Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Дзве кніжкі купіў сёння.
За пяцьдзесят рублёў?! механік так здзівіўся, што на імгненне выпусціў руль з рук.
Дык жа двухтомнік! Усё жыццё марыў купіць. А грошы што заробім. А вось Насця, калі даведаецца, перажываць пачне...
Пасля вячэры Сцяпан паклаў на стол сто сорак пяць рублёў.
Адкуль гэта? спытала жонка.
За нашу цялушку заплацілі сёння.
Дык яна ж цягнула рублёў на трыста. Дзе астатнія?
Якія трыста?! Забылася, ці што? Дзвесце пяць рублёў. У нас жа квітанцыя ёсць, зірні. Дзесятка разляцелася: абаранкі, тое ды сёе. А пяцьдзесят рублёў механіку пазычыў. На канапу там ці на што, не ведаю.
— А чаго ты злуешся? — з усмешкай спытала жонка, уважліва гледзячы на Сцяпана.
Нічога я не злуюся, ён мелькам глянуў на Насцю, пачырванеў і змахнуў крошкі са стала.
He, ашукваць ён не навучыўся. Ды яшчэ каго сваю Насцю, якую з такой цяжкасцю заваяваў у маладосці. Сцяпан маўчаў, апусціўшы галаву, а яна ціха сказала:
— Нікому ты не пазычаў, мяне не ашукаеш. A вось на што столькі грошай патраціў розуму не прыкладу.
Яна гаварыла ласкава. Сцяпан крыху пасмялеў. Яму шкада было Насці, але і прызнавацца не хацелася. Хваляваўся за яе здароўе.
He прапіў жа, сама бачыш, ён падняў вочы на жонку.
— Гэта праўда, не прапіў, а куды ж падзеў? Можа, якой-небудзь артыстцы духі французскія купіў?
Вось дык прыдумала! Сцяпан усміхнуўся.
Тады згубіў.
I тут Сцяпан не вытрымаў рашыў прызнацца.
Я кнігі купіў, ціха сказаў ён і заглянуў жонцы ў вочы.
На пяцьдзесят рублёў?! Гэта ж колькі кніг выйшла?
Дзве кнігі купіў, але я іх на ўсю бібліятэку ў нашым клубе не прамяняю.
Так... жонка, пакусваючы губы, глядзела Сцяпану ў вочы. А гэтыя, яна ўзяла ў рукі грошы, таксама на вецер пушчу! Паглядзім, да чаго дажывемся!
Насця! Я сам перажываю, зразумей мяне! Але ў гэтым двухтомніку сабрана ўсё, што Ён напісаў. Мне больш у жыцці нічога не патрэбна: ні касцюма, ні плашча... у нас жа ўсё ёсць, жывем, дзякуй Богу, не горш, чым другія.
А ты забыўся, што ў нас дзве дачкі? Таня ў дзесятым — нявеста! Ды і Галя ў сёмым — у што папала не апранеш. Кожнай патрэбна па тысячы дзве на вяселле.
— Мы больш збярэм, вось пабачыш! А гэтую паўсотню, бадай на яе паляруш, я табе прынясу. У Казаковых печ заканчваю, ды і Сымоніха прасіла ў новым доме пліту зрабіць. Мне больш ніякіх абновак: усё табе і дочкам.
Ён яшчэ хацеў сказаць што-небудзь добрае, каб супакоіць яе, але не знайшоў слоў.
— Ну добра, — Насця ўстала і, цяжка ўздыхнуўшы, выйшла ў сенцы. “He, што ні гавары, думаў Сцяпан, а жонка мая золата. Другая б заела зусім. Але перажывае, факт”.
Калі леглі спаць, Насця сказала:
Ты не думай, Сцёпа, я не скнара, але баліць душа і ўсё! Пяцьдзесят рублёў паўмесяца працаваць! Патаргавацца патрэбна было, напэўна, уступіў бы!
Я і сам аб гэтым думаў, але як убачыў кнігі, проста дух захапіла, а ў галаве адно: “Толькі б прадаў!” Ты ўяві сабе, што мы за гэтыя грошы світэр мне купілі. Можа, лягчэй стане.
Выдумшчык ты мой! Дай хоць паглядзець, што за кнігі.
Зараз! — ён імгненна ўскочыў з ложка і кінуўся да паліцы.
Вось, глядзі! Я сёння не стаў чытаць, каб цябе не хваляваць. Ён ведаеш як піша! Проста ў душу зазірае, як бы з табой гаворыць. А адно апавяданне пра нас з табой напісана.
Ён спехам пачаў гартаць кнігу.
Няўжо пра нас?
Сапраўды. “Светлыя душы” называецца.
Дык тут жа пра шафёра, а ты каваль.
