Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
I хаця ўжо заканчваўся ліпень і трэба было ехаць у вёску, бо там праца заўсёды знойдзецца, Сцяпану захацелася да ад’езду сустрэцца з акадэмікам. Яму здавалася, што хтосьці нябачны раіў яму неадкладна зрабіць гэта.
Без усялякай надзеі патэлефанаваў у Акадэмію навук. На ягонае шчасце, жаночы голас паведаміў
яму службовы тэлефон акадэміка. Сцяпан узрадаваўся, але адначасова і спалохаўся, бо не ведаў, як упрасіць акадэміка на сустрэчу. Такія людзі нават журналістам адмаўляюць, а пра Сцяпана і казаць няма чаго.
3 добрую гадзіну рыхтаваўся да размовы. Некалькі разоў браў у рукі тэлефонную трубку, але страх перамагаў, паволі клаў яе на месца і працягваў моўчкі хадзіць па пакоі.
Пасля спыніўся перад абразамі, перахрысціўся і прашаптаў: “Дапамажы мне, Божа, у гэтай справе”. Хуценька набраў патрэбны нумар і пачаў чакаць. Доўга ніхто не падыходзіў, хацеў пакласці трубку, як раптам пачуў:
- Слухаю вас!
Шаноўны Віктар Іосіфавіч! дрыготкім голасам пачаў ён. 3 вамі размаўляе Сцянан Дуброўскі самы вялікі грэшнік нашай Беларусі. Ці не змаглі б вы прыняць мяне. Маю такое пытанне, што ночы не сплю. Я вас не затрымаю хвілін дзесяць, не больш, вельмі прашу...
Ён змоўк, чакаючы адказу, быццам прыгавору Ў судзе.
Ну што ж, пачулася ў трубцы. I хаця ў мяне сёння апошні працоўны дзень іду ў адпачынак, але раз такая справа, то прыязджайце. Чакаю вас у дзве гадзіны, ля цэнтральнага ўваходу, дзе калоны.
- Дзякую вам! Я прыеду! не хаваючы радасці ўскрыкнуў Сцяпан і паклаў трубку.
Пасля зірнуў у люстэрка і схамянуўся шчэць на твары давала пра сябе знаць. Часу хапала, ён няспешна пагаліўся і адпрасаваў штаны.
Прыехаў Сцяпан за добрую гадзіну да сустрэчы. Каб неяк збавіць час, падаўся да кінатэатра “Кастрычнік”. Крыху пашпацыраваў, а пасля прысеў на лаўку ў скверыку і пачаў абдумваць размову з акадэмікам. Ён павінен быў лёгка яго пазнаць, бо ў “Царкоўным слове” быў невялікі фотаздымак навукоўца, дзе той быў у чорным швэ-
дэры, трымаў у руках акуляры і пазіраў на чытача з даверлівай усмешкай на твары. Была ў яго і сіваватая бародка.
Дзень выдаўся быццам на заказ сонечны, цёплы, нават пачала даймаць спякота. Сцяпан зірнуў на гадзіннік, падняўся з лаўкі і паволі пасунуўся да падземнага пераходу. На тым баку праспекта добра былі відаць вялізныя калоны акадэміі. Калісьці ў гэтым будынку працаваў сам Якуб Колас, вершы якога Сцяпан вучыў у школе.
He спяшаючыся, перайшоў на другі бок праспекта і накіраваўся да акадэміі. I толькі падняўся па прыступках да першай калоны, як уваходныя дзверы адчыніліся, і ён убачыў акадэміка. Той адразу ж накіраваўся да яго.
Гэта я вам тэлефанаваў, Віктар Іосіфавіч, прамовіў Сцяпан і адчуў, як гарачая хваля сполаху шуганула па грудзях.
- А я раней выскачыў, падумалася, мо даўно чакаеце. Прашу ў мой кабінет.
Падняліся на другі паверх і пашыбавалі па шырокім калідоры, зварочвалі то ўправа, то ўлева. Урэшце трапілі ў невялікі пакой, але з густам абстаўлены. Сцяпана ўразілі шматлікія паліцы з кнігамі і папкамі. Акадэмік усеўся за свой стол, a Сцяпан працягваў стаяць ля дзвярэй.
- Сядайце, не саромцеся, запрасіў акадэмік, складваючы ў блакітную папку розныя паперы.
Сцяпан прысеў на адно з крэслаў, што стаялі ўздоўж сцяны.
- Слухаю ваша складанае пытанне, прамовіў акадэмік, уважліва зірнуўшы на Сцянана.
- Прабачце, што адымаю ў вас час, Сцяпан на хвіліну змоўк, а пасля расказаў пра свой сон,
— Пытанне і сапраўды складанае, — акадэмік уздыхнуў і пагладзіў сваю бародку. А наконт сноў можна размаўляць да позняга вечара.
