Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Цяпер праверкамі ды інструкцыямі будуць мучыць да канца сезона, прамовіў Сцяпан і ўздыхнуў. I Валодзю Каваленку шкада пойдзе пад суд.
Гады тры могуць укляпаць, падаў голас Mixa^ Пятровіч.
А які метраж давалі ягоныя хлопцы! Амаль па дзве месячныя нормы, сказаў падрыўнік Віця.
— Метраж іхні на добрую палавіну прыпісны, прамовіў Валянцін, запальваючы цыгарку ад лямпы.
Як гэта?! здзівіўся Сцяпан.
А вось так! Валянцін з асалодаю зацягнуўся і, як той фокуснік у цырку, пусціў дым маленькімі колцамі пад самую столь балка.
Цяпер, працягваў ён, магу вам усё расказаць, бо камісія з ГоКа ўсё адно выведзе брыгаду Каваленкі на чыстую ваду.
Наконт метражу, перабіў яго Сцяпан, то я сам не адзін раз пытаў у Валодзі, але той заўсёды адказваў: “Звышсакрэтная метода”. Большага нічога з яго не мог выцягнуць.
Вось менавіта звышсакрэтная! Валянцін засмяяўся. Я іх яшчэ пазалетась раскусіў, але маўчаў. Навошта мне гэтыя клопаты — у самога іх навалам. А метода, як і ўсё геніяльнае, вельмі прасцецкая. Праходзяць яны ў новай разведлініі два, а то і тры шурфы як і належыць да карэнных парод. Напрыклад, яны ў іх аказаліся дзесяціметровымі, так? А вось астатнія праходзяць не да канца — да метраў чатырох-пяці, вось... Праходкі ж ля іх выкладваюць на ўсе дзесяць, усяклі?! Пры такой методзе любы месячны план можна перакрыць у два, а то і тры разы. Але яны такога не рабілі, каб не выклікаць падазронкі ў начальства, вось і давалі рэгулярна па паўтары
нормы, ды яшчэ ў загашніку мелі на пургавыя дзянёчкі. Прэмію атрымлівалі на любы густ: месячную, квартальную, гадавую. Заробкам дзяліліся з Каваленкам, а той яшчэ атрымліваў шалёныя грошы за эканомію аманіту.
— Але ж гэта сапраўднае спланаванае злачынства! Яны ж усе даліны затуфцілі. Пры прамыўцы шурфоў атрымаецца несусветная бязглуздзіца! не стрымаўшыся, ускрыкнуў Сцяпан.
— А бязглуздзіцы не атрымліваецца таму, — працягваў Валянцін, — што на прамывалцы працуе майстрам стары прайдзісвет Ерамееў Вася. Той, я сам бачыў, дасыпае ў кожны пакецік пасля прамыўкі праходкі крыху касітэрыту, і здае такім макарам усю даліну ў поўным ажуры.
— Але ж старацелі калісьці там будуць весці прамыўку. Што тады? спытаў Міхаіл Пятровіч.
Прагараць як шведы пад Палтавай! імгненна адказаў Валянцін.
На нейкі час у балку ўсталявалася нязвыклая ціша.
— А што ж ты хацеў, Сцёпа, — урэшце зноў прамовіў Валянцін. — Крадуць на неабмежных прасторах Саюза амаль усе. Гэта вялікі грэх, але факты, як кажуць англічане, вельмі ўпартая рэч. Закон тундры: калі ты не абдурыш кагосьці, то цябе самога спрытна абуюць у лапці, нават вокам лыпнуць не паспееш. Так было і так будзе пры любой уладзе!
— А як жа асабістае сумленне? Душа, страх перад Усявышнім? Надыдзе час, і Ён будзе судзіць і грэшнікаў, і праведнікаў, сказаў Сцяпан.
Калі тое будзе? Дый ці існуе Ён на самай справе? Азірніся навокал: хапугі ўсіх чыноў і рангаў жывуць прыпяваючы і плююць на ўсё і ўся.
I да чаго дакоцімся з такімі паглядамі? не сунімаўся Сцяпан.
Хто яго ведае. Але мая бадзяжная душа прадчувае, што ў Расіі будзе калісьці зноўку вялікі шмон. I, магчыма, болып крывавы, чым у далёкім семнаццатым годзе.
Тут ты, галубок, зрабіў яўны перабор, уступіў у гутарку Аляксей.
— Ніколечкі, — спакойным голасам адказаў Валянцін. Бо да гэтага ідзе. А наконт крадзяжу магу вам расказаць адну гісторыю. Гады тры таму быў я ў адпачынку. Заехаў да дзядзькі на Палессе. А ягоны сусед Вінцук працуе егерам у Белавежскай пушчы. Туды на паляванне пад добрую закусь і чарку прылятае часцяком з Масквы самае высокае начальства. Бываў там калісьці і сам Хрушчоў, а наш шаноўны Леанід Ільіч адтуль амаль і не вылазіць.
