• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    Чаму?
    Бо замаладая. А я хутка састарэю...
    Калі тое будзе, працягваў Андрэйка і соладка пазяхнуў. Вось пабачыш, яна мне пазвоніць.
    Добра. Давай спаць, сказаў Сцяпан і патушыў святло.
    Памаліўшыся, ён таксама сігануў пад коўдру. I хаця прытаміўся, але спаць не хацелася. Думкі міжволі вярталіся да Марыны Сяргееўны. Было ёй каля трыццаці гадоў. Каб Сцяпан меў хаця б сорак, то не ўпусціў бы шанс, а так...
    Але ж і ягоны Андрэйка не промах такую маці сабе выбраў. Хаця, у такія гады ўсе дзеці смелыя і рашучыя, бо паводзяць сябе без хітрыкаў і кажуць у вочы, што бачаць і адчуваюць.
    A пра Марыну Сяргееўну вырашыў больш не думаць, бо зацікавіў яе толькі Андрэйка. I ўсё ад таго, што ў яе добрае і чуллівае сэрца, стала шкада хлопчыка. Дый наўрад яна патэлефануе!
    Сцяпану ад такіх думак стала нават радасней на душы. А пошукамі працы надумаў заняцца, калі Андрэйка пойдзе ў садзік і ў Сцяпана будзе больш вольнага часу.
    А пакуль у горадзе ім не было чаго рабіць, то ён з Андрэйкам вырашыў падацца ў вёску. Там павінен ужо саспець белы наліў — смачнейшых яблыкаў не бывае.
    Якраз цэлы тыдзень там прабылі, напаследак нават загарэлі. У Мінск іх прывёз на службовым мікрааўтобусе сусед Ігар, які працаваў у швейным атэлье. Прывезлі яны мяшок яблыкаў, бульбы. He забыліся пра гуркі, вішні і моркву. А бабуля Агата напякла ў дарогу смачных булак, дала смятаны і варэння. I праз дзве гадзіны яны былі ў Мінску.
    Толькі памыліся ў ванне, як падаў голас тэлефон.
    Гэта мне! ускрыкнуў Андрэйка. Хуценька падбег і схапіў у рукі трубку.
    Андрэйка слухае!
    3 добрую хвіліну маўчаў, а пасля сказаў:
    А мы былі ў вёсцы! Прывезлі многа яблыкаў і гуркоў.
    Пасля зноўку змоўк і ўрэшце прамовіў:
    Абавязкова прыязджайце! Пачастуем, а татка будзе вельмі рады, ён пытаў пра вас.
    Пасля паклаў трубку і з радасцю ў голасе прамовіў:
    — Што я табе казаў! Марына Сяргееўна не толькі пазваніла, але праз гадзіну прыедзе на вячэру!
    Такая заява канчаткова збіла Сцяпана з панталыку. Вось дык Марына Сяргееўна!
    Мо яна пажартавала? спытаў Сцяпан.
    Ды не! запярэчыў той. Прыедзе. Давай хутчэй распальваць пліту.
    Сцяпан мог згатаваць любую страву, але лепш за ўсё ў яго атрымліваўся амлет. Удвух узяліся за працу. Спачатку Сцяпан начысціў маладой бульбыпаспешкі. Пасля ўзяўся за мясны салат, бо цудам уцалела банка зялёнага гарошку.
    Амлет прыгатаваў у самы апошні момант. Была ў Сцяпана і бутэлька сухога віна, але пакуль вырашыў не ставіць яе на стол.
    I толькі з Андрэйкам заслалі абрус, як у прыхожай заспяваў знаёмую мелодыю званок.
    Андрэйка першым кінуўся да дзвярэй, шчоўкнуў замок, і на парозе з’явілася Марына Сяргееўна ў чорнай спадніцы і бялюткай блузцы з невялікай сумачкай у руцэ.
    Дзень добры! з усмешкай на твары прамовіла яна. — Напэўна ж, не чакалі такую няпрошаную госцю?
    Чакалі! выкрыкнуў Андрэйка, нават не даўшы павітацца Сцяпану.
    Мы нават з таткам вячэру згатавалі!
    — Праходзьце, Марына Сяргееўна, — урэшце падаў голас Сцяпан.
    Я толькі на хвілінку, яна спехам адкрыла сумачку і працягнула Андрэйку плітку шакаладу.
    Дзякую вам, прамовіў Андрэйка і, на здзіўленне Сцяпана, хуценька пацалаваў яе ў руку.
    А вось гэтага не трэба, — яна крыху разгубілася.
    Астыне вячэра. Мы стараліся з Андрэйкам, пакаштуйце маладой бульбачкі, сказаў Сцяпан.
    — Ну што ж, раз такая смачная вячэра, то не адмоўлюся, яна спаласнула рукі ў ваннай і зайшла ў залу.
