Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
На, чытай! Тэрміновая!
У тэлеграме было тры словы: “Хварэем прыязджай Люда”. Жонка не адыходзіла. Стаяла побач і глядзела на яго знішчальным позіркам.
Што маўчыш?! урэшце не вытрымала яна. Расказвай, што за Люда.
Але ён толькі глядзеў на апошняе слова тэлеграмы і маўчаў.
Што, мову адняло?
Ён падняў на яе вочы, разгублена ўсміхнуўся і ціха прамовіў:
He адняло. Толькі доўга расказваць давядзецца.
А ў мяне час ёсць! яна ўзяла крэсла і села насупраць.
I тут ён адчуў, як лёгка і радасна становіцца на душы. Быццам пачаў звальвацца з плячэй Heft-
маверны цяжар. Гледзячы на яго спакойны твар, жонка насцярожылася, а ён смела зірнуў ёй у вочы і сказаў:
Перад Людай я ў вечным даўгу.
Вось як! Чаму ж не ашчаслівіў?
He атрымалася.
Так-так... Казала ж мне маці...
Што яна магла табе казаць? перапыніў яе Алесь Міхайлавіч. Сышліся нікому не патрэбныя людзі.
Гэта я нікому не патрэбная?! За мной такія хлопцы ўвіхаліся, а Ігар Камінскі за руку ў загс цягнуў.
Хутчэй у кусты... Чаму ж не пайшла?
Бо дурная была! Спалохалася, што маладзейшы за мяне на пяць гадоў. А іншыя не глядзяць на гэта ідуць!
Яна змоўкла, потым устала з крэсла, прайшлася туды-сюды па пакоі.
Што ж думаеш рабіць?
Трэба ехаць, ціха адказаў ён.
Тады збірай свой чамадан і вымятайся!
Люда ляжыць хворая разам з сынам, там няма каму і вады падаць.
Можа, з тваім сынам?
He з маім.
— Але ж ты і жук! Як мяне дык дапякаў: палюбоўнікі, палюбоўнікі. А сам?!
— Тут зусім ішае. Зразумей ты мяне хоць адзін раз! Хварэе чалавек, можа памерці. Я ведаю яе хваробу...
Усе вы аднолькавыя! Можаш ехаць, я лепшага знайду.
Вось як загаварыла!
— А што ж ты думаў на табе свет клінам сышоўся?! Мужчына называецца — сто дваццаць рублёў у дом прыносіць! Каб не я, так і валяўся б усё жыццё па інтэрнатах!
Алесь Міхайлавіч зірнуў на гадзіннік, пачаў збірацца. Жонка пайшла ў спальню, доўга там грукацела, потым вынесла вялікі абпіарпаны чамадан і кінула яму пад ногі:
Збірай свае манаткі!
Ты што?! Я на апошнюю электрычку магу спазніцца. Потым забяру.
He потым, а зараз! ускрыкнула яна. А не забярэш праз балкон выкіну!
He думаў, што ты такая.
Якая?! Да палюбоўніцы едзе, а я павінна свяціцца ад радасці? Знайшоў дурніцу! А яшчэ прасіў, каб сыночка яму нарадзіла, дрыготкім голасам сказала яна.
I тут, чаго ўжо не чакаў Алесь Міхайлавіч, жонка заплакала. Хуценька выйшла на кухню, зачыніла дзверы. Ён моўчкі сеў на канапу, камечыў у руках гальштук, не ведаючы, што рабіць далей. Ехаць трэба было гэта ён добра ведаў, але ж і тут адчуваў сябе вінаватым. А расказаць усё жонцы не хопіць часу, ды яна і слухаць не захоча. I чаму так атрымлівалася ў яго жыцці? Другія жывуць без турбот і хваляванняў. А тут... Колькі разоў ён памыляўся — не злічыць. I так дажыў да сарака гадоў.
Алесь Міхайлавіч падняўся з канапьі, асцярожна ступаючы, зайшоў на кухню. Жонка сядзела і піла каву. Ён прысеў насупраць.
— Я прыеду і ўсё табе раскажу, а потым зробім так, як ты захочаш, прымірэнча сказаў ён.
He хачу цябе бачыць, ціха адказала яна. I толькі не думай, што па табе плакала. Мне сябе шкада. Даўно магла быць замужам, ды не шанціла мне.
Бачачы, што жонка крыху супакоілася, ён сказаў:
— Я заўтра ж прыеду. За дзень усё паспею зрабіць: выклічу ўрача, пазваню яе сябрам, дам тэлеграму ў Наваполацк, там у яе сястра замужам.