- Хаця б скажыце, ці бываюць прарочыя сны? спытаў Сцяпан.
На вялікі жаль бываюць, адказаў акадэмік і ўздыхнуў. Сцяпан адчуваў, што навукоўцу чамусьці не вельмі хочацца размаўляць на гэтую тэму.
I бываюць прарочыя сны ад таго, працягваў акадэмік, што наша будучае наканавана мінулымі ўчынкамі. Бывае, што ў сне чалавек выходзіць у астрал, а там душа можа рухацца не толькі ў прасторы, але і ў часе. У такіх выпадках сняцца вельмі дакладныя прарочыя сны.
А я вось ужо некалькі разоў бачыў у сне мною загубленага сыночка. Што б гэта магло азначаць?
Калі сон паўтараецца, то ўсё можа здарыцца і ў рэальным жыцці,адказаў акадэмік.
Як жа так? з роспаччу ў голасе прамовіў Сцяпан. Калі ўзяць канкрэтна мой выпадак, то як я магу сустрэцца, калі сынок быў забіты ва ўлонні сваёй маці яшчэ да нараджэння.
Акадэмік на хвіліну задумаўся, пасля зірнуў на Сцяпана і сказаў:
Можаце сустрэцца і з ненароджаным немаўляткам.
Але гэта магчыма толькі ў адзіным выпадку, амаль шэптам прамовіў Сцяпан, калі мая душа сустрэнецца з ягонай на тым свеце, так?
— Ды не! — акадэмік усміхнуўся. — Mary вас супакоіць на гэты конт. Скажу больш: бачыць у сне сваіх памерлых родзічаў можна, галоўнае каб яны не паклікалі вас да сябе. Так што жыць вы будзеце. Ваш сынок толькі паведаміў пра хуткую сустрэчу тут, на нашай зямлі!
Няўжо такое магчыма?
Ды як вам сказаць... У навукоўцаў існуе думка, што розум чалавека пасля смерці працягвае сваё існаванне і можа ўвасобіцца ў розных целах. I вось гэтая бесперапыннасць розуму і называецца рэінкарнацыяй. Пра гэта ўпершыню заявілі прадстаўнікі тыбецкага будызму.
Калі я вас правільна зразумеў, то гэта азначае, што пасля смерці чалавека ягоны розум можа праз які час увайсці ў яшчэ ненароджанае немаўлятка.
Вось іменна! усклікнуў акадэмік.
Але ж тады розум дзіцяці можа захаваць успаміны пра жыццё памерлага чалавека, ад якога ён выйшаў, выказаў сваю здагадку Сцяпан.
— Так яно і ёсць на самай справе! акадэмік быў задаволены Сцяпанавым адказам. — Існуе мноства прыкладаў, працягваў ён. Вось сынок маёй добрай знаёмай дзесьці ў пяць гадоў сказаў: “Мамачка! Я памятаю, што я доўга-доўга лятаў у паветры і шукаў цябе. А потым знайшоў і нарадзіўся”. А ягоная сястрычка дабавіла: “А я памятаю, што была вавёркай, ляжала ў дупле, і мне было вельмі цёпла і ўтульна!”
А ці магчыма навукова даказаць тэорыю перанараджэння? спытаў Сцяпан.
Нашы навукоўцы гэтым не займаюцца. A вось буратьі, дзе мне давялося пражыць некалькі гадоў, праводзяць такі дослед: калі чалавек памірае, то яго цела ў пэўных месцах прыпальваюць спецыяльнымі палачкамі. Потым дзесьці паблізу абавязкова нараджаецца немаўлятка з радзімкамі на тых месцах.
— А вось тут, у нашай Беларусі, вам ніхто не расказваў аб перанараджэнні?
3 год таму мне давялося размаўляць з адной жанчынай, маці-адзіночкай. Дык вось, яна ўбачыла сябе ў сне сямігадовым хлопчыкам, які стаяў са сваёй маці ў чарзе. Пасля яны зайшлі ў памяшканне, дзе мужчыны кідалі людзей у агонь. Праз якую хвіліну туды ж кінулі і хлопчыка. Дый многія і цяпер расказваюць, як іх спальвалі жывымі.
— Але ж за мяжой павінны праводзіць доследы, звязаныя з рэінкарнацыяй? спытаў Сцяпан.
