Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
— Ого! — прысвіснуу Генка. — У якую далячынь падаўся! Да Шэлагскага будзе болып за сотню кіламетраў.
Хуценька запалілі лямпу і вырашылі згатаваць чайку, каб крыху падмацавацца, а пасля зноў у дарогу. Дроў у Мікалая Іванавіча было навалам. Праз хвілін дзесяць загула грубка. Чай на Чукотцы ў пашане сагравае душу, прыдае новыя сілы, без яго тут не абысціся.
Па два кубкі выпілі, крыху пасядзелі, пасля прытушылі грубку ды зноў у дарогу.
Усё часцей пачалі трапляцца на шляху ледзяныя таросы. I кожны трэба было абмінуць. Яны да таго надакучылі, што Генка ўрэшце не вытрымаў:
Давай, Сцёпа, па беражку рванём, a то выкручваемся, як той мянтуз на патэльні.
Паспрабуй! Толькі выберы больш пакатае месца! адказаў Сцяпан, пільна ўглядаючыся наперад.
Ен і сам пра гэта думаў. I неўзабаве яны ўжо імчалі па ўзбярэжжы на пятай перадачы, толькі снег курэў з-пад гусеніц. Генка любіў шыкоўную язду, дый стараўся хутчэй дабрацца да месца, каб уволю адаспацца. Даліна называлася Левы Кайнваам. На геалагічнай карце ўсё проста, а на самой мясцовасці разабрацца намнога цяжэй, тут указальнікаў няма.
Праўда, Генка летам тут быў з маркшэйцэрам — праводзілі разметку шурфовачных ліній. I там, дзе павінен быць пройдзены шурф, забівалі ў крыху адталую тундру кадок, а каб пурга не зваліла, то абкладвалі камянямі.
Адзіным указальнікам тут спраўна служылі два невялічкія караблі, або як усе іх тут называюць “ліхтары”. Калісьці іх у вялікі шторм выкінула на ўзбярэжжа, і з тае пары так і прыпісаліся тут да канца сваіх дзён. Тоны карыснага металу! Але ж нікому да іх і справы няма. Праўда, што можна было адкруціць і зняць, тое даўно было знята. Старацелі ў свой час тут добра пажывіліся. I засталося толькі тое, чаго без крана і зваркі не зварухнеш з месца.
“Ліхтароў” усё не было. I Сцяпан, бачачы як соладка пахрапвае з правага боку ад Генкі Кароціч Валянцін, і сам вырашыў крыху падрамаць. Тут не ў цягніку, але пакімарыць можна. Бывае, так падкіне, што ляціш потырч носам проста ў лабавое шкло. Але нічога, праз якую хвіліну сон зноў бярэ ў свае чэпкія абдымкі.
Сцяпан заплюшчыў вочы і ні аб чым стараўся не думаць. Але ж і сон не браў. Здаецца ж, што ўсё пакуль ідзе спраўна ў ягоным жыцпі.
Без асаблівых выкрунтасаў, але неспакойна было на сэрцы... Крыху хвалявала будучая праца на мацерыку. Дый з жаніцьбай трэба будзе штосьці рабіць. 3 першага наскоку не атрымалася, што ж, бывае, не ў яго аднаго. Але сядзела камянём крыўда ў душы. Вось табе і Таня Калмыкова! Катаецца дзесьці на “Волзе” ды заканчвае кандыдацкую. Што ж кожнаму сваё.
Але ж і самому трэба не спаць у шапку. Парознаму жывуць людзі. Узяць хаця б ягоных шурфоўшчыкаў. Вось у каго вольнае жыццё. Тут ён зірнуў на Валянціна і ўсміхнуўся. Шурфоўшчык ад Бога! У маладосці нават у тэхнікуме вучыўся. Але пасля давялося кінуць вучобу, бо не было каму дапамагаць. У цёткі вырас. I падаўся на заробкі. Спачатку ў Сібіры бадзяўся, на лесапавале, а калі ўзмужнеў, перабраўся на Чукотку. Праз два гады на пенсію. Што працаваць, што выпіваць аднолькава: з размахам і імпэтам! Ну, і розуму да канца не губляў. Сёе-тое меў на чорны дзень.
Дый пенсійнае жыццё распланаваў з самага першага дня. Меў ён намер купіць хацінку ў зацішным куточку на Палессі, адразу ж ажаніцца і пражыць пад сотню гадоў. А з жонкаю спаць да васьмідзесяці пяці. Вось так: ні больш, ні менш! На добрым падпітку ён не адзін раз апавядаў пра сваё будучае жыццё захмялелым шурфоўшчыкам. Тыя толькі рагаталі і паляпвалі Валянціна па плячы.
