Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Нас таксама няхай разлічвае, сказаў Лявон.
Рана яшчэ! запярэчыў Кузьма.
Чаму рана?!усклікнуў Лявон. Дошак няма і не будзе! А нам сядзі і чакай з мора пагоды! Хоць бы халтуру якую падкінулі.
Раніцай усё ж Кузьма пайшоў да старшыні. Вярнуўся толькі пад абед. Моўчкі дастаў з-за пазухі дзве бутэлькі “Экстры”.
Дошак не будзе, сказаў ён, сядаючы пад сцяной дома. Заўтра будуць прымаць домікі. Трэба навесці марафет ды замачыць іх як след.
А чаго так доўга быў? спытаў Валерка.
Хадзілі са старшынём на раку. Невялічкі масток хочуць зрабіць. За вёскай, у самым вузкім месцы.
I колькі ён дае?
Тысячу рублёў.
Няхай сам робіць за тысячу!
Я і не згадзіўся дзве запрасіў.
А ён што?
— Армянам аддаў.
Думаеш, яны за тысячу зробяць?! усклікнуў Лявон.
He такія яны дурні, дадаў Алесь.
Яны і за дзве не возьмуцца! Кузьма вылаяўся. Я іх ведаю не першы год.
Прыбіралі да цямна. Усюды валяліся аскабалкі дошак, трэскі, лучына. За вячэрай выпілі дзве бутэлькі. Валерку паказалася мала, і ён адправіўся на пошукі яшчэ адной. Праз якую гадзіну хтосьці пастукаў ім у акно.
Алесь першы ўсхапіўся з ложка, адкрыў фортку.
— Ці не вашага там хлопца армяне лупяць! — прагучаў усхваляваны голас цёткі Галі, у якой яны бралі малако.
Дзе?
Ля клуба, мне бабы сказалі.
Збегайце, хлопцы, забярыце, Кузьма з цяжкасцю падняў галаву з падушкі.
Алесь з Лявонам хутка апрануліся і выбеглі на вуліцу. Валерку знайшлі за клубам, ля самага плота.
У парванай акрываўленай кашулі ён ляжаў і штосьці мармытаў. Відаць, дзесьці добра яшчэ дабавіў, бо калі яны паднялі яго, ён ледзь трымаўся на нагах.
3 цяжкасцю прывялі дадому. Знялі кашулю, абмылі, палажылі на ложак.
Праспалі амаль да абеду. Валерка першы падняўся, сядзеў на ложку і разглядваў у люстэрку свае сінякі.
— Ну і фінгалы! здзівіўся Кузьма. — Хто ж цябе так размаляваў?
— Армяшкі. Учора зайшоў да іх каньячком пачаставалі. А потым адзін, такі гарбаносы, падпіў і кажа: вам за масток старшыня тысячу абяцаў, а нам за чатыры аддаў. А чаму? Бо беларусы дурні з дурняў! Ну, я не стрымаўся урэзаў яму па носе... А тут яшчэ трое наляцелі. Цяпер так бакі баляць, мо рабрыну якую паламалі. А галава гудзе спасу няма!
Ён зноў улёгся на ложак. Падняўся адзін Кузьма. Хуценька памыўся, выпіў шклянку малака і, ужо ля парога, сказаў:
Так і быць адпачывайце. Пайду домікі здаваць.
Вярнуўся ён пад вечар. Моўчкі паставіў на стол тры бутэлькі гарэлкі. Адразу ж, як па камандзе, узняліся над падушкамі ўскалмачаныя галовы.
Ну і бугор у нас! усклікнуў Лявон. Толькі падумаў, як бы апахмяліцца, а бутэлькі тут як тут!
Тэлепат! дадаў Валерка.
Прынялі домікі? спытаў Алесь.
Прынялі, Кузьма ўздыхнуў. Заўтра можна атрымліваць грошы.
Колькі на нос?
Па тысячы рублёў.
Усяго?!здзівіўся Лявон.
Вы ж спіце, а што я там адзін зраблю! Паўдня ў канторы лічылі больш не выходзіць. Як пачалі пералічваць усё нязробленае спіс на ўсю старонку!
Судзіцца будзем! не ўнімаўся Лявон. Што зроблена вось гэтымі рукамі заплаці!
Валерка тым часам напоўніў чаркі, дастаў агуркоў, нарэзаў тонкімі скрылькамі сала.
— Давайце прапусцім, як у песні пяецца па адной, а раніцай рушым да старшыні.
Усе моўчкі выпілі.
— Толькі не напівацца, — Кузьма ўзяў бутэлыку, схаваў у рукзак. Ато заўтра зноў не паднімецеся.
— А чаго паднімацца? Я па такую палучку не пайду, сказаў Лявон, разліваючы рэшту гарэлкі ў шклянкі.
Пагаварыць жа трэба! Што я адзін усёй брыгадай пойдзем.
