Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
- Добра. Хацеў бы выпісацца.
Яна змерыла яму тэмпературу, праслухала і сказала:
- Проста не ведаю, што і рабіць з табою.
А што такое? спытаў ён сядаючы на крэсла.
Непакоіць мяне твая невялічкая тэмпература трыццаць шэсць і дзевяць, яна на хвіліну змоўкла, а пасля дадала:
Зробім так: я цябе выпішу, але заўтра зранку зрабі здымак грудной клеткі. Так нічога не праслухоўваецца, але штосьці мяне насцярожвае...
Добра. Мне якраз на другую змену паспею.
Ён падняўся, узяў свой бальнічны лісток, развітаўся і выйшаў з кабінета.
Яны былі ў даволі добрых адносінах. Святлана Мікалаеўна ведала пра яго жыццё, прапаноўвала нават яму ў жонкі сваю знаёмую настаўніцу, на што ён жартаўліва адказваў, што калі тая хоць крыху падобна на яе, то адразу ж згодзен. У самой было шчаслівае сямейнае жыццё: даволі малады муж, дзве прыгожыя дзяўчынкі-блізняты.
А колькі карысных парад давала яму наконт здароўя — не злічыць. Праз дзень яму патэлефанавалі на работу і тэрмінова загадалі з’явіцца ў паліклініку.
Калі нясмела зайшоў у кабінет, Святлана Мікалаеўна збіралася ўжо дадому, але ўбачыла яго, адклала сумачку і прысела за стол. Яго здзівіў насцярожаны позірк яе блакітных вачэй.
— Тут вось якая справа, — прамовіла яна, дастаючы ягоную картку,прыйдзецца яшчэ падлячыцца.
А што здарылася? спытаў ён, працягваючы стаяць амаль ля самых дзвярэй.
Здымак паказаў невялічкую плямку на правай палове лёгкага. Нічога страшнага, мне здаецца — звычайнае запаленне, невялічкі ачажок. Гэта яшчэ вельмі добра, што на такой ранняй стадыі мы яго выявілі. Заўтра возьмеш усё неабходнае і паедзеш у бальніцу трыкатажнай фабрыкі. Там цудоўныя ўрачы і замежнае абсталяванне.
I доўга прыйдзецца там прабыць?
He менш за два тыдні.
Сцяпан развітаўся і выйшаў з кабінета. Адпрацаваў другую змену і вярнуўся ў інтэрнат а дванаццатай гадзіне ночы.
“Вось табе і на!” думаў ён, лежачы ў ложку. Ведаў ён пра гэтыя плямкі на лёгкіх. Успомніў суседа Антона з іхняй вёскі. У таго таксама ўсё з плямкі пачалося, а праз чатыры месяцы было пахаванне.
Думкі, думкі... Ад іх было не абараніцца. Успомнілася маці. Дзесьці бульбачку, бедная, цягае са склепа, перабірае. Яно і не дзіўна сярэдзіна красавіка, па-сапраўднаму прыпякае сонейка, а тут давядзецца ляжаць у душнай палаце, дый ці ўдасца яшчэ паправіцца? У яго назбіралася якраз адгулаў, і ён планаваў прыехаць у вёску дзён на дзесяць, каб дапамагчы пасадзіць бульбу на полі, ускапаць агарод, дый плот падрамантаваць.
Толькі пад самую раніцу ён крыху задрамаў, але які гэта быў сон, калі страх працягваў сядзець у ягонай душы...
У прыёмным пакоі бальніцы пра яго ўжо ведалі. Святлана Мікалаеўна, вось ужо добрая душа, паспела туды патэлефанаваць. У дадатак да ўсяго яшчэ і галоўнага ўрача папярэдзіла, з якім калісьці вучылася на адным курсе. Ці не з гэтай нагоды пасялілі яго ў невялікую палату, дзе стаялі ўсяго тры ложкі. Два былі занятыя, а трэці пуставаў. Прыбрана было, утульна, нават не раздражняў бальнічны пах.
Суседзі па палаце былі пенсіянеры. Аднаго з іх невялічкага, чарнявага, непакоіў страўнік, a другога былога настаўніка сэрца. Яны са Сцяпанам амаль не размаўлялі. Настаўнік увесь час чытаў кніжку, а чарнявы моўчкі ляжаў на ложку. Сцяпану пачалі праз чатыры гадзіны даваць уколы. Неўзабаве чарнявага перавялі ў абласную анкалагічную бальніцу. Гэтая навіна яшчэ больш усхвалявала Сцяпана. Калі і ў яго штосьці знойдуць, то таксама туды перавядуць, а адтуль можаш і не вярнуцца...
