Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Даўно?
Тры гады.
А муж...
I муж ёсць, і сын, перабіла яна. Сын у мяне малайчына, трэці годзік пайшоў. Вось так!
А дзе ты пазнаёмілася з мужам?
Ва універсітэце. Мы вучыліся на матэматычным факультэце. Ніколі яго не кахала, шчыра табе кажу, і замуж не пайшла б, але на другім курсе я доўга хварэла, дык ён ад мяне не адыходзіў. Нават прывёз з інтэрната да сваіх бацькоў. У іх трохпакаёвая кватэра, а ён адзіны сын. Я вельмі спадабалася ягонай маці. Валодзя добры, вельмі здольны, ён далёка пойдзе. Праз месяц адпраўляюць
у Маскву, у аспірантуру. Ды і маім бацькам ён спадабаўся. Вось і пачалі наступаць на мяне з трох бакоў.
I калі ж ты здалася?
На трэцім курсе. Я многа думала. Мне і маці гаварыла, ды часам, ты добра ведаеш, каханне прыходзіць не да ўсіх. Спадабаюцца людзі адзін аднаму, прывыкнуць і жывуць. Вось і я так думала прывыкну, а мо і пакахаю. Месяц назад Валодзю далі двухпакаёвую кватэру.
Так хутка? здзівіўся Алесь.
Ён вельмі таленавіты, а іхні дырэктар паважае такіх людзей. Здавалася б, жыві і радуйся, а душа баліць, просіць чагосьці, бо адчувае, што сапраўднага шчасця няма. Валодзя закаханы толькі ў матэматыку. У тэатр не зацягнеш, пра танцы і гаварыць няма чаго. А мне ж усяго дваццаць другі год пайшоў.
Ён хацеў спытаць пра сябе, што яна аб ім думае, а Люда, быццам адгадаўшы ягоныя думкі, сказала:
А вось пра цябе нічога не ведаю: хто ты і што, дзе працуеш, чым займаешся, але з табой так спакойна, проста адпачывае душа, бо адчувае побач сапраўднага мужчыну. Зайздрошчу тваёй будучай жонцы. А можа, яна ў цябе ўжо ёсць?
Няма, з усмешкаю адказаў ён.
— Ашуканец! Яшчэ і смяешся! — яна хацела схапіць яго за руку, але ён порстка падхапіўся і кінуўся ў ваду. Доўга плыў. Вада была цёплая, ласкавая. Потым лёг на спіну, азірнуўся. Ён быў амаль на сярэдзіне возера. Убачыў на беразе Люду, якая штосьці крычала і махала рукой. Адразу ж павярнуў назад. А калі, стомлены, лёг з ёй побач на коўдру, яна асцярожна прыгладзіла яго валасы і прашаптала:
Ніколі не заплывай так далёка, я баюся.
Ён узяў яе рукі ў свае і пачаў цалаваць кожны пальчык.
Алесь, ты што...
I нікуды не паеду, прашаптаў ён, пабудую шалаш і буду тут жыць!
А я да цябе ў госці прыходзіць.
I тады ён прыўзняўся, абняў яе і прыпаў да цёплых губ... Люда прашаптала:
— Алеська, міленькі, только не сёння, прашу цябе...
У яе вачах быў боль, страх, яны малілі і прасілі яго. I ў тое ж імгненне ён зразумеў калі штосьці цяпер здарыцца, то Люда ніколі не даруе яму гэтага. I ён упаў на спіну, заплюшчыў вочы і моўчкі ляжаў, цяжка дыхаючы. I тут адчуў на сваіх грудзях маленькую далоньку. Спачатку пальчыкі ляжалі нерухома, а потым пачалі ласкава гладзіць яго. Перабіраліся з грудзей усё вышэй і вышэй, прайшліся па падбародку, вакол вуснаў.
Алесь расплюшчыў вочы.
Давай скупанемся, адразу ж астынеш, з усмешкай сказала яна.
I тады ён ускочыў на ногі, падхапіў яе на рукі і панёс у возера. Яны доўга плавалі, ганяліся адно за адным, пырскаліся, нібы дзеці, а калі стаміліся выйшлі на бераг.
Вечарам Алесь ад’язджаў. Яны дамовіліся, што ён пастараецца ўладкавацца на работу дзе-небудзь непадалёку ад Мінска, каб можна было сустракацца ў выхадныя дні.
I тыя пяць дзён, якія тады правеў у Лётцах, запомніліся яму на ўсё жыццё. Яму здавалася, што толькі-толькі закончыў школу, упершыню прыйшоў на спатканне, упершыню пацалаваў дзяўчыну.
