Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Пазнаёміўся з ёй у гэтым годзе. I як paHeft не прыкмеціў? Тры гады правучыўся на горным факультэце. Яна займалася на факультэце радыёэлектронікі. Хаця дзе там убачыш! Вучоба ды трэніроўкі па футболе забіралі ўвесь час. Ды і ў шахматы хацелася згуляць: толькі што выканаў норму кандыдата ў майстры спорту. Нават сам не ведаў, што больш любіў футбол ці шахматы. У дэканаце горнага факультэта паліцы трашчалі ад шматлікіх кубкаў, але па шахматах узнагарод не было. Увесь час перамагалі радыёэлектронікі. I вось у гэтым годзе дэкан даручыў Сяргею камплектаваць каманду.
Каб кубак быў, зразумеў?!
У фінале сустрэліся з даўнімі сапернікамі. Гулялі на сямі дошках. Шэсць партый закончыліся ўнічыю. Цяпер усё залежала ад першай дошкі, на якой гуляў Сяргей. Яго праціўнік Салавейчык, выкладчык, сіваваты дзяцька, быў у маладосці майстрам спорту. Навокал сабралася многа балельшчыкаў. Вось тут Сяргей і ўбачыў Таню. Яго праціўнік надоўга задумаўся, а ён адкінуўся на спінку крэсла і падміргнуў гэтай прыгожай дзяўчыне. Яна паказала яму язык. Сяргею ўдалося выйграць партыю, а з ёю і кубак інстытута.
Потым Таня наладзіла разнос сваёй камандзе:
Як вы змаглі прайграць. Гарнякі — гэта ж дубы...
А калі ўбачыла, як важна прайшоўся непадалёк Сяргей, дадала:
Ходзяць задраўшы нос, аж глядзець прыкра!
Калі на спартыўным вечары капітанам уручалі кубкі, Сяргей падышоў да Тані.
Дык хто ўсё-такі дубы?
Пашэнціла дурням, яны і рады!
Тут яе запрасіў на танец нейкі хлопец, і яна пайшла з ім. 3 таго часу Сяргей шмат думаў пра яе, але шукаць, каб пазнаёміцца, не асмельваўся. I вось разам трапілі ў адзін атрад!
Раніцай наступнага дня Сцяпан з Таняй размяркоўвалі ўсіх каго куды. Сяргея з Сашам адправілі грузіць цэмент на станцыю. Вазіў толькі адзін самазвал, таму больш хлопцаў не далі. Прыехалі, думалі, што цэмент у мяшках, а той уроссып. Накідвалі ў машыну шуфлямі. Пыл лез у вочы, вушы, не даваў дыхаць. Нават марлевыя павязкі не памагалі. Калі самазвал ад’язджаў, Саша доўга пляваўся.
— Гэта яна спецыльна за шахматы нас сюды накіравала...
Трымайся, стары, каму ж, як не будучым гарнякам, грузіць?! падбадзёрваў яго Сяргей.
Падхопім сілікозік, вось пабачыш, працягваў Саша.
Яны грузілі тры дні. Другія хлопцы з атрада капалі канавы, рабілі і ўстанаўлівалі арматуру. Катлаваны пад фундамент былі ўжо гатовыя. Капалі толькі там, дзе экскаватар не змог узяць. I ўсё ж дзяўбсці зямлю было лягчэй, чым грузіць цэмент, не так пыльна. Праўда, пясок з глінай, ракушкамі і глеем таксама даваўся цяжка. Па ўсім было відаць калісьці тут было мора. Вельмі паліла сонца. Прыйшла Анэта.Аказваецца, яна займалася ў медыцынскім і была ў атрадзе як урач, але памагала на кухні. Непрыкметная, з насцярожанымі сумнымі вачамі... Загадала ўсім апрануцца, асабліва ахоўваць галовы.
Ці здалося Сяргею, ці сапраўды, звяртаючыся да ўсіх, яна гаварыла як бы толькі для яго аднаго?
Пасля вячэры да Сяргея падышоў камандзір атрада.
Сярожа, гавораць, што раней ты на экскаватары працаваў, праўда?
Яшчэ да арміі. I на бульдозеры магу, а што, ёсць?
Вунь там, бачыш, стаіць амаль ля самай дарогі. Прараб сказаў, што яго ў рамонт здаваць будуць, але яшчэ працаваць можна. Падыдзі заўтра і паглядзі. Сам бачыш, як хлопцы стамляюцца.
