Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Вось і добра! узрадаваўшыся, сказала яна. Што ж ты маўчаў?
Боязна было. I зноў думаў будзеш на мяне сварыцца, што грошы не на карысць пускаю. Але мы з табою зробім так: няхай пабудзе гадок-другі, a там пабачым калі што, то прададзім, ды ўсё.
А я тут малілася за цябе. Пакуль хапала сіл, кожную нядзелю ў царкву хадзіла. Пастаўлю свечачку і прашу ў Бога, каб даў табе моцнае здароўе ды паслаў добрую нявесту.
Бедная мая бабулька! Мне так стала шкада яе, што я ледзь стрымаў слёзы.
Ну, ці пачуў Бог твае малітвы?
А як жа! Ты вось здаровы, так?
Што праўда то праўда, не магу паскардзіцца.
Ну вось, а цяпер слухай, што табе скажу. Я ж табе нявесту маю, ды такую прыгожую, што тая царэўна-лебедзь.
Так-так, гэта ўжо цікава. Як жа табе пашанцавала знайсці?
— Ты вось паслухай, мне самой проста дзіва. Летась увосень гэта здарылася. Нядзелька якраз была. Схадзіла я ў царкву, памалілася, а ноччу прыснілася мне, што вельмі прыгожая птушка разпораз стукаецца ў маё акно. На паўліна падобная, такіх я і ў кніжках не бачыла. А гэта такі знак, што хтосьці ў хату прыб’ецца, вось... Пра гэта ўсе ведаюць. Стала я чакаць. I што ж ты думаеш? Дзесьці так праз тыдзень раптам чую пастукалі ў дзверы. He паспела я запрасіць, як на парозе з’явілася маладая дзяўчына, ды так прыветліва зірнула на мяне і гаворыць: “Добры вечар! Бабулька, я новая настаўніца. Ці можна да вас на кватэру?” А я гляджу на яе і слова не магу вымавіць.
“Чаму ж не можна, гавару ей, адна жыву, а хата на два канцы, выбірай любую палавіну”. Пасялілася яна ў мяне. Сама з Ленінграда, ды такая прыгожая, добрая і дзецям у школе падабаецца. А пра цябе сама спытала. Убачыла на сценцы тваю картачку, а пасля альбом папрасіла. Праўда, ты наказваў нікому не даваць, але ж як тут не дасі?! I ведаеш, што я прыкмеціла? Яна надта табой зацікавілася.
Чым жа я мог яе зацікавіць? — з усмешкай спытаў я.
He ведаю. Толькі не думай, што пачала цябе расхвальваць ды ёй падсоўваць. Аб жаніцьбе я ні слова не вымавіла. He такая я дурная. Праўда, аднойчы яна спытала, чаму ты не жанаты.
I што ты сказала?
Выклала ўсё як ёсць. He сустрэў ён сваё шчасце, а абы з кім жыць не хоча.
А яна што?
— Што ж яна? Усміхнулася, ды гаворыць: “Тут штосьці не так, бабулька”. А як тваё пісьмо прыходзіць, то абавязкова спытае, што ты пішаш. Мне чытаць надта цяжка. Нават праз акуляры літары ледзьве бачу. Аднойчы яна папрасіла: “Давайце я вам буду чытаць”. А пасля адпісваць пачала. Я дыктую, а яна піша.
— Вось яно што-о-о, працягнуў я. Раней жа магазіншчыца Зоська пісала, а тут бачу апошнія месяцы зусім другі почырк. А чаму ж ты пра яе не напісала?
Баялася, што не прыедзеш. Ты ж дзяўчат цураешся як полымя. Клічуць яе Наташа. Яшчэ яна вершы складае. У газетах друкуюць. А хлопцы за ёй гужам! 3 усіх вёсак пруцца да нас на танцы, нават са Смаргоні прыязджаюць, каб на яе паглядзець.
I каго ж яна выбрала? Пэўна, хтосьці праводзіць да дому?
— Ніхто! Ніводны з іх ёй не падабаецца. Тут Карнееў сын, Сашка, ты не ведаеш яго, ён малы
быў, як ты на танцы бегаў, зараз у інстытуце вучыцца апошні год. Так за ёй улягаў! I бацькі яго, вось ужо хітрыя, дужа налягалі на яе. А яна яго так адвадзіла, што больш не прыязджае. Цяпер глядзі сам. Гэтую дзяўчыну страціць грэх, вось што я табе скажу. Няхай ты пакрыўдзішся на мяне, але ж сам разважай жаніцца трэба. Я вось тут загаварыла цябе, можа, спаць хочаш, га?
Высплюся яшчэ, часу хопіць.