I пачаліся сустрэчы з Людай, якія расцягнуліся на цэлых сем гадоў. Хто б мог падумаць, што так здарыцца? А тады, у першае іхняе шчаслівае лета, яны сустракаліся праз тыдзень на вакзале і ехалі за горад. А потым, калі муж Люды паехаў вучыцца ў Маскву, ён прыязджаў да яе кожную пятніцу, а ў панядзелак першаю электрычкаю ехаў на работу. Яны кінуліся ў сваё каханне, як кідаюцца з высокага берага ракі ў самы глыбокі вір, дзе так круціць, што шанцаў на паратунак няма.
Пад Новы год Люда напісала мужу ў Маскву, каб той даў згоду на развод. Але ад яго доўга не
было ніякіх звестак. Аднойчы ў суботу, калі яны, толькі паснедаўшы, збіраліся на каток, хтосьці пачаў адмыкаць іхнія дзверы сваім ключом.
Татка прыехаў! маленькі Жэня пабег да дзвярэй. Алесь кінуў збянтэжаны позірк на Люду. Тая таксама захвалявалася, пачырванела. Потым падышла да яго і ціха сказала:
He бойся, усё будзе добра.
Алесь сядзеў на канапе як на гарачым вуголлі. А з пярэдняй чуўся шчаслівы звонкі голас Жэні. Потым ён прыбег ў залу і кінуўся да маці. У руках трымаў вялікую прыгожую каробку цукерак і маленькі бліскучы пісталет.
Мама! Паглядзі, што мне татка прывёз! Пісталет страляе, ты не думай! Вось пістоны.
Вельмі добра, яна пагладзіла яго па галоўцы. А каробку давай схаваем.
I тут увайшоў Валодзя. Алесь убачыў высокага маладога хлопца з доўгімі рыжымі валасамі. Ён павітаўся, усміхнуўся і весела сказаў:
Ну, як жывяце? Што новенькага?
Усё добра, сказала Люда. Хадзем на кухню, паснедаеш, чаю вып’еш.
Яны папілі чаю. Потым Валодзя гуляў з сынам, а па абедзе яны паехалі да ягоных бацькоў. Люда пайшла іх праводзіць, а Алесь застаўся на кухні і глядзеў у акно. Трывожна і самотна было на душы. Ён адчуваў, што робіць штосьці нядобрае. Дый паводзіны Валодзі здзівілі яго. Здавалася, што той толькі і чакаў разводу. A мо прыкідваецца? Такі прыгожы хлопец, будучы навуковец, і чаму Люда яго не любіць? Ён так задумаўся, што нават не пачуў, як на кухню ўвайшла Люда.
Чаго зажурыўся?
Так... Думкі розныя ў галаву лезуць.
— На Валодзю не звяртай увагі: бачыш, які ён вясёлы.
Чаму?
Як табе сказаць... Мне здаецца, што і ён мяне ніколі не кахаў. Падабалася яму, вось і ўсё. Такім людзям, як ён, трэба жаніцца ў трыццаць гадоў.
Пазнавата.
Ніколечкі! Да гэтага часу большасць з іх дактары навук. Маюць свае машыны, дачы, кафедры. Потым можна і пра сямейнае жыццё падумаць. А пакуль гэтага дабіваюцца, ніхто не павінен ім замінаць.
He ўсе ж такія! запярэчыў Алесь.
He ўсе. А Валодзя такі. Ведаю яго не першы год. I хопіць аб ім гаварыць!
Алесь падняўся, хацеў абняць яе.
Адстань! яна порстка кінулася ў бок. Пра нас трэба думаць, а не пра Валодзю! Дык пачынае выпытваць, што ды як?! He люблю людзей, якія корпаюцца ў чужым жыцці! Ці ўжо апанаваў страх перед жаніцьбай?
He апанаваў. Але што з табою?
— Нічога! — яна хуценька выйшла з кухні і зачынілася ў спальні.
Ён пасядзеў крыху, а потым пачаў збірацца. I калі ўжо надзеў паліто, нечакана ўбачыў Люду. Яна стаяла ля дзвярэй спальні і з усмешкаю пазірала на яго.
Уцякаеш?
Так будзе лепш. Вам жа трэба пагаварыць, а я толькі буду замінаць.
Табе відней. Бывай!
Люда нават не падышла да яго, а яму і не хацелася гэтага. Выскачыў на вуліцу і падаўся да трамвайнага прыпынку. I вось тады ўпершыню зразумеў, што пачынае сумнявацца.