    — Я працую ў вашай паліклініцы, сёння якраз наведвала хворых. Так што ў вашым доме была не раз.
    Урэшце ўсе ўселіся за столік на кухні. Сцяпан адкаркаваў бутэльку віна і разліў у чаркі. Андрэйку наліў напітку.
    Ну, давайце вып’ем за нашу сустрэчу, прамовіў Сцяпан. Усе чокнуліся і выпілі.
    Цяпер я дадому не дабяруся! смеючыся, сказала Марына Сяргееўна, прынімаючыся за мясны салат.
    Ля нашага дома ажно тры аўтобусы ездзяць, даберацеся без праблем,адказаў Сцяпан.
    Пасля вячэры крыху паразмаўлялі, і Марына Сяргееўна пачала збірацца дадому.
    Без вясковых падарункаў мы вас не адпусцім, сказаў Сцяпан. У адну торбу ён паклаў грапштэйнаў і белага наліву, а ў другую маладой бульбы.
    He занесці мне! — запярэчыла Марына Сяргееўна.
    -	А мы правядзем вас да аўтобуса. Яны сабраліся і выйшлі на вуліцу.
    -	Пачакаем сорак другога, той давязе да самага дома,сказала Марына Сяргееўна.
    Сцяпану хацелася яшчэ з ёй паразмаўляць, але тут падкаціў аўтобус.
    Яна хуценька ўвайшла ў заднія дзверы, а Сцяпан падаў ёй дзве торбы. Толькі аўтобус крануўся з месца, як Андрэйка не вытрымаў, пабег побач і крыкнуў наўздагон:
    -	Да пабачэння!
    Пасля вярнуўся да Сцяпана, узяў яго за руку, і яны моўчкі працягвалі стаяць, пазіраючы на чырвоны аўтобус, які паволі зварочваў з іхняй вуліцы і неўзабаве знік.
    I адразу ж абодвум стала сумна і маркотна на душы. Яны вярнуліся ў сваю кватэру. Сцяпан прыбраў са стала, пачаў мыць посуд, а Андрэйка стаяў у задуменні ля акна і пазіраў на аўтобусны прыпынак.
    Перад сном глядзелі вячэрнюю казку, і Сцяпан расказваў розныя цікавыя гісторыі. Але сёння Андрэйка быў не ў гуморы. Калі Сцяпан змоўк, то ён сказаў:
    -	Няхай бы Марына Сяргееўна пераехала жыць да нас.
    Сцяпан усміхнуўся і ўскудлаціў рукою ягоныя валасы.
    Ну і хітрун ты ў мяне!
    А што?! Ёй і на працу было б хадзіць блізка.
    Яно так, у задуменні адказаў Сцяпан. Вось калі яна толькі яшчэ да нас завітае, то мы ёй гэта і прапануем. А цяпер давай спаць.
    Андрэйка з неахвотаю павярнуўся да сцяны і заплюшчыў вочы. Сцяпан таксама прылёг. He мог ён зразумець Марыну Сяргееўну. Канечне, каб яна даведалася пра ягоныя гады, то наўрад ці завітала да іх.
    I хаця не лічыў сябе старым, але ўжо адчуваў, што паціху прападае ранейшы імпэт, цяга да жаночага цела... А ў маладосці, бывала, толькі кіне позірк на прыгажуню, як успыхне ўвесь, запульсуе кроў, а думка адна абняць, пацалаваць... A цяпер не тое. Гэта яго крыху супакоіла, загадваць наперад не любіў, з тым і заснуў.
    А тут і першае верасня падаспела. Сцяпан купіў Андрэйку тры чырвоныя ружы і яны адправіліся ў дзіцячы садзік. Іх сустрэла маладая чарнявая выхавацелька. Яна ўзяла Андрэйку за руку і павяла знаёміцца з хлопчыкамі і дзяўчаткамі ягонай групы.
    Сцяпан не адыходзіў і ўсё стаяў ля дзвярэй. Заўважыўшы гэта, выхавацелька вярнулася да яго.
    He хвалюйцеся. Усё будзе добра.
    — Можна мне яго ў абед забраць?
    He трэба. Ён ужо дарослы. Гэта трохгадовым у першыя дні цяжка.
    Калі што, то тэлефануйце. Я буду цэлы дзень дома.
    Сцяпан вярнуўся ў кватэру і не ведаў, чым заняцца. Пасля схадзіў у краму, прыгатаваў абед і заняўся бялізнай. А палове пятай пашыбаваў у садзік.
    Дзеці гулялі на вуліцы. Андрэйка бегаў за нейкай дзяўчынкай. I адразу ж у Сцяпана адлягло ад сэрца. Тут і Андрэйка яго прыкмеціў.
    Татка прыйшоў! і падбег да яго.
    Як прайшоў дзень? спытаў Сцяпан, калі Андрэйка, задьіхаўшыся, стаў побач.
