Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
А мой намеснік...
— За яго не хвалюйся, яму паўгода да пенсіі засталося, капаць пад цябе не будзе. I запомні з гэтай хвіліны ты вертыкальшчык, і гэтым усё сказана. Улада — неабмежаваная, але ў рамках Канстытуцыі. Праўда, у жыцці бываюць сітуацыі, калі дзеля поспеху справы можна тоесёе і парушыць. Усёк?! Нягледзячы на тое, што мы заключылі доўгачаканую дамову з Расіяй, абставіны ў рэспубліцы даволі складаныя. Мы
павінны палепшыць жыццё народа любымі сродкамі. Падкрэсліваю любымі! Сам, ён са сполахам хітнуў галавою на партрэт, казаў нам пра гэта на вузкім паседжанні.
Але ж пасада мая выбарная...
Выберуць, нікуды не дзенуцца. А пачынай са скарачэння сваіх упраўленцаў. Іх там развялося не злічыць. Рыба, як сам ведаеш, загнівае з галавы, яе і трэба ў першую чаргу аздаравіць. I з катэджамі разбярыся растуць у тваім раёне як грыбы... I яшчэ хачу папярэдзіць, наконт патаемнага кантролю за ўсім і ўсімі. Тут у адным з раёнаў быў выпадак, калі міліцыя затрымала звычайнага жабрака-бомжа. Той дзе трэба і не трэба тыцкаў свой нос, ды ўсё падслухоўваў і запісваў. Затрымалі, давай дапытваць, а той ні слова, ды яшчэ пасміхаецца. А ў міліцыі на такое свая метода давай дубасіць. Але і жабрак трапіўся не лыкам шыты — пачаў размазваць іх па сценцы. Гукнулі падмогу, а ён — плясь на стол пасведчанне капітана КДБ. Усёк?! Вось так. Яго вока, ён зноўку крутануўся і паказаў рукою на партрэт, не спіць ні днём ні ноччу! Але ты не хвалюйся: галоўнае не загрымець бы нам над фанфары! I колькі слоў пра мафію. Пры рыначных адносінах яна была, ёсць і будзе. Праводзім і мы з ёю барацьбу. Але трэба ведаць, што і там людзі працуюць з галовамі і дыпломамі. I пагрозы будуць, і подкуп, і шантаж, і ўсё іншае. Тут — не мне цябе вучыць, тым болып, што раён твой прыгранічны. Я нядаўна чытаў успаміны былога мэра Парыжа. Дык той піша — у свой час яму ўдалося так паставіць справу ў горадзе, што сама мафія црацавала на яго.
Няўжо падаткі з яе браў у гарадскую казну?
Хто яго ведае. Праз які годзік наладзім табе паездку ў Францыю, знойдзеш яго і выпытаеш. А што? Нам цяпер у капіталістаў трэба вучыцца. I наконт твайго працоўнага дня скажу: калі-нікалі папрацуй, на карысць справы,
да трэціх пеўняў. Я гэта к таму, што аднойчы затрымаўся, а дзесьці так а першай гадзіне ночы званок ад самога... Карацей кажучы: намотвай на вус спатрэбіцца. Узрост твой спрыяльны для кар’еры. Вось і ўсё, — Іван Іванавіч падняўся з-за стала.
Поспеху табе і ўдачы!
Дадому прыехаў познім вечарам. Калі расказаў сваёй Валянціне пра новую пасаду, тая спачатку здзівілася, а потым сказала:
Дзе ж ты ўправішся з цэлым раёнам, ды яшчэ ў такі нялёгкі час!
Людзі ж працуюць...
У цябе досведу кот наплакаў. А ты зірні навокал: калгасы развальваюцца, заводы стаяць...
А дамова з Расіяй? Гэта табе што?
Дамова на паперы. Колькі ўжо было падпісана дамоў, а што толку?
Дык мне што адмаўляцца?
— He ведаю. Хаця б намеснікам папрацаваў, уведаў раён і людзей. А так... Паспрабуй, яна ўздыхнула, але будзь асцярожным, бо могуць так падставіць, што пасля не адмыешся.
Але калі пачула пра трагічны лёс папярэдніка, жонка не на жарт спалохалася.
I ты сам лезеш у такую пятлю? Мафія цяпер такую сілу мае, што з ёй ніхто не справіцца, бо ўсюды ў яе свае людзі.
А трохпакаёвая кватэра? ляснуў ён апошнім козырам з жыццёвай калоды. Няўжо табе не надакучыла выграбаць попел з грубкі?
Паабяцалі даць праз годзік-другі, а зняць цябе могуць і праз паўгода.
