Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Ён пісаў, што працуе шафёрам, завочна паступіў у Мінскі політэхнічны інстытут, а Янька ў будучым годзе будзе пераводзіцца ў Мінск. Праўда, пра вяселле ён нічога не пісаў, а я і не пытаўся ім там лепш відаць, калі і што рабіць.
Час ляцеў. На трэцім годзе службы, тады яшчэ служылі па тры гады, я пачаў рыхтавацца ў інстытут. Пры нашым Доме афіцэраў адкрылі падрыхтоўчыя курсы. Бралі не ўсіх, але мне пашанцавала.
I вось урэшце наступіла такая доўгачаканая мая апошняя вайсковая вясна! Я напісаў Веньку, што буду ў Мінску ў канцы ліпеня, а мо яшчэ і раней. Але праляцеў чэрвень, пачаўся ліпень, а ад Венькі не было ніякіх звестак. Гэта было на яго не падобна. Аднак я думаў, што ён чакае мяне з дня на дзень, вось і не піша. А мо ў якую далёкую камандзіроўку паехаў. Ды мала што магло здарыцца.
Я ехаў паступаць у політэхнічны інстытут на той факультэт, дзе вучыўся Венька. Па дарозе рашыў заехаць на дзянёк дамоў, бо вельмі хацелася ўбачыць маці, пагаварыць з Венькам.
Вечарам цягнік спыніўся на нашай невялічкай станцыі. Знаёмай сцяжынкай, якая вілася ў сасновым бары, ледзь не подбегам я шыбаваў у сваю вёску. Вось ужо паказаліся зарачанскія хаты, а там за невялікай рачулкай і нашы Сукневічы.
I тут убачыў Венькаву хату. “Забягу на хвілінку, вырашыў я, а потым дамоў”. Венькава маці сустрэла мяне на падворышчы. У першае імгненне я ледзь яе пазнаў. “Як яна пастарэла за тры гады, падумаў я, — ні адной цёмнай валасінкі на галаве”.
Міша?! са здзіўленнем сказала яна і паволі апусціла вядро на зямлю.
Ласкава глядзелі на мяне яе засмучаныя вочы. Мы павіталіся.
Вось маці твая ўзрадуецца! Адслужыў?
— He зусім яшчэ. Паступаю ў інстытут. Вось калі здам экзамены, то застануся.
Што ж мы стаім? Хадзем у хату.
He, не! Я толькі на хвілінку! Заўтра раніцай павінен быць у Мінску. А дзе Венька? Апошнія месяцы нічога мне не пісаў.
— Няма Венькі, — ціха сказала яна і села за невялічкі столік пад маладой вішняй.
У камандзіроўцы?
Пахавалі яго дзесятага чэрвеня, а табе не пісалі, бо ведалі, што ў інстытут рыхтуешся.
— Ен што — разбіўся на машыне? — шэптам спытаў я і прысеў за столік насупраць яе.
He, яна ўздыхнула. Веня акуратна ездзіў. Застрэліўся з ружжа...
Яна гаварыла ціха, нават не плакала, бо ўжо даўно не было слёз, а вочы глядзелі неяк абыякава, бяздумна.
Яны ж збіраліся пажаніцца. Нават заяву падалі, мы пачалі думаць пра вяселле, а тут Янька прыслала пісьмо. Веня прачытаў і ...
Што было ў пісьме?
Янька пісала, што перадумала, за Веньку не пойдзе, бо кахала яго толькі ў школе, ну і яшчэ там... Два лісты было спісана.
У яе быў хлопец у Маскве?
Быў. Мы так нічога б і не ведалі, але якраз у адным доме, разам з цёткай Янькі, жывуць Быкоўскія. Яны тутэйшыя, але ў Маскве жывуць даўно. Вось яны мне і расказалі, што Янька пазнаёмілася з унукам вядомага акадэміка. Яны не раз бачылі, як ён падвозіў Яньку дамоў на “Волзе”. Але замуж не браў. Тады Янька сказала таму хлопцу, што будзе выходзіць за Веньку, заява ляжыць у загсе. Гэта ўсё і рашыла. Іх адразу ж распісалі. Янька ў пісьме так і напісала: я выйшла замуж за Вадзіка. А Веня, сынок мой... яна змахнула дзве слязінкі са шчок. Хоць бы мяне пашкадаваў! Ці ж дзяўчат мала на свеце?!
— Ах, Янька! — усклікнуў я. — Думаеце, яна шчасліва будзе? Вось пабачыце? Пажыве ў Маскве ад Куцці да Каляд!
Я падняўся з-за століка.
