Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
“Можа, з пахмелля”, падумалася яму. Але дарма старшыня быў цвярозы.
Што такі спахмурнелы, Глеб Іванавіч? спытаў Сяргей Паўлавіч. — Вось новы кіраўнік раёна да цябе прыехаў. Чым парадуеш, якія праблемы?
— Праблем мора. Адзін трактар на хаду, а пасяўная на носе...
Што ж так? спытаў Мікалай Пятровіч.
А як вы думалі? Што было сваё адпрацавала... А за тое, што здалі летась дзяржаве па смешных цэнах, да гэтай пары не атрымалі.
А падсобнымі промысламі не думалі заняцца?
— Чым тут узбагацееш? — пачухаў патыліцу старшыня. Хіба што лапці плесці? Але ж дзед Кузьма не пойдзе да нас сваю адкрыў фірму.
А ён што пляце лапці? здзівіўся Мікалай Пятровіч.
Другі год. Тут амерыканец адзін прыязджаў, сам з мясцовых, то купіў у яго ажно дзесяць пар. Па сто долараў адваліў за пару. I дзед Кузьма імгненна стаў мільянерам. Самі прыкіньце: на нашы дваццаць мільёнаў адхапіў. Паклаў іх у банк і кожны месяц мае болып за паўмільёна чыстага прыбытку, ды яшчэ пенсія.
Можна яго ўбачыць?
А то як жа! За вёскай жыве, хата пры лесе. Я вам пакажу.
Дзеда Кузьму яны якраз засталі за працай, але плёў той не лапці, а кошыкі. Высокі, паўнаваты, з сівой бародкай і жвавымі чорнымі вачыма.
Дзед Кузьма, з весялосцю ў голасе прамовіў старшыня, прымай гасцей новага кіраўніка раёна з намеснікам.
Дзед Кузьма з кожным павітаўся за руку і прамовіў:
Прысаджвайцеся, людзі добрыя. 3 якой нагоды да мяне заехалі?
Цікавімся наконт лапцей, пачаў Мікалай Пятровіч, кажуць, што ў вас яны добра атрымліваюцца. Вось і хочам параіцца можа, у калгасе невялікі цэх адкрыць, як думаеце?
Дзед Кузьма хітравата ўсміхнуўся.
Ведаю, куды хіліце. Я ж даўно старшыні казаў — самая пара лапці плесці, бо падыдзе час — будуць яны нарасхват. Да гэтага ідзем, асабліва пасля падпісання такой шкоднай дамовы з Расіяй.
Чаму ж шкоднай? Запрацуюць заводы, будзем гандляваць з вялікай суседкай.
Яно так... Але ж маскалі найперш сваю выгаду шукаюць у гаротнай Беларусі. Абдзяруць нас як ліпку, вось убачыце. У мяне пяць класаў
і восемдзесят пяць гадоў за плячыма і то разумею у сваю хату чужынца пускаць нельга. Мой прапрадзед расказваў, што калі расійскія войекі ў дванаццатым годзе гналі французаў, то так здзекваліся з мясцовых сялян проста жах. Праўда, цяпер не тыя часы, бо рабаваць нас будуць расійскія кампаніі на сучасным узроўні. I з зямлёю нелады — гаспадар ёй патрэбен. A тут яшчэ парційцы з высокіх чыноў раскралі дзяржаўную маёмасць. Вось і крыўдна, што кіраўніцтва рэспублікі не разумее аднаго нас ужо абуваюць у лапці.
He загаворвайся, дзед Кузьма! перабіў яго старшыня калгаса. У былыя часы за такія словы загрымеў бы пад фанфары на ўсю катушку.
А ты не пужай. Я сваё адбыў дзесяць гадоў пляжыў лес у Сібіры.
За што? пацікавіўся Мікалай Пятровіч.
У сакавіку сорак пятага адхапіў гэты тэрмін, што хваліў нямецкіх кароў, бо вельмі ж тыя мне прыглянуліся: сытыя, гладкія, па чатыры вядры малака давалі. Супрацоўнікі Смершу мяне і арыштавалі. У мяне два ордэны і дзесяць медалёў, але і яны не ўратавалі.
На лапці зірнуць можна?
Зараз пакажу, дзед Кузьма зайшоў у запечак і прынёс дзве пары.
Вось гэтыя можна нават і ў макрэчу насіць падшытыя, а гэтыя ўлетку.
Новенькія бялюткія лапці выглядалі даволі эфектна.
У іх хадзіць адно задавальненне, працягнуў дзед Кузьма. Адпачываюць ногі, дыхаюць. He тое, што кірзачы цягаць, або гумовікі ад іх адна хвароба. Падабаюцца?