Тут ты праляцела. Трохпакаёўка ўжо чакае!
Парашылі: жонка дапрацуе ў школе да летніх канікулаў, а ён пакуль пажыве адзін. Нядоўга засталося канчаўся прахалодны, са снегам, красавік.
Праз тыдзень Мікалай Пятровіч пераступіў парог свайго новага кабінета. Ён быў прасторны, утульны і светлы. Адразу ж кінуўся ў вочы партрэт самога, які, здавалася, наскрозь свідраваў яго сваімі
пранізлівымі вачыма... Мікалай Пятровіч, як зачараваны, некалькі хвілін моўчкі глядзеў на знаёмы твар і не мог зварухнуцца з месца. I тут, у дадатак да ўсяго, ён выразна пачуў: “Я тебе не нкона. Саднсь н работай!”
Мікалая Пятровіча кінула ў дрыжыкі, у яго імгненна ўспацеў лоб, і ён на паўсагнутых нагах, утуліўшы галаву ў плечы, нясмела пасунуўся да свайго крэсла.
Праз які час ён ачомаўся і супакоіў сябе тым, што ўсё гэта яму падалося. Такое бывае, штосьці падобнае на галюцынацыю, пра гэтую з’яву ён аднойчы прачытаў у часопісе.
Пачаў перабіраць добры стос папер, падрыхтаваных сакратаркай, але на душы было трывожна і мутарна.
Новая ягоная кватэра прыйшлася яму даспадобы. Ён пабываў там разам са сваім намеснікам — Сяргеем Паўлавічам. Гэта быў паўнаваты мужчына ў вялікіх чорных акулярах і з добра пасівелымі скронямі. Пасля гаворкі з ім Мікалай Пятровіч з жахам зразумеў, што сельсавецкія турботы і яго новыя клопаты гэта неба і зямля. Але ж трэба было з чагосьці пачынаць.
На наступны дзень ён сабраў у актавай зале ўсіх сваіх упраўленцаў — пачынаючы з прыбіральшчыц і заканчваючы першым намеснікам, пазнаёміўся з усімі і адразу ж заявіў пра будучае скарачэнне. Па зале пракаціўся прыглушаны незадаволены гул, але Мікалай Пятровіч тут жа ўсіх папярэдзіў, што на вуліцы ніхто не апынецца усе будуць працаўладкаваныя. Ды гэта мала каго супакоіла. Асабліва нерваваліся жанчыны: ведалі, якое беспрацоўе пануе ў іх невялічкім гарадку.
Мікалай Пятровіч зразумеў, што калі ён цяпер чымсьці такім незвычайным не асадзіць сваіх супрацоўнікаў, то пасля цяжка будзе з імі працаваць. Мільганула ў галаве адна цікавая задумка. Ён усміхнуўся і сказаў:
Калі не жадаеце скарачав;ца па добра вядомых вам правілах, то давайце правядзем лёсаванне.
Дык гэта што выцягнуў кароткую саломінку і на вуліцу? усклікнула паўнагрудая, чырвонашчокая кабета. Горш не прыдумаеш!
Чаму ж гэта кароткую? Мікалай Пятровіч зноў усміхнуўся толькі ёй. Якраз наадварот доўгую! Згодны?!
— Ara! He кіем дык палкай! гэтым разам адазвалася мілавідная бландзінка з першага раду. Асабіста я згодна на ўсё, толькі не на такія жахлівыя ўмовы!
У зале зарагаталі.
Ну што ж, калі два варыянты не падыходзяць, то ў мяне ёсць трэці, але, папярэджваю апошні. Ён патаемны. Заўтра ж апрабуем яго на жанчынах, а пасля калі будзе станоўчы вынік, то і на мужчынах.
А ўжо сёння нельга? — спытала ўсё тая ж нецерпялівая бландзінка.
Чаму ж не можна. Прашу жанчын сабрацца тут жа пасля працы.
Такая заява азадачыла і заінтрыгавала ўсіх. Жанчыны ледзь дачакаліся заканчэння працоўнага дня. Калі пасля шасці гадзін вечара Мікалай Пятровіч зайшоў у залу, усё былі ў зборы.
— Я вас не затрымаю, — прамовіў ён, — праз хвіліну-другую будзе вядома, хто з вас трапіў пад скарачэнне, ён на хвіліну змоўк, акінуў быццам вінаватым позіркам спалохана-зацікаўленыя твары жанчын, і сказаў: — У каго з вас бюстгалтары і трусікі блакітнага колеру тыя пад скарачэнне не падпадаюць.
