• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    Шэрлак Холмс у гэтым выпадку сказау бы: “Толькі без рук!” капітан засмяяўся. Тут трэба штосьці прыдумаць. А вось што я і сам не ведаю. Але аб адным прашу: калі ў каго ўзнікне добрая думка, то паведамляйце мне, бо вельмі баюся, каб нам яшчэ болып памылак не нарабіць.
    Дык выходзіць, што Юстын абуў нас у лапці! не сунімаўся Ігар.
    На білеце напісана, што выйгрышы будуць выплачвацца да першага жніўня наступнага года. Так што часу ў нас хапае,сказаў капітан.
    — А што б вы зрабілі на месцы Юстына? — спытаў Ігар у капітана.
    — Я не хачу нават на імгненне быць на месцы гэтага паганца! рэзка адказаў капітан.
    Ну, а ўсё-ткі, што б зрабілі? дапытваўся Ігар.
    Затаіўся б на некаторы час, мо на паўгода, a то і болып.
    А потым?
    He ведаю.
    Вось і я так думаю, што Юстын пакуль што білет прадаваць не будзе, працягваў Ігар.
    — I знішчыць не павінен, дадаў Мікалай Пятровіч, я то ведаю, які ён скнара!
    Разыходзіліся моўчкі. Прыкра было ў Ігара Іванавіча на душы, бо не было яснага плана, як адабраць білет у Юстына.
    Мінуў адзін месяц, потым другі. Цяпер Ігар прыязджаў дадому кожную суботу, але ніякіх навін не было. Праўда, Юстына выклікалі некалькі разоў у раён, да начальніка міліцыі, але і гэта нічога не дало.
    I тут, калі ўжо не было ніякай надзеі, Ігару пашанцавала. Аднойчы ў суботу, калі ён прыехаў дадому, да іх зайшла Кліманіха, аднагодка яго маці. Ігар якраз чытаў кніжку ў суседнім пакоі.
    Ну, Наталля, з парога пачала яна, учора такое здарылася, што проста не ведаю. Напэўна, паміраць скора давядзецца.
    Яшчэ што прыдумала,сказала маці, сядаючы ля акна. Расказвай.
    На днях хадзілі з Гарэлічыхай да варажбіткі, што ў Гануце жыве. Яна пра сваю дачку даведацца ці выйдзе замуж, а я пра Іванку майго, што ў гэтую вайну прапаў. Сэрцам чую жывець ён і ўсё! Узяла дзесятак яек ды малінавага варэння. Грошай у мяне няма сама ведаеш, якая пенсія. Але тры рубельчыкі выкраіла. Ідзем мы гэта з ёй, а дарога ўсё лесам, вось і пытаю: “Што ты ёй нясеш?” A яна і кажа: “Літар варэння ды два рублі”. А яны ж спраўней за мяне жывуць. Вось і парашыла я варэнне прыхаваць. Засунула слоік у мох пад вялікай сасной. Метку зрабіла. Прыйшлі пасля абеду. Сустрэла нас старэнькая бабулька, валасы сівыя, глядзіць ласкава... I ніякіх табе картаў. Гарэлічысе сказала, што дачка ў гэтым годзе замуж пойдзе. Потым зірнула на мяне, усміхнулася, і кажа: “Слоік варэння, што схавала пад сасной, забяры, але аддай таму, хто ў цябе папросіць. Мужа не чакай. Загінуў ён у першы год вайны”. Нічога ад мяне браць не хацела, але яйкі я ўсё ж паклала ў сенцах. I вось усё думаю: як даведалася, што я варэнне прыхавала? Каб якой бяды на мяне не наклікала. Ноччу заснуць не магу.
    Вот, не бяры ў галаву, маці махнула рукой.
    Гэтая размова моцна засела ў Ігара ў галаве.“А што, калі б у той варажбіткі спытаць, дзе білет дзед схаваў?” думаў Ігар, лежачы на ложку. Ужо далёка было за поўнач, а ён усё думаў... Дзеда да яе не зацягнеш, факт. I ён вырашыў сам пабываць у яе. Добра было б на машыне пад’ехаць, ды дзе возьмеш?
    I тут успомніў, што ў Мікалая Пятровіча ёсць старэнькі “Масквіч”.
    Раніцай быў у яго на кватэры.
    А, Ігар, праходзь, Мікалай Пятровіч моцна паціснуў яму руку. Можа, парадуеш чым?
    А ў вас ёсць навіны?
    Навіны ёсць, а білета няма.
    Можа, з Масквы што прыслалі?
    He. Старая Дар’я да Юстына хадзіла. Ледзь там не пабіліся. Ен яе выштурхнуў на вуліцу, а яна яму кіёчкам па вокнах...