Ды ад іх жа вачэй не адвесці! шчыра сказаў Мікалай Пятровіч.
Тады бярыце летнія ў падарунак.
Вялікі дзякуй, дзед Кузьма.
Можа, чайку? Ен у мяне на травах, з мядком.
He, не! Часу каб надтачыць!
Паспелі яны пабываць яшчэ ў адным калгасе, і толькі а сёмай гадзіне вечара былі ў райцэнтры. Мікалай Пятровіч рашыў зазірнуць у кабінет узяць сёе-тое з папер, каб паглядзець іх у дарозе: заўтра субота, таму меркаваў пад’ехаць дахаты.
Да кабінета падыходзіў спакойна. Пераконваў сябе, што больш страшных слоў не пачуе. Але не паспеў за сабою дзверы зачыніць, як прагрымеў знаёмы бас: “Что?! Навеснл лапшн на ушн старый пройдоха-БНФовец? Да еіцё лаптн подарнл! Вот сам н будешь в ннх топать! Про меня вшнвые оппознцнонеры говорят, что я сем лет быкам хвосты накручпвал. Да, было такое. Но я не только накручнвал, а н вправлял мозгн разгнльдяям н проходнмцам, ослнная твоя голова!”
Мікалай Пятровіч хацеў штосьці сказаць, ды не змог голас грымеў далей: “А ты прогноз Павла Глобы чнтал? Нет?! Он сказал, что мне памятннк через трн года будет стоять на плоіцадн Незавнснмостн. II поставлен будет по воле народа. Чнтать нужно прессу, голубок! Подпнсан нсторнческлй договор, теперь можно подумать н о кабннете в Кремле. А ты с районом управнться не можешь!”
Мікалай Пятровіч стаяў, нізка апусціўшы галаву, быццам школьнік, які адхапіў чарговую двойку. Раптоўна наступіла цішыня. Ён хуценька паклаў неабходныя паперы ў дыпламат і кінуўся на вуліцу.
Ранічкай, калі шафёр прыгнаў машыну з гаража, Мікалай Пятровіч сам сеў за руль: правы меў у сельсавеце быў старэнькі “Масквіч”.
Вечарам расказаў жонцы пра дзіўны партрэт.
Ведаю, што такога не можа быць, а вось жа голас чую.
А можа, той партрэт зачараваны?
Як гэта?
Як, як! Я чытала, што хлопец прывёз з Афрыкі маску ды павесіў у пакоі. А праз нейкі час пачалі ўсе хварэць. Аказалася, афрыканскія чараўнікі перадалі праз маску хваробу сваіх гаспадароў на чужынцаў.
Я ж не хварэю, але ўжо ачмурэў ад ягоных размоў!
А ты пакліч вечарам бацюшку і няхай той пасвенціць партрэт. Мо і зойме яму... I да псіхіятра схадзі, мо ён што параіць. A то, не дай Бог, звіхнешся. Казала ж не па табе пасада!
Накаркаеш, што і сапраўды звар’яцею.
— I яшчэ зрабі вось што, лагодней сказала жонка, — здымі партрэт і агледзь уважліва. Мо там ёсць жучкі-слухаўкі? Мо ў вочы тэлекамеры ўстаўленыя? А што? Сёння ўсё можа быць...
Падужэлы пасля жончыных бліноў і пацалункаў вярнуўся Мікалай Пятровіч на працу. Без боязні зайшоў у кабінет, распрануўся і пачаў працаваць. I толькі ў канцы дня, калі пачаў складваць паперы на стале, зноўку: “Скажн своей благоверной, что она дура дернбасовская!”
Мікалай Пятровіч ашпарана выскачыў з крэсла і са злосцю зірнуў на партрэт. Страху не было. “Зараз мы ўсё высветлім!” закрычаў ён і, не доўга думаючы, рашуча накіраваўся да партрэта. Ды тут нечакана прарэзліва падаў голас тэлефон. Мікалай Пятровіч схапіў трубку, а там прагучала: “А вот этого делать не следует, будут болыпне непрнятностн!”
Ен адчуў, як халадзеюць ягоныя ногі і робіцца цёмна ў вачах. Паволі асунуўся ён на стол, а пасля і на падлогу. У раённай бальніцы, апрытомнеўшы, закрычаў:
Здыміце партрэт! Здыміце партрэт! заціхаў, трацячы прытомнасць. Прыходзячы да памяці, зноў прасіў: Здыміце партрэт! Здыміце партрэт! I чарговы раз ачомаўшыся, пытаўся: — Ці знялі партрэт? Ці знялі?
