Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
I доўга тут жылі?
Ды не, гадоў пяць. Пасля абрыдла бацьку гарадское жыццё, і вярнуліся ў сваю вёску. А праз які час зноўку я тут апынуўся прызвалі служыць на флот.
— Цікава, — прамовіў я. Хацеў спытаць пра службу, але дзед Кузьма мяне апярэдзіў:
Бяры венік, a то зальюць камяні, не папарымся як след.
Толькі пасля трэцяга заходу вырашыў ён крыху адпачыць. Я прынёс два куфлі піва, яно ў той час прадавалася проста ў лазні, ды зноў пачаў распытваць пра яго жыццё.
Вось ты не паверыш, пацягваючы піва, казаў дзед Кузьма, што я да дзевяноста гадоў працаваў на чыгунцы. I не вартаўніком, а на пуцях: шпалы мянялі, рэйкі... I яшчэ б мог, але тут сыны населі: “Сароміш нас, табе што, грошай мала?” Таго не разумелі, што пры сіле я, дый без працы не магу. Але паслухаў звольніўся. Праўда, і цяпер не сяджу склаўшы рукі, у вёсцы спраў хапае, паспявай толькі паварочвацца.
— Адкуль у вас такая моц? Мо валодаеце якім патаемным сакрэтам даўгалецця?
— Якое там! — ён махнуў рукой. — У нас амаль усе з радні доўгажыхары. Дзед мой сто дваццаць гадоў пражыў, бацька на сто дзесятым памёр. Але даўжэй за ўсіх пражыў бы мой дзядзька, бацькаў брат.
Чаму?
Вельмі моцны быў. Немцы расстралялі яго ў сорак другім годзе на сто пятым годзе жыцця, бо злавілі, калі ён вёз муку партызанам. Але галоўнае веруючымі былі ўсе мае суродзічы. Я, напрыклад, у святы не працую. Летам, праўда, калі там сена ўратаваць ад дажджоў, то выйду, a так... Перад людзьмі ж сорамна. Сусед мой, пухам яму зямелька, як толькі, бывала, нядзелька
наступіць, то зранку дровы сячэ ці гной выкідвае. Колькі разоў яго папярэджваў, а ён толькі пасміхаўся. А пасля з лёгкімі ў яго штосьці сталася, так і не ўратавалі. Я табе шчыра скажу без веры пражыць немагчыма. Раскажу адзін выпадак. Хадзілі мы ў кругасветку. I здарылася так, што апынуўся я за бортам. I каб жа шторм быў, a то поўны штыль. Толькі экватар перасеклі, спякота, вада цяплей не трэба! Спужаўся, але трымаюся, а тут акулы... To злева плаўнік вытыркнецца з вады, то справа. Ну, думаю, канцы табе, Кузя. Тым часам акул яшчэ болып стала, зусім блізка падплываюць. Тут я зірнуў на неба і прашаптаў: ‘Тоспадзі Ісусе Хрысце, памілуй мя!” I пачаў бесперапынку паўтараць гэтую кароткую малітву. I што ж ты думаеш? Амаль імгненна адплылі акулы ад мяне. Праўда, зусім не зніклі, трымаліся воддаль, але ж спакайней стала на душы. Перастану малітву шаптаць, яны зноў да мяне падплываюць.
I як жа ўдалося выратавацца?
— Наш карабель мяне і падабраў. Як я упаў, гадзіны праз дзве села каманда абедаць, а мяне няма. I наш капітан, век за яго буду Бога маліць, аддаў загад павярнуць назад. Праз няць гадзін мяне падабралі. Што на гэта скажаш?
Дзівосы ды і толькі, адказаў я. Магчыма, у гэтай малітвы чароўныя словы. Вы яе раней ведалі?
А як жа! Аднойчы трапілася мне ў рукі кніжка “Апавяданні вандроўніка”. Там адзін жабрак апавядае пра сваё жыццё. Ён дзесьці вычытаў, што чалавеку трэба бесперапынна маліцца, вось... Дзе б ты ні быў, а паўтарай пра сябе: “Госпадзі Ісусе Хрысце, памілуй мя!” За працай, у час адпачынку і нават у сне. Калі знойдзеш тую кніжку, то пачытай, не пашкадуеш.
Ён дапіў піва, а я хуценька аднёс куфлі. Пасля яшчэ парыліся, я нават знямог, але трымаўся, бо няёмка было перад дзедам Кузьмой. Мне падалося, што ён і не думае выходзіць з лазні. Урэш-
це мы памыліся, апрануліся і выйшлі на вуліцу. Заканчваўся май, ласкава свяціла сонейка. Прыселі на лаўку ў скверыку.