Ён стараўся адагнаць ад сябе такія думкі, бо ад іх можа і здаровы чалавек захварэць, але нічога не выходзіла.
А тут яшчэ прыкмеціў, што лечачы ўрач, жанчына ў гадах, якая кожную раніцу рабіла абыход
палат, з нейкай асцярогай і спачуваннем на твары ўвесь час пазірае на яго. Сцяпану пададося, што яна аб чымсьці ведае, але пакуль яму не гаворыць. Вось і засела ў сэрцы нядобрае прадчуванне...
Праз тры дні трывога яшчэ больш узмацнілася. Чамусьці і медсёстры раз-пораз, быццам незнарок, заходзяць у іхнюю палату ды акідваюць яго пільным позіркам. He такі ўжо ён прыгажун, каб зацікавіць маладых дзяўчатак. Тут было штосьці іншае, але што? Спытаць у іх баяўся. Яшчэ такое скажуць, што потым зусім розум страціш.
А за акном была вясна. I хаця толькі заканчваўся красавік, усталявалася такая цяплынь, што ваўсю зазелянелі бальнічныя таполі. Маркотна было адлежвацца ў такія дні на бальнічным ложку. Але ж нічога не паробіш.
I тут Сцяпан вось што надумаў: калі толькі будуць яго пераводзіць у анкалагічнае аддзяленне, то абавязкова збяжыць дадому. Бо калі ў яго знойдуць тую хваробу, якую ён і ў думках не хацеў называць, паратунку не будзе. Дык лепш ужо дома памерці. Пакуль хвароба зваліць з ног, паспее яшчэ маці бульбачку пасадзіць.
Было ўжо далёка за поўнач, калі ён урэшце заснуў. I прыснілася яму, што апынуўся ў незнаёмай мясцовасці, стаіць ля падножжа высакаватай гары. Навокал зелянее трава, ад дзівосных кветак ідзе адурманьвальны пах, а на небе толькі сонейка. I раптам заўважыў, як над гарою з’явілася невялікая кучаватая аблачынка. Яна імгненна пачала апускацца проста на яго. Хацеў кінуцца наўцёкі, але ногі быццам прыраслі да зямлі. Непадалёку ад зямлі аблачынка спынілася і з яе прагучаў голас: “Ты выздаравееш, але зрабі падарунак сваёй царкве!”
He паспеў ён ачомацца, як аблачынка імгненна знікла з вачэй. Сцяпан азірнуўся навокал і... прачнуўся. Хто б гэта мог быць? Мо сам Ісус Хрыстос размаўляў з ім або спецыяльна дасланы Анёл? Успомніў расказ былога лётчыка, з якім пазнаёміўся ў цягніку. Яго збілі. Галодны і пара-
нены, рыхтаваўся памерці, бо сілы былі на зыходзе. I тут убачыў у белай покрыўцы Божую Маці. Яна сказала яму: “Ідзі за мной!” Ён з цяжкасцю падняўся і пайшоў, ледзь перастаўляючы ногі. Праз колькі часу Яна вывела яго на хутар і знікла.
I тут у Сцяпана адразу ж узняўся настрой. Так цудоўна ён сябе не адчуваў ужо многія гады. Успомніў сваю царкву. Яна стаяла непадалёку ад іхняй хаткі, на самым ускрайку вёскі. Прыгожая, белакаменная, пад цынкавым дахам і з пазалочаным купалам. Нядаўна святкавалі яе стодваццацігоддзе. Дзед Вінцук яму расказваў, што калі яе будавалі, то ў раствор, каб змацаваць камяні, дабаўлялі курыныя яйкі.
А першы бацюшка быў сапраўдны асілак. Аднойчы бацька дзеда Вінцука ішоў ранічкай касіць, цемнавата яшчэ было, як заўважыў бацюшку ў сялянскай вопратцы. Той запраста браў рукамі вялізны камень і ўзносіў на рыштаванні. Днём майстры здагадваліся, хто тут пастараўся, але маўчалі...
Цяпер галаву Сцяпана свідравала адзіная думка: што ж падарыць у царкву? Можа, ікону? Але ж іх у царкве многа, ці знойдзецца нават месца? Урэшце вырашыў пра ўсё напісаць маці, каб тая спытала ў бацюшкі.
А тут яшчэ з самага ранку пачалі адбывацца такія падзеі, што ён ледзь стрымліваў сябе ад радасці. Адразу ж пасля абходу ўрач паведаміла яму, каб у шаснаццаць гадзін быў у рэнтгенкабінеце. Якніяк, а ён ужо дзесяты дзень у бальніцы. Высветліў Сцяпан і прычыну загадкавых позіркаў медсёстраў. Аказваецца, выйшла ўрэшце з друку вялікая падборка ягоных вершаў у часопісе. Вось яны і пазіралі на яго, бо прозвішча і імя супадалі, а на фотакартачцы было малое падабенства.