У нечым быў падобны на Кароціча і Аляксей Гарбуноў. Праўда, быў маладзейшы усяго сорак гадоў. Невялічкі, але жылісты, прагны да працы і гарэлкі. На Чукотцы дзесяты год. Карцёжнік якіх свет не бачыў. Раней жыў у Віцебску, была жонка, кватэра. Але... Пацягнула на заробкі. Прайшоў год, другі, а фінал вядомы развод. Усё цешыў сябе тым, што аліменты засталося плаціць усяго тры гады. Раней працаваў экскаватаршчыкам на цагельным заводзе.
Буданаў Кузьма, хаця і нарадзіўся ў Беларусі, але быў з мясцовых бічоў. Падабраў яго начальнік
дзесьці у Певеку. Вока ў яго было набіта у людзях разбіраўся. У трыццацігадовым узросце трапіў Кузьма на Чукотку. I з тае пары пятнаццаты год блукаў па яе неабсяжных прасторах.
Кім толькі яму не даводзілася працаваць: і рыбаком быў, і паляўнічым, і пастухом у аленегадоўчай брыгадзе. Правёў некалькі сезонаў і ў старацельскай арцелі. Але не пашчасціла яму, як ён любіў казаць: “не падфарціла”. Карацей кажучы два сезоны запар прагарэла іхняя арцель.
А на шурфоўцы, хаця і работа не для слабакоў, але заробак стабільны да тысячы рублёў у месяц, a то і болыш.
Самым маладым быў у брыгадзе падрыўнік Бярозкін Віця. Ішоў яму дваццаць пяты год. Адразу ж пасля арміі падаўся на заробкі. Сам быў з Гомельшчыны. Чацвёрты год працаваў на шурфах. Калі і браў якую чарку-другую, то толькі дзеля таго, каб не пакрыўдзіць сваіх старэйшых таварышаў. Усё рабіў з нямецкай акуратнасцю, Сцяпан прызначыў яго нават сваім намеснікам, бо здараліся выпадкі, што трэба было адлучацца на дзень-другі, каб праверыць разметку шурфоў у суседняй даліне.
Бо на шурфоўцы выхадных няма. Праўда, у табелі іх прастаўляюць, але сапраўдныя выхадныя дае ўсім Снежная каралева. Закруціць, замяце, нагоніць пургу дзён на пяць, а то і на ўсе дзесяць! 3 балка носа не высунеш! Тут шурфоўшчыкам поўная лафа бакі адлежваюць, аб’ядаюцца мясам, набіраюць вагу.
Па-свойму і Сцяпану падабаліся пургавыя дзянёчкі. Можна было адпісаць лісты маці, пачытаць кнігу, а галоўнае падумаць аб сэнсе жыцця.
Праўда, пра гэта думалі да яго больш разумныя і светлыя галовы, але ўсё адно было цікава. Летась упершыню амерыканскі касманаўт ступіў нагою на паверхню Месяца. Сцяпан углядаўся пасля таго на гэтае патаемнае нябеснае свяціла і не мог паверыць, што там пабываў чалавек. A што на другіх планетах? Няўжо там няма разумных істот?
I што наша жыццё? Для чаго жывем? I чаму такое кароткае? Пытанні былі без адказу.
Урэшце Сцяпан задрамаў. I адразу ж убачыў у сне сваю маці. Яна палола буракі ў агародзе, а ён стаяў з рукзаком на сцежцы і ўсё чакаў, што яна азірнецца на яго. I толькі хацеў аклікнуць, але ў гэты момант адчуў штуршок у плячо. Тут жа расплюшчыў вочы.
“Ліхтары”, Сцёпа! — Генка падміргнуў і хуценька дадаў: Цяпер дзве даліны прапускаем, a трэцяя наша.
Вось і цудоўна! Сцяпан соладка пазяхнуў. Цяпер спаць грэх, бо можам праскочыць! Вось небаракі, ён паказаў рукой на караблі,уладкаваліся і адпачываюць.
Адплавалі сваё! Генка засмяяўся.
Настрой у яго прыўзняўся, бо праз якую гадзіну прыбудуць яны на месца, а там застанецпа толькі распаліць грубкі ў балках, ды заваліцца адпачываць.
Сцяпан хваляваўся за балкі. Іх перацягнулі сюды яшчэ летам, двое шурфоўшчыкаў іх рамантавалі, але апошнія тры месяцы былі яны без нагляду. А гэта небяспечна, цяпер па тундры бадзяецца многа рознага люду: чукчы-пастухі, геолагі, дый старацелі могуць нашкодзіць. Нават і скрасці, калі на тое пайшло.