— Што ты мне малюешся: тое зраблю, гэта... Рабі што хочаш, жыві як знаеш. Цяпер можаш аб’язджаць усіх сваіх палюбоўніц. Ты ж раней так і жыў: месяц у той, два ў іншай. Памаўзлівы кот вось хто ты! Згінь з вачэй!
Ён ледзь паспеў на апошнюю электрычку. У вагоне людзей было мала. Зірнуў на гадзіннік. Да
Мінска ехаць амаль дзве гадзіны, потым яшчэ на трамваі мінут трыццаць. Атрымлівалася, што а дванаццатай гадзіне ночы ён павінен убачыць Люду. I ўжо пяпер адчуваў, што хвалюецца, а што ж будзе далей, калі на лесвічнай пляцоўцы націсне на кнопку званка?
Болып як год не бачыў Люду, а знаёмы з ёй усе восем. I ўвесь гэты час цяжкім каменем ляжала на душы віна перад ёю. Яна ніколі не пакідала яго, быццам прырасла да ягонага сэрца. I нічога нельга было зрабіць.
I ўспомніў, як упершыню ўбачыў Люду. Ён тады рабіў перасадку ў Мінску, ехаў у Віцебск, каб уладкавацца на станкабудаўнічы завод. Стаяў душны чэрвеньскі вечар. Разам з ім сядзелі ў купэ дзве пажылыя вясковыя жанчыны, яны прыязджалі па пакупкі і цяпер хваліліся адна перад адною, што ўдалося прыдбаць, а ён сядзеў і глядзеў у акно. Па пероне сноўдалі туды-сюды людзі, купкамі стаялі ля вагонаў і крыху воддаль, размаўлялі, смяяліся.
I вось тут убачыў дзяўчыну ў блакітных штанах і белай кофтачцы. На яе плечы густымі хвалямі падалі каштанавыя валасы, Высокая, тонкая, яна весела, нават неяк крыху па-дзіцячы смяялася, разглядваючы фотакарткі, якія ёй паказваў малады хлопец. “Напэўна, студэнты”,падумаў ён.
Яна адразу ж яму спадабалася. I ён адчуў, як забілася сэрца, як заныла ў грудзях. Так, ён ужо раўнаваў яе да гэтага белабрысага хлопца. Чаго гэта ён аблізвае вусны? Можа, рыхтуецца да пацалунка? Бо па ўсім было відаць, што дзяўчына ад’язджае, а хлопец застаецца. Калі пацалуе, нават у шчаку, тады ўсё! I сцяўся ўвесь, і ніякая сіла не магла ў гэты момант адарваць яго ад акна. Хлопец быў ніжэйшы за дзяўчыну, і гэта супакойвала. Бо дзяўчатам падабаюцца высокія хлопцы, гэта ён добра ведаў. Ён нават аднойчы чуў, як даволі прыгожая дзяўчына казала сваёй маці: “Ён жа малы! A калі я яшчэ туфлі на шпільках абую, тады што?”
Зірнуў на гадзіннік. Да адпраўкі цягніка заставалася менш за дзве хвіліны. Пасажыры пачалі 250
садзіцца ў вагоны. Дзяўчына азірнулася, спехам сунула фотакарткі хлопцу і, нават не падаўшы яму рукі, кінулася да вагона. Праз імгненне ён зноў убачыў яе. Яна паволі ішла па вагоне, шукаючы сваё месца. Каля яго дзяўчына спынілася. Вось дык удача! Аказалася, што яны едуць у адным купэ. Толькі ў яго было ніжняе бакавое месца. Дзяўчына павіталася з жанчынамі, абыякава зірнула на яго, памахала рукой хлопцу, бо толькі што крануўся цягнік, і пайшла да правадніцы. “Трэба пазнаёміцца, мільганула думка, такі выпадак бывае раз у жыцці!”
Дзяўчыны доўга не было. Урэшце яна з’явілася з шахматнай дошкай у руках і маладым чарнявым хлопцам, які ішоў услед за ёю і расказваў, як цудоўна адпачываў у Ялце. Уселіся за столік, пачалі расстаўляць фігуры. Вось табе і на пазнаёміўся! Ну і моладзь пайшла! He паспеў падумаць, як з-пад самага носа дзяўчыну ўкралі. Хаця сябе ён не лічыў зусім старым, яму толькі споўнілася трыццаць два гады, але ўжо не мог вось так проста жартаваць з незнаёмымі дзяўчатамі, як гэта рабіў пасля арміі. Яны амаль не цікавіліся ім.