I вось Вінцук пад вялікім сакрэтам яму расказаў, што аднойчы хтосьці з гасцей, калі ўсе былі на добрым падпітку, вазьмі ды спытай у самога Брэжнева: “Леанід Ільіч! Як вы глядзіце на тое, каб падняць у краіне мінімальны заробак?” I што вы думаеце той адказаў? Адразу ж адмоўна хітнуў галавой, а пасля з цяжкасцю прамовіў: “Ані ў якім разе! Бо ў нас усе маюць дадатак да заробку крадуць! Калі я вучыўся ў землямерным тэхнікуме, то на ўборцы бульбы мы цэлымі мяшкамі яе кралі і везлі ў свой інтэрнат. У нас толькі дурні не крадуць”. Вось так.
— Тады трэба гэта ўзаконіць, каб кожны ведаў колькі ён можа за месяц скрасці, хуценька прамовіў Кузьма.
— А што — цікавая прапанова, падтрымаў яго Валянцін. Давай выберам цябе ў Вярхоўны Савет, а там ужо і вынось сваю прапанову ў праект закона. Але пакуль давайце думаць пра нас. Вось прыляціць начальства ў сапсаваным настроі, a што мы скажам, што прапануем, га? Якія, Сцёпа, у цябе задумкі наконт праходкі шурфоў у гэтай даліне, гары яна сінім полымем!
Выручыць нас зможа толькі добры кампрэсар і адбойны малаток, адказаў Сцяпан.
Правільна! ухваліў ягоную прапанову Міхаіл Пятровіч. Адбойным малатком можна бурыць паўметровыя буркі. Але ж ці дадуць кампрэсар?
Калі прыедзе галоўны інжынер ГоКа Сызганаў, то я ў яго выпрашу, бо ведаю, дзе ўзяць, з усмешкай адказаў Сцяпан.
У каго? спытаў Валянцін.
Ды ў старацельскай арцелі “Мінерал”, якой мы здаём гэтую даліну. Але ж гэта яшчэ не ўсё. Трэба абавязкова дабіцца таго, каб нам павялічылі расцэнкі, хаця б у два разы. Гэта ўсё я бяру на сябе, а вы, Сцяпан пільным позіркам абвёў прысутных, каб не сядзелі панурыўшы галовы, як тыя мышы пад венікам, а ў неабходны момант падтрымалі мяне. Карацей кажучы, аддаю загад: трымаць хвост пісталетам!
Каб жа твае слоўцы, Сцёпа, ды Богу ў вушы, сказаў Міхаіл Пятровіч.
— Сызганаў, — працягваў Сцяпан, — чалавек хаця і круты, але адкрыты і справядлівы. Памятаю, як ён летась з’явіўся на кар’еры. Пайшоў на палігон, дзе бульдазерысты вялі ўскрышу на наступны год. Ну, і паскардзіліся тыя, што вельмі мала зарабляюць — усяго па дзвесце рублёў, праўда, у каго няма надбавак, то гэта не грошы. Я якраз прысутнічаў пры той размове. Ну, думаю, зараз пачне іх угаворваць ды вешаць лапшу на вушы... Ажно не! Уважліва ўсіх выслухаў і кажа: “Ды я б на вашым месцы за такія грошы і камбінезон не апранаў бы!” Хлопцы са здзіўленнем зірнулі на яго і падбадзёрыліся. A ён тут жа падаўся ў кантору. Выклікаў маркшэйдэра, нарміроўшчыцу, начальніка кар’ера і сам сеў за разлікі. I што ж вы думаеце? Тыя, дзеля эканоміі, наўмысна заніжалі расцэнкі, спасылаючыся на састарэлыя нормы выпрацоўкі. Уляпіў усім па вымове ды пазбавіў квартальнай прэміі. A яна ў іх дай Бог кожнаму — да пяці тысяч, якраз на новенькія “Жыгулі”, што нядаўна пачалі выпускаць. I ўзняліся ў хлопцаў заробкі да тысячы рублёў у месяц. Так што на такога чалавека ў мяне вялікія спадзяванні. Вось толькі ці будзе ў яго настрой на размову? Бо мы, калі браць па замежных мерках, забастоўшчыкі чысцейшай
вады! Але будзем спадзявацца на найлепшае. A цяпер, ён зірнуў на гадзіннік, час рыхтавацца ў люлю.
Жартаўнік ты, Сцёпа, мы і так усе бакі адляжалі, сказаў Міхаіл Пятровіч.
