадому і свае прынесла, бо мы ж адну “раёнку” выпісваем, а ў ёй табліцы не друкуюць. Толькі на стол білеты палажыла, як ягоная цялушка ў агарод залезла. Пабегла яе выганяць, a ён за гэты момант і паспеў мае білеты праверыць. Убачыў, што на адзін “Волга” выпадае, згроб яго, a мне свой падсунуў. Вось адкуль гэты білет!
— А можа, проста выпадкова білеты пераблыталіся на стале?
Як жа?! Mae тры на ўскрайку стала ляжалі адзін на адным. Ды і ў агародзе я была доўга. Ніяк цялушку не магла выгнаць.
Эх, Лена, Лена... Ігар Іванавіч уздыхнуў. Зробім так: я сёння пад’еду прыгарадным цягніком дадому, маці адведаю, даўно ўжо не быў, і зайду адвячоркам да нашага ўчастковага Мікалая Пятровіча. Пагавару з ім. А ты заяву напішы ў міліцыю.
Што там пісаць?
— Што мне расказала, так усё і апішы.
— Проста і не ведаю, як аддзякаваць вам, Ігар Іванавіч. Гэта ж каб не вы, то так бы ўсё і засталося.
Дзякаваць будзеш, як білет знойдзем. He так лёгка яго адабраць у Юстына. Такі жміндзіна свет не бачыў! Але ты не хвалюйся, нешта прыдумаем! Калі пашанцуе, то пад вянец на “Волзе” паедзеш.
Вы толькі бабулі нічога не кажыце, a то перажываць пачне. I так часта хварэе.
Я не скажу, але яна ўсё адно даведаецца.
“Вось дык задачка!” думаў Ігар Іванавіч, крочачы ад станцыі дадому. Дзед, вядома, прыхаваў білет, а мо ўжо прадаў якому-небудзь грузіну. За “Волгу” яны нічога не пашкадуюць. Перабіраў у думках розныя варыянты, але нічога не атрымлівалася. “Эх, Шэрлака Холмса няма!” з усмешкай падумаў ён. Такая справа толькі яму па плячы.
Дома хуценька павячэраў, пагаварыў з маці і адправіўся да ўчастковага. Мікалая Пятровіча ён ведаў даўно, яшчэ са школы. Ён быў ужо на пенсіі, але працягваў яшчэ працаваць. Жыў ля самай станцыі, але на ўсякі выпадак Ігар Іванавіч зазірнуў у яго кабінет, што размяшчаўся ў сельсавеце.
Мікалай Пятровіч сядзеў за сталом і штосьці пісаў.
Можна?
Ігар?! здзівіўся ўчастковы. Праходзь.
Яны павіталіся.
Даўненька цябе не бачыў! Ну, як жывеш?
Паціхеньку. Нядаўна другі сын нарадзіўся.
— Віншую!
Дзякую!
А з кватэрай як?
Пасля Новага года абяцаюць. У мяне тут справа да вас, Мікалай Пятровіч.
Давай, выкладвай.
Ігар расказаў пра латарэйны білет.
Ну і Ленка! А можа, ёй так хто падмяніў?
— Я пытаўся. Сказала, што адразу ж палажыла іх у кнігу за вокладку.
— Знайшла да каго ісці правяраць!
А змог бы Юстын такое зрабіць? спытаў Ігар Іванавіч.
Чаму ж не! усклікнуў Мікалай Пятровіч.Ведаю яго як аблупленага! He чалавек, а нейкі вырадак! Пры немцах амаль два гады ў паліцыі служыў.