• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    добра. Для чаго ж тады Усявышні ўручыў яму Андрэйку? He для таго, каб зноўку забраць. I ён вырашыў неадкладна ехаць у Мінск.
    Раніцай яны хутка паснедалі і падаліся на станцыю. Прыгарадным дабраліся да Маладзечна, а там электрычкаю і да Мінска.
    Сцяпанава аднапакаёўка спадабалася Андрэйку. Ён адразу ж захацеў памыцца ў ванне.
    Пасля вячэры яны ўладкаваліся на канапе, і Сцяпан паказваў яму дзіцячыя кніжкі пра жыццё Ісуса Хрыста. Спачатку разглядвалі малюнкі, а пасля ён пачаў чытаць пра Збаўцу. Андрэйка слухаў уважліва.
    У той вечар Сцяпан не думаў заводзіць з ім гутарку пра яго далейшы лёс.
    Але калі Андрэйка быў пад коўдрай, то нечакана спытаў:
    А што мы будзем рабіць заўтра?
    Паедзем з табой у горад. Тут вось якая справа... Мне трэба шукаць працу, а ты пакуль пажывеш у дзіцячым доме, добра? Бо каб ты назаўсёды жыў са мной, трэба сабраць многа розных даведак.
    А ты будзеш да мяне прыходзіць?
    Абавязкова. А на выхадныя і забіраць буду да сябе. Ты ж хадзіў крыху ў садзік, так? Ну, вось... A дзіцячы дом гэта той жа садзік, толькі хлопчыкі і дзяўчаткі там начуюць.
    А чаму іх тата з мамай не забіраюць?
    — Бо іх няма. У каго маці памерла, у каго татка ў турме... Яны сіроты. Заўтра паедзем да адной цёткі, і яна нам усё раскажа. I памятай: у цябе ёсць татка, які цябе ніколі не пакіне. А цяпер давай спаць. Заўтра ў нас многа спраў.
    Частка шостая
    Ноччу Сцяпану прыснілася, што яны з Андрэйкам сеткай-таптухай лавілі ў рэчцы рыбу. I кожны раз, як толькі ён вымаў сетку з вады, у ёй пялёхаліся, пабліскваючы срэбнымі бакамі, шчупакі і плоткі. Гэта быў файны і шматабяцальны сон.
    Паснедаўшы, яны паехалі ў райвыканкам. Сцяпан ведаў, дзе знаходзіцца гэтая ўстанова, але бываць там не даводзілася.
    I як толькі туды ўвайшлі, то амаль ля кожных дзвярэй убачылі многа наведвальнікаў. Гэта крыху занепакоіла Сцяпана, бо не любіў ён пакутаваць у чэргах. Але калі спытаў, ягоны сполах імгненна знік, бо тут стаялі наконт пенсій. А яму параілі падняцца на чацвёрты паверх. Аказваецца, што ўсынаўленнем і адпраўкай у дзіцячы дом займаецца інспектар школ Ксенія Васільеўна Антонава. Ім пашанцавала, бо трапілі якраз у прыёмны дзень.
    Ля дзвярэй кабінета чаргі не было, сядзела толькі адна маладая жанчына, якая раз-пораз паглядвала на гадзіннік. Сцяпан з Андрэйкам прыселі на крэслы і пачалі чакаць. Тут з кабінета выйшаў паўнаваты мужчына, і туды адразу ж зайшла жанчына.
    Зробім так, амаль шэптам прамовіў Сцяпан, злёгку прытуліўшы да сябе Андрэйку, я спачатку зайду адзін, а ты мяне пачакай. Калі што, то цябе пазаву.
    Жанчына доўга не выходзіла, але Сцяпана гэта не хвалявала. Ён абдумваў у галаве ўсе пытанні, каб чаго не прапусціць ды зноў сюды не вяртацца.
    Урэшце і жанчына выйшла. Сцяпан крыху пачакаў, а пасля пастукаў у дзверы і зайшоў у кабінет.
    За сталом сядзела маладая жанчына ў прыгожай каляровай сукенцы і штосьці пісала. Пасля паклала ручку, усміхнулася і прамовіла:
    Сядайце. Расказвайце, што ў вас здарылася?
    I ён расказаў пра Андрэйку. Калі скончыў, то жанчына ўздыхнула і сказала:
    На вялікі жаль, такіх выпадкаў многа. Нават толькі народжаных немаўлятак маці кідаюць у пад’ездах, на сметніках... Але чаму між вамі
    ўзнікла такое прыцягненне? Бо калі разабрацца гэта чужы для вас хлопчык. Я разумею: вам стала шкада сірату, вы яго ўратавалі, але ўсё-такі...
    Яно так, адказаў Сцяпан, і каб вы канчаткова мяне зразумелі, то раскажу яшчэ адну гісторыю.