У гэтым уся розніца, а іншае ўсё сходзіцца. У Яго і пра каваля ёсць. Эх ты, акварэль! і Сцяпан пацалаваў яе ў шчаку.
Сцёпа, а калі ён праз годзік-другі яшчэ кніжку напіша? Ізноў купляць будзеш?
У тым і бяда, што не напіша. Памёр Ён. Усяго і пражыў сорак пяць гадкоў.
Чаму ж так мала?
Такія людзі доўга не жывуць. Згараюць, быццам порах. Душа ў Яго была добрая, светлая. Вось прачытаю Яго апавяданне слёзы набягаюць. Аб людзях клапаціўся, а сябе не збярог.
— Няхай бы ягоных кніжак больш выпуспілі, каб усім хапала. Няўжо не ведаюць, што яны нарасхват?
Яшчэ як ведаюць. Але ж і іншых пісьменнікаў друкаваць трэба.
Увосень Сцяпану было самотна на душы, тужліва. Асабліва пасля той страшэннай восені, калі, раскрыўшы газету, убачыў яго партрэт у чорнай рамцы. Сядзеў здранцвелы, радкі так і скакалі перад вачамі...
Як ён раней чакаў яго новага апавядання, аповесці! А даведаўшыся пра толькі што выдадзеную Ім новую кнігу, цешыўся, нібы малое дзіця. Ён запісваў яе назву ў асобны сшытак, каб потым пачаць пошукі. Часам Сцяпан шкадаваў, што Ён займаецца, акрамя літаратуры, яшчэ і іншымі, як яму здавалася, пабочнымі справамі.
“А каб толькі пісаў, думаў Сцяпан доўгімі зімнімі начамі, колькі кніг паспеў бы выпусціць, нават за гэткае кароткае жыццё, што было адведзена Яму лёсам”.
Прагледзеўшы ўважліва двухтомнік, Сцяпан зразумеў, што многіх апавяданняў ён не чытаў. Гэта ўзрадавала яго. Цяпер кожны вечар прачытваў зусім мала, як бы жадаючы расцягнуць сваю радасць на наступныя дні.І кожны раз, загарнуўшы кнігу, доўга не мог заснуць. “Чаму так атрымліваецца ў жыцці, думаў ён, што такія таленавітыя людзі так мала жывуць? За што такая несправядлівасць?!”
I тут заўсёды з’яўляўся перад вачыма Сцяпана Яго твар. Ён аднойчы ўбачыў Яго па тэлевізары. Да таго сумны, змораны, відаць было хварэе Ён. А побач былі сябры, знаёмыя па рабоце, жонка. Але найболып вінаваціў Сцяпан сябе. Бо ўсё збіраўся Яму напісаць, хацеў нават паслаць мёду, але не ведаў адраса.
Калі ўжо быць праўдзівым да канца то была ў Сцяпана адна задумка. Але ён нікому нічога не гаварыў, нават думаў аб гэтым з жахам у душы. Як жа, толькі раскажы — засмяюць! Сораму не абярэшся!
Перш чым прыступіць да задуманай справы, яму патрэбна было пракансультавацца ў юрыста. У раён Сцяпан не хацеў ехаць. Там сваіх поўна. Як піць даць — даведаюцца. А ў вобласць так проста не паедзеш прычына патрэбна. I ён стаў яе шукаць, але нічога не атрымлівалася. А прызнацца жонцы не хапала храбрасці. I тут яму пашанцавала. Аднойчы прыйшоў вечарам з работы, а старэйшая дачка ўся ў слязах.
Таня, што здарылася? Мама пакрыўдзіла?
— He, яна выцерла слёзы.
Увайшла Насця.
— Сказала ж табе купім! Дык не — адразу ў слёзы!
Іх жа расхапаюць, як ты гэтага не зразумееш! сказала Таня і выйшла з кухні.
Што здарылася, Насця?
Сымоніха сваёй дачцэ футра купіла. Мы хадзілі з Таняй: прыгожае, таннае, нават прымералі.
Ну і што? Пайсці ды ўзяць, раз ёй так спадабалася. Мы ж збіраліся ёй нешта да зімы купіць.
Які ты шустры! У вобласць патрэбна ехаць. У нас такіх і ў паміне не было.
Сцянан ледзь не ўскрыкнуў: “Давай я з’езджу!” Але загадзя стрымаўся, нават насупіўся.
Ну, не ведаю, сама рашай.
Што тут думаць: збірайся, заўтра паедзеш.
Ты толькі з раніцы механіка папярэдзь. Спешнай работы ў кузні няма, але ўсе-ткі скажы....
