• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    — Раскажы, як ты там разбагацець хацеў, — прамовіў Кузьма.
    Была, хлопцы, справа. Гадоў з пяць таму загуляў я ў Певеку па-чорнаму. Усё да капеечкі прасадзіў, згаладаўся, з бічамі ў аэрапорце. I тут пашчасціла сустрэў знаёмага даўняга сябрука, які і параіў падацца на “Вогненны”. Дабраўся туды даволі ўдала — з геолагамі. На працу прынялі адразу нават мая спісаная працоўная кніжка не выклікала ў іх падазронкі.
    Заробкі — лепш не трэба! Да двух тысяч у месяц набягала, а калі нават і больш. Расцэнкі павышаныя — усім так плацілі. Мінуў месяц, другі, амаль усё на ўзроўні, вось толькі здаровыя зубы ў роце пачалі без той патрэбы гойсаць туды-сюды, ды яшчэ кроў з дзёснаў ледзь не цурком бяжыць. Кінуўся я ў роспыты, а мне і кажуць: “А што ж ты хочаш? Кінавар здабываем, з якой пасля ртуць атрымліваюць. Ідзе атрутнае выпарэнне, праз годдругі і капыты можаш адкінуць!”
    Пасля такіх размоў схапіў я свой рукзак ды даў дзёру толькі мяне і бачылі. Бо пажыць яшчэ хочацца, а грошы заробім, было б здароўе.
    Яно так, у задуменні прамовіў Кузьма, але ж пасля шурфоўкі злятаеш на піва ў Магадан і прасадзіш усё да капеечкі.
    Выпіць, канечне, давядзецца, Валянцін запаліў цыгарку, — але і на чорны дзень нешта маю. Дый векаваць у гэтай тундры не думаю. Тысяч пяцьдзесят збяру ды падамся на сваё Палессе. Прыдбаю хаціну ў зацішным месцы, каб лес быў побач, ды рэчка... Хаця згодзен і на невялікае азярцо, ды буду бабу шукаць. I не замухрышку якую, а ў самым саку каб цыцкі па вядру і з прывабна-прыглядальным азадкам, усяклі?! Вось так! Пасля і вас, грэшнікаў, запрашу ў госці.
    Пагаварыўшы яшчэ крыху пра надзённыя справы, Сцяпан адправіўся ў свой балок.
    На наступны дзень, дзесьці так к абеду, толькі выйшаў ён з балка, кінуў прывычны позірк у нізоўе даліны, туды, у бок акіяна, і анямеў: яшчэ здалёк убачыу чорную кропку, якая хвалепадобна рухалася і на вачах павялічвалася ў памерах.
    “Яшчэ кагосьці чорт нясе!” вылаяўся пра сябе Сцяпан і хуценька падаўся да шурфоўшчыкаў, якія якраз завіхаліся ля вараткоў, адкачваючы пароду пасля выбуху.
    Тыя імгненна прыхавалі аманіт і працягвалі працаваць. Урэшце Сцяпан разгледзеў, што гэта быў не трактар, а ўсюдыход, які шпарка імчаў па даліне.
    Хвілін праз дваццаць, так і не даехаўшы нават да шурфовачнай лініі, усюдыход порстка развярнуўся і спыніўся.
    Хтосьці выйшаў з кабіны, махнуў рукой і той, быццам застаялы жарабец, ірвануў па сваім жа следзе да акіяна.
    Сцяпан чакаў незнаёмца ля балка. А той крыху пастаяў, закінуў на плечы невялічкі рукзак і накіраваўся да балкоў. I тут Сцяпан урэшце пазнаў у незнаёмцы Валодзю Каваленку іхняга горнага майстра, з якім ён беспаспяхова спаборнічаў ужо трэці сезон. Валодзя са сваімі шурфоўшчыкамі працаваў у рэчышчы даліны Паалявам. Хлопцы ў яго былі зухаватыя, маладыя, працавітыя, кожны марыў паболып зарабіць ды прыдбаць адным махам кватэру і легкавушку.
    Што, навёў я на вас сполаху? смеючыся, спытаў ён, падышоўшы да Сцяпана і моцна паціскаючы яму руку.
    Ты ж ведаеш маё стаўленне да гасцей: ні працаваць, ні адпачыць, ні напіцца як след не дадуць.
    Дык ты ж і кроплі ў рот не бярэш.
    — Затое мае хлопцы не промах — бочку могуць за тыдзень асушыць. Яны зайшлі ў балок і распрануліся. Сцяпан паставіў на стол чайнік, дастаў бохан хлеба, балгарскія памідоры і дзве банкі фаршу.