Валодзя адразу ж згадзіўся на развод. Падалі з Людаю заяву, але суд прызначылі толькі праз месяц. А тут, з лёгкай Валодзевай рукі, пачаліся візіты. Ды яшчэ якія! Праз два тыдні прыехала да Люды яе цётка, якая жыла ў Бабруйску. Жанчына бальзакаўскага ўзросту, з коратка пастрыжанымі валасамі, у прыгожым белым світэры, яна выглядала гадоў на сорак, хаця на самай справе ёй было значна больш.
Пацалавала Люду ў шчаку і адразу ж засыпала яе пытаннямі, не звяртаючы ніякай увагі на Алеся, быццам таго і не было ў кватэры.
Цяпер пра твой развод. Ты што зусім розум страціла?! Такога мужа кідаеш!
Няхай сабе, шчасце такое.
Шчасце, мая любая, ды яшчэ якое. Да трыццаці гадоў будзе доктарам навук, вось пабачыш! А там можа, і ў акадэмікі трапіць. I ты мяняеш такога чалавека на нейкага слесара! — і толькі тут яна зірнула на Алеся, які ўвесь гэты час разглядваў малюнкі ў “Вожыку” на адной і той жа старонцы.
Алесь закончыў інстытут, працуе механікам.
— He вялікая розніца. Чацвёрты дзесятак размяняў, а сваёй кватэры не мае.
Адкуль вы ўсё ведаеце?
Валодзя вашым ліст прыслаў. Твая маці сама б прыехала, ды бацьку аднаго не пакінеш. Вось і выправіла мяне.
I што сказала?
Каб гнала гэтага нахабніка!
Вы ж мяне не ведаеце! ускочыў з канапы Алесь.
I не хачу ведаць! Накінуўся на чужую жонку з кватэрай! Сваю трэба даўно мець! A то на ўсё гатовенькае прыпхнуўся!
Алесь кінуўся да вешалкі, пачаў збірацца.
Цётка Лена, навошта ж вы так?! прамовіла Люда.
А як? Няхай збіраецца і ўматвае!
Праз месяц Люда атрымала развод. Адразу ж несці заяву на новы шлюб было неяк няёмка, і яны рашылі крыху пачакаць. I чым болып праходзіла пятніц, у якія ён па-ранейшаму прыязджаў да яе, тым усё трывожней станавілася ў яго на душы. Ці ён раней не прыкмячаў, ці яшчэ што, але ж калі што Люда зрывалася на крык. Потым, праўда, хутка адыходзіла, але ад такіх шматлікіх уколаў у Алеся надоўга псаваўся настрой.
Аднойчы ўпершыню яны моцна пасварыліся. Выбраліся неяк у тэатр. У аўтобусе людзей бітком. Спачатку яны разам стаялі, але яго натоўп адціснуў ад яе і панёс ледзь не да самых дзвярэй. Люда так
раззлавалася, што, калі яны выйшлі з аўтобуса, перастала з ім гаварыць. Моўчкі ўвайшлі ў тэатр, распрануліся. I калі падышлі да кантралёркі, Люда штосьці затрымалася ў дзвярах. Білеты ў іх былі правераныя ўжо, за імі імгненна сабралася чарга.
I тады ён злёгку дакрануўся рукой да яе пляча і сказаў:
Праходзь, за намі ж людзі!
Яна рэзка азірнулася, збялела і ўскрыкнула:
Дык ты яшчэ і хам!
Усе глядзелі на яго: хто з усмешкаю, хто са спачуваннем, а ён не ведаў, куды дзецца ад сораму. Ледзь стрымаўся не хацелася сварыцца на людзях. Але на гэтым ягоныя пакуты не скончыліся. Калі прабраліся да сваіх месцаў, Алесь адразу ж сеў у мяккае крэсла, але Люда не садзілася. Яна стаяла побач і са з’едліваю ўсмешкаю глядзела на яго.
Сядай! урэшце не стрымаўся ён.
— Першы і апошні раз я з табою ў тэатры, — сказала яна і села.
Ён запытальна зірнуў на яе.
Спачатку жанчын саджаюць, зразумеў?
Дзе ж мне зразумець, я ж з вёскі, паспрабаваў аджартавацца ён.
I не прыкідвайся! He ведаеш правіл этыкету дык вучыся! Толькі і чуеш ад цябе: “Я з вёскі!” Знайшоў чым выхваляцца!
I толькі прыехаўшы дадому, яны адвялі душу. Сварыліся дзве гадзіны. Потым Люда пайшла ў ванну. Выйшла памаладзелая, усміхнулася і, як ні ў чым не бывала, сказала:
Давай лепш чай піць.
I яны сядзелі на кухні і пілі чай.
Сварыцца калі-нікалі карысна, працягвала яна.