У горад Сцяпан выехаў у сем гадзін раніцы, самым першым аўтобусам. Пакуль дабраўся, універмаг быў ужо адчынены. Футра купіў адразу ніякай табе чаргі. “Расхапаюць, усміхаючыся, думаў ён, крочачы па вуліцы і зыркаючы вачамі па шыльдах, — так і правісяць да вясны, хоць бы ў наш раён адправілі”.
Ён доўга таптаўся вакол юрыдычнай кансультацыі, усё не асмельваўся зайсці. He любіў ён гэтых спраў. Аж ў грудзях непрыемна засмактала. Хацеў пайсці выпіць піва, але перадумаў: яшчэ скажуць, што выпіўшы. А людзі зрэдку спакойна заходзілі туды і выходзілі.
“Дык што ж гэта я? Бы дурань які!” — раззлаваўся ён і рашуча накіраваўся да дзвярэй.
У прыёмнай нікога не было. Толькі ля акна друкавала на машынцы маладая дзяўчына. Убачыўшы Сцяпана, яна спрытна дастала цыгарэту, шчоўкнула запальніцай і, разы са два зацягнуўшыся, спытала:
Вы па якой справе?
Так... Спытаць хачу.
— Вось і я хачу даведацца якая ў вас справа: грамадзянская або крымінальная?
Пытанне канчаткова збіла Сцяпана з панталыку.
Хоць да каго накіруйце, ціха прамовіў ён. Дзяўчына глянула ў спіс.
Ідзіце ў дзесяты кабінет. Проста, потым налева.
“Хоць бы толькі да жанчыны не трапіць”, думаў ён, ідучы па калідоры.
Дзверы былі абабітыя, не пастукаеш. Сцяпан крыху пастаяў, потым асцярожна прыадчыніуў іх.
За сталом сядзела жанчына і штосьці хутка пісала. “Так і знаў! Ёлкі-палкі!” хацеў зачыніць дзверы, але было позна.
Заходзьце-заходзьце...
Добры дзень!
Добры дзень! Вы да мяне? яе вялікія, крыху падфарбаваныя вочы так і ўпіліся ў Сцяпана.
Да вас, Сцяпан уздыхнуў.
Сядайце, а клуначак на табурэтку палажыце.
Ён сеў насупраць, ля самага стала.
Слухаю вас.
Сцяпану не хацелася ўсё расказваць гэтай жанчыне. I ён маўчаў, не ведаючы, што рабіць: ці пайсці, ці застацца. Жанчына чакала. Па яе твары прамільгнула ўсмешка.
Ну, доўга будзем маўчаць?
Сцяпан пачухаў патыліцу.
— Такая справа, што нават не ведаю, з якога боку падступіцца.
А вы пачынайце, зараз разбярэмся.
Значыццца так: памёр адзін пісьменнік, ужо даўно. А мне Яго смерць спакою не дае. Баліць душа і ўсё! Што ужо не рабіў, як ні суцяшаў сябе нічога не памагае. Гады праходзяць, а боль узмацняецца.
I што ж вы рашылі?
Хачу ў суд падаць на Яго жонку, урача, можа, яшчэ на каго.
Так... жанчына дастала цыгарэту. — Аб кім ідзе гутарка?
Яна ўзяла запалкі, збіраючыся прыкурыць. Сцяпан сказаў.
— Вось як! — усклікнула жанчына і рэзка адкінулася назад, так і не паспеўшы прыкурыць. Цікава, працягвала яна, пільна гледзячы на Сцяпана. Пачнем з жонкі: у чым вы яе вінаваціце? у голасе жанчыны пачуліся суровыя ноткі.
Але Сцяпан не спалохаўся, наадварот адчуў у гэта імгненне, што можа сказаць усё.
Я дакладна ведаю, спакойным голасам пачаў Сцяпан, што ў апошнія гады Ён хацеў паехаць у вёску, каб там пісаць. Вось жонцы патрэбна было
не ўпусціць такі момант. Пазвала б доктара прафесара, каб той прыстрашыў трохі: стан крытычны, ніякіх хваляванняў. Толькі ў вясковай цішыні зможа паправіцца.
А ці ведаеце, што Ён быў яшчэ артыстам, здымаў фільмы? перабіла яго жанчына.
Ведаю.
Дык вы думаеце, што такога чалавека можна саслаць у вёску, адарваць ад любімай працы?! Ён бы з нудоты памёр!
Але ж Ён сам гаварыў, не стрымаўся Сцяпан, што задумак шмат, хоча толькі пісаць. У вёсачку б махнуць. Я разумею, не такі ўжо дурны, — увесь час Ён там бы не быў, але хоць пару месяцаў. Свежае паветра, мёд, малачко... Потым, можа, і зусім застаўся б. А жонка замест гэтага на здымкі фільма адпусціла, адкуль Ён не вярнуўся.