— I ў каго ты ўдаўся? Проста не ведаю. Дзед твой, мой Міхась, царства яму нябеснае, такі ўжо быў сарвігалава... Як успомню яго выбрыкі, аж цяпер дзіўлюся. Я за яго ніколі б не пайшла. Папершае, што ён маладзейшы быў за мяне, а падругое расточкам, бядак, не выйшаў. Але голас меў... Як завядзе куды там цяперашнім спевакам! На танцах, бывала, просяць яго, каб заспяваў. Старыя і малыя прыходзілі слухаць. А ён усё на мяне паглядаў. Я ж прыгожая была. Праўда, што ты ўсміхаешся? Тут прыехаў якраз у адпачынак адзін наш хлопец, у гусарах служыў. 3 пяром ды з шабляй. Праводзіць аднойчы мяне дадому... Як цяпер помню: ночка ясная, месяц аж заходзіцца... Толькі падышлі да могільніка, як глядзь нейкая здань на нас ідзе: уся ў белым. Як далі мы драпака! Гусар спачатку мяне за руку трымаў, а потым глядзіць, што я збегчыся з ім не магу, кінуў мяне, а сам наўцёкі, толькі шабля брынчыць. А ў мяне ногі адняліся, не магу больш і кроку ступіць, прысела ля дарогі, галаву рукамі абхапіла і ўся калачуся, як асінавы лісток... Чую нехта падышоў да мяне і гаворыць: “Наташка, гэта ж я, не бойся”. Ледзь павярнула галаву, а побач Мішка стаіць і прасціну ў руках трымае. Бадай ты праваліўся! Так раззлавалася, а ён смяецца. “Хадзем, кажа мне, можа, шаблю з пяром знойдзем”. Вось, які ён быў!
Ну а пасля што?
Потым яшчэ цікавей было. Праз год сваты да мяне заявіліся. Бацька мой строгі быў. Як пачуў,
што яны зямлю мне даюць, то напусціўся: “Ідзі ды ідзі!” А жанішок нейкі дробненькі, сядзіць у куточку: ні лой ні масла... Губы такія ўжо тоўстыя, Божа ж мой, божа, як падумаю, што цалаваць яго прыйдзецца, аж мурашкі па спіне бегаюць. Сядзім мы гэта, гаворым, вокны адчыненыя, вечар такі ціхі, цёплы... I раптам чуем спеў. Я адразу пазнала Мішкаў голас. Пэўна, даведаўся пра сватоў. Пад ліпамі стаў і спявае:
На зелёном ковре мы снделн,
Целовала Наташа меня...
I так мне шкада яго стала. Круцілася я круцілася, пасля выйшла на кухню, быццам вады папіць, а сама раз ды ў акно. А праз два месяцы памерлі ў яго бацька і маці. Халера касіла тады людзей. Застаўся ён дома за гаспадара, ды дзве малыя сястрычкі на руках. Восень падышла. Вярталася я неяк з лесу праз поле, а ён арэ, бедненькі, больш ні душы. Так ён узрадаваўся, а ў мяне слёзы на вачах. У тую ж восень мы і ажаніліся. Бойкі быў твой дзед. А да цябе само шчасце ідзе, варта толькі рукі развесці.
А дзе яна зараз?
— У Смаргонях, злёт нейкі ў іх, дні праз два прыедзе.
— Любая мая бабуля, — з горкай усмешкай сказаў я, нічога з гэтага не будзе. Кланяцца не буду, ды і не пойдзе яна за мяне.
— Чаму гэта не пойдзе?! Што ж ты — крывы, сляпы ці гарбаты?!
Застары для такой дзяўчыны.
I як думаеш жыць?
Вось адпачну крыху, а там будзе бачна, працаваць пачну. Карацей кажучы, па цячэнні буду плыць, прыб’е куды-небудзь. Вось такія планы.
Ну і чакай! са злосцю сказала яна, папраўляючы акуляры, пакуль не прыб’ецца якая лахудра. Гарэлку будзе піць, курыць...
Такога не будзе, не бойся.
Ты бойся! Цяпер такія дзяўчаты пайшлі, асабліва па гарадах, што і п’юць, і кураць, і чорт ведае што вытвараюць. А каго такая можа нарадзіць, калі ўсё нутро пракурана? Толькі калеку!
Дык Наташа таксама з горада, — хуценька сказаў я.
Але з Ленінграда, а там людзі надта добрыя, хто ні з’ездзіць, проста дзіву даюцца. Бедныя людцы, такога гора хапілі ў вайну. Яна не курыць, не п’е і нават не фарбуецца.
Я ўсміхнуўся і нічога не адказаў.
Дарэмна смяешся.
Ну і ну! працягнуў я, поўная інфармацыя.
