• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    А-а... працягнула яна, цяпер ведаю. I дзе яны?
    На Вяллі. Я іх не бачыў, бабуля з імі гутарыла, ты прабач ёй.
    А што?
    Так, не дужа ласкава іх сустрэла.
    Наташ ўсміхнулася і нічога не адказала.
    Абавязкова схадзі да іх.
    Яшчэ чаго! Стамілася я, увесь дзень на сойцы.
    Вечарам я яе не бачыў. “Вось і ўсё”, думаў я, лежачы на сене ў паветцы. I як сабе ні даказваў, што я і такі, і сякі, нічога не атрымлівалася. Уявіў сабе толькі на міг, што заўтра Наташы не будзе, і такая пустэча зрабілася на душы, як бы абарвалася штось.
    Раніцай я сам гатаваў снеданне. У бабулі крыху разбалелася галава, але яна ўстала з ложка і сядзела ля акна, даючы мне парады, што і як рабіць. Я пёк бліны, якія мне вельмі падабаліся.
    I чаму ты такі баязлівы, мне так дзіўна, што проста не ведаю.
    Я са здзіўленнем паглядзеў на бабулю.
    Наташу забіраюць, а табе хоць бы што.
    А-а, вось ты аб чым. Што зробіш?
    Яна б пайшла за цябе, каб ты пасватаўся. Вось паспрабуй.
    Бабуля, зразумей раз і назаўсёды: Наташа маладая, прыгожая, жаніх з “Волгай”. Куды мне тут! Стаць на калені і прасіць, каб выйшла за мяне?!
    Ну, жыві як знаеш! Каяцца будзеш, ды позна будзе.
    Я б хоць сёння пад вянец, ды не па Сеньку шапка.
    У гэты момант на кухню ўвайшла Наташа, у квяцістым халаціку, з распушчанымі валасамі.
    Добрай раніцы! Чаму мяне не разбудзілі. Сама напякла б бліноў.
    Я адказаў вершамі:
    Услон заняў сваё ўжо места,
    На ім стаяла ражка цеста,
    А апалонік то і дзела
    У дзежцы боўтаў жвава-смела...
    Сярожа, а ў цябе спрытна атрымліваецца.
    Ён жа ўсё ўмее, сіратою вырас...
    Бабуля! Пабойся Бога, мне ж сорамна, бачыш: счырванеў.
    Толькі пачалі снедаць, як праз акно ўбачылі чорную “Волгу”.
    Сустракай гасцей, Наташа, сказаў я.
    Яна выйшла на падворышча. Праз некалькі хвілін ужо клікала мяне. Я не крануўся з месца.
    — Што ты сядзіш, як мяшок? накінулася на мяне бабуля.
    Няхай самі разбіраюцца, што я ім суддзя?
    У гэты момант у дзвярах з’явілася Наташа.
    Бабуля, што ж гэта ў вас за ўнук, мяне забіраюць, а ён не абараняе?
    Або, махнула рукой бабуля, трасецца, як той заяц.
    — Хадзем, Сярожа, я хачу, каб ты быў побач, і так зірнула на мяне сваімі блакітнымі вачыма, што я адразу ж падняўся.
    Каля машыны стаялі двое: хударлявы хлопец у джынсах і акулярах, а побач маленькі мужчына з салідным жыватом.
    Знаёмся, Сярожа. Гэта Ігар.
    Хлопец моўчкі падаў мне руку.
    Яго бацька...
    Сан Саныч, перабіў яе мужчына і моцна паціснуў маю руку. Давайце пад’едзем на раку, там і пагутарым. Ён адчыніў дзверцы “Волгі”.
    У нас свая машына, усміхнулася Наташа.
    Я не паеду...
    Чаму?! са здзіўленнем спытала яна.
    Буду толькі замінаць, яны ж да цябе прыехалі.
    Ну і што?! Сядай.
    I не падумаю. Ты яго нявеста, а я хто?
    А ты дурань! са злосцю сказала яна і накіравался да “Волгі”. Перад тым як сесці, яшчэ раз зірнула на мяне, потым дзверцы бразнулі, і машына рванула з месца.
    Я стаяў як аглушаны. Было такое адчуванне, быццам толькі што адхапіў важкую поўху.
    Тут і бабуля выйшла на ганак.
    Чаму ты не паехаў?
    Я моўчкі глядзеў на яе.
    Што яна табе казала? дапытвалася яна.
    Сказала, што я дурань.
    Правільна. Трэба было ехаць.
    Навошта?! Тут жа дурню відавочна, што я быў бы за падсадную качку.
    Ну, глядзі! бабуля махнула рукой і пайшла Ў хату.
    Я круціўся туды-сюды, не знаходзячы сабе месца. Потым пайшоў да Вяллі. Цягнула мяне туды невядомая сіла. Апусціўшы галаву, ішоў, задумаўшыся, па беразе ракі, як раптам пачуў воклік:
    Вось добра, што сустрэў вас. Як гэта гаворыцца: на лаўца і звер бяжыць.
