Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
I вось цяпер ён зноў ехаў да Люды. Электрычка мінула Масюкоўшчыну хутка Мінск. I чым бліжэй пад’язджаў, тым усё больш хваляваўся. Трамвай ішоў амаль пусты. Колькі разоў ён ездзіў на ім не злічыць! Спачатку рашыў зірнуць на вокны. Люда жыла на пятым паверсе. Вось і знаёмы балкон.
На лесвічнай пляцоўцы доўга таптаўся ля дзвярэй. Потым даў два кароткія званкі. Так ён заўсёды званіў. Урэшце шчоўкнуў замок, дзверы адчыніліся. На парозе ўбачыў Жэню. У паласатай піжамцы, з пабялелым тварам, да таго схуднелы, што ён ледзь яго пазнаў.
Дзядзя Алесь! узрадвана ўскрыкнуў ён. Як добра, што вы прыехалі! Мы так захварэлі, a мама ледзь не памерла.
Алесь хуценька распрануўся, зняў туфлі, і яны пайшлі ў спальню. Люда ляжала на ложку. Потым убачыла яго, усміхнулася і паспрабавала прыўзняцца.
Алесь...
Ён імгненна апусціўся на адно калена і пачаў цалаваць яе рукі.
— Я ведала, што ты прыедзеш, — прашаптала яна. Потым зірнула яму ў вочы і сказала: — Калі што якое — пахаваеш у нашай вёсцы, разам з татам...
Аб чым ты гаворыш!
— У мяне такі прыступ быў! Спачатку ногі адняліся, а потым сэрца забалела. Але пачала ўжо хадзіць. А тут і Жэня захварэў. Вось і жыві як хочаш.
А дзе ж Пятро Мікалаевіч?
Хто ж яго ведае.
Ты ж пісала...
Калі тое было, перабіла яна Алеся. Месяцы праз два, як ты ад нас паехаў, толькі хацелі распісвацца нечакана вярнулася да яго жонка. Даведалася, што ён хоча жаніцца. А ў яго ж “Волга”, трохпакаёвая кватэра. Праз тыдзень сын
вярнуўся з арміі. Што там у іх было — не ведаю. Толькі аднойчы прыехаў ён да мяне, сеў на канапе, вінавата апусціў галаву і маўчыць. Я адразу ж усё зразумела... Пачаў гаварыць, што трэба пачакаць, бо сын хоча ажаніцца, жонка кожны дзень плача і ўсё такое. Больш яго не бачыла. Потым ты напісаў, што ажаніўся.
Якая там жаніцьба. Яшчэ раскажу табе аб ёй, часу хопіць.
Калі ты паедзеш?
He ведаю. Буду чакаць, пакуль ты паправішся.
He жартуй, ты ж працуеш.
У панядзелак, першаю электрычкаю.
Цэлыя два дні будзеш з намі!
I такая мілая, да болю ў душы знаёмая ўсмешка з’явілася на яе твары, што ў яго зашчыпала ў вачах.
— Я хутка папраўлюся, ты не думай, што зусім хворая. Летась не пабывала на моры, вось і прыхапіла.
Ведаеш што, — ён пагладзіў яе руку, я на тым тыдні ў адпачынак іду. Як толькі паправішся адразу ж на мора махнем.
— Праўда?! I Жэню возьмем, у яго якраз канікулы пачнуцца. Цудоўна!
Яе твар свяціўся ад радасці і шчасця.
А ў цябе калі адпачынак?
— Mary ісці ў любы момант. Я ж на ўліку ў паліклініцы. Алеська ты мой! яна хуценька пацалавала яго ў шчаку. Я ўвесь год думала аб табе, хацела нават напісаць, але баялася, што жонка твая прачытае.
I я аб табе думаў, а колькі разоў у сне бачыў...
Ой, загаварыліся мы, а ты ж галодны! Падсмаж там сабе што-небудзь, добра? А я буду спаць.
Ён пацалаваў яе, патушыў начнічок і выйшаў са спальні ў святліцу. Уладкаваўся на канапе. Але сон
не браў. Тады падняўся і выйшаў на балкон. Ціха было навокал. Нават не верылася, што ён у горадзе. Дом стаяў воддаль ад вуліцы. Адразу ж за ім пачынаўся невялічкі сад. I хаця Алесь добра ведаў, што чакае яго наперадзе, упершыню за апошнія гады адчуў, як ціхая светлая радасць распускаецца ў душы.
Мой сябар Венька
Венька быў старэйшы за мяне на тры гады. У дзяцінстве гэта многа значыць. А пазнаёміўся з ім на рэчцы. У тыя пасляваенныя гады цяжка жылося ўсім. He салодка прыходзілася і мне з маці. Бацьку я не памятаю: ён загінуў у Берліне, за некалькі дзён да заканчэння вайны.