Паснедаўшы раней за ўсіх, Сяргей адправіўся да экскаватара. Маркотна ўткнуўшыся каўшом у зямлю, той нагадаў велізарнага жураўля. Capreft абышоў навокал і рашыў пачаць з рухавіка. Праверыў масла, салярку, толькі вады было малавата. Пускач завёўся адразу. За ім неахвотна, як бы прачынаючыся ад сну, запрацаваў галоўны рухавік. Сяргей сеў за рычагі. 3 вялікай цяжкасцю ўдалося адарваць коўш ад зямлі. “He хапае паветра, кампрэсар барахліць”, прыкінуў Сяргей. Крутануўся некалькі разоў і заглушыў, бо тэмпература вады адразу ж паднялася. Разабраў кампрэсар так і ёсць, паляцелі пракладкі. Прысеў у цяньку ля каўша і нечакана... задрамаў. Праз сон адчуў, як нехта асцрожна дакрануўся да вуха губамі.
“Гадзюка!” прамільгнула ў галаве. Здрыгануўся і ўбачыў вярблюда. “Вось чорт, як напужаў!” Вярбліод быў вялікі, аблезлы, двухгорбы, са званочкам на шыі. Ён абыякава глядзеў на Сяргея. I тут Сяргей убачыў Анэту.
Так і ведала, з вярблюдам бавішся. Нават пра абед забыў.
Анэта, няўжо вадзічкі прынесла?
Ну і вымазаўся: на каго ты падобны?!
Праўда? А я думаю, чаго гэта вярблюд дзёру даў?
Анэта разаслала газету, дастала з сумкі хлеб, яйкі, соль, зялёныя стрэлкі цыбулі, каўбасу.
У тэрмасе быў халодны кампот. Сяргей піў доўга, прагна.
Пачакай, адразу нельга.
Ён пачаў есці, а Анэта адкрыла фотаапарат.
— Вярблюдзік хаця і не прыгажун, але няхай будзе на памяць, шчоўкнула некалькі разоў.
Ты лепш мяне, Анэта!
Давай, але ты бруднаваты! Экскаватар будзе працаваць? яна прысела побач.
Паспрабую наладзіць.
Хлопцаў шкада. Усё рукамі давядзецца рабіць. Сёння ў праекце яшчэ семдзесят метраў траншэі знайшлі.
Ты вось што, перадай, каб мне вады прынеслі, вядры тры.
Добра, яна сабрала рэшткі ежы і пайшла.
Да вечара Сяргей зрабіў кампрэсар, але засталося шмат работы па драбязе. I толькі праз два дні пад’ехаў да будаўнічай пляцоўкі. Усе хлопцы пакідалі рыдлёўкі і прагучала дружнае “Ура!”. Абступілі з усіх бакоў. Сяргей скочыў на зямлю.
Чаго крычыце? Яшчэ невядома, ці запрацуе.
Але работа кранулася. За першы дзень прайшоў усяго метраў дзесяць. Спачатку цягавы канат лопнуў, потым рэдуктар загрукацеў скончылася масла. Затое на наступны дзень трыццаць метраў былі за спінай. Хлопцы адразу рабілі апалубку і ўстанаўлівалі арматуру. Пусцілі бетонамяшалку.
Міналі дні, як дзве кроплі вады падобныя адзін на адзін: ні дожджыка, ні ветрыка. У нядзелю з’ездзілі на станцыю, там быў клуб далі маленькі канцэрт і згулялі з мясцовымі хлопцамі ў валейбол.
Даймала спякота, асабліва ў кабіне экскаватара. Пасля работы балела галава, і Сяргей доўга не мог заснуць. Наступала ноч, але жаданага халадка не было. Густыя цёплыя масы паветра нерухома віселі над распаленымі за дзень пяскамі. I толькі ў канцы ліпеня, асабліва адвячоркамі, пачаў прабягаць вецярок. Амаль кожны вечар збіраліся ля вогнішча, спявалі пад гітару. Сяргей праз расчыненае акно чуў звонкі голас Тані, абрыўкі песень. Ён ляжаў на ложку і глядзеў у неба, дзе цэлымі суквеццямі спелых вішняў нерухома віселі зоркі.
Так, яму ўжо дваццаць шэсць другім па дваццаць і меней. He цягнула ўжо да вогнішча, да песень. Ён даўно адчуў, што жыве неяк не так. Імкнуўся пасля арміі ў інстытут і паступіў, а радасці на душы не было. Вучоба, трэніроўкі. Тры гады ў Ленінградзе і ўсё адзін. Часам бывала страшна. Асабліва пакутліва праходзілі святы: не ведаў, куды сябе падзець. I дзяўчат сімпатычных процьма. “He падабаюся я ім, ці што?” думаў ён. Узяць хаця б Таню, усё жартуе...
Быццам згадаўшы яго думкі, Саша сказаў:
Чуеш, Таня спявае? Дарэмна ты да яе заляцаешся.
3 чаго ты ўзяў?
— Ды бачыў я. Але ведай: ёсць у яе хлопец, фізік, кандыдат навук.