— Праводзяць. I нават займаюцца лячэннем такіх “перароджанных” людзей. Мне аднойчы пашчасціла трапіць на лекцыю знакамітага ўрача Хэйзіх Дзенінг, якая расказвала пра розныя цікавыя выпадкі. Яна лечыць сваіх пацыентаў, злучаючы тэрапію і рэгрэсію ў мінулае жыццё. Дык вось, завітаў да яе на прыём дзевяцігадовы хлопчык, каб даведацца, чаму ён баіцца крыві. I калі яна ўвяла яго ў зменлівы стан, то хлопчык адразу ж убачыў сябе паміраючым дзядулем і прамовіў:
“Я паміраю ад вялікага гора”. I пачаў распавядаць, што ў мінулым жыцці ён павёў сваю жонку ў рэстаран. Раптам у залу нехта ўварваўся і застрэліў некалькі чалавек, у тым ліку і ягоную жонку. Яна памерла ў вялікай лужыне крыві. I вось гэты перажыты ім жах стары перанёс у новае жыццё, але з пачуццём віны, што не змог у мінулым уратаваць сваю жонку.
А аднойчы мужчына ў час сеансу напісаў ёй некалькі слоў на незямной мове, а потым іх пераклаў і сказаў, што раней жыў на другой планеце і яму зразумелы прынцып “адначасовасці”, які заключаецца ў тым, што мінулае, сучаснае і будучае адбываецца ў цяперашні час.
— А як ставяцца да перанараджэння чалавечай душы сучасныя багасловы?
Адмоўна. Усім добра вядома, што пасля смерці душа трапляе ў рай або пекла і там чакае Страшнага суда.
А што пра гэта думаеце асабіста вы? задаўшы такое пытанне, Сцяпан нават крыху спалохаўся, бо вельмі баяўся пакрыўдзіць акадэміка.
Але той толькі ўсміхнуўся і адказаў:
— Асабіста я думаю, што перанараджэнне усё-ткі адбываецца. Справа ў тым, што яшчэ ў раннім хрысціянстве прысутнічала вучэнне аб перанараджэнні. Існавала яно да 533 года нашай эры. I быццам гэтаму нават вучыў сам Ісус Хрыстос. Звесткі пра рэінкарнацыю былі ў старажытных пісаннях. Але потым іх выкінулі з хрысціянскага вучэння.
А ці існуе які прамежак часу паміж смерцю і вяртаннем?
Тут ёсць розныя меркаванні. Бывае, што некаторыя людзі вяртаюцца праз некалькі гадзін. Згінулыя воіны не могуць доўгі час быць па-за целам. Думаю, што з гэтай прычыны пасля вайны колькасць насельніцтва рэзка ўзрастае. А вось розум іншых памерлых людзей сыходзіць на сотні гадоў, а то і больш.
У сваім апошнім сне я размаўляў са сваім сыночкам, якому было ўжо гады чатыры. Але ж ён памёр яшчэ не нарадзіўшыся.
Ну і што? Ён жыў ва ўлонні сваёй маці. У яго працавалі ўсе органы: білася сэрца і функцыянавала ўсё іншае... А праз год трыццаць ён мог перанарадзіцца ў іншае цела і папярэджвае ў сне вас, свайго першага бацьку, пра хуткую сустрэчу ўжо тут, на зямлі, а не на нябёсах.
У гэта цяжка паверыць, прамовіў Сцяпан.
Такое можа здарыцца з кожным, — адказаў акадэмік і зірнуў на гадзіннік.
Прабачце, што адымаю столькі часу, але апошняе пытанне, можна?
— Нічога. Калі змагу, то адкажу, — прамовіў акадэмік і ўсміхнуўся,
Я вось у мінулую ноч лятаў у сне. Гэта ж толькі дзеці лятаюць, бо растуць, а мне за пяцьдзесят...
Тут іншая справа. Калі чалавек лятае, быццам тая птушка, то вельмі добра. Гэта азначае, што ягоныя энергетычныя каналы чыстыя. Ён знаходзіцца ў добрым псіхалагічным, фізічным і эмацыйным стане.
— А як бы вы растлумачылі, што Усявышні дапускае нараджэнне дзетак-калек, або яшчэ горш забірае іх у малечым узросце на нябёсы. Іхнія ж душы бязгрэшныя?
— Пытанне ваша яшчэ болып мудрагелістае, чым папярэдняе. Але паспрабую і на яго адказаць. Праваслаўная царква лічыць, што чалавеказабойства — самы цяжкі смяротны грэх, які кладзецца на ўвесь род забойцы, калі ён не пакаецца або нашчадкі не замоляць яго. А навукоўцы на доследах даказалі, што ў час забойства адбываецца моцны энергетычны выбух ад чалавека аддзяляецца нейкі фантом яго генетычнага апарату, які валодае вялікай біялагічнай актыўнасцю. Ён разбурае генетычны апарат забойцы, а гэта вызывае розныя хваробы. Той можа здурэць або пайсці на самагубства.