    Я падняў галаву. Прада мной стаяў Сан Саныч.
    Хачу пагутарыць з вамі, сказаў ён. Размаўляў тут з вашай бабуляй, і яна паведаміла мне, што Наташа выходзіць за вас замуж.
    Які там замуж?! Тры тыдні як з Чукоткі прыехаў.
    — Ну, на жаніцьбу, бывае, і трох дзён хапае. Я ў чужое жыццё ўлазіць не маю права, але Наташа нявеста Ігара, майго сына. Яны вучыліся разам, кватэру для іх пабудаваў у Ленінградзе, і вось — на табе, перад самым вяселлем уцякла ў вёску. Настаўніцай працуе. А яна журналістка.
    Кнігу вершаў збіралася выпусціць. Мне што, ды Ігара шкада. He можа без Наташы жыць, усё з рук валіцца. Маўклівы стаў, мы з жонкай спалохаліся: часам і рукі на сябе наложыць. Нейкі несучасны ён. У другіх па дзесяць дзяўчат, а ён чорт яго знае.
    Я яму не перашкода, самі бачыце. Калі табе пад сорак, вельмі цяжка змагацца з маладымі, вось так...
    Ну, дзякуй вам, сказаў Сан Саныч, а то я спачатку крыху спужаўся пасля бабуліных слоў.
    Няма за што, а бабулі прабачце.
    Можа, павячэраем разам? У нас французскі “Напалеон”, не каштавалі?
    He даводзілася, холадна адказаў я.
    Ну што ж, не буду затрымліваць, Сан Саныч працягнуў мне руку.
    Я, не азіраючыся, пайшоў ад ракі ў Калодаўку.
    Сядзеў на сваім любімым месцы і глядзеў на ваду, дзе плавалі жоўтыя і белыя ліліі. I так раптоўна пачаў адчуваць нейкую душэўную пустэчу, што стала жахліва. Добра ведаў, што Наташа скора можа выйсці замуж ці паехаць дадому, і ўсе ж з ёй было добра і спакойна. Калі яна побач, то я забываўся пра сваю адзіноту і жыццёвыя няўдачы. Дзесьці ў глыбіні душы свяцілася маленькім агеньчыкам надзея. Ужо пачало вечарэць, а мне не хацелася дадому. Пачуліся крокі. Я азірнуўся. Каля маладой бярозкі стаяла Наташа. Падышла моўчкі і села побач.
    Прабач, Сярожа, такога нагаварыла сёння.
    Усё правільна. Я сапраўды вялікі дурань. Ну, і як пагаварыла з Ігарам?
    — Мы што, а вось вы з Сан Санычам аб чым гутарылі?
    Усе болып пра жыццё.
    А яшчэ?
    — Яшчэ пра адну прыгожую дзяўчыну, якая ўцякла ад свайго жаніха.
    Так-так, гэта ўжо нават цікава, яна падсела бліжэй да мяне.
    Нічога цікавага, забяруць цябе, і паедзеш на Чорнае мора, а потым у Ленінград, двухпакаёвая кватэра. Вось...
    Наташа доўга моўчкі глядзела на мяне.
    Хадзем, a то бабуля турбавацца будзе.
    “Ну што я такі за чалавек?! думаў я, варочаючыся з боку на бок. Можа, заўтра яе не будзе, a я як той баран: ні бэ, ні мэ. Дурню так і трэба. Эх, было не было!”
    Я хуценька падняўся і выйшаў на двор. Ноч стаяла цёплая, ласкавая... Наташына акно выходзіла ў сад. Я заглянуў. Гарэў начнічок. Наташа сядзела на ложку, укрыўшы ногі коўдрай, і штосьці пісала.
    Наташа, гэта я, не палохайся. Толькі некалькі слоў..
    Яна падняла галаву і ўсміхнулася
    Ну-ну! Як у старых раманах праз акно.
    Праз хвіліну я ўжо быў ля яе ложка і, прыпаўшы на адно калена, прамовіў з адчаем:
    He выходзь за Ігара! Прашу цябе і малю! Можаш за каго іншага, толькі не за яго!
    He пайду, прашаптала яна і пагладзіла, як дзіця, мяне па галаве.
    Толькі не думай, што я пра сябе дбаю. Проста...
    — Проста ты нічога не разумееш, — перабіла яна мяне і нечакана пацалавала ў шчаку...
    Амаль да самай раніцы размаўлялі мы з Наташай. Якая цудоўная была гэта ноч!
    Бабуля захварэла пад вечар. Стала раптоўна ціснуць у грудзях, балела галава. Мы з Наташай не адыходзілі ад яе. Выклікалі доктара. Ён нічога сур’ёзнага не знайшоў, выпісаў лекі.
