Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
3 якую хвіліну яны стаялі моўчкі, пасля Андрэйка злез з ровара, падбег да бярозкі і прамовіў:
Вось тут Яна стаяла...
А чаму я не бачыў? — спытаў Сцяпан. — Мо табе падалося?
Ды не! запярэчыў Андрэйка. Я добра яе разгледзеў, пазірала на нас, а сама захінутая з галавы да пят карычневай посцілкай.
Гэта сама Божая Маці з’явілася табе, а мне, грэшніку, не дадзена ўбачыць Яе...
А чаму ты грэшнік?
Бо не маліўся ў маладыя гады... Вось калі ты крыху падрасцеш, то ўсё табе раскажу. А цяпер паедзем, бо спознімся на вячэру.
Ноччу Сцяпана мучыла адзінае пытанне: для чаго Андрэйку з’явілася сама Божая Маці? Магчыма, што гэта папярэджанне з нябёсаў яму, Сцяпану, што Андрэйка сапраўды ягоны сынок...
Знак-папярэджанне, а што ж яшчэ? Ягоны Андрэйка быццам той Анёл, ён нават з царквы не хацеў раней выходзіць, а чакаў, калі скончыцца служба. Яму да Андрэйкі далёка, як да тых нябёсаў...
Непрыкметна праляцеў тыдзень, як Андрэйка жыў у Сцяпана. Спраў у вёсцы хапала, гэта не ў горадзе, дзе можна днямі прападаць у парку. Сцяпану вельмі хацелася пад’ехаць у Загор’е, каб пагутарыць з Андрэйкавай маці.
Урэшце выбраў зручны дзень і пачаў збірацца ў дарогу. Андрэйка застаўся з бабуляй Агатай. Яму Сцяпан сказаў, што паедзе ў Маладзечна па пакупкі.
Андрэйка праводзіў яго да царквы.
Слухай бабулю і не сумуй, дамовіліся? ён паціснуў яго маленькую далоньку.
— Дамовіліся, — ціха адказаў хлопчык. Ты толькі хутчэй прыязджай.
Сцяпан ускочыў у сядло і адразу ж націснуў на педалі. Але праз якую хвіліну не вытрымаў, азірнуўся. Андрэйка ўсё стаяў ля дарогі і махаў яму ручкай.
Сцяпану зрабілася да таго шкада яго, што ён ледзь не заплакаў. Здавалася б, чужое дзіцё, да якога іншыя людзі, пасля ўсынаўлення, прывыкаюць гадамі. А тут такое душэўнае прыцягненне, што сам Сцяпан не мог зразумець адкуль яно ў яго?
Ледзь прыкметны бакавы ветрык не вельмі яму і дакучаў, галоўнае — каб дожджык не пераняў. Але пакуль надвор’е было цудоўнае, ровар каціў лёгка. I праз гадзіну Сцяпан быў ужо ў горадзе.
Цяпер яго бянтэжыла адзіная думка — што ён скажа пры сустрэчы Андрэйкавай маці? Дый ці будзе яна з ім размаўляць? Але ж без яе нельга здаваць Андрэйку нават у міліцыю, бо там яшчэ скажуць, што скраў чужое дзіцё. А такая маці можа нават і ў суд на яго падаць. I не дакажаш пасля, што ён уратаваў хлопчыка ад пагібелі.
Дый да слоў Андрэйкі, калі ён пачне расказваць пра свае пакуты, не вельмі прыслухаюцца. Яшчэ скажуць падвучыў малога.
Урэшце ён выбраўся за горад і прыбавіў хуткасці стрэлка на спідометры паказвала пад сорак кіламетраў у гадзіну. Сцяпан уважліва ўглядаўся ў шыльды з надпісамі вёсак, каб не праехаць Загор’е. Неўзабаве з левага боку гасцінца паказаўся сасновы бор. Тут ён паехаў больш павольна і праз хвілін дзесяць, якраз за паваротам, убачыў жаданы ўказальнік.
Ажно сэрца скаланулася, калі звярнуў на знаёмую сцяжыну і пад’ехаў да той бярозкі...
Сцяжынка вывела Сцяпана на даволі добрую гравійку, па якой сноўдалі легкавушкі. Ён яшчэ крыху праехаў, сасновы бор нечакана расступіўся, і паказаліся першыя хаты Загор’я.
I толькі ўехаў у вёску, як сустрэў жанчыну сярэдніх гадоў, даволі прывабную, якая пераходзіла вуліцу з поўным вядром вады.
Добры знак, падумалася яму, і адразу ж вырашыў распытаць у яе пра Андрэйкаву маці.
Прабачце, але ці падкажаце, дзе жыве Вайца Галіна? Жанчына спынілася, паставіла вядро на зямлю і спытала:
А хто вы ёй будзеце?
