Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Добры вечар! прывіталася яна.
Добры вечар! А бабулі няма, дзесьці на сяло сышла.
Яна ўсміхнулася і падышла бліжэй. Белыя валасы рассыпаліся па плячах. I адразу ж спякота разлілася ў маіх грудзях.
Я тут жыву, прамовіла яна, а вы, напэўна, прыляцелі з Чукоткі, бабулін унук?
Я глядзеў на яе і не мог вымавіць ні слова.
— Што вы так угледзеліся? — проста спытала яна.
Першы раз у жыцці бачу такую дзяўчыну. Такія вочы, як васількі, нават не верыцца, што такія бываюць.
I вы ўсім так гаворыце?
Я не паспеў адказаць, як у дзвярах паказалася бабуля.
— Вось як зрабіла, — адразу ж з парога пачала яна, дома поўна гасцей, а я на сяло зляцела. Калі ты прыехала, Наташа?
Толькі што зайшла.
. Вось пазнаёмся, гэта мой гаротны ўнук Сярожа, якому мы пісьмы пісалі.
Дзяўчына падала мне руку і сказала:
Наташа.
Я моўчкі асцярожна паціснуў яе маленькую далонь.
Зараз зробім госці, весела прамовіла бабуля, пайду згатую што-небудзь.
Мы самі, запярэчыла Наташа.
Ну хоць крыху памагу, не здавалася бабуля.
Праз некалькі хвілін стол быў гатовы. Я дастаў бутэльку шампанскага і бутэльку “Бальзаму”. 3 трэскам вылецеў корак. Я напоўніў фужэры.
Ну, бабуля, звярнулася Наташа, вам слова.
Божа ж мой, Божа, дарагія мае дзеці, бабуля хуценька выцерла фартухом слёзы. — Будзьце здаровыя ды шчаслівыя.
Мы выпілі.
— Але ж нейкае кіслае, напэўна, слабое? — запытала бабуля.
— Ёсць крыху мацнейшае, — сказаў я, адкаркоўваючы бутэльку. “Бальзам”, на многіх травах настоены.
Пэўна, дарагі?! устрывожана спытала бабуля.
Мы таксама не бедныя, давайце паспытаем.
Мы зноў выпілі.
Мацнейшы за гарэлку, аж галава кругам пайшла, бабуля адмахнулася хустачкай.
Наташа амаль не піла. Толькі паспытала крыху. Бабуля гэта прыкмеціла.
Выпі, Наташа, ён жа на травах зроблены.
Я ж зусім не п’ю, а раніцай у Гродна ехаць, канферэнцыя ў нас. Ды і даклад трэба закончыць. Сярожа, працягвала яна, друкарская машынка ў мяне, можа, патрэбна?
Сёння не, а вось заўтра... мне не хацелася гаварыць, але было позна. Бабуля была тут як тут.
Ён жа нешта ўсё піша, прамовіла яна, звяртаючыся да Наташы. Але ж толку няма.
Апавяданні ці вершы? спытала Наташа.
Нічога я не пішу, гэта ўсё бабуля выдумала.
А Наташыны вершы друкуюць, нават грошы прысылаюць. Я яму колькі разоў гаварыла: не губляй марна час, бо пісьменнікам трэба нарадзіцца. Што ні дашле усё назад вяртаюць, бо сваіх пісак многа.
Ці можна што-небудзь прачытаць з рукапісаў? настойліва дапытвалася Наташа.
Бабуля і тут апярэдзіла мяне.
Або, у яго поўны чамадан, за месяц не прачытаеш. Але надта галава штосьці павяла. Пайду я прылягу.
Выходзячы, яна непрыкметна штурханула мяне ў бок.
Я наліў шампанскага.
Ой, болей не буду, a то зусім ап’янею, ды і працаваць яшчэ трэба.
Што ж, не буду затрымліваць, заўважыў я...
Я машынку зараз прынясу, прамовіла Наташа.
Я памагу.
Яна ўсміхнулася, і мы пайшлі ў яе пакой.
Старанна прыбраны ложак, на якім красаваліся тры падушкі. Паліца з кнігамі, а на стале стаяла фатаграфія ў драўлянай рамачцы, з якой глядзела маладая жанчына ў старадаўнім капелюшы. Я адразу ж пазнаў яе.
Вось, Наташа, гэтую жанчыну я ведаю.
I хто ж яна?
Акторка, Елізавета Іванаўна Цімэ. Яе бацька быў прафесарам горнага інстытута ў Петраградзе. 3-за яе нават дуэль была.
Няўжо? I хто з кім біўся?