Раніцай старшыню ледзь засталі.
Так, хлопцы, сказаў ён, збіраючы паперы на стале, — пакуль ёсць грошы палучайце, бо потым чакаць будзеце.
Мы не згодны з такой палучкай, сказаў Лявон.
Чаму?
Домікі амаль гатовыя і па тысячы рублёў? Мы судзіцца будзем!
Судзіцеся, я не супраць. Але глядзіце, каб яшчэ менш не высудзілі.
— Былі б дошкі — мы б іх закончылі, так? I атрымалі б па чатыры тысячы.
— А колькі ў вас па мелачоўцы не зроблена?! — перабіў яго старшыня. Вось ваш брыгадзір ведае. I яшчэ: хто мне за тыя расцэнкі возьмецца вясною слаць падлогу, рабіць шалёўку, фарбаваць? Вы ж усе аднолькавыя пабольш бы ўрваць, а калгас не дойная карова!
He вам бы пра гэта гаварыць, сказаў Лявон.
— Ах вось яно што! Вымятайцеся! Пужаць надумалі! Смаркачы!
Дадому ішлі моўчкі. I толькі калі селі за стол і Кузьма дастаў учарашнюю бутэльку гарэлкі, Алесь сказаў:
Ну і чаго мы дабіліся? У старшыні моцныя сувязі ў раёне, мне іхні бухгалтар гаварыў. А хто мы для іх?
Што прапануеш? спытаў Кузьма.
Давайце атрымаем па тысячы рублёў, а там і судзіцца можна. Пакуль у суд, туды-сюды — зіма застане! Ды і грошай ужо няма. За што жыць будзем?
Табе што, прамовіў Лявон, хаця б на білет хапіла, а дзе справядлівасць! Нас жа як авечак абдурылі!
Цяпер ён не разлічыць, сказаў Валерка.
Нікуды не дзенецца! Я заўтра пайду і ўсё уладжу, сказаў Кузьма. Валерка, разлівай.
Грошы атрымалі на наступны дзень. А праз гадзіну Алесь сядзеў ужо ў аўтобусе. Хлопцы засталіся. Валерка хацеў спачатку ехаць з ім, але ў апошнюю хвіліну перадумаў.
“Толькі б да вакзала дабрацца, думаў Алесь, толькі б дабрацца!”
Білет купіў без цяжкасцей. I толькі ўладкаваўся на верхняй паліцы, як адразу ж моцна заснуў.
Партрэт
Старшыню сельсавета Сароку Мікалая Пятровіча тэрмінова выклікалі ў вобласць. “I чаго б гэта?” — думаў ён, седзячы ў сваім кабінеце на другім паверсе. Бо з тыдзень таму ён быў там на нарадзе, выступаў і нават меў асабістую размову з кіраўніком вобласці Іванам Іванавічам. Таму быў яшчэ на памяці ягоны артыкул у рэспубліканскай газеце, дзе ён якраз напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў расчахвосціў у хвост і ў грыву кіраўніцтва Беларускага народнага фронту. Асабліва дасталося іхняму лідэру, якога ён прапясочыў як мае быць, сабраўшы на таго вялізны кампрамат, у якім, калі шчыра прызнацца, было нямала фактаў са столі.
I хаця Мікалаю Пятровічу ў той час было ўсяго дваццаць пяць гадоў і ён толькі другі месяц працаваў старшынём сельсавета, але палітычны нюх яму падказваў, што на БНФаўцаў стаўкі рабіць нельга пралятуць яны, як той тазік па асфальце. I мясцовую іхнюю філію яму ўдалося праўдамі і няпраўдамі спачатку раскалоць, а пасля амаль цалкам і ліквідаваць.
Давялося дзеля гэтага пайсці і на пагрозы, шантаж, нявыдачу зямлі пад будаўніцтва, і на звычайныя хітрыкі. Адчуваў, што такія дзеянні калісьці залічацца яму ў паслуговы спіс, толькі трэба набрацца цярпення і чакаць. He працаваць жа да пенсіі ў сельсавеце! Жыццё людзей пагаршалася з кожным днём, а тут шустрыя БНФаўскія мазурыкі прапаноўвалі адным махам скочыць у капіталістычны рай. А ў людзей яшчэ нават і цяпер сядзіць каменем у душы настальгія па былым жыцці. Зусім яшчэ нядаўна, якраз перад выбарамі ў парламент, прыперліся два БНФаўскія лідэры на сустрэчу з выбаршчыкамі. Але і тут Мікалай Пятровіч быў на вышыні спрацаваў на ўсе сто з гакам: імгненна імітаваў рамонт у мясцовым клубе, і тым нічога не засталося, як з’ехаць у іншае месца. Праўда, тут ужо ён дзейнічаў смела, амаль у адкрытую, бо меў афіцьійна-патаемнае распараджэнне з раёна, як дзейнічаць з тымі або ішымі кандыдатамі ў дэпутаты. На той нарадзе, у час перапынку, Іван Іванавіч сам падышоў да яго, паціснуў руку і коратка распытаў пра жыццёбыццё ў іхнім Зарэччы. Пасля нагадаў пра яго былыя артыкулы ў друку і ў жартаўлівай форме папярэдзіў, што і цяпер спаць у шапку яшчэ рана, бо апазіцыянеры розных масцей, хаця і загналі іх у норы, але пакуль паціху шкодзяць сапраўдным барацьбітам за народнае шчасце. A прыканцы іхняй кароткай сустрэчы загадкава і шматабяцальна зірнуў на яго і па-сяброўску паляпаў па плячы. Гэта быў яўны намёк на нешта. Мікалаю Пятровічу падалося, што кіраўнік
вобласці чагосьці не дагаворвае, і падумалася, што той хоча зноўку даручыць яму нейкую патаемную акцыю.