Ён адразу ж разгубіўся, бо не ведаў, што адказаць.
— Бабулька адна прасіла даведацца, як яна тут жыве? Я праездам з Маладзечна, то згадзіўся заехаць... адказаў ён першае, што прыйшло ў галаву.
Скончылася яе жыццё, прамовіла жанчына і ўздыхнула.
А што здарылася?
Тры дні таму як пахавалі...
Хварэла на што?
Ды не. Напілася аднойчы, а ноччу ўспыхнула яе хаціна, быццам тая свечка. Магчыма, і ад цыгарэты. Яна ж курыла...
А муж, дзеці...
Які там муж?! Родзічаў у яе ні душы, бо ў інтэрнаце вырасла. Да нас прыехала з гадавалым
хлопчыкам, узялі даяркай на ферму. Спачатку добра працавала, а пасля распілася. На працу тыднямі не выходзіла. I вось тут прыехала на днях з Маладзечна і заявіла, што ўрэшце здала свайго Андрэйку ў дзіцячы дом. Выпіла яшчэ з тае радасці, a ноччу і аддала Богу душу...
Вось дык гора... Сцяпан спачувальна ўздыхнуў.
Тут рознае пра яе кажуць, працягвала жанчына. А мне яе шкада. Сіратою вырасла, ды Бог долі не даў. I дзе цяпер яе Андрэйка? Я часта яго карміла. Харошы хлопчык, дай Бог яму здароўя.
Пасля такіх слоў Сцяпану стала шкада гэтай жанчыны. Ён хацеў ёй усё расказаць, але ў апошні момант стрымаўся.
Што ж, паеду, ціха прамовіў ён. Прабачце, што затрымаў вас.
— Нічога, — жанчына ўзяла вядро ў руку. — Шчаслівай вам дарогі!
Паволі Сцяпан ехаў дадому, бо ўсё думаў пра Андрэйкаву маці. Ён па-сапраўднаму яе шкадаваў. Бо наша гаротнае жыццё давяло гэтую маладую жанчыну да краю бездані...
Колькі гадоў усе марылі пра светлае будучае, а цяпер надумалі адным махам скокнуць у капіталістычны рай. Ды не ўсё так проста. Але ж і ёй самой, як бы цяжка ні жылося, трэба было не губляць чалавечай годнасці, не паддавацца спакусам д’ябла.
Сцяпан не сумняваўся, што за намер загубіць свайго сыночка Усявышні пакараў саму маці... Магчыма, гэта суровы прысуд, але ж не яму, грэшніку, разважаць наконт гэтага.
Урэшце прыехаў у Маладзечна. Купіў два боханы хлеба, мятных цукерак, пячэння і мячык для Андрэйкі. Пасля ўзяў яшчэ дзве пліткі шакаладу і “Кіндэр-сюрпрыз”. Вельмі хацелася парадаваць Андрэйку, тым больш, што вёз для яго трагічную навіну.
Напэўна ж і ён, калі даведаецца пра смерць сваёй маці, будзе таксама яе шкадаваць, бо хлопчык дарослы, усё разумее.
Прыехаў дзесьці а пятай гадзіне вечара. Яшчэ як толькі спускаўся з пагорка да маста, то ўбачыў, як ад царквы шпарка бег да яго Андрэйка. Сцяпан спыніўся і ўсадзіў яго на раму.
Ну, як ты, не сумаваў? Слухаў бабулю? спытаў ён.
Бабулю слухаў, дапамагаў ёй буракі палоць. Але чаму ты так доўга быў у горадзе?
— Дарога няблізкая, дый па крамах давялося пахадзіць.
Толькі ўехалі на падворышча, як з агарода прыйшла бабуля Агата.
Сцёпа! Ну і задурыў мне твой Андрэйка галаву! I паўгадзіны не міне, а ён усё пытае: “Калі ўжо мой татка прыедзе!” А пасля абеду гадзіны дзве сядзеў ля царквы і пазіраў на дарогу.
Нічога! Сцяпан узяў Андрэйку на рукі і прыхінуў да сябе. — Больш развітвацца не будзем.
Пасля Сцяпан апусціў яго на зямлю, памыўся, і яны зайшлі ў хату. Ён выпіў з Андрэйкам гарбаты з дарогі і пачаў распакоўваць сваю сумку. “Кіндэр-сюрпрыз” прывёў хлопчыка ў захапленне, спадабаўся яму і мячык.
Палову цукерак Андрэйка занёс бабулі, а калі вярнуўся, то Сцяпан пасадзіў яго на калені і ціха прамовіў:
Я хачу табе штосьці сказаць... ён уздыхнуў і моўчкі пазіраў на Андрэйку.
