Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Чаму? здзівіўся Алесь.
— Узбуджае. Прымушае заўсёды быць на вастрыні пачуццяў. Ды і чалавек пры гэтым раскрывае сваю душу.
Пасля яе было не пазнаць: ласкавая, пяшчотная, яна разумела яго, як ні адна з жанчын. Кудысьці
знікла крыўда з душы, прападаў той пякучы боль, які не даваў яму спакою ні днём, ні ноччу. Ён і сябе не разумеў. Толькі ж учора цвёрда рашыў, што жыць з Людай не зможа, а сёння ўжо і не думаў пра тое.
У пачатку сакавіка нечакана памёр Людзін бацька. Алесь не ездзіў на пахаванне. Люда паехала адна, а ён застаўся з Жэнем. I зноў самотна і цяжка стала на душы. Ноччу часта прачынаўся. Яму ўсё думалася можа, і ён вінаваты, што здарылася такое гора... Бо бацька ведаў, што Люда разышлася з Валодзем. Мо і перажываў, расхваляваўся. А тут яшчэ Людзіна цётка... Напэўна ж, расказала яму пра Алеся.
I пачалося як бы раздваенне яго душы: то ён запэўніваў сябе, што кахае Люду, не зможа без яе жыць, то думаў аб тым, што не вытрымае такой нервовай нагрузкі, калі па некалькі разоў на дзень яны спрачаліся з-за якой-небудзь дробязі. А яму ж так хацелася душэўнага спакою, хатняй цішыні. Інтэрнаты так надакучылі, што ён іх баяўся.
I тут, зусім выпадкова, ён пазнаёміўся з хлопцамі, якія збіраліся ехаць на заробкі ў Нарыльск. Двое з іх былі там летась і цяпер выхваляліся, што нямала зарабілі. Алеся яны бралі, бо ён мог працаваць на бульдозеры, на кране, меў правы на машыну. I ён згадзіўся. Праўда, Люда не адпускала, нават плакала, але ён упрасіў яе. Усё адно распісвацца было нельга насілі жалобу па бацьку, а грошы ніколі не бываюць лішнімі. Яму і самому хацелася куды-небудзь з’ехаць на два-тры месяцы. 3 той першай паездкі і пачаліся ягоныя вандраванні. 3 Нарыльска ён прыехаў у канцы лістапада. Люда хварэла. Ляжала ў ложку, а ўся тумбачка была завалена лекамі. Яна так узрадавалася, што на яе вачах з’явіліся слёзы.
Што здарылася?
Нічога, прастудзілася. Такая восень дажджы ды вецер. I ў калгас ездзілі ўсім аддзелам.
Вечарам, спехам апранаючы паліто, участковы ўрач, маладая паўнаватая жанчына, сказала яму:
Кожную вясну ёй неабходна выязджаць на мора выгравацца. I на ўколы да нас прыходзіць.
А што ў яе? спалохана спытаў ён.
Рэўматызм. 3 маленства хварае. Нічога страшнага няма, але ж лячыць трэба.
Люда хутка паправілася. Здавалася, што цяпер ім толькі жыць ды дабро нажываць, як у той казцы гаворыцца. Але прайшоў месяц, потым другі, і зноў, у каторы ўжо раз, пачаўся разлад. Даходзілі да нейкай нябачнай мяжы і ўсё! Быццам жылі ў зачараваным коле толькі спрабавалі выйсці, як усё ляцела ў бездань. Яны нават не сварыліся, бо пачыналі разумець, што чагосьці ім не хапае.
I ён паехаў з тымі ж хлопцамі ў тайгу валіць лес. I пачаліся яго прыезды і ад’езды, якія расцягнуліся на сем гадоў. Здаралася, што прыязджаў праз год, а то і больш... Сустракаліся, як даўнія знаёмыя, расказвалі адно аднаму пра навіны. Люда яму пра сваіх знаёмых, а ён пра свае вандраванні. Алесь вельмі хацеў, каб яна выйшла замуж. Яму здавалася, што тады стане крыху лягчэй на душы, спадзе частка ягонай віны. Ды і Людзе надакучыла быць адной. Але ўвесь час трапляліся такія жаніхі, з якімі трэба было кудысьці выязджаць. А яна не хацела пакідаць Мінск. Гады ішлі. Ужо Жэня пачаў хадзіць у школу. Валодзя, былы яе муж, заканчваў доктарскую дысертацыю. Калі-нікалі ён прыязджаў да іх. Жартавалі, гулялі ў шахматы, а на душы ў кожнага радасці не было. Валодзя з Жэнем амаль штолета куды-небудзь ездзілі: то ў Гродна, да сваякоў, то на мора. Жэня быў выліты бацька. Вучыўся добра, асабліва любіў маляваць. Люда нават часцяком крычала на яго, адбірала алоўкі, выганяла на вуліцу, каб дыхаў свежым паветрам.