— Нічога. Я дзесьці чытаў, што ўсе мышцы ў спартсмена экстра-класа поўнасцю прыходзяць у норму толькі за дзесяць дзён. Гатуйце пабольш мяса і набірайце вагу. Тут яшчэ давядзецца праліць з добрае вядро поту. I не курыце так часта, беражыце лёгкія, яны і так усыхаюць на Чукотцы.
Ён падняўся з лавы, насунуў шапку і выйшаў з балка. Месяц толькі што вынырнуў з-за рваных аблокаў і заліў наваколле лагодным святлом. Стаяла такая цішыня, што нават звінела ў вушах. Марозік мацнеў. Сцяпан не спяшаючыся ішоў да свайго балка і адчуваў, як мароз пашчыкваў яго за шчокі і нос. Сопкі адкідвалі ад сябе цені розных памераў. Своеасаблівая прыгажосць была і тут, амаль на самым ускрайку зямлі.
Ён яшчэ з якую хвіліну пастаяў, паслухаў цішыню, а пасля зайіпоў у тамбур балка і накінуў вялізны кручок на дзверы. I не таму, што кагосьці баяўся, але ў тундры ўсё можа здарыцца.
Адразу ж распрануўся, запаліў лямпу, падкінуў у грубку вугалю і пачаў рыхтаваць вячэру. Павячэраўшы, як і заўсёды, стаў перад іконай Ісуса Хрыста і памаліўся.
Пасля патушыў святло і прылёг на ложак. Вугаль у грубцы да таго разгарэўся, што адзін яе бок пакрыўся ледзь прыкметнай чырванню. Цяпло папаўзло па балку. Праўда, ля самай падлогі было халаднавата, а ў вялікія маразы, асабліва пад раніцу, мароз бессаромна пасяляўся па вуглах і ля парога.
Любіў Сцяпан у такія зацішныя марозныя вечары падумаць пра сваё жыццё. I хаця грэх скардзіцца, але ж і радавацца не было чаму. Калі ж так разважыць па шчырасці, то ўсё ў гэтым свеце мітусня. Мала чалавек думае пра сваю душу, спяшаецца ўсё жыццё і не прыкмячае, што даўно трэба спыніцца і спытаць у сябе: “А ці так я жыву?”
Сцяпан яшчэ ў інстытуце многа чытаў кніжак святых і прарокаў. Многае разумеў, але жыццё іншы раз паварочвалася такім бокам, выкідвала такія круцялі, што пра ўсё забываўся, грашыў, a пасля спалохаўшыся, нават плакаў, бо саромеўся сваіх учынкаў.
Адно яго суцяшала вялікіх грахоў за ім не было. Бывае ж так, што дрэнны ўчынак мучае чалавека ўсё жыццё, да самых апошніх дзён...
I адразу ж у такія хвіліны паўставаў перад ім вобраз ягонай бабулі Наташы, якая пражыла доўгае і гаротнае жыццё, а памерла на сто пятым годзе, ён вучыўся на пятым курсе.
Шкадавала ўсіх, асабліва гаротных людзей — жабракоў-пагарэльцаў, якія пасля вайны хадзілі адзін за адным па хатах і прасілі толькі скарыначку хлеба. I яна заўсёды дзялілася апошнім, што ў яе было.
Як ён быў маленькі, то часта спаў разам з бабуляй пад яе цёплай коўдрай. Перад сном яна доўга малілася перад іконай Божай Маці, хрысцілася, клала паклоны ў пояс
Ён у такія хвіліны ціхенька ляжаў, зашыўшыся пад коўдру, і толькі краем вока назіраў за бабуляй. А пасля яна ўкладвалася побач і расказвала яму казкі. Цёпла было, утульна, а на сэрцы радасна і вольна...
Раніцаю будзіў яго пах бліноў, якія пякла бабуля. I да чаго ж смачныя яны ў яе атрымліваліся! Ён не ўставаў, ляжаў у ложку колькі хацеў, бо дзіцячых садкоў у тыя часы і заваду не было.
А ў святы хадзіў з бабуляй у царкву. Спачатку вельмі баяўся ліку святых, якія пагрозліва пазіралі на яго. Але пасля Сцяпан асмялеў, бо бабуля расказвала яму пра жыццё і подзвігі святых мучанікаў... і ён вельмі іх шкадаваў. Ад бабулі ўпершыню даведаўся пра нараджэнне і жыццё Ісуса Хрыста. Доўгімі зімовымі вечарамі, калі маразы даходзілі да трыццаці градусаў, яны сядзелі з бабуляй на цёплай печы і перад самымі Калядамі рыхтавалі з паперы розныя цацкі на ёлку.