I да каго вы прыехалі? спытаў я.
Да праўнукаў. Старэйшы ў войска збіраецца, вось і вырашыў наведаць горад майго юнацтва, служыў тут.
А на якім караблі?
Спачатку на крэйсеры “Рурык”, а пасля даслужваў на імператарскай яхце “Штандарт”.
Вось як! здзівіўся я. I цара бачылі?
А то як жа. I не адзін раз!
А хто быў капітанам “Штандарта”?
Контр-адмірал Чагін.
I як там служылася?
Нічога. Крыху лепш кармілі, дый лішняя чарка перападала.
Першы прыезд цара памятаеце?
Было гэта ўлетку 1907 года. Цар Мікалай падняўся на палубу “Штандарта” пад гукі духавога аркестра. Стралялі гарматы, бесперапынна крычалі “Ура!”. Спачатку павітаўся з камандай, пасля ў суправаджэнні вялікага князя Мікалая Мікалаевіча і ўсёй дварцовай світы накіраваўся ў царскую рубку, дзе гасцей чакаў раскошна накрыты стол... А матросам выдалі па чарцы гарэлкі і загадалі: “Камандзе песні спяваць і весяліцца!” I вось тут я ўбачыў маленькага хлопчыка ў матроскай форме. За ім ішоў незнаёмы мне матрос. Хтосьці прашаптаў: “Наступнік трона!” Царскага сына звалі Аляксеем. Была ў яго і нянька Вішнякова. Яны пасля не адзін раз рабілі прагулкі на яхце, хадзілі нават у Гельсінгфорс.
Ён змоўк, зірнуў на зялёныя лісточкі таполі, уздыхнуў і сказаў:
Усяго давялося пабачыць на сваім вяку, здавалася б, нажыўся, а паміраць усё адно неахвота.
Мне хацелася штосьці яму сказаць, суцешыць, але я прамаўчаў.
Аднак, дзед зірнуў на гадзіннік, будзем развітвацца, a то мае пачнуць хвалявацца.
Мы падняліся з лаўкі.
Трымайся, землячок, вучыся, але і нашу Беларусь не забывай. Ганарыся, што беларусам завешся, абавязкова вяртайся ў родныя мясціны. Толькі свая зямелька дае сілы і доўгае жыццё.
На развітанне дзед Кузьма моцна паціснуў мне руку. Крокаў праз дзесяць я спыніўся і азірнуўся. Былы матрос з яхты “Штандарт” няспешна крочыў па вуліцы. Ён рассякаў людскі натоўп, быццам той магутны крэйсер.
Я ў думках перахрысціў яго і прашаптаў: “Госпадзі! Зберажы яму здароўе на доўгія гады!”
I чамусьці адразу ж узнёсла і радасна стала на душы. Успомнілася мая маці, царква на ўскрайку вёсачкі і старэнькі наш бацюшка.
Падсвечнік
Самота заўсёды навальвалася нечакана — вярэдзіла душу, прыносіла бяссонніцу. Зберагчыся ад яе было немагчыма. Сцяпан у такія хвіліны ўкладваўся ў свой ложак і заплюшчваў вочы. He хацелася бачыць гэтую нахабную паненку, якая часцяком наведвалася ў яго халодны інтэрнацкі пакой. I няхай бы так да каго прыбілася, дык не толькі яго ўлюбавала, быццам адчувала, што тут ёй можна ўволю ўсцешыцца.
Сцяпану было трыццаць восем гадоў, а ён усё яшчэ халасцякаваў. У каханні яму не шчасціла з юнацкіх гадоў. Але ён паспеў змірыцца з такім становішчам. Працаваў майстрам на кар’еры, здабываў гліну, з якой на камбінаце выраблялі цэглу і дрэнажныя трубкі.
Калі шчыра прызнацца то на жыццё грэх было скардзіцца. У свой час, пасля заканчэння інстытута, так складваліся ў яго жыццёвыя абставіны, што давялося паблукаць па белым свеце не адзін дзесятак гадоў. Пачынаў з Сахаліна, пасля працаваў у Сібіры, трапіў нават і на спякотны поўдзень, дзе часцяком даймалі пясчаныя завірухі, а ў спакойныя дні, нават ноччу, не было асвяжальнай прахалоды.