    Малайчына бабулька! усклікнуў Ігар.
    Чаго радуешся?
    Бо добра зрабіла! Яму б яшчэ морду набіць! Але крыху пачакаем, бо ёсць цікавая задумка.
    Ігар расказаў пра варажбітку.
    Можна паспрабаваць, Мікалай Пятровіч пагладзіў вусы, але наўрад ці што атрымаецца. He веру я ім. Пасля вайны колькі іх было!
    Мікалай Пятровіч! Я аднойчы чытаў у “Нядзелі”, што ў Грузіі жыве хлопец, які чытае думкі на адлегласці. Тэлепатыяй валодае. А на днях прачытаў у часопісе “Беларусь” нарыс “Біяполе ўзаралі”. Там пра адну жанчыну. Да яе прывялі двух карэспандэнтаў, якія хацелі пра яе напісаць. А яна правяла недалёка ад іх рукой і сказала, хто з іх на што хварэе. Ды з такой дакладнасцю, што тыя ад здзіўлення нават пра свае пытанні забыліся. Можа, і гэтая бабулька такая.
    На другі дзень яны выехалі. Даехалі хутка. Мікалай Пятровіч, пераапрануты ў цывільнае, застаўся ў машыне на ўскрайку лесу, а Ігар накіраваўся да бабулі. “Толькі б дома была ды прыняла, падумаў ён, а там упрашу яе!”
    Яму пашанцавала. Калі зайшоў, бабулька піла чай. Павітаўся.
    Ну, пяшчотна сказала яна, з чым прыйшоў?
    Такая справа... Проста не ведаю, што і будзе, калі не паможаце.
    Ігар расказаў пра білет. Бабулька слухала моўчкі.
    Я не за сябе прашу, Лену шкада — круглая сірата. Можа, хоць прыстрашыце яго? Заплачу колькі трэба, грошай не пашкадую, ён дастаў пяцьдзесят рублёў і паклаў на стол.
    Цяжкая справа, бабулька задумалася. A грошы вазьмі, платы наперад я не бяру. Мне патрэбна яго бачыць, а сюды ён не паедзе...
    Я таксама пра гэта думаў, перабіў ён бабулю, таму прыехаў на машыне з адным таварышам. Мы б вас і назад хутка адвезлі.
    I ўжо ўнутрана падрыхтаваўся, што бабулька будзе пярэчыць, але, на яго здзіўленне, яна адразу ж згадзілася.
    Толькі апрануся.
    Добра. А я зараз машыну падганю.
    Ну як? спытаў Мікалай Пятровіч, калі Ігар падышоў да яго.
    Павязем бабулю проста да Юстына. Яна сказала, што павінна яго бачыць.
    Утраіх зайшлі ў хату. Дзед на прывітанне нічога не адказаў, а толькі злосна зірнуў і закрычаў:
    — А-а!.. Гануцкую ведзьму прывезлі! Білета не браў! I бачыць вас не жадаю!
    Мікалай Пятровіч хацеў штосьці сказаць, але бабулька апярэдзіла яго.
    Сірату крыўдзіш, грэх вялікі на душу ўзяў, a сумленне дакарае: рад бы загладзіць сваю віну, ды сорамна перад людзьмі! Я ведаю, дзе білет схаваў, але хачу аблегчыць твае пакуты: сам пакажы тое месца, здымі грэх з душы.
    Бабулька гаварыла ціха, але ў Ігара нават мурашкі па спіне забегалі. Ён чакаў, што дзед зноў пачне сварыцца, але той раптоўна абмяк.
    Апусціўшы сівую галаву, сядзеў ля акна і маўчаў. Бабулька пільна глядзела на яго. Ігару на імгненне нават стала шкада дзеда.
    Наступіла цішыня. Толькі чутны былі ходзікі. I тут дзед цяжка ўздыхнуў, і, прамармытаўшы сам сабе штось незразумелае, неакрэслена махнуў рукой на кут, дзе віселі тры абразы.
    Бабуля ўсміхнулася.
    — Я так і знала. Здымі, сынок, Мікалая Цудатворцу.
    Ігар падышоў у кут, асцярожна зняў невялічкі абразок, але білета не было. Падышоў Мікалай Пятровіч, узяў у рукі рамачку і стаў уважліва яе разглядаць. Потым дастаў ножык і з самага куточка асцярожна выцягнуў паперку. Гэта і быў латарэйны білет.
    Вось як бывае... працягнуў участковы, выціраючы спацелы лоб.
    Яны адвезлі бабульку дахаты. Грошай яна не ўзяла. Ігару вельмі хацелася спьітаць: ведала яна, дзе схаваны білет, ці потым здагадалася, калі Юстын махнуў рукой на абразы. Але не спытаў. Ды ўрэшце яно і не важна.