    Геолагі з раённай экспедыцыі да цябе падкінулі, гадзіны праз тры абяцалі зноўку за мной заехаць, прамовіў Валодзя, уплятаючы фарш з памідорамі.
    — I якія ў цябе навіны? пацікавіўся Сцяпан.
    Працуюць хлопцы. Вось мы падняліся ў вярхоўе даліны, а там якраз пачынаецца высачэзная града, і штосьці з базай не магу які дзень звязацца. Вось і прыехаў, каб паспрабаваць наладзіць сувязь з табой, а ты з базай.
    Давай паспрабуем, Сцяпан дапіў чай і хуценька прыбраў са стала. Пасля зноў усеўся на ложак і спытаў:
    Як у цябе даліна, валуністая?
    Ды не. Дзе-нідзе бывае і высуне нос камянюка, але памерамі з бодню, a то і менш.
    Зноў нас па метражы абскачаш?
    He ведаю. Але за гэты месяц па сорак метраў на чалавека павінна выйсці. Летась мы добра хапянулі. Нават я па тысячы рублёў за месяц паклаў на ашчадную кніжку.
    Як жа ты зарабіў? здзівіўся Сцяпан. У нас з табою аклады, нават па чатыры сотні з палявымі не выходзіць!
    Трэба ўмець! рассмяяўся Валодзя.
    Можа, у вольныя часіны займаешся паляваннем на пясцоў?
    — Якое там! У мінулы сезон толькі два ў капкан трапілі, ды і то выпадкова. Іх жа ўлетку прыкармліваць трэба, раскідваць мяса ля іхніх нораў. А зарабляю грошы звышсакрэтнай методай — нават табе пакуль не магу сказаць. Хачу і ў гэтым сезоне паспрабаваць, мо штосьці і выйдзе, а там лахі пад пахі ды ў сваю Украіну. Але ж з пустымі рукамі грэх адсюль выязджаць. На Чукотцы ўсе грабуць дзеля сябе, пачынаючы з самага высокага начальства. Ты ж, напэўна, чуў пра першага сакратара Магаданскага абкама Малафеева, так?
    Штосьці там нашкодзіў, не ведаю.
    — Нашкодзіў — мякка сказана! Злодзей і бабнік, якіх свет не бачыў! Мяхамі прадаваў пясцовыя шкуркі за мяжу, а грошы сабе ў кішэню. Ды гэта яшчэ што! Прыгожую жанчыну ўбачыць адразу ж да сябе ў ложак цягне. Сваю жонку выгнаў, а ажаніўся з сяброўкай сваёй дачкі дзесяцікласніцай. Пасля такога выбрыку нават наш шаноўны Леанід Ільіч не вытрымаў летась зняў з пасады, бо надалей трымаць такога хапугу і ахальніка не было магчымасці. Што пра натхняючую і накіроўваючую людзі скажуць?
    I што з ім сталася? Пайшоў пад суд?
    Ты што?! здзівіўся Валодзя. Перавялі намеснікам міністра геалогіі Расіі ў Маскву. Вось так! I калі ўжо такія людзі хапаюць, то нам і сам Бог наказаў.
    I да чаго дойдзем, калі ўсе будзем красці?
    — Асабіста я не краду, магу цябе супакоіць, Валодзя ўсміхнуўся. А калі гаварыць наогул, пра ўвесь наш вялікі і непераможны саюз рэспублік, то нашай Кампартыі ў хуткім часе ва ўладзе не ўтрымацца. Успомніш калісьці мае словы.
    Тут ты перабраў, галубок.
    Ніколечкі! Сам прыкінь яе вярхі загрузлі ў карупцыі. Ты ж проста ўсяго не ведаеш. Маюць асабістыя ўклады ў замежных банках, ды яшчэ тое, пра што мы і не марым...
    Але ж калі ўзяць нас, то трэба жыць з чыстым сумленнем, каб не было грахоў на душы. Я не супраць таго, каб разбагацець, але чэсна, без махінацый.
    — Хто ж такога не хоча? Але не заўсёды так атрымліваецца. Абставіны бываюць мацнейныя за нас. Як кажуць у народзе, не хацеў браць, ды давялося.
    Пасля яны згулялі тры партыі ў шахматы, і толькі хацелі ўзяць па кубку гарбаты, як пад акном завуркатаў усюдыход. Валодзя спехам апрануўся і выскачыў з балка.
    I ўвесь вечар Сцяпана даймала думка, як Валодзя здабывае такія грошы ў тундры? Магчыма, дапамагае шурфоўшчыкам адкачваць пароду, а тыя яму даплачваюць? I такі метраж давалі ягоныя хлопцы, што толькі і было гаворкі пра Валодзю Каваленку на кар’еры і ў камбінаце.
