• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    А перад самым размеркаваннем сабраў дэкан іхнюю групу, каб дамовіцца загадзя, хто куды паедзе на працу. Месцы былі ўжо вядомы, і, каб не затрымліваць камісію, вырашылі пагаварыць аб усім у спакойнай абстаноўцы.
    Па паспяховасці Сцяпан займаў пятае месца ў групе, але гэта яму амаль нічога не давала. Бо найбольш шустрыя хлопцы даўно пажаніліся з ленінградкамі, каб застацца ў горадзе, балазе і месцы былі ў праектных інстытутах. Другія прыехалі па накіраваннях сваіх прадпрыемстваў.
    I калі прыкінулі, то Сцяпану не было з чаго і выбіраць засталася адна Чукотка. Бачачы ягоны засмучоны выгляд, дэкан суцяшаў як мог: “He сумуй! Такую практыку атрымаеш лепш не трэба! Станеш сапраўдным горным інжынерам!”
    Івана Іванавіча Сцяпан паважаў. I не толькі за тое, што ён цудоўна выкладаў і ў любы момант гатовы быў стаць у абарону студэнта, не! У ім было штосьці большае, чаго яны ў той час, па сваёй маладосці, нават і зразумець да канца не маглі. Ён мог, напрыклад, лёгка зайсці адзін адвячоркам у інтэрнат, і не дзеля праверкі, а проста так...
    Успомнілася, як аднойчы ён нечакана завітаў у іхні пакой. Спытаў пра жыццё, падняў з дзесятак разоў двухпудовік, што стаяў у кутку і задаволена ўскрыкнуў: “Ёсць яшчэ порах!”
    I тут, як на тое ліха, прыкмеціў бутэльку сухога віна, што асірацела стаяла на падаконніку. I не выпівалі яны амаль ніколі спартыўны быў пакой.
    Іван Іванавіч усміхнуўся, падышоў да акна, узяў бутэльку ў рукі і пачаў уважліва разглядваць, быццам упершыню ўбачыў “Рыслінг”. Пасля паставіў бутэльку на месца і сказаў: “Я ў свой час такога і ў рот не браў”. I ўжо ля парога падміргнуў усім і дадаў: “Толькі калі-нікалі перакульваў чаркудругую спірту для сагрэву душы”. I адразу ж знік за дзвярыма.
    Ведалі яны, дзе давялося саграваць душу Івану Іванавічу. У свой час восем гадоў правёў ён на Ka-
    лыме. У далёкім трыццаць сёмым годзе маладога аспіранта разам з групай выкладчыкаў асудзілі на дзесяць гадоў за шпіянаж на карысць Германіі.
    Адбыў тэрмін да апошняга дня. Што там гаварыць — пашчасціла Івану Іванавічу — жывым застаўся, а галоўнае — не азлобіўся, не зламаўся. Працягваў самаадукацыю ў неймаверна цяжкіх умовах.
    А як клапаціўся аб студэнтах свайго факультэта, як абараняў іх... Раскажы каму — не павераць. Узяць хаця б адзін з іхніх інтэрнатаў. Колькі ён паабіваў парогаў у чыноўнікаў, колькі паклаў свайго здароўя, каб адваяваць для сваіх студэнтаў шасціпавярховы будынак на Малым праспекце, аднаму Богу вядома.
    А ваяваць, як потым высветлілася, было за што. У царскія часы быў пабудаваны той дом. Як толькі Сцяпан упершыню пасяліўся ў інтэрнацкім пакоі, яго адразу ж здзівіла цішыня. А якая высачэзная была столь! Каб змяніць электралямпачку, даводзілася ставіць на стол яшчэ і крэсла. A гукаізаляцыя была — лепш не трэба! У суседнім пакоі студэнты гарлапанілі песні, хадзілі на галовах, а побач, усяго праз сценку, была мёртвая цішыня...
    I толькі пасля Сцяпан даведаўся, што тут доўгі час, ажно да самай рэвалюцыі, быў публічны дом, на самай верхатуры якога заўсёды гарэў чырвоны ліхтар.
    I ўсё-ткі, як бы там ні было, Сцяпан і ў думках не скардзіўся на свай лёс, бо пашанцавала яму, як нікому іншаму. Гэта ж трэба пяць гадоў правёў у такім горадзе!
    Другія вучацца ў невялічкіх гарадках, дзе нават тэатра свайго няма. А тут! У першы год ён нават разгубіўся, бо не ведаў, куды найперш падацца, што паглядзець. Усюды было цікава. Чаго варты толькі адзін Эрмітаж! Які палац — заблудзіць можна.
    У першы раз яму хацелася паглядзець на ўсё: ён спехам пераходзіў з залы ў залу, урэшце стаміўся.