А што?! здзівілася бабуля, праўду табе кажу. Я няхай і аслепла трохі, але яшчэ бачу, вось так... Добра, што ўспомніла. Тут Сымоніхі ўнук, Саша, месяц як з арміі прыйшоў, і адразу жаніцца. Божа ж мой, Божа, як забегалі ўсе сваякі!
Што, маладая дрэнная?
— He, так сабе, зграбная дзяўчына, але яму ўсяго дваццаць гадкоў. Хацелі, каб пагуляў яшчэ. А ён як заўпарціўся хоць ты што! Ажно млее, бядак. Яны яму і так і сяк, папрацуй, адпачні, разгледзься, а ён ім кажа: “Хочаце, каб застаўся без жонкі, як Міхайліхі ўнук?!” Бачыш, што прыдумаў!
А адкуль ён мяне знае? здзівіўся я.
— Або, ты ж у гэтага валейбола даваў: і ў раёне, і ў вобласці, і тут каля клуба. А малыя ж глядзяць на такіх, запамінаюць.
Ну, а бацькі што?
Крыху падумалі ды згадзіліся. А што ж зробіш? Такога козыра ім падкінуў, што і біць няма чым.
Вось бачыш, бабуля: я хоць і стары халасцяк, а карысць прыношу людзям.
Але, усміхнулася яна, памог ім ажаніцца. Яны і цяпер цябе спамінаюць, бабуля зірнула на гадзіннік. Няўжо дванаццаць? Ці я не бачу?
За дзесяць хвілін.
Ідзі адпачні крыху. 3 такой далечы прыехаў. А я на агарод гляну. На днях з Наташкай палолі. Вось дзяўчына, за што ні возьмецца усё гарыць у руках. Проста не магу надзівіцца.
Няхай я і стаміўся з дарогі, але чамусьці доўга не мог заснуць. Знаёмы з далёкага дзяцінства пах падушкі ўсхваляваў да глыбіні душы. He верылася, што зноў дома, у сваёй бабулі.
“Што ж я ляжу, вось дурань, на дварэ ліпень месяц”, падумаў я. Хуценька ўстаў і накіраваўся на раку. Ішоў ледзь прыкметнай сцяжынкай, якая вілася паміж маладымі бярозкамі. Яшчэ здалёку адчуў дурманлівы пах: сухога аеру, сена, змешанага са смаляністым духам соснаў. Даўно я не ўдыхаў такога смачнага паветра.
А вось і Вялля! Недарэмна так калісьці празвалі яе нашы далёкія продкі. Як гарэза-дзяўчына, яна любіць падшуткаваць і давесці да роспачы незнаёмага падарожніка. To забяжыць наперад, то тут жа вяртаецца назад, схаваўшыся ў сасновым бары. A потым павольна цячэ праз лугі, дзе стаяць, як вартавыя, моцныя дубы. Глядзяць яны на гарэзлівасць сваёй прыгажуні і не налюбуюцца ёю ўжо колькі гадоў.
У мяне было сваё месца пад адным з такіх дубоў. Я распрануўся, паспрабаваў ваду і паплыў. I адразу ж адчуў на сабе чэпкія абдымкі. Доўга яна не выпускала мяне, а потым, нагуляўшыся ўдосталь, прынесла да пясчанай выспы, акаціла напаследак раз-другі хваляй і адхлынула: “Ох і стамілася я!”
Я ляжаў на гарачым пяску і глядзеў у неба. Самотна было на душы, неспакойна. Кожны раз, калі я глядзеў на такія рухавыя хмаркі, мне ўспаміналася маё дзяцінства, наша школа. Як хутка бягуць гады! Здаецца, толькі ўчора хадзіў у школу, а ўжо прайшло дваццаць гадоў. Падумаць і то жахліва. А тут яшчэ пажар адзіноцтва. Усё кагосьці шукаў, спадзяваўся... Вышукваў розныя прычыны і знаходзіў іх. Праўду гаворыць мая бабуля: “Як чалавек дурны, дык няшчасны”.
Самы большы жах наганялі на мяне мае гады. Каб быў жанаты, былі дзеці, то не так востра іх адчуваў бы.
Вечарам прыйшоў дадому. Бабулі не было, напэўна, падалася да Сымоніхі. Я сеў ля расчыненага акна і глядзеў на сад. Якраз насупраць расла вялікая груша-дзічка. У дзяцінстве, зусім малечы, мне падабалася пад ёй збіраць грушы. Яна амаль што не змянілася за трыццаць гадоў. Ціха рыпнулі дзверы. Я павярнуў галаву і ўбачыў дзяўчыну ў белай сукенцы, з сумачкай у руках.