I вось гэты нечаканы выклік. Ён не на жарт усхваляваў яго. Але, прыкінуўшы, што і да чаго, Мікалай Пятровіч супакоіўся, і ў яго нават нечакана ўзняўся настрой.
А чаго баяцца? Вялікіх промахаў на рабоце не было нават у самыя першыя дні працы механікам у калгасе пасля інстытута. А пасля ўжо, дзесьці праз два гады, яму прапанавалі ўзначаліць сельсавет. I ён згадзіўся: як-ніяк, а першая прыступка па кіроўнай службовай лесвіцы. Ступіў на адну, замацаваўся, а потым і на другую можна ўскарабкацца.
Жонцы, якая працавала ў мясцовай школе, вырашыў пра свае думкі пакуль не расказваць. Вечарам ён толькі папярэдзіў яе, што едзе ў камандзіроўку. Яна не стала ў яго дапытвацца, a толькі папрасіла, каб сёе-тое купіў у горадзе.
Ехаць было няблізка рэйсавы аўтобус шпарка імчаў яго амаль усю ноч, але затое з самага ранку ён першы трапіў у прыёмную кіраўніка вобласці.
Той а палове восьмай быў ужо на працы, пра што Мікалай Пятровіч пачуў ад сакратаркі, маладой і даволі прывабнай дзяўчыны, з пунцоваружовымі шчочкамі і гарэзлівымі ямачкамі на іх, якія на імгненне з’яўляліся падчас усмешкі.
Мікалай Пятровіч неўзабаве быў у кабінеце. Іван Іванавіч паднўся з-за стала і, выходзячы насустрач яму, прамовіў:
— Рад бачыць цябе, Мікалай Пятровіч! Самы ранні наведвальнік.
Проста з аўтобуса...
Яны парукаліся.
Праходзь, прысаджвайся. Я вось таксама амаль з сямі раніцы на працы.Такі, браце, час, што трэба працаваць, інакш грош нам цана.
Ён зноўку ўсеўся ў сваё мяккае паваротнае крэсла, а Мікалай Пятровіч прысеў непадалёку, за даўжэзны стол.
А выклікаў я цябе вось па якой справе, Іван Іванавіч на хвіліну змоўк, пасля адкрыў папку чырвонага колеру і працягваў: Мы тут параіліся і вырашылі прапанаваць табе пасаду кіраўніка суседняга з вамі раёна. Што на гэта скажаш?
Проста і не ведаю... Такая нечаканая прапанова, Мікалай Пятровіч на імгненне разгубіўся, адчуўшы, як прыемная гарачыня шуганула па грудзях.
He буду ад цябе хаваць, што наконт тваёй кандыдатуры была ў мяне кароткая размова з самім, Іван Іванавіч крутануўся ў сваім крэсле і паказаў рукою на партрэт.
Ці пацягну я на такой пасадзе? Мо ёсць болып дасведчаныя кандыдаты?
А то як жа! Кандыдатаў хапае. Яны ёсць, былі і будуць. А ты што спалохаўся?
Ды не... А што з былым кіраўніком?
3 ім здарылася бяда знайшлі павешаным у лесе. Яшчэ ідзе следства, але вырысоўваецца вельмі непрыглядны малюнак: звязаўся з мафіяй, паграз у карупцыі, вось і фінал... Кіраўніцтва рэспублікі робіць стаўку на маладых, таленавітых і ўжо заявіўшых пра сябе людзей. Так што прымай раён і працуй. А досвед справа нажыўная. 3 чаго пачынаць я табе падкажу, а пасля і ў госці пад’еду. Хачу цябе парадаваць — вырашана пытанне і наконт кватэры. Выехаў тут на зямлю абяцаную адзін гора-прадпрымальнік, вось ягоная трохпакаёўка і будзе тваёй. Так што здавай справы ды прыступай да працы.