    Разбалелася галава, і на гэтым усё скончылася. Велічнае ўбранства залаў, карціны вядомых мастакоў усё гэта ашаламляла, было таямнічае і незразумелае. Патрэбен быў час, каб да ўсяго прывыкнуць і разабрацца.
    Пасля ён стаў хадзіць у Эрмітаж толькі ў буднія дні, калі было не так людна. Але асабліва радасна было на душы, калі за акном церусіў нудны дожджык. I яму было пацешна слухаць, як хтосьці са знаёмых казаў: “У Эрмітажы паспеў пабываць, у Рускім музеі, а вечарам яшчэ і ў тэатр трапіў”.
    Уклаўся чалавек у адзін дзень, вось так! Нічога не паробіш экскурсія на выхадныя.
    Гады вучобы праляцелі непрыкметна. Наперадзе яго чакала Чукотка, пра якую ён мала што і ведаў. Атрымаўшы дыплом, накіраванне на працу і грошы на дарогу, ён заехаў да сваёй маці, якая жыла ў невялічкай вёсцы за Маладзечнам.
    Бацькі ў Сцяпана не было. Ён памёр ад запалення лёгкіх, калі Сцяпан вучыўся на другім курсе.
    Маці з хваляваннем трымала ў руках ягоны дыплом, а пасля нечакана заплакала. “У такую далячынь пасылаюць! Божа ж ты мой! Ды яшчэ аднаго!”
    Ён суцяшаў яе як мог. I не спяшаўся з ад’ездам, бо верасень якраз падаспеў — вырашыў дапамагчы маці выкапаць бульбу, а Чукотка пачакае. Хвалявала маці і тое, што Сцяпан так і не ажаніўся. Дваццаць сем гадкоў стукнула самая пара.
    Праўда, быў у яго намер ажаніцца на чацвёртым курсе, але не пашчасціла яму. Ды яшчэ так, што цэлы год пасмейваліся з яго хлопцы ў інтэрнаце.
    А здарылася вось што. Таня Калмыкава, якая яму вельмі падабалася яшчэ з першага курса, урэшце згадзілася выйсці за яго замуж. Яны нават заяву падалі. А праз які месяц яна адмовіла, бо пазнаёмілася з дэканам факультэта журналістыкі. Яму было пад пяцьдзесят. Жонка загінула ў аўтамабільнай катастрофе. Трохпакаёвая кватэра, “Волга”, дача... Што яшчэ трэба? I выглядаў яе
    абраннік някепска: высокі, хударлявы, з крыху пасівелымі валасамі, якія нядрэнна пасавалі да ягонага маладжавага твару.
    Можа, і сапраўды Таня пакахала яго, бо была яна не з тых дзяўчат, каб паквапіцца на “Волгу” і дачу. Але Сцяпана гэтая акалічнасць мала суцяшала. Крыўда пасялілася ў душы. Крыўда на ўсіх дзяўчат і жанчын. Добра яшчэ, што неўзабаве пачаў працаваць над дыпломным праектам, стаў менш бываць у інстытуце.
    Дый размеркаванне не вельмі яго напалохала. Падумаеш Чукотка! Працуюць жа там людзі, не ён першы. Вось толькі маці сваёй было шкада. Але ён суцешыў яе тым, што паабяцаў пісаць кожны тыдзень, а праз год абавязкова прыляцець у водпуск.
    Так непрыкметна прамінуў і другі шурфовачны сезон. А пасля што ж, не было рацыі ехаць, бо засталося крыху папрацаваць і ён атрымліваў шасцімесячны водпуск з наступным звальненнем.
    I Сцяпан Артамонаў з асаблівым стараннем рыхтаваўся да свайго апошняга выезду ў тундру. Трэба было пра многае паклапаціцца: і каб шурфовачных ломікаў было дастаткова, і вяровачных лесвіцаў самім нарабіць, дый вараткамі ўсур’ёз заняцца.
    Шурфоўка праца для сапраўдных мужчын. Тут патрэбна мець і здароўе, і досвед. Шурф — гэта амаль той вясковы калодзеж, толькі з крыху іншымі параметрамі: паўтара на адзін метр. Праходзяць яго ў векавой мерзлаце падрыўным спосабам. Ломікам дзяўбуць невялічкія паглыбленні, якія называюцца буркамі, закладваюць туды выбухоўку і падрываюць. Пасля ўзрыхленую пароду адгружаюць у вялізныя бодні і пры дапамозе варатка падымаюць на паверхню, выкладваюць у праходкі, якія абавязкова нумаруюць.
    А пасля іх прамываюць і вызначаюць колькасць металу ў кубічным метры пароды. Самае складанае — забурыцца. Гэта значыць, ломікамі, якія шурфоўшчыкі ласкава называюць “карандашамі”.