    А раніцай прынеслі тэлеграму: “Мама захварэла. Прыязджай. Тата”. Наташа хуценька сабралася і вечарам выехала ў Мінск, каб адтуль ляцець на самалёце ў Ленінград. Я праводзіў яе да аўтобуснага прыпынку.
    На другі дзень бабуля ўжо пякла бліны.
    Што ж ты так?! Я і сам усё згатую, табе трэба вылежацца, накінуўся я на яе.
    Ужо крыху адпусціла, толькі галава шуміць. А табе я вось што скажу: адпраўляйся ты ў Ленінград.
    Навошта?
    Да Наташы з’ездзіш, маці яе адведаеш. Я тут малінавае варэнне маю, журавіны, ды і корань гэты адвязі.
    Жэньшэнь?! Я табе яго прывёз.
    Нашто ён мне? Усе адно памру. А ў Наташы маці маладая, ёй жыць ды жыць! Вось убачыш, як яна ўзрадуецца.
    Дык я ж адраса не ведаю.
    У мяне ёсць.
    Бабуля прынесла старадаўнюю шкатулку і стала перабіраць розныя паперы. Нарэшце адрас знайшоўся, і я перапісаў яго ў запісную кніжку.
    Наташа жыла на праспекте Гагарына, недалёка ад парку Перамогі. Я доўга стаяў перад дзвярыма, а потым нясмела пазваніў. Пачуліся крокі, шчоўкнуў замок, дзверы адчыніліся. На парозе стаяла Наташа.
    Сярожа! Як добра, што ты прыехаў!
    — Я жэньшэнь прыёз, бабуля прасіла перадаць.
    А маме ўжо лепш. Заходзь, я цябе пазнаёмлю.
    Лета ў Макаце
    Канчай дрыхнуць, прыехалі!
    Сяргей пазяхае, расплюшчвае вочы і пазірае на Сашу: “Дзіўны ён без акуляраў, зусім на сябе не падобны”.
    Дзе мы?
    Саша надзеў акуляры і стаў звычайным.
    Дзе-дзе! У Макаце. Увесь атрад ўжо выйшаў, працягваў Сяргей, завязваючы рукзак.
    А тут што за соннае царства?! А ну, хутчэй! Ну і работнічкамі Бог надзяліў!
    Гэта Таня Калмыкова камісар нашага невялічкага студэцкага атрада “Гарняк”, накіраванага на будаўніцтва насоснай станцыі і газаправода “Бухара-Цэнтр”, прыкрыкнула так, для парадку. A наогул прывабная, добрая, чымсьці падобная на артыстку Наталлю Варлей.
    Студэнты выйшлі з вагона. Непадалёку маленькі абшарпаны будынак вакзала, крыху далей ціснуцца адзін да аднаго домікі. Абапал ні кусціка, ні ўзгорка. Мёртвая, на першы погляд, зямля, як скура вярблюда, ляжала пад бязлтітасным сонцам. Той-сёй азіраецца са здзіўленнем: як жа тут працаваць?
    — Сапраўдная пустыня! — гаворыць Саша. — А яшчэ ж ехаць ды ехаць да месца!
    Неўзабаве прыйшлі тры машыны, і студэнтаў павезлі на месца будучай работы. Там, ля баракаў, у месцы яшчэ больш бязлюдным і пустым, іх сустрэў прараб, чалавек з загарэлым маршчыністым тварам.
    Прыехалі, хлопцы! Даўненька чакаем вас. Хто ў вас за старшага?
    Падышоў камандзір Сцяпан Чарненка, пяцікурснік, ветэран будоўляў. Ажаніўся ў мінулым годзе, вяселле гулялі ўсім атрадам.
    Значыцца, так, працягваў прараб, жыллё для вас падрыхтавана, сталовую, праўда, крыху не закончылі. Ваша задача закончыць земляныя работы і заліць фундамент. Работа цяжкая, але не капеечная. Сёння ўладкоўвайцеся, а заўтра і пачнеце.
    Сяргею і Сашу дастаўся маленькі, але вельмі ўтульны пакойчык. I ўсё ж ажно да вечара давялося валэндацца: то распакоўваць няхітрыя прылады для кухні, то майстраваць у самім пакойчыку тумбачку, крыху падламанае крэсла.
    Дзяўчаты тым часам гатавалі абед і вячэру. Іх было чацвёра, але хлопцы найбольш цікавіліся Таняй і Анэтай, бо Света і Зіна мелі жаніхоў і збіраліся замуж.
    Увечары Сяргей ляжаў на ложку і глядзеў у зорнае неба. Хтосьці перабіраў струны гітары. Чуўся голас Тані ля вялікай мачты, якую яны днём устанавілі. “Сцяг, напэўна, умацоўвае”, падумаў ён.