    I пачаў распавядаць Ксеніі Васільеўне пра свой былы цяжкі грэх, прарочы сон і перасяленне душ, успомніўшы тут і акадэміка Вейніка.
    Няўжо такое магчыма?! са здзіўленнем спытала яна, калі Сцяпан змоўк.
    Хто ж яго ведае, сцішаным голасам адказаў ён. У прыродзе многа таямніц.
    — Цяпер наконт усынаўлення, — тут Ксенія Васільеўна на хвіліну змоўкла, знайшла ў папцы патрэбную паперчыну і працягвала: Справа гэта доўгая і марудная. Бо спачатку трэба Андрэйку перадаць у дзетдом, а пасля збіраць даведкі на ўсынаўленне. Але ёсць іншы варыянт вы можаце стаць ягоным апекуном.
    Як гэта?
    Хлопчык застанецца жыць у вас, а вы збіраеце даведкі на апякунства. Гэта нават выгадней, бо дзяржава будзе даплачваць на ўтрыманне дзіцяці.
    Няўжо такое магчыма?!
    Так. У калідоры на сцяне перапішыце назвы даведак, а пасля прыходзьце сюды. А дзе цяпер Андрэйка?
    Сядзіць у калідоры.
    Або... Давайце яго сюды!
    Сцяпан падняўся і пазваў Андрэйку. Той увайшоў са сполахам у вачах і ціха прамовіў:
    Дзень добры!
    Дзень добры, Андрэйка! з весялосцю ў голасе адказала Ксенія Васільеўна. Адразу магу цябе ўзрадваць: будзеш жыць са сваім таткам і ў дзетдом не паедзеш!
    Гэта праўда?! ускрыкнуў ён і абняў сваімі малымі ручкамі Сцяпана.
    Праўда! Дарагі мой сынок! адказаў Сцяпан і нават не прыкмеціў, як на вачах з’явіліся слёзы.
    Пасля хуценька выцер насоўкаю слёзы і, кінуўшы вінавата-сарамлівы позірк на Ксенію Васільеўну, ціха дадаў:
    Прабачце, але вось не стрымаўся...
    Нічога, адказала яна. Такія слёзы мяне суцяшаюць і радуюць.
    Сцяпан падняўся і ўзяў Андрэйку за руку.
    Скажыце, а ці возьмуць яго ў дзіцячы садзік?
    Абавязкова возьмуць, вы толькі з даведкамі не марудзьце. А калі што, то вось вам мой тэлефон, яна напісала на паперцы нумар і перадала Сцяпану.
    Вялікі вам дзякуй! сказаў Сцяпан. Сёння ў нас з Андрэйкам самы шчаслівы дзень.
    Яны развіталіся і выйшлі з кабінета. Сцяпан перапісаў даведкі на апякунства, і яны выбраліся на вуліцу.
    — Вось бачыш, як усё цудоўна атрымалася! — пасля нечакана падхапіў Андрэйку пад пахі і закружыў вакол сябе.
    Апусціў на зямлю і дадаў:
    Будзем жыць разам!
    А познім вечарам, калі Андрэйка моцна заснуў, Сцяпан зайшоў на кухню, дастаў з пакета даведкі, якія кінула яму пад ногі ягоная маці, і пачаў разглядваць. 3 іх на апякунства спатрэбілася толькі пасведчанне аб нараджэнні Андрэйкі, а яшчэ не хапала васьмі даведак.
    А з панядзелка ў іх пачаліся прыемныя клопаты. Купілі Андрэйку ў садзік новы карычневы касцюм, сандалікі, спартыўныя штаны і нават джынсы з красоўкамі.
    Такіх абновак ён за ўсё жыццё не бачыў. Бедны хлопчык кожны вечар заглядваў у шафу і не мог паверыць, што ўсё гэта для яго. Адначасова Сцяпан збіраў у Мінску неабходныя даведкі. Асабліва
    хваляваўся, калі Андрэйка праходзіў камісію ў паліклініцы. За тры дні пабывалі ва ўсіх урачоў. Андрэйка прайшоў усё на выдатна.
    Вельмі ўражвала Сцяпана, што Андрэйка быў не па гадах разумны і кемлівы. Калі аднойчы Сцяпан завіхаўся ля газавай пліты, то Андрэйка доўга пазіраў, а пасля сказаў:
    — Каб у нас была мамка, то ўсяго б напякла, праўда?
    Сцяпан зірнуў на яго, усміхнуўся і адказаў:
    Давай будзем шукаць другую маму, бо без яе мне не дазволяць цябе ўсынавіць.
    А дзе яе шукаць? з сур’ёзным выразам на твары спытаў Андрэйка.
    Усюды. На вуліцы, у краме, у парку. Галоўнае каб яна была добрая, прыгожая і табе падабалася.