На імгненне ў зале ўсталявалася мёртвая ціша. Твары жанчын не здолеў бы апісаць нават вялікі іх знаўца знакаміты Мапасан. Здзіўленне, страх, разгубленасць і яшчэ Бог ведае што панавала на іх.
У мяне! парушыў урэшце цішу чыйсьці голас.
I ў мяне! пачуліся насмешлівыя выкрыкі.
А дзе будзем правярацца? спытала прыгожая бландзінка, калі пацішэла ў зале.
У маім кабінеце, адказаў Мікалай Пятровіч. Чакаю прэтэндэнтак праз пяць хвілін.
I выйшаў, пакінуўшы ашаломлена-разгубленых жанчын у зале.
У добрым настроі зайшоў ён у кабінет і, зірнуўшы на партрэт, ажно падміргнуў яму, з весялосцю ў голасе прамовіўшы: “Здорава я іх ачмурыў'” Ды сталёвы позірк вачэй з партрэта ў адно імгненне сагнаў з твару ўсмешку. I не паспеў Мікалай Пятровіч зрабіць некалькі крокаў, як зноў пачуў знаёмы голас: “Ты что обалдел, нлн в Новннкн захотел?”
Толькі на гэты раз яму падалося, што голас зыходзіў з яго самога, а потым ужо рэхам каціўся па кабінеце. I ён спахмурнеў. У кабінет да яго так ніхто і не зайшоў. “Вось і добра, падумаў, пажартавалі і досыць, хай ведаюць, што цацкацца з імі не буду”.
Нейкую гадзіну ён яшчэ працаваў, а потым пешшу пабрыў дадому. Пасля вячэры прылёг на раскладанцы і пачаў думаць пра заўтрашні дзень. Задумаў са сваім намеснікам пачынаць знаёмства з раёнам. Парадаваўся, што ягоны папярэднік паспеў прыдбаць цуда-аўтамабіль новенькі джып з двума вядучымі мастамі. Для іхніх дарог ідэальны транспарт. Але думкі зноў вярталі яго да партрэта. Калі так і далей будзе, то можна і напраўду розум страціць ды загрымець у тыя Навінкі. Хоць ты да псіхіятра ідзі...
Назаўтра выехалі а восьмай гадзіне раніцы. Вырашылі з намеснікам пабываць у самым адсталым калгасе, які быў далекавата, за ракой, у глухім забалочаным месцы.
Шафёру было гадоў сорак, той усю дарогу маўчаў і толькі зрэдку адказваў на пытанні Сяргея Паўлавіча.
Адразу ж за горадам, быццам сярэднявечныя замкі, паўсталі катэджы. Яны, розных фасонаў і памераў, ганарліва пазіралі навокал і быццам хваліліся адзін перад адным: “Бачыш, які ў мяне дах?” “Польская чарапіца васемнаццатага стагоддзя”. “Падумаеш здзівіў! Мой дах з ацынкаванага ліста, вечны!” — “А мае чатыры вежыбайніцы — з пазалочанымі купаламі! Гэта вам
што-небудзь гаворыць? А зірнулі б вы на маю ўнутраную аздобу і ўбранства адразу лопулі б ад зайздрасці: паркет, мармуровыя залы, басейн, саўна, два патаемныя бары, шыкоўная спальня ва ўсходнім стылі і пяць туалетаў. А які запас замежнага дэлікатэснага харчу — на пяць гадоў хопіць. Прасвідраваная скважына падае мінеральную ваду ў адну з вежаў ды прыносіць немалы даход гаспадару...”
“Вось і імі трэба будзе заняцца”, — падумаў Мікалай Пятровіч, пазяхаючы ў руку.
3 шашы машына збочыла на калдобістую гравійку. Хаця і падкідвала, але можна было яшчэ трымацца. А калі ўзбіліся на лясную дарогу, то тут давялося нацярпецца. Але джып выпаўзаў з такіх ямін, дзе звычайная легкавушка даўно б сядзела па фары ў гразі.
Урэшце паказалася невялічкая вёсачка. Калгас “Светлы шлях” паспеў прачытаць Мікалай Пятровіч на запэцканай гразёю нахіленай шыльдзе.
— Святлей за шлях, якім ідзе гэты калгас, не бывае, прамовіў Сяргей Паўлавіч і ўздыхнуў.
У аднапавярховай будыніне канторы калгаса ў нехлямяжым кабінеціку ім пашчасціла застаць старшыню калгаса. Мікалая Пятровіча непрыемна ўразіў выгляд старшыні: той быў няголены, спахмурнелы, у добра паношаным карычневым пінжаку.