    Сцяпан за грашыма не вельмі і гнаўся, але ўсё-такі крыўдна было, калі летась ён ні разу не атрымаў прэміяльных. Бо заўсёды ў яго быў перарасход выбухоўкі. А што паробіш, калі даводзілася размалочваць на асколкі вялізныя валуны ў шурфах.
    На наступны дзень, як яны і дамовіліся, ён звязаўся з Валодзем па рацыі. Праход радыёхваль быў цудоўны, пагаварылі хвілін дзесяць, а ў прызначаны час Сцяпан і на базу перадаў гэтую навіну. Начальнік узрадваўся і абяцаў прыехаць з прадуктамі за які тыдзень да Кастрычніцкіх святаў.
    Ён з дня на дзень чакаў горнага інспектара, але той чамусьці ўсё не заяўляўся. Першая шурфовачная лінія была ўжо скончана, і ўсе перайшлі на другую. Прайшлі дзесьці так па чатыры метры і капітальна селі на валуна.
    А тут і пурга ўсчалася: адно без другога не бывае. Добра, што Сцяпан паспеў нацягаць вугалю ў тамбур, a то давялося б выскакваць па яго на мароз.
    Вятрыска са снегам з такою злосцю пачаў разпораз накідвацца на Сцяпанаў балок, што той нават паскрыпваў, быццам скардзіўся, што ўлетку яго дрэнна падрамантавалі.
    Цяпер, пад няспыннае завыванне пургі, якая галасіла быццам па нябожчыку, можна было смела адлежваць бакі ў ложку і думаць пра сэнс чалавечага жыцця.
    Чамусьці цяпер успомніў Сцяпан тых небаракаўзняволеных, якія вось у такую халадэчу не сядзелі ў цёплых балках, а працавалі ў штольні або мерзлі ў сваіх мазанках. Колькі іх тут было — аднаму Богу вядома. Дый відаць многія тут і засталіся назаўсёды.
    3 базай на сувязь ён выходзіў два разы на дзень, але ў трубцы панаваў пастаянны трэск і шум, нічога не было чуваць. Але ён усё-такі сказаў у эфір, што ў іх пурга і канчаюцца прадукты. Бо не адзін раз было такое, што ён голасу начальніка не чуў, а яго там добра разумелі.
    Бывалі выпадкі, што цешылася пурга цэлы тыдзень, а то і больш. Але звычайна ёй хапала чатырох, a то і двух дзён.
    Сцяпан навучыўся вызначаць яе прыход па месяцы. Калі той пачынаў “плакаць”, гэта калі вакол яго з’яўляўся расплывісты круг, то назаўтра пачынала пуржыць.
    Спачатку ўзнімалася з вярхоўяў даліны ледзь прыкметная замець, якая, быццам агромністая змяя, не спяшаючыся, паўзла на жываце да мора. А пасля пачыналі ўсё мацней і мацней курэць
    вяршыні навакольных сопак, якія ўтваралі суцэльную граду. Тут ужо трэба было рыхтавацца да схову.
    А пасля, праз нейкі час, амаль імгненна ўзмацняўся гул, даліны і вяршыні сопак не былі відаць.
    I калі ўжо здарыцца так, што прыхопіць пурга ў дарозе, то гэта сапраўдная бяда. Яна нікога не пашкадуе. Бывалі выпадкі, што людзі нават у трактары або машыне замярзалі, асабліва калі заглохне рухавік.
    Сцяпана толькі аднойчы прыхапіла пурга на ўзбярэжжы праліва Лонга. I ўратавала яго толькі тое, што ён выпадкова ўбачыу балок, які яшчэ летам пакінулі геолагі, бо не паспелі адрамантаваць палазы, з якіх адзін зусім адарваўся, а другі ледзь трымаўся. Амаль двое сутак заставаўся ў балку, бо ежа ў яго была, дый для печкі знайшлося крыху дроў.
    Але цяпер ва ўтульным і цёплым балку пурга не палохала, вось толькі адно было дрэнна — пазаносіць яна вялізнымі гурбамі дарогі на перавалах, ды да таго ўтрамбуе снег, што трактарам будзе цяжка прабівацца па цаліку.
    Толькі на пятыя суткі ўтаймавалася пурга. Пазаносіла яна снегам не толькі шурфы, але і іхнія балкі, Сцяпан ледзь са свайго выбраўся, бо прываліла ўваходныя дзверы, а з усім астатнім можна было мірыцца.
    А вось шурфы, хаця і былі накрытыя брызентам, але да таго былі завееныя, што давялося цэлы дзень з імі валэндацца. Каб жа толькі іх трэба было ратаваць, яшчэ ж і пляцоўку перад імі патрэбна было ачысціць ад снегу, куды выкладваўся грунт пасля ўзрыву.