    Калі ехалі назад, Мікалай Пятровіч разважліва прамовіў:
    — Каб мне хто расказаў гэткую гісторыю, ні за што не паверыў бы! А тут... Калі білет панясеш?
    — Сёння. Лена якраз дома.
    Давай. А я заўтра ў раён паеду, парадую начальства.
    Болып за ўсіх радавалася бабка Дар’я. Яна плакала, жадала Ігару здароўя і шчасця. Лена сядзела збянтэжаная, сарамліва ўсміхалася, ад чаго здавалася яшчэ прыгажэйшай.
    У панядзелак Ігар з Ленай адвезлі білет у ашчадную касу.
    Двухтомнік
    Аб ім Сцянан ведаў усё: дзе нарадзіўся, вырас, калі пачаў пісаць апавяданні. Выразаў іх з газет і часопісаў, акуратна складваў у папку. Потым з’явіліся Яго кнігі. Купіць іх было амаль немагчыма. Але ўсякімі праўдамі і няпраўдамі Сцяпан іх здабываў. Нават двухтомнік купіў, за які прыйшлося заплаціць пяцьдзесят рублёў. Грошы ў яго былі. He так, праўда, і шмат, але былі. Сцяпан працаваў кавалём у калгасе. Зарабляў як калі — хапала. Праўда, яго жонка Насця прыносіла нярэдка намнога больш. Яна даглядала цялят. I ёй плацілі ад прывагі. Корму было не тое што раней, вось яна і старалася.
    А двухтомнік здабыў у абласным горадзе. Паехалі аднойчы з механікам па запчасткі. Пакуль той афармляў паперы, Сцяпан зматаўся ў кніжны магазін. Кніжак было шмат. Але калі ён назваў маладой прадаўшчыцы прозвішча аўтара, яна здзіўлена ўскрыкнула:
    Што вы?! Яго ў нас на базе расхопліваюць!
    I тут Сцяпана спыніў нейкі зграбны малады хлопец з вусікамі і сумкай у руцэ.
    Што шукаем, бацька?
    Двухтомнік.
    — Ну, ведаеш! Яго нават на базе няма, а ён у магазіне пытае.
    А дзе ж шукаць?
    — Ёсць месцы. Бяры крыху вышэй, — хлопец усміхнуўся. — Вось мне знаёмы сябра проста з друкарні прынёс.
    Глядзі жты... здзыівіўся Сцяпан.
    Адкуль будзеш? 3 вёскі?
    Але. Каваль я. Сцяпанам завуць.
    Вось што, сказаў хлопец, азіраючыся туды сюды, давай выйдзем.
    Яны выйшлі на вуліцу.
    Значыць, так: паўсотню на бочку двухтомнік твой. Усёк?!
    — А дзе ж ён? збянтэжана спытаў Сцяпан, адчуваючы, як горача зрабілася ў грудзях.
    Тут, хлопец адкрыў сумку. Сцяпан асцярожна дастаў кнігі.
    Праўда, прашаптаў ён. Пагладзіў чырвоныя вокладкі.
    Вось сялянская душа: не памацае не паверыць. Ну дык як? Бярэш?
    Бяру!
    Сцяпан забыўся пра ўсё на свеце. Ён толькі баяўся, што хлопец перадумае. I толькі седзячы ў кабіне разам з механікам, які сам быў за рулём, Сцяпан шкадаваў, што вось так, з гарачкі, адваліў пяцьдзесят рублёў.”Патаргавацца трэба было. Напэўна, уступіў бы рублёў дзесяць, а то і ўсе дваццаць пяць. Вось дык дурань!” лаяў ён сябе, гледзячы на дарогу.
    Якраз перад самай паездкай у горад у калгаснай касе яму выплацілі дзвесце пяць рублёў за цялушку, якую яны здалі месяц назад. I цяпер ён прыдумваў, што б такое сказаць Насці аб гэтай паўсотні.
    Што зажурыўся? спытаў механік.
    Ды так, задумаўся, Паўлавіч, і тут мільганула думка: “А што, калі...” Механіка ён паважаў. Хоць і малады, але справу сваю ведаў, ды і з людзьмі ўмеў ладкаваць.
    Тут просьба к табе, асцярожна пачаў Сцянан, праўда, не зусім звычайная, але, думаю, выручыш, га?
    Давай, выкладвай.
    Калі мая Насця спытае ў цябе пра грошы, то скажаш ёй, што я пазычыў табе пяцьдзесят рублёў. Быццам спатрэбіліся табе. Добра?
    Скажу, механік паціснуў плячамі. А куды столькі патраціў, няўжо прапіў?
    Ты што?! На другое пусціў.
    Можа, на абаранкі? — механік кіўнуў на поўную сумку.