Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
I ў гэты момант ён спрабуе схапіць сваімі рукамі мяне за горла. Я порстка адхіляю галаву назад, моцна ўдараюся ёю ў сцяну і... прачынаюся. Хлопцы спакойна пахрапваюць у сваіх ложках, а ў пакой праз акно спрабуе зазірнуць месяц. Узрадаваны, што гэта быў толькі сон, я выціраю насоўкаю ўспацелы лоб, а пасля дастаю з чамадана, што быў пад ложкам, запаветную кнігу. Асцярожна пагладжваю яе вокладку, а пасля кладу пад падушку. Толькі пад раніцу ўдалося крыху здрамнуць.
У той жа дзень аднёс кнігу ў бібліятэку. I адразу ж адчуў на душы палёгку. Было такое адчуванне, што здаў урэшце самы цяжкі свой жыццёвы экзамен.
3 тае пары я пачаў баяцца прыгожых дзяўчат. Вось такая атрымалася гісторыя, шаноўнае спадарства, з якой і пачаліся мае доўгія халасцяцкія гады.
Але я не шкадую, не! Пабрэндаў па свеце, нагледзеўся розных дзівосаў, дзе толькі не давялося пабываць. Але пра свае вандроўкі раскажу іншым разам. Сцеражы вас усіх Бог!
Галінка бэзу
У першай памяці бачу заплаканы твар нашай суседкі цеткі Клаўдзі. Я прачнуўся ад яе пацалункаў у сваім маленькім ложку і ўсё ніяк не мог зразумець, чаго яна плача.
Вайна скончылася, уставай.
Яна яшчэ нешта сказала маёй маці і знікла.
А чаго яна плача, мама?
Ад радасці, вайна скончылася, усе дадому вернуцца, і наш татка прыедзе.
Свайго бацьку я не памятаў. Бачыў толькі фотаздымак, дзе ён такі малады, з усмешкай на твары, трымае на руках малюсенькае, загорнутае ў пялёнкі дзіця, якое мне не вельмі падабалася. Але мама ўпарта растлумачвала мне, іпто гэта я. Яшчэ памятаю, як, адпраўляючы лісты на фронт, яна абводзіла алоўкам маю далоньку, кожны пальчык. I я заўсёды прасіў яе напісаць татку, каб ён прывёз маленькую, але сапраўдную стрэльбу.
I вось такая доўгачаканая перамога! Мама вельмі чакала пісьма. Нарэшце і да нас зайшоў паштальён. Мама чытала маленькую паперку і плакала.
Праходзілі дні, вярталіся дадому салдаты. Кожны дзень хадзілі жанчыны на станцыю сустракаць цягнікі, якія бясконцым патокам ішлі з захаду на ўсход. На нашай станцыі якраз спыняліся, бо паравозы набіралі ваду. Мне вельмі хацелася туды схадзіць, але маці забараняла. I тады я ўцёк.
Што там рабілася! Салдаты, змучаныя, але шчаслівыя, весела смяяліся, набіралі ў кацялкі ваду, пыталіся пра самагонку, абдымалі маладых жанчын і дзяўчат. Амаль усе з медалямі, у
гімнасцёрках і мундзірах, пажылыя і маладыя, a некаторыя без рукі або нагі усе ехалі дадому.
Я ведаў, што дома пападзе ад маці, але думаў раптам прыедзе мой татка? Вось тады вернемся ўдвух і парадуем яе.
Але цягнік адыходзіў, наша маленькая станцыя заціхала, а таткі не было. Усе разыходзіліся, і я плёўся дамоў. Спачатку мама вельмі сварылася, але потым перастала...
I вось аднойчы, калі цягнік адышоў, на пероне застаўся адзін салдат, з рэчавым мяшком і без нагі. Ен азірнуўся, закінуў на плечы мяшок і, узяўшы мыліцы, пайшоў у кірунку нашай вёскі. Сэрца маё трывожна забілася. Можа, гэта мой татка? Без нагі?! He можа быць, як жа ён касіць будзе?
Я не хацеў, каб гэта быў ён. Пайшоў услед за ім. Калі прайшлі палову дарогі, салдат прыкмеціў мяне. Я спыніўся.