Той таксама не зводзіў позірку са Сцяпана, a пасля спытаў:
Ты быў у нашым Загор’і?
Так, бо хацеў убачыць тваю маці...
Тут хлопчык спахмурнеў, апусціў галаву, а пасля ціха спытаў:
I што яна сказала?
Яе няма... Ноччу згарэла ваша хата, і яна не паспела выскачыць, — адказаў Сцяпан і сцяўся ўвесь, бо не ведаў, як павядзе сябе Андрэйка пасля такой жудаснай навіны.
Але ён не закрычаў, нават не заплакаў, толькі доўга прыціхлы сядзеў, а пасля ледзь чутна прамовіў:
Мне шкада мамкі. Хаця і лупцавала мяне, але... Гэта Божанька яе пакараў, праўда?
Сцяпан пагладзіў яго па галоўцы. Яны сцішыліся і даволі доўга сядзелі моўчкі і пазіралі ў акно.
— Цяпер акрамя цябе ў мяне нікога няма, — урэшце прамовіў Андрэйка. Ты мой татка і не пакінеш мяне?
He пакіну. Вось хутка паедзем у Мінск. Я там працу буду шукаць, а ты ў садзік хадзіць. А пакуль пойдзем і накосім травы для бабулінай кароўкі.
Андрэйка за дзень так стаміўся, што не захацеў нават паглядзець вечарам казку па тэлевізары. Сцяпан улажыў яго на канапе, і той адразу ж заснуў. Ён крыху пасядзеў ля яго, а пасля адправіўся да бабулі Агаты, бо тая абяцала халоднага квасу. Толькі зайшоў у хату, як тая сустрэла пытаннем:
Штосьці доўга ты прападаў у горадзе. Мо гасцяваў у якой маладухі? — яна ўсміхнулася і наліла яму кубак квасу. Пакаштуй, мне здаецца у самы раз.
Сцяпан узяў кубак і, смакуючы, выпіў.
— Лепш не трэба! адказаў ён. — Ажно дух займае і дзярэ ў горле. Вось бы мне калі навучыцца такі рабіць. Трэба запісаць рэцэпт.
— Ён прасцецкі: трэба ажаніцца, пакуль пры сіле, вось і будзе частаваць жонка яшчэ лепшым...
— Цяпер ужо запозна, адказаў Сцяпан і ўздыхнуў. А быў я ў Загор’і, хацеў пабачыць Андрэйкаву маці, але не паспеў...
I ён расказаў, як тая загінула.
Бедны хлопчык, бабуля ўздыхнула і расправіла фартух на каленях. Круглаю сіратою застаўся. Але я думаю, што Бог не здарма табе яго паслаў. Тут штосьці такое ёсць. I таткам называе, і так цягнецца да цябе, што я проста дзіву даюся.
Бо рос без бацькі паўгалодны, а маці толькі крыўдзіла, адказаў Сцяпан.
Яно так... Але я прыкмеціла, што ён нават падобны на цябе.
Такога не можа быць! запярэчыў Сцяпан.
А ты зірні на свае дзіцячыя карткі ў альбоме і параўнай з Андрэйкам! Я то цябе ведаю з малечых гадоў. Памятаю нават, як ты басанож бегаў у адных штоніках са шлейкамі, ды яшчэ ў кожнай лужыне любіў плюхацца.
Пасля Сцяпан узяў слоік квасу і падаўся ў сваю хаціну. Баяўся, што Андрэйка можа прачнуцца ды будзе плакаць у адзіноце і цемры.
Але той соладка спаў і нават чагосьці ўсміхаўся ў сне. Сцяпан яго перахрысціў і адправіўся да свайго ложка. Крыху пачытаў, а пасля дастаў з тумбачкі фотаальбом і пачаў разглядваць свае дзіцячыя фотакарткі. Іх засталося не так і многа. На адной з іх ён стаяў басанож, узяўшыся за брыль сваёй шапачкі. Хтосьці яго толькі што пакрыўдзіў, бо было бачна ён плакаў. Было яму тут годзікі тры, а мо і болып.
I калі ён прыгледзеўся, то і сапраўды было падабенства з Андрэйкам. Але ў такім узросце гэта і не дзіва.
Урэшце ён паклаў альбом і патушыў святло. Трэба было вырашаць, што рабіць далей. Як ні круціў, а выходзіла, што трэба ехаць у Мінск, перадаць Андрэйку часова ў дзіцячы дом, а самому шукаць працу. Развітвацца з ім назаўсёды пра такое ён нават і не думаў. Вось толькі ўсынавіць яго будзе не проста.
Але чамусьці ў глыбіні душы ён адчуваў, што ягоныя жыццёвыя цяжкасці часовыя, і ўсё будзе