    Дзе ж такую знойдзеш, зусім па-даросламу адказаў Андрэйка. Тут Сцяпан не вытрымаў і нават рассмяяўся.
    Дзесьці так дзён праз дзесяць сабраў Сцяпан усе даведкі. Праўда, для гэтага давялося яшчэ раз пад’ехаць у Загор’е. Нават не думаў, што за дзень управіцца, але, мабыць, сам Усявышні дапамагаў яму ў гэтай пачэснай справе. Цяпер трэба было чакаць рашэння райвыканкама.
    Сцяпан купіў Андрэйку некалькі дзіцячых кніжак, разразную азбуку і каляровыя алоўкі. Той адразу ж узяўся маляваць. Акрамя таго яньі кожны вечар займаліся вывучэннем літар у азбуцы.
    I вось аднойчы яны паехалі ў парк Чэлюскінцаў. Сцяпан вырашыў пагуляць у валейбол, а Андрэйку загадаў, каб далёка не адыходзіў, бо парк вялікі, можна і заблукаць.
    Час ад часу ён азіраўся на яго, але пасля так загуляўся, што і не прыкмеціў, як той знік з вачэй. I калі ягоная каманда прайграла, то кінуўся на пошукі. Зазірнуў на тэнісныя корты, але там
    яго не знайшоў. Пасля выбег да палянкі, дзе была невялікая сцэнічная пляцоўка пад адкрытым небам і лаўкі для гледачоў.
    I вось тут ён убачыў Андрэйку, які размаўляў з маладой незнаёмай жанчынай, і калі падышоў да іх, то Андрэйка сказаў:
    Вось мой татка. Ён і ў валейбол гуляе, і на ровары шпарка ездзіць.
    Жанчына кінула позірк на Сцяпана і ўсміхнулася. Была яна ў блакітнай сукенцы, а доўгія каштанавыя валасы перахоплівала жоўтая стужка.
    — Дзень добры! павітаўся Сцяпан. Ён тут, напэўна ж, наплёў вам небыліц з два корабы...
    — Ды не. Вельмі цудоўны ў вас сынок. Я тут чытала, а ён усё хадзіў навокал і ўважліва мяне разглядваў. А пасля падышоў і кажа: “He згадзіліся б вы стаць маёй маці?”
    Ну, Андрэйка! перабіў жанчыну Сцяпан і, прысеўшы перад ім, зазірнуў у вочы.
    — А што? не саромеючыся адказаў той. Гэтая цётка мне спадабалася. Яна добрая, прыгожая, нават “Снікерс” мне дала. Ты ж сам казаў такую шукаць.
    — Вы на яго не крычыце, заступілася за Андрэйку незнаёмка. Ён мне пра вас усё расказаў, запрасіў у госці і нават падарыў сваю візітную картку.
    Сцяпан аднойчы надрукаваў на машынцы свой адрас і тэлефон ды паклаў у кожную кішэню з Андрэйкавага адзення на ўсялякі выпадак.
    Ён моўчкі абняў Андрэйку, прытуліў да сябе і адчуў, як раптоўна зашчыпала ў вачах. Пасля яшчэ мацней прыціснуў і прашаптаў:
    — Сыночак мой дарагі! Такая маладая і прыгожая цёця не згодзіцца стаць тваёй маці.
    Ён падняўся і ўзяў Андрэйку за руку.
    Прабачце, — прамовіў ён, кінуўшы вінаватьі позірк на жанчыну.
    А вы не адбірайце мару ў свайго сына, сказала незнаёмка, спрабуючы надаць іхняй размове 238
    жартаўлівы тон. Я табе, Андрэйка, абавязкова патэлефаную. А калі, не дай Бог, захварэеш, то і вылечу, бо працую ў паліклініцы. А цяпер будзем развітвацца, бо мне пара.
    Да пабачэння! чамусьці з радасцю ўскрыкнуў Андрэйка.
    А Сцяпан да таго разгубіўся слова не вымавіў. Жанчына пайшла, а яны адправіліся да валейбольных пляцовак. Сцяпан апрануўся, і яны паехалі дадому.
    Вечарам, перад сном, Сцяпан кінуўся ў роспыты. Яму хацелася даведацца, як Андрэйка асмеліўся падысці да незнаёмай жанчыны ды яшчэ з такой прапановай. Доўга пазіраў на яго, а пасля спытаў:
    Як гэта ты надумаў прапанаваць такой цёці стаць тваёй маці?
    А што? Яна добрая, адна была ў парку, бо дзетак сваіх не мае.
    Адкуль ты ведаеш?
    Сама мне сказала жыве толькі з маці, а завуць Марына Сяргееўна.
    He пайдзе яна да нас... Сцяпан уздыхнуў і пагладзіў яго па галоўцы.