Бачу, нам да дарозе? Як цябе зваць?
Міша я. Піліпаў сын.
Мы ўселіся ля дарогі.
Піліпаў сын, гаворыш, які з Зарудзіч?
Я моўчкі кіўнуў.
Вось яно што!
Ен дастаў вышыты кісет, скруціў цыгарку і са смакам зацягнуўся некалькі разоў.
— Войтавы вы, так?
— Войтавы. А вы што, нас ведаеце?
Я глядзеў на яго шматлікія медалі, што зіхацелі на гімнасцёрцы.
Ведаў я твайго бацьку, прызываліся ў адным годзе, ды і ваявалі амаль што разам. Ён толькі пры гарматах быў, а я ў разведцы.
Ен уважліва пагладзеў на мяне, узлахмаціў шурпатай далонню мае валасы і дабавіў:
Вось цяпер пазнаю: ты, брат, дакладная копія бацькі — і нос, і вочы, увесь у яго. Дык ты што ж ходзіш яго сустракаць на станцыю?
Кожны дзень хаджу, а мама плача. Ліст прынеслі, што загінуў ён, а я не веру. Бо татка абяцаў вярнуцца і стрэльбу мне прывезці. А можа, вы яго бачылі?
Ён паглядзеў на мяне, потым абняў за плечы і прытуліў да сябе.
Калі адпусціў, я ўбачыў дзве слязінкі, якія паволі цяклі па яго пачарнелым твары.
Вось паглядзі, што я табе прывёз.
Ён пачаў дрыготкімі рукамі развязваць свой мяшок. Дастаў дзве пліткі шакаладу, цукеркі, круглыя пернікі.
— Бяры, гэта ўсё табе.
Такі шакалад я ўжо каштаваў. Яго аднойчы дала мне на вуліцы Света, яе бацька шмат прывёз. “Вось цяпер і яе пачастую”, падумаў я. A то яна ўсё пыталася: “А мне што дасі?”
I гэта табе, на, трымай.
Ён падаў мне штосьці прадаўгаватае і бліскучае. Гэта быў губны гармонік.
Ну што, засядзеліся мы з табою, ён дастаў невялікую прыгожую хустку, злажыў усё і скруціў у вузельчык.
Занясі дадому. Скажы маме, што гэта ваш татка прыслаў, а перадаў дзядзька Пеця. Праз дзянёкдругі зайду да вас.
Калі мы дайшлі да развілкі дарогі, ён спыніўся.
Ну, мне сюды, у Вётхава.
А вы татку майго не бачылі?
Дзядзька Пеця палажыў мне руку на плячо і ціха прамовіў:
Ты не хадзі больш на станцыю, добра? Я заўтра прыйду да вас і ўсё раскажу.
Дома маці доўга распытвала мяне, а калі я развязаў вузельчык, абняла, моцна прыціснула да сябе і заплакала:
Сірацінка мая залатая! Усё ходзіць, усё збірае, хто што дасць. Божачка ж мой, як нам жыць?!
Яна яшчэ доўга плакала, і мне было вельмі шкада яе.
Дзядзька Пеця прыйшоў да нас толькі праз чатыры дні. На жаль, ён быў без пагонаў і медалёў. Маці ўзрадавалася, паставіла на стол пляшку самагонкі і пачала рыхтаваць закусь.
He турбуйся, Галя, і так два дні моклі ў ёй. Вось каб сырадою халодненькага, то не адмовіўся б.
Зараз пагляджу, дзесьці павінна быць!
Яна пайшла ў склеп і прынесла цэлы жбан. Дзядзька Пеця выпіў два кубкі.
Халодненькі, чарцяка!
Потым маці ціха спытала:
Пеця, раскажы, як усё было.
Ён змоўк, дастаў кісет і, пе спяшаючыся, пачаў скручваць цыгарку. Потым доўга расказваў, як галадалі пад Ленінградам, як трапілі аднойчы ў акружэнне, што рабілася ў Берліне...