Але ўсяму, што мае пачатак, прыходзіць і канец. Аднойчы ў пачатку снежня — тады была ў Мінску такая мяцеліца, што занесла ўсе тратуары ў горадзе, ён прыехаў да Люды. I адразу ж, толькі ўбачыў яе, проста ля парога адчуў штосьці здарылася. Яна стаяла крыху воддаль ад яго і вінавата
ўсміхалася. Ён хацеў яе абняць, бо яшчэ не паверыў да канца ў сваё прадчуванне, але яна ступіла крок назад і сказала:
Толькі без гэтага!
Чаму?
Таму! Распранайся.
Ён памыўся ды адразу ж за стол. А там ужо стаяла бутэлька піва, сквірчэла на патэльні яечня. Ён быў галодны. Адразу ж накінуўся на ежу, а яна доўга моўчкі глядзела на яго.
Люда, што здарылася?
Я выходжу замуж.
За каго?
Якая табе розніца? Ты ж хацеў, каб я выйшла.
Ён маўчаў.
Хацеў, яшчэ як хацеў! Сем гадоў была тваёй хопіць!
Хто ж ён усе-ткі?
Мастак.
Малады, прыгожы, барадаты? Будучы геній. Але пакуль яго не прызнаюць, так?!
Чаго ты заводзішся? Яму пяцьдзесят гадоў, вядомы наш мастак. Яго карціны нават у замежных музеях вісяць.
Дзе ты з ім пазнаёмілася?
У тралейбусе. Гэтым летам ехала да сяброўкі, а тут нейкі дзядзька так ужо ўглядаўся, проста вачэй не спускаў. Потым падсеў да мяне і кажа: “Вельмі трэба з вамі пагаварыць”. Выйшлі. Селі на лаўку ў скверыку, што ля кінатэатра. I ён тут жа працягнуў мне сваю візітную картачку. Сказаў мне, што хоча напісаць мой партрэт.
Ты адразу ж згадзілася, прывяла яго да сябе?
Я магу нічога табе не расказваць! Швэндаецца дзесьці па белым свеце, а тут яшчэ допыт учыняе!
Прабач мне...
Люда наліла сабе кавы.
Я сказала, што ў мяне вельмі раўнівы муж і пазіраваць ні за што не адпусціць.
А ён што?
Сказаў сам упросіць мужа. А калі што то няхай разам са мною прыязджае ў майстэрню. Я паабяцала, што падумаю, пагавару з мужам і дала яму службовы телефон. Вось і ўсё.
Што ж далей было?
Званіў па пяць разоў на дзень. Нашы супрацоўнікі пачалі ўжо смяяцца з мяне. Аднаго разу выходжу пасля работы з інстытута, а ён чакае з букетам чырвоных ружаў. Побач белая “Волга”. Што тут паробіш прыйшлося ехаць. Паглядзела на яго майстэрню, тое ды сёе, а потым і падумала: “А што тут такога? Няхай піша той партрэт, калі ўжо так яму спадабалася”.
У яго ж, напэўна, і жонка ёсць?
Ён разышоўся. Сын у арміі служыць. Вось з гэтага ўсё і пачалося.
I ты кахаеш яго?
Даражэнькі ты мой! Кахаеш — не кахаеш... Для жанчыны галоўнае, каб яе кахалі. За сем гадоў так душа выбалела, што свет не мільі. Адна і адна. Цвік у доме няма каму забіць. I хоць з выгляду ён не прыгажун, але вельмі добры. Такі ўжо чулы, што проста дзіву даюся! Толькі аб чым падумаю, a ён ужо робіць. I ніякіх табе сварак! Нават бывае, што хочацца накінуцца на яго ні з таго ні з сяго, бо раздражняе ягоны спакой. Але няма за што. Кахае ён мяне, вельмі кахае! Аднойчы так і сказаў: “Ты ў мяне апошняе каханне. Пакінеш жыць не буду!” А калі куды-небудзь паедзем у госці там ці да ягоных сяброў, то ён нікога не заўважае. Быццам і няма навокал людзей. Для яго я — гэта ўсё! I такі прасцецкі што хочаш можа зрабіць.
А дзе ж партрэт?
Вісіць у зале.
Можна зірнуць?
Яны выйшлі з кухні. Люда пстрыкнула выключальнікам. I са сцяны, з пазалочанай рамкі, проста на Алеся глядзела Люда. У блакітнай кофтачцы, з крыху растрапанымі валасамі, быццам толькі што прыйшла з вуліцы, яна была такая прыгожая, што ў яго перахапіла дыханне. А ў вачах
быў неспакой, чаканне і яшчэ штосьці такое, што прыцягвала гледача і абуджала ў ягоным сэрцы надзею, а ў душу пранікала светлая радасць.