Яны гулялі моўчкі. Тады ён набраўся смеласці і, перасеўшы да дзяўчыны, пачаў назіраць за гульнёй. Як бы там ні было, а меў першы разрад па шахматах. Дзяўчына гуляла добра, але ўсё ж першую партыю прайграла. А ў сярэдзіне другой, калі яна надоўга задумалася, ён разлічыў цікавую камбінацыю. Белым трэба было аддаць каня, потым ладдзю, і чорны кароль атрымліваў мат праз два хады. I калі дзяўчына ўзялася за пешку, ён не вытрымаў, асцярожна дакрануўся да яе рукі і ціха сказаў:
Пачакайце! Аддайце лепш каня.
— Навошта?! — са здзіўленнем спытала яна і ўскінула на яго свае вялікія чорныя вочы.
Зараз убачыце! і сам зрабіў ход канём.
Хлопец задумаўся, схіліўшы над дошкаю сваю кучаравую галаву, а потым пабіў каня і весела сказаў:
Можа, яшчэ што падорыце?
Можна і яшчэ, задуменна прамовіў ён і збіў ладдзёй пешку.
Тады самі і гуляйце! абурылася дзяўчына. Дзве фігуры аддалі нізашто! яна зрабіла выгляд, што пакрыўдзілася, але ў гэтае імгненне ён адчуў, іпто між імі працягнулася нябачная тонкая нітачка, быццам электрычны разрад прабег па ёй, пакінуўшы ў душы малюсенькую іскрынку надзеі.
Хлопец адразу ж забраў ладдзю, а праз два хады яго каралю не было куды хадзіць.
Цудоўна! ускрыкнула дзяўчына і пляснула ў далоні. Сама нізавошта да такога не дадумалася б! А вы яшчэ згуляйце, сказала яна, звяртаючыся да яго.
Ён прапанаваў дзяўчыне перасесці, каб самому зручней было гуляць, але яна не згадзілася.
— Лепш вы сядайце бліжэй да мяне, месца хопіць, а я хачу паглядзець.
I яна прыхінулася да акна.
Хлопец насупіўся. Ён не чакаў, што ўсё так атрымаецца, і цяпер гуляў уважліва, доўга абдумваючы кожны ход. Ён таксама разумеў, што справа тут не толькі ў шахматах. Цяпер Алесь адчуваў цёплае плячо дзяўчыны, з асалодаю ўдыхаў хваёвы пах яе валасоў, і яму было так прыемна, што ён згодзен быў гуляць хоць усю ноч.
Ён выйграў і гэтую партыю, а потым яшчэ адну. А пасля яны пілі чай, расказвалі розныя цікавыя гісторыі, бо кожны хацеў прывабіць дзяўчыну. Гаварылі аб музыцы, літаратуры, пачалі ціхенька чытаць вершы. А калі на невялічкай станцыі выйшлі з іхняга купэ дзве жанчыны са сваімі клункамі тут усё і пачалося! Дзяўчына толькі гарэзліва ўсміхалася, і яны разумелі, што ўсё будзе залежаць ад яе. Алесь адчуваў, што перамагае, бо дзяўчына часта звярталася да яго, некалькі разоў перабівала хлопца. Калі гаворка зайшла пра Васілія Шукшына, то карты былі ў руках Алеся. Ён расказваў урыўкі з кінафільма “Каліна чырвоная”, мяняў голас, гаварыў за дзеда, бабулю, амаль за
ўсіх дзейных асоб. I так спрытна ў яго выходзіла, што хлопец змоўк, а потым і зусім пайшоў, спаслаўшыся, што заўтра трэба рана ўставаць.
Так ён пазнаёміўся з Людаю. Яна толькі што скончыла універсітэт і ехала адпачываць у Лётцы, дзе быў санаторый. У Віцебск ён так і не паехаў. A што там было рабіць, калі Люду пасля размеркавання пакінулі працаваць у Мінску!
Пяць дзён прабыў у Лётцах. Начаваў у лодцы, нацягаўшы туды духмянага сена. Раніцай купаўся ў возеры, абапал якога цягнуліся да сонца магутныя сосны. Ціха было тут, пахла смалою, і нікуды не хацелася ехаць. Прыходзіла Люда, і яны каталіся на лодцы, гулялі ў шахматы, валейбол.
На другі дзень, калі яны, распрануўшыся, загаралі, знайшоўшы зручнае месца ля самай вады, Люда абняла яго, доўга глядзела ў вочы, а пасля прашаптала:
Позна мы з табою сустрэліся.
Чаму?
Але Люда маўчала. Потым лягла на спіну і доўга глядзела ў блакітнае неба. I толькі перад самым ад’ездам яна сказала:
Алесь, я замужам.
Спачатку ён не паверыў, думаў, жартуе, бо выглядала дзяўчынкаю, якая толькі што скончыла школу.