Барон Урангель, у тыя гады студэнт, біўся на шпагах з нейкім паручнікам. Абодва параніліся, а Лізанька выйшла замуж зусім за іншага. Муж яе ў далейшым стаў вядомым навукоўцам, вынаходнікам аптычнага шкла. На Літаратурных мастках у Ленінградзе іх могілкі побач.
Наташа слухала мяне і, хітравата паглядваючы, усміхалася.
Штосьці не так кажу?
Усё так. Проста гэта мая бабуля.
Вось табе і на! А я тут распінаюся. Адразу б казала!
А навошта? Прыемна паслухаць пра сваю бабулю.
Тут пайшлі ўспаміны пра Ленінград — гэты цудоўны горад на зямлі. Так непрыкметна прагаварылі мы далёка за поўнач.
Нялёгка мне было пасля Чукоткі ў доме. Я ўсё варочаўся з боку на бок і ніяк не мог заснуць. Нават раззлаваўся на сябе. “Яшчэ падумае, што пачаў заляцацца да яе. Усё! Хопіць! A то пасля будзе цяжка забыць. Але ж якая яна прыгожая”.
Раніцай Наташа паехала ў Гродна, а я праз колькі дзён адправіўся па машыну. Праз тры дні блакітная “Лада” стаяла на нашым двары, а я ўзяўся за будаўніцтва гаража. Пачаліся клопаты.
Наташы яшчэ не было. Прыслала бабулі паштоўку, што заехала да сваёй знаёмай. “Вось і добра, думаў я, пакуль яна прыедзе, што-небудзь прыдумаю”. Мне хацелася з’ехаць на тыдзень-другі, але я не паспеў. Наташа з’явілася апоўдні. Я толькі хацеў пракаціцца да ракі і сустрэў яе на падворышчы.
Сярожа, добры дзень! Чыя гэта такая цудоўная машына?
Нават не пытайся. Купілі з бабуляй, а ездзіць ніхто не ўмее, пажартаваў я.
— Я ўмею, нават правы ёсць! весела прамовіла яна і некалькі разоў абышла машыну. Ну і ну! Вось дык прыгажуня! Пракацімся калі-небудзь, толькі не сёння. Так стамілася з ног падаю.
Яна пайшла ў хату, а я падаўся на Вяллю. Захацелася пабыць аднаму, каб вырашыць, як быць далей. Ведаў я адно патаемнае месца. Там, дзе некалі працякала рака, засталося невялікае возера, якое празвалі Калодаўкай. Адзін бераг быў высокі і круты: магутныя сосны цягнулі да сонца свае галіны. 3 самай вяршыні ўзгорка вельмі добра праглядвалася ўсё возера. Неяк вольна думалася тут, у гэтай цішыні, запоўненай смаляністым духам. Нават самому было боязна прызнацца, што ў апошні час усё болей пачалі лезці ў галаву думкі пра Наташу. Злаваўна сябе, добра ведаючы, што ў такіх гадах... Эх, што там казаць!
Раптам трэснула галінка, я павярнуў галаву і не паверыў сваім вачам. Перада мной стаяла Наташа ў спартыўным касцюме з кошыкам у руках.
А мяне бабуля па шчаўе паслала, весела прамовіла яна.
— Хто ж гэтаму паверыць? — усміхаючыся, адказаў я. Кожны скажа згаварыліся.
Наташа гарэзліва зірнула на мяне і села побач.
Прыгожа тут, неяк таямнічна. Я і раней сюды прыходзіла.
А я, бывала, як двоек у школе нахапаю, то адразу ж сюды. У самыя цяжкія хвіліны свайго жыцця бываю тут.
— Няўжо і цяпер двойку атрымаў? спытала яна і зазірнула проста ў вочы.
Бадай што так: жыццёвую двойку атрымаў.
Непрыемнасць якая, ці што?
“Каліну чырвоную” бачыла?
Некалькі разоў, а што?
— Помніш, як у лазні Ягор, якога іграў Шукшын, казаў: “Сорак гадоў пражыў, а сказаць няма чаго”. Так вось і я.
Ну, можа, не сорак, а ўсяго трыццаць сем.
Невялікая розніца.
Мы замоўклі.
I бабуля мая пастарэла, хоць бы пажыла яшчэ крыху.
Сярожа, а чаму ты не жанаты?
— Hi адной дзяўчыне не спадабаўся, — горка ўсміхнуўшыся, адказаў я.
Няпраўда. Hi за што не паверу. Ты ж вучыўся ў Ленінградзе, пяць гадоў...
Быў малады, кругом студэнткі... перапыніў я яе.