Міша, заходзь калі-нікалі, добра? Усё ж мне лягчэй будзе. Такі цяжар на душы свет нямілы.
Я ішоў дамоў, а радасці на душы не адчуваў. Вось і знаёмыя кладка праз рэчку, тыя ж дошкі... Крыху далей убачыў нахіленую вярбу. Пад ёй пазнаёміўся з Венькам. Яна стаіць і цяпер, а яго ўжо няма...
Прагаварылі з маці да поўначы, а раніцай я паехаў у Мінск. Цяжка было здаваць экзамены. Выцягнуў білет, рыхтуюся, а з ліста паперы глядзіць на мяне Венька...
Але здаў. Год правучыўся на стацыянары, a потым перавёўся на завочнае. Жыў у вёсцы з маці, працаваў механікам на кар’еры. Побач з нашай вёскай, ля самай Віліі, пабудавалі цагельны завод.
У першыя гады Янька не прыязджала нават да бацькоў, а мне тады вельмі хацелася зірнуць у яе вочы. Я так яе ўзненавідзеў, што нават сам спалохаўся. I вось цяпер, калі прайшло столькі гадоў, яна зачасціла ў нашу вёску. Амаль кожную пятніцу прязджала з Мінска, бо даўно памяняла маскоўскую кватэру, каб быць бліжэй да бацькоў. Мне здалося, што ў апошні час яна наўмысна стараецца як мага часцей трапляць мне на вочы.
У гэтую суботу я застаўся адзін у доме. Учора адправіў маці ў санаторый. Яна хоць і была на пенсіі, але яшчэ працавала ў калгасе, і ёй далі пуцёўку ў Лётцы, гэта ля Віцебска.
А на двары гаспадарыў ліпень макаўка лета. Стаяла цяплынь. Вечарам я сядзеў дома, перабіраў вуды, рыхтаваўся раніцай на рыбалку, як раптам пачуўся грукат у сенцах, потым пастукалі.
Заходзьце!
Дзверы адчыніліся. На парозе ўбачыў Яньку.
Добры вечар!
Ад здзіўлення я аслупянеў, нават не адказаў на прывітанне, а ўсё глядзеў на яе і не верыў сваім вачам.
Янька моўчкі стаяла ля парога.
Праходзь, ціха сказаў я.
Мы прайшлі з кухні ў другі пакой. Янька села на канапу, а я стаў ля печкі.
Прабач, што заявілася няпрошанай госцяй. Я даўно хацела пагаварыць з табой, але ты абыходзіш мяне...
Быццам ты не ведаеш, за што! перабіў я яе.
Ведаю, але ж я не думала, што так здарыцца. У цяперашні час, калі ўсе такія...
А Венька быў не такі! Ён кахаў цябе, разумееш? Кахаў! I хаця пражыў мала, але быў шчаслівы,
бо да яго прыйшло гэтае святое пачуццё. Але чаго ты ад мяне хочаш?! Прыйшлі прасіць прабачэння за Веньку?
He ведаю, ціха адказала яна. Так цяжка стала на душы, асабліва ў апошнія гады. Месца сабе не знаходжу.
Я табе не non, каб адпускаць твае грахі. Пакутуй цяпер! I не выпрасіць табе прабачэння ні ў Венькавай маці, ні ў самога Бога! Будзеш несці гэты цяжкі крыж да самай магілы.
Міша, у жыцці ўсё можа быць. А як кідаюць хлопцы цяжарных дзяўчат? I нічога жывуць жа неяк, родзяць, не вешаюцца.
Жывуць! Толькі не прыкідвайся святой! Ты ж ведала, што Венька на мурашку ў лесе баяўся наступіць! Шкадаваў кожную травінку, кожную кветачку! Ледзь што у яго слёзы на вачах!
Што ж мне было рабіць, калі я пакахала Вадзіка?
Прыехаць да Венькі, паглядзець яму ў вочы і ўсё расказаць. Але ж Вадзік цябе не браў, вось ты і рапіыла раззлаваць яго падала заяву з Венькам!
Няпраўда!
Праўда! Табе ж хацелася на чорнай “Волзе” катацца!
Каб жа я ведала, што Венька на такое можа рашыцца, я б пешшу з Масквы прыйшла да яго! Чаму ты мне не верыш?!
На вачах у Янькі паказаліся слёзы. Яна дастала з сумачкі насоўку.
Што ж мне цяпер рабіць? скрозь слёзы спыталася яна.
He ведаю, ціха адказаў я.
Мы замоўклі. За расчыненым акном апускалася на стомленую зямлю кароткая летняя ноч. Непрыкметна, быццам крадучыся, запаўзаў у пакой змрок.