Са спакойнай душой адправіўся і на прасвятленне. Жанчына доўга і ўважліва разглядвала ягоныя лёгкія, а пасля спытала:
Дадому хочаш?
Спачатку не зразумеў чаму яна так спытала, a пасля хуценька адказаў:
— Вельмі хачу. Вясна ж на дварэ.
Яна выключыла апарат, пачала штосьці пісаць, а пасля зірнула на яго і сказала:
- Зацягваецца твой ачажок. Магчыма, заўтра выпішам.
Праз тры дні Сцяпан быў ужо дома. Расказаў маці пра свае прыгоды ў бальніцы, і тая адвячоркам адразу ж падалася да бацюшкі. Сцяпан чакаў яе з нецярпеннем, бо хацелася падарыць у царкву сапраўды неабходную рэч. I калі маці вярнулася, то проста з парога прамовіла:
— Бацюшка сказаў, што ім вельмі патрэбен падсвечнік.
У Сцяпана адразу ж зніякавеў твар.
- У царкве іх многа, адказаў ён.
- He пра тыя ідзе гаворка, маці хуценька зняла плашч. У царкву патрэбен вынасны падсвечнік, бо драўляны зламаўся. Заўтра царкоўная касірка паедзе ў Мінск па свечкі, вось там і падсвечнік можна на складзе купіць. Бацюшка прасіў, каб ты ёй дапамог.
- Я згодзен.
- А без вынаснога падсвечніка ні адно маленне ў царкве не праходзіць, сам убачыш, дадала маці.
- Вось і добра, Сцяпан павесялеў. А цяпер давай вячэраць.
Яны выехалі ў Мінск з самага ранку, а пад вечар былі ўжо дома.
Падсвечнік быў цудоўны. Танканогі, высокі, увесь зіхацеў на сонейку, пабліскваючы сваімі меднымі бакамі. Часам нават здавалася, што зроблены ён з чыстага золата. Сцяпан сам аднёс яго ў царкву.
Пасля цэлымі днямі быў заняты: рамантаваў плот, дапамагаў маці перабіраць бульбу. Яго прыемна здзіўляла тое, што ціхая радасць, якая пасялілася ў ягонай душы, пасля таго прарочага сну, не праходзіла.
Было такое прадчуванне, што ён далучыўся да чагосьці святога і патаемнага...
Малітоўнік
Малітоўнік быў невялічкі, у карычневай вокладцы. На яго я выпадкова наткнуўся, калі перабіраў на гарышчы кніжкі. Я даставаў іх з абшарпаных чамаданаў, кошыкаў і нават са звычайных мяшкоў. У асноўным гэта былі падручнікі, па якіх я калісьці вучыўся ў школе, але часам трапляліся і даволі цікавыя творы з мастацкай літаратуры. Я абтрос з іх пыл і перанёс у свіран, дзе змайстраваў з новых дошак шыкоўныя стэлажы.
Малітоўнік забраў з сабою ў хату. Ён нагадаў мне падзеі трыццацігадовай даўнасці. Служыў я тады першы год у войску, вучыўся на механіка-вадзіцеля. I тут пасябпаваў з Іванам Разгуляевым, або, як ўсе ласкава называлі яго, Ванюшам. Гэта быў сапраўдны асілак: рослы, шыракаплечы, а сілу меў з дзесятак салдат наўрад бы з ім справіліся. Праўда, быў ён на дзіва спакойны і маўклівы. Цяжка было выцягнуць з яго лішняе слоўца. Нават на шматлікія жарты ў свой адрас амаль не звяртаў увагі.
Праз які месяц-другі я прыкмеціў, што ён зусім не атрымлівае лістоў, а ў кожны чарговы прыход паштальёна не звяртае на таго ўвагі. Аднойчы я запытаў яго аб гэтым. Ён моўчкі зірнуў на мяне, уздыхнуў і ціха сказаў:
- Я з дзіцячага дома.
Толькі пазней я даведаўся, што ягоная маці шаснаццацігадовай дзяўчынкай выпадкова зацяжарыла і памерла пры родах. Майму сяброўству паспрыяла яшчэ тое, што нашы ложкі ў казармах стаялі побач. Сам я да войска паспеў скончыць толькі тэхнічнае вучылішча трактарыстаў, а Ванюша горны тэхнікум, працаваў дзесьці на Урале. 3 вялікай ахвотаю расказваў мне пра вялізныя электрычныя экскаватары, на якіх працаваў некалькі гадоў.