I як толькі яны завярнулі ў сваю даліну, Сцяпан адразу ж пачаў углядацца наперад, але пакуль нічога не бачыў. Месяц то свяціў, то хаваўся ў рванае ашмоцце аблокаў.
Стаяць, галубчыкі! як бы згадаўшы Сцяпанавы думкі, усклікнуў Генка.
У цябе вочы, як у таго сакавіцкага ката! смеючыся, адказаў Сцяпан, хаця сам балкоў яшчэ не бачыў.
Генка паддаў яшчэ газку і трактар ляцеў, быццам той танк. Урэшце і Сцяпан убачыў удалечыні ледзь прыкметныя дзве чорныя кропкі.
Каб толькі грубкі былі на месцы, сказаў Генка. Летась у брыгадзе Валодзі Каваленкі сцягнулі з двух балкоў.
А хто? насцярожыўшыся, спытаў Сцяпан.
Хто ж яго ведае! Хутчэй за ўсё старацелі. Яны там непадалёку дзяжурылі на перавале, расчышчалі дарогу бульдозерам.
Але дарэмна хваляваўся Спяпан. Балкі былі ў спраўнасці, іх нават ніхто і не адчыняў, бо дзверы былі забітыя дошкамі.
Адразу ж пачалі ўладкоўвацца. Адны кінуліся распальваць грубкі, другія ўзяліся за разгрузку прадуктаў, выбухоўкі і вугалю. Працавалі хутка. Сцяпан дапамагаў разгружаць выбухоўку ў спецыяльны склад, які стаяў пад сопкай метраў за чатырыста ад іхніх балкоў.
Ён жыў адзін у асобным балку. У яго стаяла рацыя і захоўвалася неабходная дакументацыя. Два разы на дзень, акрамя суботы і нядзелі, звязваўся з базай.
Усё было даўно вядома і адпрацавана, але на Поўначы здарэнняў хапае, тут трэба быць пільным і ўважлівым. Невялікая памылка можа каштаваць вам жыцця.
Гэта Сцяпан добра зразумеў у першы свой сезон. Вось так жа прыехалі на новае месца, а ягоныя рабочыя адразу ж пачалі насіць вёдрамі вугаль у тамбур балка. Ён не стаў гэтага рабіць, бо вялізная куча вугалю ляжала за сем метраў ад ягонага балка.
I так здарылася, што першая пурга, якая працягвалася пяць дзён, ледзь не прымарозіла яго. Дзесьці на другія суткі скончыўся ў яго вугаль. Хуценька апрануўся, узяў вядро і выскачыў з балка. 3 цяжкасцю ўдалося накідаць вугалю ў вядро, бо навокал гуло на ўсе лады.
Зліпаліся вейкі, немагчыма было дыхаць. Але галоўная бяда чакала яго наперадзе. Рушыў з вядром да балка, зрабіў добрых дзесяць крокаў, a таго няма раптоўна знік, быццам і не было, а здаецца ж, добра запомніў, адкуль прыйшоў. Добра яшчэ, што праз які час пашчасціла зноў трапіць да кучы з вугалем. Дачакаўся, калі стала на імгненне зацішней, ды ўбачыў балок у зусім іншым кірунку.
Пашкадавала яго ў той дзень Снежная каралева. Толькі крыху папужала, быццам папярэдзіла: ‘Тлядзі ў мяне, галубок!”
Той першы яе ўрок ён запомніў на ўсё жыццё. Цяпер праблем амаль не было. Як толькі разгрузілі выбухоўку, ён зайшоў у свой балок і адразу ж пачаў распальваць грубку. Налажыў дроў, абліў саляркай і чыркнуў запалкай. Як толькі дровы ўгарэліся, адразу ж насыпаў зверху вугалю. Без яго ў тундры і тыдня не пратрымаешся.
Грубка ажыла, загула і пачала даваць выратавальнае цяпло. Яго трэба было многа, бо балок быў халодны і настылы. Сцяпан распрануўся, паставіў на грубку вядро са снегам і пачаў рыхтаваць сняданак. Пасля выпіў чайку і адразу ж у ложак. Заснуў імгненна. Бяссонніца на Чукотцы амаль нікому не дакучае.
Частка трэцяя
На наступны дзень Сцяпан падняўся а дзесятай гадзіне. Спяшацца не было куды, бо працягвалася палярная ноч. Дзесьці так пасля адзінаццаці павінна было крыху пасвятлець. А пасля абеду зноў спаўзае ў даліну змрок з вяршынь навакольных сопак.