Ну і што?
Праўда, праўда. Дваццаць чатыры яму. Таня ад яго без памяці.
Болып яны не гаварылі пра Таню, але чамусьці ўвесь вечар Сяргею было прыкра на душы.
У першую нядзелю вырашылі зрабіць выхадны. Як віхор у пакой уварвалася Таня.
— Сяргей! Трэба вакол вогнішча пясочны вал зрабіць. Вецер увесь час дзьме, пясок нясе, і вогнішча гасне.
Таня, не даеду я туды, далёка ўсё-такі.
Скажы, што не хочаш!
Хаця, працягваў Сяргей, па-філасофску ўставіўшыся на столь, можна паспрабаваць.
Дык што ж трэба?
Пацалуй мяне ў шчочку.
А зробіш?
Аб чым гаворка!
Яна хутка нахілілася і пацалавала яго, укусіўшы напаследак.
Ты што?! Сяргей аж падскочыў на ложку.
Гэта на памяць, яна ў момант двойчы сплюнула. У салярцы ўвесь, мыцца трэба!
I хуценька выскачыла з пакоя.
У канцы дня вогнішча было абнесена двухметровым валам.
А калі Сяргей прыгнаў экскаватар назад і пачаў адчэпліваць тоўсты трос, той спружыніў, вырваўся, сцебануўшы па левай руцэ. Удар быў не моцны, але канцы сталёвых нітак паласнулі ад кісці да локця. “Толькі гэтага не хапала”, ён прыклаў насоўку, але яна праз хвіліну стала вільготнай. Пабег да барака, памыўся, пазваў са сталоўкі Сашу і з яго дапамогай наклаў павязку.
Позна вечарам з песнямі вярнуліся ад ракі хлопцы. Саша пайшоў да Анэты. Сяргей ляжаў на ложку. Рука не балела, але здранцвела: Саша перастараўся...
Барак напоўніўся шумам, смехам. Прыбегла Таня.
Сяргей, так добра зрабіў! He пойдзеш, стаміўся?
Стаміўся, Таня, толькі што памыўся.
Ну, адпачывай, я пабегла.
I зноў знікла. Адзінота ўсё болей апаноўвала яго. А пасля з’явілася Анэта. Паставіла на стол маленькі чамаданчык.
Што ў цябе, ударыў?
Ды не, драпануў тросам.
Яна асцярожна зняла павязку.
Нічога сабе, “драпануў”. Трэба прамыць.
Анэта апрацавала рану ёдам, які шчыпаў да слёз. Потым пачала перабінтоўваць. “I як гэта я paHeft да яе не прыгледзеўся?.. Ад яе патыхае жаноцкасцю і спакоем. Толькі вочы сумныя. Чаму?”
Ну вось, цяпер хутка загоіцца. Тэмпературы няма?
Наогул, халодзіць, схлусіў Сяргей. Яму хацелася, каб яна яшчэ пабыла.
Анэта дастала маленькі градуснік, страсянула, паглядзела на гадзіннік і працягнула градуснік Сяргею. Потым прыклала руку да яго ілба.
Патрымай яшчэ крыху, рука такая халодная.
Наступіла маўчанне.
Анэта, а ці праўда, што ты была замужам?
Яна моўчкі паглядзела на яго і ціха прамовіла:
— Збіралася летась, ды разбіўся ён на матацыкле...
Як?!
Ноччу на павароце ў лася ўрэзаўся. Цяпер іх развялося, да самага горада падыходзяць.
Прабач, я не ведаў.
Яна моўчкі сабрала ўсё ў чамаданчык і ўжо ля двярэй сказала:
He кажы пра гэта нікому.
...Зоркі спусціліся ніжэй. Крокі Анэты згубіліся ў цішыні, а Сяргей ляжаў і ўсё думаў і пра Анэту, і пра сваё жыццё. Дзіўна, але менавіта гэтая ціхая, непрыкметная дзяўчына як бы абуджала ў ім ўсё найлепшае...
Думкі роіліся ў галаве, набягалі, быццам хвалі, адна за адной. Надакучыла падрабляцца пад маладых. Ды зноў жа не хацелася пакідаць Ленінград. Сяргей не любіў гарадоў. А вось Ленінград запаў у яго сэрца. Ён ніяк не мог сабе ўявіць, што тут калісьці хадзіў вялікі Пушкін. Вось так жа, як і Сяргей, стаяў на Стрэлцы Васільеўскага вострава, глядзеў на Зімні, у мяцеліцу, калі з-за рваных аблокаў праглядваўся бліскучы дыск месяца. А колькі гадзін Сяргей правёў на набярэжнай Мойкі! Здавалася, вось-вось прамільгне за акном прыгожая і чароўная постаць Наталлі...