    Усё добра. Я спаў разам з усімі.
    Тут і выхавацелька падышла да іх.
    Цудоўны ў вас сынок, паслухмяны, — пахваліла яна Андрэйку.
    Яны зайшлі ў садзік, узялі торбу з адзеннем і адправіліся дадому. Цяпер у Сцяпана пачаліся вольныя дні, але працу шукаць не збіраўся, бо трэба было дапамагчы бабулі Агаце выкапаць бульбу.
    А праз які тыдзень, калі яны сабраліся ехаць у вёску, нечакана палілі дажджы — пачалася сапраўдная восень. I адразу ж пахаладала, а ўсе чакалі цёплага бабінага лета.
    На вуліцу было не выйсці. I яны амаль цэлымі днямі сядзелі ля акна і пазіралі на прамоклыя елкі, што раслі ля кальцавой дарогі, на поле і далёкі лес. Кожны з іх раз-пораз кідаў позірк на тэлефон, але той маўчаў.
    I яны зноўку пазіралі ў акно. Думкі ў кожнага былі свае, але галоўнае ў іхнім жыцці здзейсніласяяны сустрэліся. А як складзецца далейшы лёс — аднаму Усявышняму вядома, бо ўсе мы ягоныя дзеці, і жывем часова на нашай зямлі.
    АПАВЯДАННІ
    Тэлеграма
    Пасля вячэры Алесь Міхайлавіч любіў паляжаць на канапе. Што ні гавары, а яму нядаўна стукнула сорак гадоў. I хаця знаёмыя давалі заўсёды менш, бо ён быў падцягнуты, хударлявы, гуляў у валейбол, а ўлетку не злазіў са свайго “Турыста”, гады бяруць сваё. Ды і на рабоце за дзень так стамляўся, што свет не мілы. Ён працаваў у аддзеле галоўнага механіка аднаго завода, які размяшчаўся ў былым абласным цэнтры.
    Сёння ў яго быў цудоўны настрой пятніца, наперадзе два выхадныя, а на двары гаспадарыў май. Ды і панядзелка ён не баяўся на тым тыдні ішоў у адпачынак. Праўда, мінулы дзень ён правёў у чаканні непрыемнасці. Раніцай, выходзячы з пад’езда, адразу ж сустрэў жанчыну з пустым вядром. Гэта ўжо была нядобрая прыкмета. А калі падыходзіў да аўтобуснага прыпынку, яму перабег дарогу вялікі чорны кот, пранёсся перад самым носам, быццам толькі і чакаў яго ўсю раніцу. Кот неяк ляніва, доўга пазіраў на яго зялёнымі вачамі, як бы папярэджваў: “Трымайся сёння. Я ведаю, каму дарогу перабягаць”.
    I вось цяпер ляжаў і ўсміхаўся: можа, і ў прыкметы не заўсёды трэба верыць. Жонка на кухні мыла посуд, а ён раз-пораз паглядваў на гадзіннік. Хвілін праз дзесяць па тэлевізары павінны паказваць кінакамедыю. Але непрыемнае адчуванне ўсё ж засталося ў ягонай душы. Алесь Міхайлавіч прыпомніў, як у пачатку мінулага лета яны толькі тады пажаніліся са Светай, хаця правільней будзе сказаць са Святланай Паўлаўнай, бо ёй ужо было трыццаць пяць, да іх ноччу пачалі стукаць
    у дзверы два мужчыны. Ён хацеў адчыніць, але ў апошні момант чамусьці стрымаўся. Паклікаў шэптам жонку: “Зірні, можа, зноў твае?”
    У першы месяц пасля жаніцьбы ён не паспяваў адчыняць дзверы незнаёмым мужчынам.
    Яна сыкнула на яго, але падышла да дзвярэй, зірнула ў вочка. “He ведаю іх, не адчыняй”.
    Мужчыны тым часам перасталі грукацець, a пачалі адмыкаць дзверы сваімі ключамі. Добра яшчэ, што ў іх былі тры замкі. Спалохаўся ён тады, да абароны падрыхтаваўся, а жонка не разгубілася хуценька пазваніла ў міліцыю. Праз пяць хвілін мужчын не было...
    Ён толькі хацеў уключыць тэлевізар, як пачуўся званок. “Каго ж там нясе?” На лесвічнай пляцоўцы хтосьці націскаў і націскаў на кнопку. Урэшце з кухні выйшла жонка, тузанула яго за нагу.
    Разлёгся! Мог бы і адчыніць! сказала яна і накіравалася да дзвярэй.
    Бразнуў ланцужок, шчоўкнуў замок. Алесь Міхайлавіч пачуў незнаёмы жаночы голас. Потым стала ціха, а праз хвіліну ў залу ўвайшла жонка. Злы агеньчык блукаў у яе вачах. Яна гідліва выцерла губы і падала яму тэлеграму.