    прабіць бурку. Чым глыбей атрымаецца тым лепш. Але ж на адну адпалку трэба прабіць дзве, a то і ўсе тры буркі.
    А калі валун трапіцца, то справы зусім кепскія. Ляжыць такі прыгажун на ўвесь шурф ды пасмейваецца паспрабуй з ім управіцца!
    Сцяпану з самага першага шурфовачнага сезона пашчасціла ў галоўным: шурфоўшчыкі былі ў яго хаця і ва ўзросце, але з досведам. He першы год бадзяліся на Чукотцы. I што дзіўна — амаль усе былі землякі, з Беларусі. У брыгадзе было пяцёра па два чалавекі ў звяне, і падрыўнік.
    Праўда, рыхтаваўся з імі і адзіны навічок Праватораў Міхаіл Пятровіч, былы шахцёр, якому было пяцьдзесят гадоў. Спачатку Сцяпан не хацеў яго браць, але калі даведаўся, што ён былы франтавік, ды яшчэ дваццаць гадоў адпрацаваў у шахце, то даў сваю згоду. Дый шурфоўшчыкі за яго прасілі.
    Вось толькі аднаго не мог зразумець Сцяпан: чаго падаўся Міхаіл Пятровіч у такія гады на Чукотку? Неяк няёмка было дапытвацца, але ўсё-ткі аднойчы не вытрымаў. Зайшоў да яго ў пакой, бо жылі пакуль яны на сваёй базе, дзе быў інтэрнат.
    Міхаіл Пятровіч сядзеў на ложку і чытаў кнігу. Убачыўшы Сцяпана, хуценька паклаў кнігу на тумбачку і зняў акуляры.
    А куды ж гэта мужыкі падзеліся? — спытаў Сцяпан, сядаючы на табурэтку.
    У кіно падаліся, адказаў Міхаіл Пятровіч. Ён толькі што пагаліўся і ў пакоі лунаў густы пах трайнога адэкалону.
    — Так-так... — Сцяпан запытальна зірнуў на Міхаіла Пятровіча, а пасля нядоўгага маўчання спытаў:
    Як настрой?
    Так сабе. Хутчэй бы ў тундру. Надакучыла тут ацірацца.
    Дні праз два адправімся, адказаў Сцяпан.
    Тут жа заснуць немагчыма. Дзень і ноч гарэлку глушаць, паскардзіўся Міхаіл Пятровіч.
    Толькі што прамывачны сезон скончыўся. Нічога не паробіш традыцыя. Я вось усё хацеў спытаць... Якім ветрам занесла цябе на Чукотку?
    I сам не ведаю, Міхаіл Пятровіч уздыхнуў. Выйшаў на пенсію і адразу ж засумаваў. Захацелася, як і ў маладыя гады, зірнуць за край зямлі. Каб жа жонка яшчэ была, то наўрад бы паехаў, а так...
    А што развёўся?
    Ды не. Два гады таму як памерла. Напісаў у Магадан. Прыслалі запрашэнне ў геаграфічную партыю. Усё лета па сопках сноўдаў, надакучыла. А грошы мне не вельмі і патрэбныя. Два сыны даўно самастойна жывуць, нават унукаў маю, вось так. А наконт працы, Аляксеевіч, не сумнявайся — не падвяду. Праўда, на шурфах не працаваў, але не падкачаю. У шахце праходчыкам укалываў.
    Ды я і не сумняюся! Сцяпан усміхнуўся. Проста ўспомнілася, як мне самому не хацелася сюды ехаць пасля вучобы.
    Яно так... Міхаіл Пятровіч пачухаў патыліцу. Калі пасылаюць ехаць няма ахвоты, а калі сам чорту на рогі ўзаб’ешся.
    А са здароўем як?
    Камісію прайшоў. Праўда, бывае, часам нага крыху на змену пагоды пабольвае. Асколак там у мяне. Ды ў такім месцы, што ўрачы і не рэкамендуюць ад яго пазбаўляцца.
    Былі паранены? Сцяпан перайшоў на “вы”.
    Дый не адзін раз.
    А калі трапілі на фронт?
    У самыя першыя дні вайны. А да гэтага я ў тэхнікуме вучыўся, але ў саракавым годзе, амаль прымусова, трапіў у пяхотнае вучылішча. Час такі быў рыхтаваліся да вайны. I ўжо ў жніўні сорак першага, калі ад нашай роты засталося сем чалавек, трапіў у палон. Быў паранены ў нагу і ў плячо. Немцы гналі калону палонных на захад. Параненых, хто не мог рухацца, прыстрэльвалі. Мяне падтрымлівалі да апошняга. Адчуваючы, што больш няма сіл, я азірнуўся і ўбачыў падводу. Два немцы ледзь утрымлівалі гнядога жа-