Але заўсёды цягнула ў родныя мясціны, у сваю Беларусь. Пяць гадоў таму пашчасціла ўладкавацца на камбінат, які месціўся на ўскраіне абласнога цэнтра. На другі год працы дырэктар выдзеліў яму асобны пакойчык у інтэрнаце, абяцаў нават аднапакаёўку. Але з кожным годам ён адчуваў, што чагосьці не хапае яму ў жыцці. Але чаго? Ён і сам не ведаў. Адно разумеў толькі не жанчыны. Гэта раней цягнула яго да дзяўчат, хацелася абняць, адчуць прыемную цеплыню жаночага цела... А вось цяпер пачаў астываць у сваіх жаданнях, але душа балела. Бывалі такія дні месца сабе не знаходзіў, крыўдаваў на ўвесь белы свет.
Але аднойчы амаль усё імгненна змянілася ў ягоным жыцці. У самы разгар вясны Сцяпан нечакана захварэў і злёг. Так ён на здароўе, дзякуй Богу, не скардзіўся, але днямі прамок на рабоце да ніткі. Вясна для кар’ера сапраўднае бедства. Амаль усюды непралазная гразь, дарогі ўшчэнт размывае вада, і не адзін раз бывалі выпадкі, што затапляла ў забоі вялізны экскаватар.
Добра яшчэ, што ў іх камбінаце была свая паліклініка. Цэхавы ўрач, Святлана Мікалаеўна, маладая і вельмі прыгожая жанчына, хуценька змерыла яму тэмпературу і выпісала бальнічны лісток. Інтэрнат быў цераз дарогу, але ён ледзь да яго дабраўся, бо вельмі дрэнна сябе адчуваў. Як толькі ўвайшоў у свой пакой, то адразу ж наліў вады ў электрычны чайнік, а сам пачаў распранацца. Працяглае халасцяцкае жыццё прывучыла яго на выпадак нечаканай хваробы трымаць пад рукой неабходныя лекі. Ён дастаў з паліцы невялічкую баначку малінавага варэння, паклаў у каструлю засохлыя галінкі малінніку, дабавіў рамонкаў і ўсё заліў кіпнем.
Пасля зняў з цвіка торбачку з сухарамі, знайшлося нават некалькі пачак пячэння. Усё гэта паставіў на дзве табурэткі ля ложка.
Цяпер можна было хварэць! Ён улёгся ў ложак і пачаў піць настоеную на травах гарбату. Крыху паляжаў і непрыкметна заснуў.
Прачнуўся толькі а дзесятай гадзіне раніцы наступнага дня. Адчуваў сябе крыху лепш, амаль не балела галава, але пад вечар тэмпература зноў узнялася. Градуснік паказаў трыццаць дзевяць з паловай. Палаў твар, сохлі губы. Ён нават крыху спалохаўся, бо такая тэмпература, калі ты размяняў чацвёрты дзесятак, не вельмі прыемная штука. Вырашыў усё-ткі прыняць таблетку, а што паробіш трэба як-небудзь ратавацца.
Познім вечарам, перад тым як патушыць святло, ён зірнуў на невялічкі абразок Ісуса Хрыста, які вісеў побач на сценцы, і прашаптаў адзіную кароткую малітву, якую ведаў яшчэ з дзяцінства.
Толькі на трэці дзень падняўся Сцяпан з ложка. Адразу ж пагаліўся ды згатаваў сапраўдны сняданак: падсмажыў сала з цыбуляй, а ў апошні момант укінуў на патэльню два яйкі. Крыху шумела ў галаве, але ён адчуваў, што хвароба адступае, дый тэмпературы амаль не было.
Пасля зноў улёгся ў ложак — вырашыў не рызыкаваць, каб зноўку не адкінула, бо можна і ўскладненне адхапіць.
Пачытаў кніжку, а пасля дастаў з паліцы запаветны сшытак. Яго Сцяпан нікому не паказваў, бо там былі вершы. Пісаць пачаў даўно, але ў друку з’явіліся яны два гады назад. Пасля яшчэ друкаваўся, а некалькі вершаў нават трапілі ў калектыўны зборнік. А пасля таго, як са сталічнага часопіса яму паведамілі, што рыхтуюць падборку ягоных вершаў і прасілі даслаць фотакартку, то ён пачаў марыць і пра ўласную невялічкую кніжку.
Пад вечар вырашыў схадзіць у паліклініку. Чарга была невялікая. Хвілін праз дваццаць Сцяпан сядзеў перад Святланай Мікалаеўнай, якая штосьці хуценька пісала ў журнале. Пасля зірнула на яго, усміхнулася , і спытала:
- Ну, як сябе адчуваеш?