I я з ранняй вясны бегаў на раку кожны дзень вудзіў рыбу. I калі мне ўдавалася злавіць з дзесятак пузатых тлустых келбаў, так называлі ў нас невялічкіх шэрых рыбак, якія цэлымі чародамі збіраліся ў ямках і грэліся на сонейку, то я без памяці ад радасці бег дадому. Маці падсмажвала рыбу на патэльні, і мы мурцавалі яе з бульбай за абедзве шчакі.
У той вечар я вудзіў рыбу ля вялікай, нахіленай над рэчкай вярбы. Тут была даволі глыбокая ямка, ды і шанцавала мне заўсёды у гэтым месцы. Рыба добра бралася: за якую гадзіну я злавіў з дзесятак келбаў, а мог бы значна больш, але, на жаль, у мяне быў вялікі кручок — келбы зрываліся, як ні стараўся я найспрытней падсячы. Толькі схаваецца паплавок, падсяку голы кручок! Хітрыя рыбкі, быццам згаварыўшыся, пацяшаліся з мяне спрытна сцягвалі чарвяка з кручка.
I тут я адчуў, як хтосьці асцярожна дакрануўся да майго пляча.
Як бярэцца?
Я ўздрыгнуў, хутка азірнуўся. Побач стаяў рыжы хлапчук. Лёгкая ўсмешка разагнала рабацінкі
па яго твары. Быў ён крыху вышэйшы за мяне, тоўсценькі такі, у блакітнай кашулі і картовых штанах.
“Зарачанскі! мільганула думка, усё, прапаў! Зараз адбярэ вудачку, кручок, рыбу”. За рэчкай жылі хлопцы благія, я іх баяўся. Як зловяць, бывала, то дамоў з сінякамі пляцешся. У нашай вёсцы, Сукневічы, дамоў значна больш, чым у іх, але не спраўляліся мы з імі. Нам бы сябраваць, a не бойкі весці, але так было спакон веку. I чаму тады так біліся?
Мне ўцякаць не было куды. Я маўчаў. А хлопец тым часам зазірнуў у мой кацялок, які стаяў прыкапаны вільготным пяском.
Тут на патэльню ёсць! усклікнуў ён.
Зрываюцца, адказаў я, кручок вялікі.
Пакажы.
Я падаў яму вудачку.
Ну і ну! Як жа ты ловіш на такі кручок?
I не паспеў я адкрыць рот, як ён спрытна перакусіў шоўкавую нітку.
Трымай!
Я ўзяў кручок і палажыў у маленькую баначку з-пад вазеліну. А хлопец прывязаў да маёй вудачкі другі зусім маленькі. Я нават не прілкмеціў, адкуль ён яго дастаў. Потым адзеў на кручок чарвяка і закінуў. I адразу ж неспакойна загойдаўся паплавок, а потым нырнуў на дно. Ён падсёк. I пузатая келба, бліснуўшы на сонцы срабрыстымі бакамі, плюхнулася ў траву.
Я зняў рыбу з кручка і палажыў у кацялок.
Ну і кручок! Дзе такі здабыў?
Дзядзька з Ленінграда прыслаў. Ён на моры рыбу ловіць. А гэты бяры сабе, у мяне іх многа. Як цябе зваць?
Міша.
— А я Венька. Прыходзь заўтра да мяне, га? Махнем на Вілію. Я ведаю месца, дзе акуні ды плоткі так бяруцца толькі паспявай цягаць. A келба хіба ж гэта рыба?! Ды і жылкі табе на вудачку дам.
Добра. Я прыйду, калі маці адпусціць. Дзе ты жывеш?
За рэчкай, вунь ля вялізнай чаромхі мой дом, нават адгэтуль відаць.
А чаму я раней цябе не бачыў?
Я два гады ў цёткі жыў. Цяпер буду вучыцца ў вашай школе.
У які клас перайшоў?
У сёмы.
А я ў шосты.
Раніцай наступнага дня я быў ужо ў Венькі. У яго таксама не было бацькі, а маці працавала ў калгасе. Адразу ж узяліся за маю вудачку. Начапілі жылку, ды такую празрыстую, тонкую, як конскі волас. Венька даў мне новы паплавок. Хуценька накапалі чарвякоў і падаліся на Вілію.
Вось гэта была рыбалка! Акуні ды плоткі. A якія! Адзін такі вялікі акунь мне трапіўся, што нават не змясціўся ў кацялку.
Дадому вярнуўся позна вечарам. Прынёс поўны кацялок рыбы, а найбольш вялікіх рыбінаў прыйшлося начапіць на дубец. Маці крыху пакрычала на мяне, але калі я расказаў, з кім быў — супакоілася.