Ён сапраўдны мастак, прашаптаў Алесь. Ніколі не думаў, што ў нас ёсць такія.
— Хутка на выставу забяруць, — уздыхнула Люда, а я не хачу аддаваць.
Яны зноў вярнуліся на кухню. Люда прыгатавала каву.
I ён прыходзіць сюды?
Амаль кожны вечар. I сёння павінен быць. Мы і заяву падалі, але там чарга.
Дык, можа, я пайду?
Сядзі. Амаль год не бачыліся, а ўжо ўцякаеш. Я вось толькі аднаго баюся: здаецца, выпівае ён.
Алесь маўчаў. He было настрою ні каву піць, ні гаварыць. I калі раней ён сам хацеў, каб Люда выйшла замуж, то цяпер не мог сабе ўявіць, што болып не зможа сюды прыязджаць.
Ты толькі не губляйся, добра? Люда дакранулася да яго рукі.
Як гэта? не зразумеў ён.
Я заўсёды павінна ведаць, дзе ты знаходзішся.
Навошта?
Так, на ўсялякі выпадак. У жыцці ўсё можа быць.
I тут пачуўся званок.
Гэта ён! Люда кінулася да дзвярэй.
А праз хвіліну Алесь убачыў невялічкага паўнаватага мужчыну з рэдкімі рыжаватымі валасамі і жвавымі чорнымі вачамі. Ён зірнуў на Алеся, усміхнуўся і сказаў:
Пятро Мікалаевіч.
Алесь назваў сябе. Яны парукаліся.
Амаль усё пра цябе ведаю, сказаў мастак, сядаючы на табурэтку. Люда часта расказвала.
Алесь адчуваў, што трэба ісці. Пятро Мікалаевіч адраз ж размякчэў, бо прыйшоў нападпітку. Твар зрабіўся чырвоны, вочы заблішчэлі. Доўга глядзеў на яго асалавелымі вачамі, а потым закрычаў:
Бадзяга! Вымятайся адсюль!
Пеця! Перастань! Ідзі прыляж на канапе. Люда ўзяла яго за руку.
Алесь моўчкі ўстаў, выйшаў з кухні і пачаў збірацца. Пятро Мікалаевіч таксама выйшаў, хістаючася, ў залу.
— Людачка! Сонейка маё! Ён мучаў цябе сем гадоў. Гані яго к чортавай матары!
Алесь апранаўся. Словы мастака балюча сцябалі яго. Хацелася як мага хутчэй выскачыць на вуліцу. Калі ён выходзіў, Люда падышла да дзвярэй.
Сам ва ўсім вінаваты! Пішы! шапнула яна.
Усю ноч давялося сядзець на вакзале. Аб усім перадумаў. I як ні суцяшаў сябе балела душа, ныла сэрца. Так, віна яго цяжкая. Але чаму так атрымалася? Другія жэняцца, разводзяцца калі ўжо на тое пайшло. I нічога — жывуць. Яму пад сорак, а сябе яшчэ не ведаў. Адно разумеў — чагосьці не хапае ў ягоным характары. А вось чаго? Можа, нейкай рашучасці. Другі б на ягоным месцы мо і прыкрыкнуў бы калі на Люду, а ён так не мог. Ды і выходзіла б Люда за больш маладзейшага — не так бы перажываў. А тут! Божа ж ты мой!
Раніцай прыехаў на электрычцы да свайго дзядзькі. Той адразу ж прачытаў яму лекцыю аб жаніцьбе, пажурыў за бадзянне па свеце і памог уладкавацца на завод. Але на гэтым не супакоіўся пачаў шукаць Алесю жонку. I ў хуткім часе знайшоў Святлану Паўлаўну. Яна працавала буфетчыцай, мела сваю кватэру. Ды і з выгляду нічога сабе. Пазнаёміўся, тое ды сёе... Тут якраз ліст ад Люды атрымаў. Яна пісала, што ў яе ўсё добра, жадала яму шчаслівай жаніцьбы. I гады падганялі, і дзядзька не адступаўся, і інтэрнат надакучыў, ды і сам думаў калі ажэніцца, то пачне жыць іначай.
Непрыкметна праляцеў год, як быў жанаты, a радасці не было. Жонка раджаць адмовілася, чым яго вельмі здзівіла. Можа, баялася ці не хацела, а чагосьці чакала хто яе разбярэ? 3 дзядзькам сваім ён, праўда, вітаўся, нават бываў у яго.