Вось і пагаварылі, узнімаючыся з канапы, сказала Янька. Думала, хоць ты зразумееш мяне. Мы ж вучыліся разам... I ўжо ля веснічак спытала:
Міша, чаму ты не жэнішся?
He ведаю. Так усё складваецца...
Ну што ж пайду. Дабранач табе!
— Дабранач!
Ужо даўно яе постаць растала ў змроку летняй ночы, а я ўсё стаяў, глядзеў на апусцелую вуліцу, удыхаў настоенае на духмяных травах паветра і думаў пра наша жыццё, такое кароткае і складанае.
Бабуліна нявеста
Божа ж мой, Божа, дарагі мой унучак, ты так пастарэў на той Чукотцы! Табе ўсяго трыццаць сем гадкоў, а выглядаеш на ўсе сорак з гакам.
— Нічога, папраўлюся, адказаў я, беручыся за сёмы блін. — Пап’ю з тыдзень малачка, паем смятанкі, адразу памаладзею.
Даў бы Бог! Ты зусім там звольніўся, ці як?
Адпачынак узяў са звальненнем.
Або, дык што ж гэта?! I зноў паедзеш?
— Нікуды не паеду. Адгуляю адпачынак, а потым буду працаваць.
Я ў гэты год надта занядужала. Дзевяты дзесятак пайшоў, час і паміраць.
Аб гэтым і не думай. Я табе жэныпэнь прывёз. Будзеш яго піць ды сіл набірацца.
Я дастаў з рукзака бутэльку з настоем і перадаў бабулі.
Мне адзін таварыш перадаў. Вялікую сілу мае гэты корань.
У маіх гадах ніякі корань не паможа. Няхай будзе, калі прывёз.
Бліны надта смачныя, даўно такіх не каштаваў.
— Ты еш, у мяне іх шмат,
He, больш не магу. Шчыра дзякую.
Чайку папі. На рамонку завараны, яна памкнулася падняцца, каб наліць з чайніка, але я апярэдзіў яе.
Сядай, сядай! Усё сам вазьму. Яшчэ не хапала, каб у восемдзесят два гады скакала каля мяне.
Чай быў цудоўны. Я смакаваў яго маленькімі глыточкамі і глядзеў на бабулю. За два апошнія гады яна вельмі схуднела, зрабілася маленькая, як бы ўсохлася, і рухалася павольна так ходзяць пасля хваробы. Бабуля сядзела ля акна, паклаўшы рукі на фартух, і няспешна апавядала мне вясковыя навіны.
— Я вось тут думала: чаму ты такі гаротны і няшчасны? Вандруеш па белым свеце: ні жонкі ў цябе, ні дзетак, ні кватэры.
Я цяжка ўздыхнуў і маўчаў. Сам пра гэта не раз думаў, чаму маё жыццё ідзе неяк не так. I, галоўнае, усё разумеў, як яно павінна быць, ды нічога не мог зрабіць.
А ў нас, працягвала яна, людзі так жывуць машыны купляюць. I без тваіх заробкаў. У цябе ж немаведама куды грошы дзяюцца. I, здаецца, не п’еш, а раскідваеш то туды, то сюды. Наша Залессе, як казаў адзін чалавек, залатое дно. I лес табе, і рэчка, і дзяўчаты як кветкі.
Я адчуваў, што зараз яна завядзе гутарку пра жаніцьбу, і, каб неяк перайначыць размову, спытаў:
Дык, гаворыш, машыны купляюць?
— Але, вось гэтай вясной Загонскія купілі. Хто б мог падумць, што іх Толя, такі малы, крываногі, будзе на машыне ездзіць і капялюш насіць?
А дзе ж ён робіць?
На камбінаце, што каля ракі пабудавалі. У начальніках ходзіць. На нейкіх курсах пабыў і на табе — пры гальштуку. А ты пяць гадкоў у Петраградзе галаву сушыў, і загналі на край свету. Знаеш, што я тут усё думала? Можа, і табе легкавушку купіць, га? Ці хопіць у цябе грошай?
Хопіць, і застанецца. Але ты раней мне забараняла.
Яно так, карысці з яе мала, адзін клопат, але ж завідкі бяруць: недалыгі купляюць, а ў цябе няма. Ды і ажаніцца табе дапамагла б.
“Вось табе і на, падумаў я, ніяк не адкруцішся, ну і бабуля”.
— Але ж цяпер чарга на іх, няўжо нельга, каб усім хапала?
Можна, але дарог добрых няма, ды і станцый абслугоўвання не хапае. Мне выдзелілі на рабоце, дзён праз дзесяць прыганю.