— Даўно знялі, — адказвалі яму і хуценька пакідалі палату. Але ён зноўку і зноўку паўтараў сваё пытанне.
Праз тры дні, калі ён давёў усіх урачоў і медсясцёр да адчаю, яго адправілі ў Навінкі.
Матрос з яхты “Штандарт”
“Нстйнно, йстйнно говорю вам: веруюшйй в меня ймеет жйзнь вечную”.
/Евангелне от ІІоанна, гл. 6, стнх 48/
Пазнаёміўся я з ім у лазні, якая месцілася на адной з ліній Васільеўскага вострава. Быў я ў тыя далёкія гады студэнтам, вучыўся ў горным інстытуце. Парыцца любіў з дзяцінства. Дзед, царства яму нябеснае, прывучыў. Браў мяне зусім маленькага ў вясковую лазню. Там я з вялікай ахвотаю падкідваў гарачай вадзіцы на камяні, а ён толькі паспяваў паварочвацца на палочку.
Вось і на гэты раз, толькі зайшоў у парылку, як пачуліся галасы:
Падкінь! Разочкаў пяць, а то і ўсе дзесяць!
Справа мне знаёмая, чаму ж не ўважыць парыльшчыкаў, тым больш што сабралася іх там, як галак на таполі, не злічыць. Наліў у тазік гарачай вады, узяў чарпак з адмысловай ручкай і пачаў падкідваць. Галоўнае тут не заліць камяні, вось я і стараўся. Хвіліну кідаю, другую маўчаць, толькі пакрэктваюць ад асалоды парыльшчыкі, a пасля і за венікі ўзяліся. Што тут усчалося! Лупцуюць сябе ажно лісце сыплецца. Пасля, праўда, суцішыліся.
— Малайчына! крыкнулі мне зверху. Пачакай крыху, пасля яшчэ дабавіш!
Урэшце пачалі пакідаць палок, але ж не ўсе, a тут хтосьці зноў голас падаў:
— Падкінь, землячок, а то я так і пе адагрэю свае костачкі!
Тут вырашыў я і астатніх сагнаць, бо самому хацелася хутчэй ірвануць на палок. Завіхаўся як мае быць.
Ты што звар’яцеў? Хопіць! яшчэ чалавек пяць сіганулі ўніз.
Там жа дыхнуць нельга!
Давай-давай! зноў прагучаў знаёмы голас.
Я падкінуў яшчэ разы два і зірнуў на палок. Там убачыў толькі аднаго дзядулю з коратка падстрыжанымі сівымі валасамі. Многія пакінулі парылку, але каля мяне засталося стаяць некалькі чалавек.
— А цяпер сам залазь да дзеда! — патрабавалі яны. Пазганяў народ!
Вам не дагадзіць: то многа, то мала, адказаў я і хуценька ўзабраўся на палок.
Дыхаць і сапраўды было немагчыма, а тут яшчэ хтосьці ўскінуў вадзіцы на камяні... Добра, што ў мяне ваўняная шапачка была на галаве, інакш наўрад ці выцерпеў бы. А дзеду хоць бы што, толькі пазіраў на мяне і ўсміхаўся.
Трымайся, ласкава прамовіў ён, вось пагрэемся, а пасля і за венікі возьмемся. Я ў гэтую лазню яшчэ з бацькам сваім хадзіў.
Няўжо?! здзівіўся я. Вам жа дзесьці за семдзесят.
Крыху больш, ён усміхнуўся і дадаў: На мінулым тыдні дзевяноста пяць споўнілася.
Ніколі б не паверыў, адказаў я. Выходзіць, што гэтай лазні болып за сотню гадоў.
— Дзесьці так, — адказаў ён, падымаючыся з лавы. Хадзем адпачнем.
Мы спусціліся ўніз і выйшлі з парылкі. I толькі тут я поўнасцю яго разгледзеў: пад два метры росту, а плечы быццам у таго волата. Ступаў лёгка, як штангіст на памосце. “I гэта ў такія гады, — падумаў я, цуд ды і толькі”. Прыселі на лаву ля акна.
Ну, што? пасля нядоўгага маўчання прамовіў ён. Давай знаёміцца, першы працягнуў мне руку і дадаў: Кузьма Сакалоў.
Я назваў сябе, і мы парукаліся.
Адчуваю ў табе беларускія каранёчкі. Ці не так?
Угадалі. 3 Гродзенскай вобласці я, вучуся тут.
А я з Брэсцкай. Калісьці падаўся мой бацька на заробкі ў Піцер. Было мне тады восем гадоў.
Вось і хадзілі ў гэтую лазню. Памыемся, бывала, я дадому бягу, а ён у піўную, але ніколі не напіваўся ведаў сваю меру.