Венька амаль кожны дзень хадзіў у калгас. Я зайздросціў яму. Часта бачыў, як ён раніцай ішоў з хлопцамі і дарослымі мужчынамі на выган лавіць коней. У той час машын у калгасе было мала. Амаль усё рабілі на конях.
Аднаго разу я не вытрымаў пайшоў у поле. Там Венька разам з іншымі хлопцамі абганяў бульбу.
На, паспрабуй сам праехаць туды-сюды, сказаў мне Венька, тут няма нічога складанага, глядзі толькі, каб бульбоўнік конь не хапаў.
Я з хваляваннем узяўся за ручкі сошкі. Конь паслухмяна пайшоў між градак, а лёгкая сошка акуратна рассоўвала зямлю на два бакі. “I сапраўды, падумаў я, нічога складанага. Мог бы і я працаваць разам з імі”. У канцы поля, калі я паварочваў каня, каб пачаць новую градку, убачыў калгаснага брыгадзіра Анатоля Пятровіча.
Я і не ведаў, што ў нас новы работнік з’явіўся. А што, працягваў ён, уважліва аглядаючы маю баразну, нядрэнна атрымліваецца. Прыходзь заўтра раніцай будзеш працаваць разам з хлопцамі.
А якога каня мне браць? хуценька спытаў я.
Знойдзем. Дэраша возьмеш. Конь спакойны, нават аваднёў не баіцца.
Вечарам я сказаў маці:
Заўтра пайду ў калгас.
Яшчэ што прыдумаў?! здзівілася яна.
Сам Анатоль Пятровіч запрасіў.
I што ж будзеш рабіць?
Бульбу абганяць з хлопцамі.
Яны ж усе старэйшыя за цябе! Так што сядзі дома, лепш свірэпкі нарві мяшкі са два.
— Пайду і ўсё! абурыўся я. — Ён мне нават каня выдзеліў! Працадні зарабляць буду. Я ж бачу цяжка табе адной!
Добра, яна ўздыхнула. Схадзі. Намучышся дзянёк з канём сам кінеш!
Раніцай я быў самы перпіы на калгасным двары. Аброці выдаваў Радзікевіч Валодзя. Яго я добра ведаў. Зусім маладым хлопцам ён паспеў захапіць год вайны. Вярнуўся дадому без правай нагі. У яго быў пратэз. I ён даволі добра хадзіў, злёгку абапіраючыся на палачку. Нават на танцах бываў. А мы вясковыя падшыванцы, хоць праз акно, але любілі глядзець, як танцуюць дарослыя. Бо ні тэлевізара, ні нават радыё тады яшчэ не было. A там жа музыка! Цікава паслухаць, паглядзець, хто з кім танцуе. Валодзя, крыху выпіўшы, заўсёды сядзеў ля музыкаў. I кожны раз ён што-небудзь вытвараў: то ўсе лямпы паб’е сваёй палкай, то гармонік парэжа...
Тады я нічога не разумеў, мне проста было пацешна глядзець на ўсё гэта. I толькі потым зразумеў, як балела Валодзю душа, што ён такі малады не можа выйсці ў круг, а для дзяўчат ён быццам не існаваў не прыкмячалі яго.
Валодзя даў мне новую аброць з раменнымі павадамі. Калі я разам з усімі ішоў на выган лавіць коней і сказаў пра Дэраша, то хлопцы пачалі смяяцца.
Чаго гэта яны? спытаў я ў Венькі.
He слухай гэтых баламутаў! Дэраш выдатны конь, толькі задняя нага крываватая.
Дык ён кульгае?! усклікнуў я.
He. Сам убачыш.
Коні, хоць і былі спутаныя, але не даваліся. Яны добра ведалі, што зноў цэлы дзень давядзецца цягаць плуг на полі, а там спякота, авадні...
Хлопцы лавілі коней лейцамі, а то і вяроўкамі. У Венькі лейцаў не было.
Зараз зловім твайго Дэраша, вунь ён, бачыш, белы такі, а потым майго Барыська.
Дэраш не ўцякаў. Ён толькі падняў галаву і са здзіўленнем глядзеў на мяне сваімі вялікімі чорнымі вачамі. Ён сапраўды не кульгаў, але капыт правай задняй нагі быў павернуты крыху ўбок.
Я дастаў з кішэні кавалачак хлеба. Конь асцярожна ўзяў яго сваімі мяккімі цёплымі губамі.
Прыехалі на калгасны двор, пачалі запрагаць. Хамут Дэрашу знайшоўся, а вось сошкі не было. Хлопцы выязджалі ў поле, засталіся мы з Венькам.