Ой, Галя, колькі там хлопцаў палягло за адзін тыдзень да заканчэння вайны! I Піліп твой загінуў у Берліне, у вулічных баях. Адным снарадам увесь іх разлік накрыла. Гарматы нашы паблізу стаялі. Падбег я, а яго крыху зямлёю прысыпала. Ну, думаю, жывы застаўся, а ён толькі губамі прашаптаў штосьці і усё, заціх. Пахавалі іх тут жа ў скверы, пад вялікім кустом бэзу. Я тады яшчэ галінку адламаў і палажыў вось у гэтую кнігу.
Дзядзька Пеця разгарнуў паперу, і я ўбачыў вялікую тоўстую кнігу.
Вершы Лермантава 1900 года выдання. Піліп яе на вуліцы ў Ленінградзе падабраў і ўвесь час з сабой насіў.
Мама ўзяла кнігу, адгарнула і асцярожна дакранулася да маленькай засохлай галінкі бэзу. Яна доўга моўчкі гладзела на яе, і чуваць было, як слёзы капалі на пажоўклыя старонкі.
А вечарам, калі дзядзька Пеця пайшоў, яна чытала мне вершы і апавяданні пра маладога афіцэра, які ўкраў дзяўчыну, пра разбойніка Казбіча і яго цудоўнага каня...
Прайші гады. Я скончыў школу, працаваў. Потым мяне прызвалі ў армію. Тады ўпершыню я ўбачыў горад, дзе ваяваў мой бацька. Пабываў і на Піскароўскіх могілках. 3 таго часу хаджу туды заўсёды, як прыязджаю ў Ленінград. Там таксама цвіце духмяны бэз, як і над магілай майго бацькі.
ЗМЕСТ
АПОВЕСЦІ
Апошні сезон	6
Фіктыўны шлюб	 122
Грэшнік 	 177
АПАВЯДАННІ
Тэлеграма 	 246
Мой сябар Венька	 268
Бабуліна нявеста 	 283
Лета ў Макаце 	 303
Здарэнне ў Бярозаўцы	 313
Двухтомнік	 329
Шабашнікі 	339
Партрэт 	353
Матрос з яхты “Штандарт”	 367
Падсвечнік	 372
Малітоўнік	380
Незнаёмка з Эрмітажа	 385
Галінкабэзу	 393
Літаратурна-мастацкае выданне
САВОСЬКА ПАВЕЛ ПІЛІПАВІЧ
АПОШНІ СЕЗОН
Аповесці, апавяданні
Адказны за выпуск Уладзімір Гчіламёдаў Рэдактар Андрэй Федарэнка Дызайн вокладкі Сяргей Ждановіч Вёрстка Ганна Кот Карэктар Марына Салавей
ГІадпісана да друку 01.07.2009. Фармат 84 х 108 1/32 Папера афсетная. Гарнітура “Candara”. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 23,0. Ул.-выд. арк 26,3. Наклад 200 асоб. Замова 256.
Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства “Галіяфы” ЛН № 02330/0150300 ад 08.04.2008 г.
Вул. Брылеўская, 11-44, 220039, г. Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.goliafy.com
Паліграфічнае выкананне: Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Медысонт”. ЛП № 02330/0150444 ад 22.01.2004 г. Вул. Ціміразева, 9, 220004, г. Мінск.
ГАЛІЯФЫ
В Ы Д А в Е Ц Т В A
Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Сморганскага раёна. Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскага тэхнічнага вучылішча, служыў у СавецкайАрміі. Нейкічаспрацаваўнастаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам і плытагонам на лесанарыхтоўках у Сібіры. Скончыў Ленінградскі горны інстытут. Працаваў на Чукотцы горным майстрам, геолагам у старацельскіх арцелях “Дальняя" і “Мінерал". Займаўся бура-падрыўнымі работамі на Паўднёвым Урале, Казахстане і Латвіі. Быў старшым майстрам на Віцебскім аб'яднанні “Кераміка”. Працаваў у газетах “Культура” і “Кнігарня" Друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Работніца і сялянка”. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка “Краю мой Нёман”. Выдаў кнігі прозы "Ранішняя дарога” і “Запіскі халасцяка'. Цяпер працуе тэхнікам фірме"ЭПАМ-сістэмз”.ЖывеўМінску.