“I чаго я злую, вось дурань!” Крыху памаўчаўшы, сказаў:
He ведаю. Пяць гадоў праляцелі як адзін дзень. Вучоба, трэніроўкі па валейболе. На чацвёртым курсе, пасля шасцімесячнай практыкі, сабраліся ўсёй групай. Многія нашы хлопцы пажаніліся: прыйшлі хто з жонкай, хто з нявестай. Як напрыводзілі
дзяўчат, ды такіх прыгожых, што я сядзеў знямелы. Ды што пра мяне казаць, я махнуў рукой. Правільна гаворыць мая бабуля: “Кончаны чалавек...” Лепш пра сябе раскажы. Як трапіла з такого горада ў нашу глухмень, ды яшчэ адна.
Так атрымалася, ціха прамовіла яна.
Цяжка паверыць.
Чаму? яна зірнула на мяне і на імгненне затрымала свой позірк.
Я нават крыху збянтэжыўся.
Такія прыгожыя, як ты, на першым курсе замуж выходзяць.
Выйсці я магла...
Яна змоўкла і, схіліўшы галаву, аб чымсьці задумалася. Я таксама маўчаў, баючыся быць надакучлівым.
Сярожа, можна мне хоць кропельку на машыне праехаць? Я зусім ціхенька, да шашы і назад.
Я дастаў ключы і падаў ёй.
Яна твая. Толькі першы раз паедзем удваіх. Хачу пераканацца, што ты добры яздок.
Мы заўсёды будзем удваіх, толькі я за рулём!
— He, што ты?! Тут людзі пачнуць гаварыць, што стары пень заманьвае такую прыгажуню машынай. Катайся колькі захочаш, можаш нават на спатканне ездзіць.
А я думала, мы на Нарач махнем, пакрыўджана сказала яна.
У любы час, хоць заўтра!
Вось і цудоўна! Наташа пляснула ў далоні. А потым на Чорнае мора, га?!
I на Чорнае мора, сказаў я.
Наташа сапраўды добра кіравала машынай. Мы аб’ехалі з ёй усе навакольныя вёскі, а потым яна пачала ездзіць адна. Наташа нічога болып не расказвала пра сябе, але я душой адчуваў, што нездарма яна прыехала адна ў нашу вёску. Усё высветлілася перад нашым ад’ездам на Нарач.
Аднойчы вечарам я вяртаўся ад ракі. Яшчэ здалёку прыкмеціў чорную “Волгу”, якая стаяла 296
каля нашай хаты. Сэрца закалацілася ў незразумелай трывозе. He паспеў падысці, як з падворышча выйшлі двое і, сеўшы ў машыну, паехалі. Бабуля зачыняла браму.
Што за госці, бабуля?
I не пытайся. Па Наташу прыехалі. Вось так, мой ты ўнук дарагі.
Яна села на лаўку пад маладой вішняй і заплакала.
— Ну што за слёзы?! Лепш раскажы, хто прыязджаў.
Бацька з сынам, з самага Ленінграда. Аказваецца, год назад мелася ў іх быць вяселле, ды нешта разляцелася, ці што не ведаю. Адным словам Наташа ўцякла ад іх.
А дзе яна?
Апоўдні села ў машыну і паехала. Я ж думала да Вяллі, цябе шукаць.
Трэба было іх ў хату запрасіць. Хай бы Наташу пачакалі, пачаставала б з дарогі.
Яшчэ чаго! Я іх адпэндзіла, ды ўсё! Хай самі яе шукаюць. Забіраюць яго нявесту, а ён, во як — пачаставала!
Якую нявесту?! Хоць людзям не гавары, бо засмяюць.
А я ім сказала, бабуля ўсміхнулася.
Што?
Наташу не аддадзім, бо яна за майго ўнука замуж выходзіць.
Ну, бабуля, такога ад цябе не чакаў. Куды яны паехалі?
Да Вяллі, будуць рыбу лавіць.
Наташы доўга не было. Бабуля лягла спаць, a я ўсё сядзеў на лавачцы. “Толькі б у аварыю не трапіла”, думаў я. Урэшце яна прыехала.
Прабач, Сярожа, што так запазнілася. 3 адной настаўніцай па суніцы ездзілі. Паглядзі, колькі назбіралі, яна дастала з багажніка кошык. Ты нейкі сам не свой: машына цэлая, ні драпінкі, з абурэннем прамовіла яна.
Што машына, мне за цябе боязна. Тут вось якая справа, сказаў я і цяжка ўздыхнуў. Мы селі на лаўку.
Наташа ўсхвалявана пазірала на мяне.
Што-небудзь здарылася?
Прыехалі тут па цябе.
Хто?
Твой жаніх с бацькам.
Які жаніх?
Ну, табе лепш ведаць. 3 Ленінграда прыехалі на “Волзе”.